• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі  Леанід Маракоў

    Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі

    Леанід Маракоў

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 904с.
    Мінск 2010
    172.72 МБ
    ФАНГАЎЗ (ФОНГАУЗ) Леў Ісакавіч [1893, Старадуб, цяпер Бранская вобл., Расія — ?], фармацэўт. 3 сям’і яўрэйскага мешчаніна. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Працаваў у аптэкаўпраўленні ў Магілёве. Быў жанаты. Арыштаваны 25.4.1938. Асуджаны 1.11.1938тройкай НКВД за «шпіянаж» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 29.4.1940 пракуратурай Магілёўскай вобл. Асабовая справа Ф. № 4549-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
    ФЕДАРЫСТАВА (ФЕДОРНСТОВА) Ганна Сямёнаўна [1920, в. Забычанне Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Касцюковіцкі р-н Магілёўскай вобл. — ?], медсястра. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала ў роднай вёсцы. Арыштавана 23.12.1944. Асуджана 1.9.1945 асобай нарадай НКВД за «здраду радзіме» да 5 гадоў пазбаўлення волі. Выслана ў Краснаярскі край. Вызвалена 23.12.1949. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 18.5.1990 прэзідыумам Магілёўскага абл. суда. Асабовая справа Ф. № 13612-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
    Рэпрэсаваны і некаторыя сваякі Ф.
    ФЕЛЬДМАН Барыс Якаўлевіч [1888, Гродна — ?], урач, навуковец. 3 сям’і яўрэйскага службоўца. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў у 1-й савецкай бальніцы ў Мінску. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 21.2.1934. Асуджаны 2.3.1934 калегіяй АДПУ як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» і за «шкодніцтва ў галіне аховы здароўя» да 3 гадоў ППК (умоўна), 26.3.1934 справа спынена. Далейшы лёс невядомы.
    3 Ф. па групавой справе (№ 7236-с; з фотаздымкамі захоўваецца ў архіве КДБ БССР) праходзілі, асуджаны і рэабілітаваны (27.7.1956 калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР) шэраг медыцынскіх работнікаў. Гл. арт.: Іовелеў Барыс (Бер-Моўша) Абрамавіч (Майсеевіч, Міхайлавіч).
    ФЕТЭНГЕЙМЕР (ФЕТЕНГЕЙМЕР) [? — ?], урач. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Арыштаваны. Абвінавачваўся ў «шкодніцтве» і «контррэвалюцыйнай дзейнасці». У ліп. 1938 пасля катаванняў звар’яцеў. Да студз. 1939 знаходзіўся ў псіхіятрычнай лячэбніцы. Далейшы лёс невядомы.
    ФІГЛОЎСКАЯ (ФНГЛОВСКАЯ) Ганна Васілеўна [1918, в. Гарманава Мсціслаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Шаркаўшчынскі р-н Магілёўскай вобл. — ?], санітарка. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымала няпоўную вышэйшую адукацыю. Працавала ў ваенным шпіталі № 273 у Мсціславе. Арыштавана 26.11.1943. Асуджана 24.3.1945 асобай нарадай НКВД за «здраду радзіме» да 10 гадоў ППК. Этапавана ў адзін з канцлагераў Шэкснінскага р-на Валагодскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 18.9.1956 трыбуналам БВА. Асабовая справа Ф. № 2249-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
    ФІЛАМАТЫЦКІ (ФНЛ0МАТНЦКІ/1Й) Барыс Ільіч [23.3.1897, Віцебск— 14.3.1938, Гомель, турма НКВД], ветэрынарны ўрач. 3 сям’і бел. службоўца. Скончыў ветэрынарны інстытут. Служыў у 109-м стралковым палку РСЧА ў Калінкавічах, цяпер райцэнтр Гомельскай вобл. Быў жанаты. Арыштаваны 25.10.1937. Асуджаны 3.1.1938 тройкай НКВД за «шпіянаж на карысць польскай разведкі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 10.9.1957. Асабовая справа Ф. № 12025-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    14.6.1938 у Віцебску арыштаваны загадчык пункта «Белплодаагародніна» на чыгуначнай ст. Забалоцінка Віцебскага р-на Філаматыцкі Аляксандр Ільіч (нар. 6.1.1894 у Віцебску), брат Б. Філаматыцкага, ён 7.10.1938 асуджаны тройкай НКВД як «агент германскай разведкі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці і 1.11.1938 расстраляны ў Смаленскай турме НКВД. Рэабілітаваны 31.3.1970 трыбуналам БВА. Асабовая справа Ф. № 13825-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    ФІЛЕНЧЫК (ФНЛЕНЧНК) Аляксандр Аляксандравіч [1912, в. Вербалаты Слонімскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Слонімскі р-н Гродзенскай вобл. — ?], урач. 3 бел. сялянскай сям’і. Меў няпоўную вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў у Слонімскай турме. Жыў з маці, жонкай і сынам. Арыштаваны 30.12.1944. Абвінавачваўся ў «здрадніцкай дзейнасці падчас нямецкай акупацыі». Асуджаны не быў. Вызвалены і рэабілітаваны УМУС Баранавіцкай вобл. у перыяд 19—26.11.1946. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Ф. № п-2449 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
