Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі
Леанід Маракоў
Выдавец: Медысонт
Памер: 904с.
Мінск 2010
Тв.: Трызна I. Канстанцін Каліноўскі I/ Беларускі сцяг. 1922, № 2; Яцьвяг I. Заданьні чарговай нарады: пытаньні беларускай нацыянальнай культуры П Тамсама.
Кр.: Кандыбовіч С. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Мн., 2000; Рэпрэсаваныя...
Беларусі і Польшча» (1921), «Погляд П. Бяссонава на беларускую справу» (1922). Найбольш вядомая праца — «Западно-руссмзм» (1929). Быў жанаты, гадаваў трое дзяцей. Арыштаваны 14.7.1930 па справе «Саюза вызвалення Беларусі». Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 10.4.1931 за «шкодніцтва і антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў пазбаўлення волі. Высланы ў Перм. Зноў арыштаваны 17.12.1937 уСарапуле, дастаўлены ў Мінск. Асуджаны да ВМП. Расстраляны. Па першай справе (групавая, № 20951-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) рэабілітаваны 10.6.1988 судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР, па другой — 31.5.1989.
Тв.: Галынец А. Вялікае апрашчэнне ці вялікае ўдасканаленне. Рыга, 1926; «Западно-руссмзм»: Нарысы з гісторыі грамадзкай мысьлі на Беларусі ў XIX і пачатку XX в. 2-е выд. Мн., 1993.
ЦВІРКА (ЦВНРКО) Іван Андрэевіч [1913, в. Зацішша Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Глускі р-н Магілёўскай вобл. — ?], санітар. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў пачатковую адукацыю. Служыў у санітарнай часці 233-га стралковага палка ў Новасібірску. Арыштаваны 10.5.1937. Асуджаны 14.10.1938 тройкай НКВД за «контррэвалюцыйную дзейнасць» да 5 гадоў ППК. Вызвалены 20.1.1939. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Ц. № 8818-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
ЦЕЙТЛІН (ЦЭЙТЛІН) (ЦЕЙТЛНН) Абрам Яфімавіч [1904, мяст. Цяцерын Магілёўскага пав., цяпер Круглянскі р-н Магілёўскай вобл. — ?], урач-акуліст. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў загадчыкам амбулаторыі ў Шклове, цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. Быў жанаты. Арыштаваны 13.6.1949. Асуджаны 10.9.1949 асобай нарадай НКВД за «прыналежнасць да агентуры нямецкай разведкі» да высылкі ў Краснаярскі край. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 18.5.1955 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда БССР. Асабовая справа Ц. № 7693-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
ЦЕЛЬТАЎТ (ЦЭЛЬТАЎТ) (ТЕЛЬТАВТ) Юрый Мар’янавіч [1890, Слуцк Мінскай губ., цяпер райцэнтр Мінскай вобл. — 10.11.1937, Орша, цяпер райцэнтр Віцебскай вобл., турма НКВД], урач. 3 бел. мяшчанскай сям’і. Скончыў Слуцкую гімназію, Ваенна-медыцынскую акадэмію ў Санкт-Пецярбургу (1914). Накіраваны ў шпіталь у Варшаве. У 1916 пераведзены ў Оршу на пасаду гарнізоннага ўрача. Пазней вёў прыём па нервовых хваробах у гарадской амбулаторыі. У 1930 арганізаваў кабінет для электрасвятлолячэння, пасля — водалячэнне (дажджавыя і цыркулярныя душы, душ Шарко, агульныя і сядзячыя ванны і г. д.) і лячэнне торфам у
двухпавярховым будынку па вул. К. Маркса на беразе Дняпра. Жыў з жонкай, дваімі дзецьмі і сястрой у Оршы па адрасе: Дняпроўскі зав., д. 9. Арыштаваны 23.8.1937. Асуджаны 20.10.1937 пастановай НКВД СССР і пракурора СССР за «контррэвалюцыйную дзейнасць» да ВМП. Расстраляны.
3 Ц. па адной справе (№ 9374п; захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.) праходзілі, асуджаны, расстраляны і рэабілітаваны (2.6.1960 трыбуналам БВА) электраманцёр Беларускага аддзялення электрапрама Каменскі Антон Іосіфавіч (н. ў 1896) і хатняя гаспа-
дыня Ляховіч Аляксандра Аляксандраўна (1887).
