• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі  Леанід Маракоў

    Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі

    Леанід Маракоў

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 904с.
    Мінск 2010
    172.72 МБ
    Групавая (першая) справа Ц. і інш. № 10333-с (па ёй праходзіла больш за 100 чалавек, сярод якіх шэраг ветэрынарных работнікаў) захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    ЦУРЫКАЎ (ЦУРІ4КОВ) Герасім Апанасавіч [1900, в. Каранец Магілёўскай губ., цяпер Крычаўскі р-н Магілёўскай вобл. — ?], ветэрынарны фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Працаваў на ветэрынарным участку ў в. Трасціно Хоцімскага
    р-на Магілёўскай вобл. Быў жанаты. Арыштаваны 4.4.1944. Асуджаны 27.12.1944 за «здраду радзіме» да 10 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 29.12.1954 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа Ц. № 2206-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
    ЦЫПІН (ЦНПНН) Марк (Мордух) Якаўлевіч (Янкелевіч) [1902, мяст. Горкі Магілёўскай вобл., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. — ?], вайсковец, медык. 3 яўрэйскай мяшчанскай сям’і. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. 3 1935 у РСЧА. Перад арыштам нам. начальніка ваеннага шпіталя № 348 у Сталінабадзе, цяпер Душанбе, Таджыкістан. Быўжанаты. Арыштаваны 21.2.1953. Асуджаны 24.6.1953 за «контррэвалюцыйную прапаганду і агітацыю» да 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 27.11.1957 пастановай Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа Ц. № 7891сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
    ЦЫРУЛЬНІК (ЦНРУЛЬННК) Ізраіль Якаўлевіч [1916, Вільня — ?], фельчар. 3 сям’і яўрэйскага службоўца. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў у Навагрудку, цяпер райцэнтр Гродзенскай вобл. Арыштаваны 24.6.1940. Асуджаны 18.9.1940 асобай нарадай НКВД як «сацыяльна небяспечны элемент» да 5 гадоў ППК. Вызвалены 8.9.1941 па амністыі для польскіх грамадзян. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 14.5.1993 пракурорам Гродзенскай вобл. Асабовая справа Ц. № п-18128 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
    ЦЭРАФМАН (ЦЕРЕФМАН) Генрых Барысавіч [1898, мяст. Ветрына Полацкага пав. Віцебскай губ., цяпер Полацкі р-н Віцебскай вобл. — 16.4.1938, Хабараўск, турма НКВД],
    урач. 3 сям’і яўрэйскага рабочага. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Перад арыштам начальнік санітарнай службы 20-га стралковага корпуса РСЧА. Быў жанаты, меў дачку (н. ў 1926). Арыштаваны 26.12.1937 у Хабараўску па адрасе: вул. Калініна, д. 73, кв. 9. Асуджаны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 16.4.1938 як «удзельнік антысавецкай права-трацкісцкай тэрарыстычнай дыверсійна-шкодніцкай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны Вярхоўным судом СССР 18.4.1957. Асабовая справа Ц. № 12768-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    ЦЯГІН (ТЯГНН) Канстанцін Аляксандравіч [2.1.1908, Пірэі, Грэцыя — 30.6.1938, Мінск, турма НКВД], службовец. 3 рускай дваранскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Да арышту начальнік санітарнай службы 52-га артылерыйскага палка 52-й дывізіі РСЧА. Жыў з жонкай Людмілай, сынам Канстанцінам (7 гадоў), дачкой Людмілай (3 гады). Арыштаваны 5.2.1938. Асуджаны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 30.6.1938 як «удзельнік антысавецкай ваеннафашысцкай змовы» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 15.5.1959. Асабовая справа Ц. Ne 14556-сзахоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    ЦЯРЭШЧАНКА (ТЕРЕІДЕНКО) Аляксей Іосіфавіч [1913, в. Воўчас Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Крычаўскі р-н Магілёўскай вобл. — ?], ветэрынарны фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Служыў у 72-м кавалерыйскім палку РСЧА. Быў жанаты. Арыштаваны 11.12.1936 у Мураўёўскіх казармах. Асуджаны 16.2.1937 за «антысавецкую агітацыю» да 6 гадоў ППК. Этапаваны ў Паўн.-Усх. канцлагер (?) НКВД Хабараўскага краю. Вызвалены ў 1942. Далейшы лёс невя-
    домы. Рэабілітаваны 28.11.1956 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа Ц. № 9112 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
    ЦЯРЭШЧАНКА (ТЕРЕІЦЕНКО) Апанас Андрэевіч [1896, в. Макарынцы Магілёўскага пав., цяпер Магілёўскі р-н — 22.12.1937, Томск, НКВД], ветэрынарны фельчар. 3 бел. сям’і. Арыштаваны 6.12.1937 у в. Семілужкі Туганскага р-на Томскай вобл., Расія. Асуджаны 8.12.1937 як «член ПАВ» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 11.7.1989.