29.10.1937 у Оршы па адрасе: Дняпроўскі зав., д. 9 арыштавана бухгалтар Аршанскага лясгаса Цельтаўт Яніна Марыянаўна (н. 7.8.1887 у Слуцку; атрымала вышэйшую адукацыю), сястра Ю. Цельтаўта. Яна 5.11.1937 пастановай НКВД СССР і пракурора СССР асуджана за «шпіянаж на карысць Польшчы» да ВМП і 13.11.1937 расстраляна ў Аршанскай турме НКВД. Рэабілітавана ў жн. 1989 трыбуналам БВА. Асабовая справа Ц. № 17111-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Цельтаўт Ю. М. (1920-я гг.)
ЦЕРАХАЎ (ТЕРЕХОВ) Пётр Аляксеевіч [1903, с. Капусцін Яр, цяпер пас. Астраханскай вобл., Расія —16.9.1938, Мінск, турма НКВД], ваенны ўрач 3-га рангу. 3 рускай сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Служыў у санітарнай часці 226-га канвойнага палка НКВД БССР у Мінску. Быўжанаты. Арыштаваны 17.5.1938 у Мінску па адрасе: вул.
Правіянцкая-Омская, д. 2/20, кв. 10. Асуджаны 2.8.1938 за «шпіянаж на карысць Японіі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 13.3.1940 пленумам Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа Ц. № 16412-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: Ахвяры і карнікі...
ЦЕРАХОВІЧ (ТЕРЕХОВНЧ) Браніслаў Францавіч [1.12.1883, в. Старыя Ісаевічы (Ісаевічы) Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Старадарожскі р-н Мінскай вобл. — 4.1.1944, ГУЛАГ], фельчар. 3 польскай сялянскай сям’і. Працаваў у медыцынскім пункце ў в. Палажэвічы Старадарожскага р-на. Быў жанаты, меў чацвёра дзяцей. Арыштаваны 10.7.1937. Асуджаны 20.11.1937 тройкай НКВД за «контррэвалюцыйную агітацыю» да 10 гадоў ППК. Этапаваны ў Сібірскі канцлагер НКВД СССР (ст. Юрга; п/с АА-274/ч). Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны 28.2.1959 прэзідыумам Мінскага абл. суда. Асабовая справа Ц. № 3607-сзахоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
10.9.1937 у в. Мяцішчава (цяпер не існуе) Старадарожскага р-на арыштаваны сяляне-аднаасобнікі Цераховіч Іван Францавіч (нар. 25.3.1886) і Цераховіч Іосіф Францавіч (1878), браты Б. Цераховіча. Яны 20.11.1937 асуджаны тройкай НКВД за «антысавецкую контррэвалюцыйную агітацыю» і «сувязь з польскім агентам» да 10 гадоў ППК. Іван Цераховіч этапаваны ў Свабодненскі канцлагер Далёкаўсходняга і Хабараўскага краю, дзе загінуў 9.3.1942. Іосіф Цераховіч этапаваны ў Цемнікоўскі канцлагер Мардоўскай АССР, дзе загінуў 5.12.1940.
ЦЕСЛЯК Соф’я Казіміраўна [1913, с. Чэрапашніца, цяпер Маскоўская (?) вобл. — ?], медсястра. 3 сям'і польскага службоўца. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю.
Была замужам. Арыштавана 19.4.1940 у Луцку, цяпер райцэнтр Валынскай вобл., Украіна. Асуджана асобай нарадай пры НКВД 29.11.1940 за «нелегальны пераход дзяржаўнай мяжы» да 5 гадоў ППК. Вызвалена 21.8.1941 па амністыі для польскіх грамадзян. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана пракуратурай Гродзенскай вобл. 3.7.1993. Асабовая справа Ц. № п-18899 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
ЦЕТЛІНА (ЦЕТЛ ННА) Зінаіда Іосіфаўна [1918, Магілёў — ?], фельчар. 3 сям’і службоўца. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Служыла ў 2-м батальёне 59-й асобай стралковай брыгады РСЧА. Арыштавана 5.10.1942. Асуджана 22.11.1942 за «шпіянаж» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляна. Рэабілітавана 15.6.1976 пастановай ваеннага трыбунала 9-й арміі Паўн.-Каўказскай ВА. Асабовая справа Ц. № 9536 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
Рэпрэсаваны таксама муж Ц.