    ЧАБЯРУК (ЧЕБЕРЮК, ЧЕБЕРУК) Барыс Сцяпанавіч [22.7.1895, в. Далматаўшчына Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Карэліцкі р-н Гродзенскай вобл. — 18.10.1937, Віцебск, турма НКВД], фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Скончыў фельчарскую школу. Працаваў у амбулаторыі ў Бабруйску, цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. Жыў з жонкай Генавефай, сынам (н. ў 1921). Арыштаваны 22.12.1936 у Бабруйску па адрасе: вул. Чарвякова, д. 91. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 16.9.1937 за «правядзенне антысавецкай агітацыі» і як «удзельнік баптысцкай групы» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны.
    3 Ч. па адной справе (№ 21078-с; з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) праходзілі, асуджаны за тое ж «злачынства» і рэабілітаваны (пракуратурай БССР 28.3.1989) баптысты: слесар 3-й мінскай аўтарамонтнай брыгады Войтуль Аляксандр Сямёнавіч (н. ў 1913), калгаснік калгаса «Новы свет» Старадарожскага р-на Мінскай вобл. Дзенісевіч Васіль Мікітавіч (н. ў 1895), вартаўнік мінскага склада Лесбела Дубко Раман Васілевіч (нар. 10.12.1893), селянін-аднаасобнік Кімпель Кірыла Антонавіч (н. ў 1887), калгаснік калгаса «Барацьбіт» Старадарожскага р-на Кацяк Антон Якаўлевіч (н. ў 1878), прыбіральшчыца мінскага радыёвузла Навакоўская Разалія Карлаўна (нар. 1.10.1897), зборшчыца мінскага завода «Чырвоны інвалід» Аляшкевіч Надзея Георгіеўна (н. ў 1901), селянін-аднаасобнік Пятровіч Рыгор Кузьміч (н. ў 1893), сталяр мінскага вагонарамонтнага завода імя Мяснікова Рамізевіч Сцяпан Цімафеевіч (нар. 20.12.1892), рабочы мінскага торфапрадлрыемства імя 16-ці чырвоных партызан Русак Рыгор Міхайлавіч (н. ў 1906), ахоўнік Мінбуда Сапаў Мікалай Антонавіч (н. ў 1901), садоўнік мінскага трэста зялёнага будаўніцтва Тацянчанка Іван Цімафеевіч (н. ў 1904).
    ЧАКАНСКІ (ЧЕКАНСКНЙ) Вацлаў Іванавіч [1906, Люблінскі пав., Польшча — ?], фельчар. 3 сям’і польскага службоўца. Атрымаў няпоўную сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў у праверачна-фільтрацыйным пункце ў Гродне. Жыў з 3 братамі, жонкай і 2 дзецьмі. Арыштаваны 7.1.1945. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 21.11.1945 як «удзельнік польскай нацыяналістычнай арганізацыі» да 8 гадоў ППК. Этапаваны ва Унжэнскі лагер МДБ Горкаўскай чыгункі (ст. Сухабязводная). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Гродзенскай вобл. 13.9.1994. Асабовая справа Ч. № п-21214 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
    ЧАЛІНЦАЎ (ЧЕЛННЦЕВ) Аляксандр Аляксандравіч [1921, Масква — ?], службовец. 3 рускай мяшчанскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Падчас 2-й сусветнай вайны фельчар 57-й танкавай дывізіі; з 22.9.1943 да 11.7.1944 у 3-м партызанскім атрадзе 208-га партызанскага палка імя Сталіна. Перад арыштам санітарны інспектар гарвыканкама ў Пінску, цяпер райцэнтр Брэсцкай вобл. Арыштаваны 12.4.1945 у Пінску па адрасе: вул. Сталярная, д. 4. Асуджаны ваенным трыбуналам войскаў НКВД Пінскай вобл. 3.5.1945 як «здраднік радзімы» да 10 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Этапаваны ў Нарыльскі лагер МУС СССР. Вызвалены 2.4.1953. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 19.3.1959. Асабовая справа Ч. № 4768-с захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
    ЧАПКІНА (ЧАПКННА) Марыя Андрэеўна [1925, в. Сельцы (Сялец) Слонімскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Івацэвіцкі р-н Брэсцкай вобл. — ?], медсястра. 3 польскай сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала ў раённай бальніцы ў мяст. Забалоць, цяпер Воранаўскі
    р-н Гродзенскай вобл. Жыла з бацькамі. Арыштавана 26.1.1945. Абвінавачвалася ў «дапамозе ворагу». Вызвалена і рэабілітавана МУС Комі АССР 7—19.10.1946. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Ч. № п-835 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
    ЧАРАНКОЎ (ЧЕРЕНКОВ) Сафон Іванавіч [1895, в. Коршыкава Сенненскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Дубровенскі р-н Віцебскай вобл. — ?], ветэрынарны фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Працаваў у вучгасе ў мяст. Смаляны Аршанскага р-на Віцебскай вобл. Меў трое дзяцей. Арыштаваны 25.12.1944. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 23.6.1947 за «дапамогу нямецкім акупантам» і «здрадніцкую дзейнасць» да 10 гадоў ППК. Этапаваны ў Вяцкі лагер МДБ Кіраўскай вобл., таксама пакаранне адбываў у калоніі МУС каля чыгуначнай ст. Навасады Барысаўскага р-на Мінскай вобл. (п/с УЖ 15/2). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Вярхоўным судом БССР 15.12.1967. Асабовая справа Ч. № 13514-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    ЧАРКАСАЎ (ЧЕРКАСОВ) Сямён Сцяпанавіч [1898, в. Губічы Мінскага пав., цяпер Мінскі р-н — ?], ваенныўрач. 3 рускай сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Перад арыштам інтэндант 3-га рангу. Жыў з жонкай Верай. Арыштаваны 28.7.1941 у Ленінградзе па адрасе: Пад’ездны зав., д. 19, кв. 17. Асуджаны трыбуналам Ленінградскай ВА 17.8.1941 і Вярхоўным судом СССР 15.9.1941 за «вядзенне сярод вайскоўцаў размоў контррэвалюцыйнага характару, выказванне паклёпніцкіх выдумак пра РСЧА, усхваленне нямецкай арміі і яе тэхнікі» да ВМП (заменена на 10 гадоў ППК) і 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда РБ 30.12.1993. Асабовая справа Ч. № 35760-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    ЧАРНАГУРСКІ (ЧЕРНОГУРСКНЙ) Антон Аўгусцінавіч (Аўгуставіч) [1892, в. Саковічы Мінскага пав., цяпер Дзяржынскі р-н Мінскай вобл. — 27.12.1937, Мінск(?), турма НКВД], службовец. 3 сялянскай сям’і. Перад арыштам загадваў гаспадаркай Цэнтральнай малочнай кухні Народнага камісарыята аховы здароўя БССР. Арыштаваны 8.8.1937 у Мінску па адрасе: вул. Чыгуначная, 86, кв. 1. Асуджаны 17.12.1937 пастановай НКВД СССР і пракурора СССР за «зборы шпіёнскіх звестак для польскай разведкі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 18.2.1960 трыбуналам БВА. Асабовая справа Ч. № 16157-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    21.3.1934 у в. Саковічы арыштаваны бацька чацвярых дзяцей Чарнагурскі Аляксандр (Баляслаў) Аўгусцінавіч (Аўгуставіч) (нар. 15.11.1896), брат Антона Чарнагурскага. Асуджаны 22.3.1934 за «шпіянаж на карысць Польшчы» да 8 гадоў ППК. Пакаранне адбываў у Карагандзінскім лагеры НКВД Казахскай ССР, Нарыльскім і Краснаярскім лагерах НКВД. Вызвалены 24.6.1946. Высланы 1.6.1949 як«падазроны ў правядзенні шпіёнскай дзейнасці» ў Краснаярскі край. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 30.5.1989 пракуратурай БВА. Асабовая справа Ч. № 23951-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.