ЦІКАЧ (ТІ/ІКАЧ) Іван Дзмітрыевіч [1913, в. Цалевічы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. — ?], ветэрынарны ўрач. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую ветэрынарную адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Працаваў у раённым нарыхтоўчым аддзелеўЛідзе Гродзенскай вобл. Быў жанаты, меў дачку. Арыштаваны 2.3.1945. Абвінавачваўся як «здраднік радзімы». Вызвалены і рэабілітаваны трыбуналам Баранавічскай ВАў перыяд 20.10.1945—5.8.1946. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Ц. № п-1678 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
ЦІМАФЕЕЎ (ТНМОФЕЕВ) Віктар Васілевіч [1901, в. Якаўлева, цяпер Сонцаўскі р-н Курскай вобл., Расія — 27.8.1937, Віцебск (?), турма НКВД], службовец. 3 рускай сялянскай
сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Да арышту начальнік санітарнай часці 24-й кавалерыйскай дывізіі РСЧА. Быў жанаты, меў дачку. Арыштаваны 8.8.1937 у ваенным гарадку 24-й дывізіі. Асуджаны трыбуналам БВА 26.8.1937 як «актыўны ўдзельнік ваенна-фашысцкай змовы» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 31.10.1957. Асабовая справа Ц. № 12102-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
ЦІШЭЎСКІ (ТНШЕВСКНЙ) Юльян Францавіч [?, в. Галенава Келецкага ваяв., цяпер Польшча — ?], ветэрынарны фельчар. 3 польскай сялянскай сям'і. Атрымаў сярэднюю ветэрынарную адукацыю. Працаваў у раённым земаддзеле ў мяст. Налібокі Івянецкага р-на Баранавіцкай вобл. Быўжанаты. Арыштаваны 5.12.1940. Асуджаны 21.5.1941 асобай нарадай НКВД як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» да 7 гадоў ППК. Этапаваны ў Паўн.-Усх. канцлагер НКВД Хабараўскага краю. Далейшы лёс невядомы.
3 Ц. па адной справе (№ 23172-с; з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) праходзілі, асуджаны і рэабілітаваны (28.6.1989 пракуратурай БССР) сялянеаднаасобнікі Галімскі Феліцыян Вінцэнтавіч (н. ў 1916) і Дубіцкі Эдуард Іосіфавіч (1909).
ЦОРФАС Марк Яфімавіч [12.7.1884, Мінск — ?], службовец. 3 сям’і яўрэйскага мешчаніна. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Загадваў туберкулёзным санаторыем у прадмесці Мінска Навінках, цяпер у межах горада. Арыштаваны 4.8.1924. Асуджаны 10.10.1924 асобай нарадай НКВД за «антысавецкую дзейнасць» да 3 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 31.3.1992 пракуратурай Беларусі. Асабовая справа Ц. № 32535-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
ЦУРАНАЎ (ЦУРАНОВ) Макарый Дзяменцьевіч [1879, в. Хралішчава Магілёўскага пав., цяпер Круглянскі р-н Магілёўскай вобл. — ?], урач. 3 сям’і бел. службоўца. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў у Віленскай чыгуначнай паліклініцы. Жыў з жонкай Аленай (н. ў 1906) і 3 дзецьмі (ад 9 да 16 гадоў). Арыштаваны 30.6.1945 у Вільні па адрасе: вул. Святога Мікалая, д. 7, кв. 6. Асуджаны асобай нарадай пры МУС 10.7.1946 за тое, што, «пражываючы на акупаванай немцамі тэрыторыі, уступіў у антысавецкую арганізацыю і праводзіў контррэвалюцыйную агітацыю», да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Беларусі 17.3.1992. Асабовая справа Ц. № 32057-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
ЦУРКАН Усцін Іванавіч [1870, в. Балачы Сароцкага пав. Бесарабіі, цяпер Малдова — 12.1.1938, НКВД], навуковец, педагог. 3 малдаўскай сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Перад арыштам прафесар, загадчык кафедры Віцебскага ветэрынарнага інстытута. Быў жанаты. Арыштаваны 2.1.1933 у Віцебску па адрасе: вул. Нікольская, д. 10. Асуджаны 9.7.1933 калегіяй АДПУ як «член контррэвалюцыйнай шпіёнска-шкодніцкай арганізацыі ў сістэме жывёлагадоўлі» да 8 гадоў ППК. Тройкай УНКВД Новасібірскай вобл. 28.12.1937 прыгавораны даВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 21.8.1956 трыбуналам БВА.