    ФІЛІПОВІЧ (ФНЛНППОВНЧ) Арцём Мікітавіч [24.3.1901, в. Еўлічы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. — ?], урач. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую
    медыцынскую адукацыю. Працаваў у інфекцыйнай клініцы пры Мінскім медыцынскім інстытуце. Быў жанаты. Арыштаваны 21.11.1933. Асуджаны 2.3.1934 калегіяй АДПУ як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» і за «шкодніцтва ў галіне аховы здароўя» да 3 гадоў ППК (заменена на 3 гады высылкі). Этапаваны ў Архангельскую вобл. Вызвалены 20.9.1936. Далейшы лёс невядомы.
    3 Ф. па групавой справе (№ 7236-с; з фотаздымкамі захоўваецца ў архіве КДБ БССР) праходзілі, асуджаны і рэабілітаваны (27.7.1956 калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР) шэраг медыцынскіх работнікаў. Гл. арт.: Іовелеў Барыс (Бер-Моўша) Абрамавіч (Майсеевіч, Міхайлавіч).
    ФІЛІПОВІЧ (ФНЛНППОВНЧ) Вячаслаў Вікенцьевіч [1902, мяст. Ілья Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер Маладзечанскі р-н Мінскай вобл. — ?], службовец. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў загадчыкам фельчарска-акушэрскага пункта ў в. Рабунь Вілейскага р-на Мінскай вобл. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 25.6.1948. Асуджаны 11.11.1948 як «агент нямецкіх разведвальных органаў» да 25 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Этапаваны ў адзін з лагераў МДБ Комі АССР (Інта; п/с 388/15). Вызвалены датэрмінова пастановай Вярхоўнага суда Комі АССР у перыяд 10.3.—3.12.1955. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 1.6.1957 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа Ф. № 15778-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    ФІЛІПСОН (ФНЛНПСОН) Віктар Фёдаравіч [1902, в. Заранава Віцебскага пав., цяпер Віцебскі р-н — ?], фельчар. 3 латышскай сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Служыў у кавалерыйскім палку вайсковай часці № 7394 РСЧА. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны
    29.7.1938 у вайсковым гарадку. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 18.6.1941 за «правядзеннеантысавецкайагітацыі» да 3 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам Забайкальскай ВА 5.8.1960. Асабовая справа Ф. № 11843-п з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    ФІЛІПЧЫК (ФНЛНПЧНК) Станіслаў Касперавіч [1916, Ліда Віленскай губ., цяпер райцэнтр Гродзенскай вобл. — ?], дэзінфектар. 3 сям’і польскага рабочага. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў на санітарна-эпідэмічнай станцыі ў Лідзе. Арыштаваны 26.12.1944. Абвінавачваўся ў «правядзенні антысавецкай агітацыі». Вызвалены і рэабілітаваны ў перыяд 2—26.10.1945 УНКВД Гродзенскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Ф. № п-1315 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
    ФЛЕКСЕР (ФЛАКСЕР) Этэль Завелеўна [13.9.1914, Свянцяны Віленскай губ., цяпер Літва — ?], медсястра. 3 яўрэйскай рабочай сям’і. Скончыла школу медсясцёр. Працавала ў бальніцы ў Свянцянах. Жыла з маці, 5 братамі і сёстрамі. Арыштавана 14.5.1940. Асуджана асобай нарадай пры НКВД 28.8.1940 за «нелегальны пераход дзяржаўнай мяжы» да 3 гадоў ППК. Вызвалена 30.8.1941 па амністыі для польскіх грамадзян. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана пракуратурай Беларусі 6.4.1992. Асабовая справа Ф. № 32592-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    ФЛЭЙШЭР (ФЛЕЙШЕР) Аляксандр Саламонавіч [1896, Лодзь (Lodz), цяпер Польшча — ?], фармацэўт. 3 яўрэйскай мяшчанскай сям’і. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Загадваў аптэкай у мяст. Дзівін, цяпер Кобрынскі р-н Брэсцкай вобл. Арыштаваны 26.6.1940. Асуджаны асобай
    нарадай пры НКВД 24.12.1940 за «нелегальны пераход дзяржаўнай мяжы» да 5 гадоў ППК. Этапаваны ва Унжэнскі лагер НКВД Горкаўскай чыгункі (ст. Сухабязводная). Вызвалены 27.8.1941 паамністыідля польскіхграмадзян. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай і УКДБ Брэсцкай вобл. 8.5.1992. Асабовая справа Ф. № 10799-сз фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
    ФОКІНА (ФОКННА) Марыя Мікалаеўна [1912, с. Міляціна Смаленскай губ., Расія — ?], фармацэўт. 3 сям’і рускага рабочага. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Загадвала аптэкай у Старых Дарогах, цяпер райцэнтр Мінскай вобл. Была замужам, мела дзіця. Арыштавана 29.12.1944 у Старых Дарогах па адрасе: вул. Новабазарная, д. 5. Асуджана 27.5.1946 асобай нарадай НКВД за «контррэвалюцыйную дзейнасць» да 3 гадоў ППК. Вызвалена 27.5.1946. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 1.8.1990 прэзідыумам Мінскага абл. суда. Асабовая справа Ф. № 31509-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    ФОРШТЭР (ФОРШТЕР)Хома Меераўна [1907, Беласток, Полылча — 20.2.1938, Мінск, турма НКВД], навучэнка. 3 сям’і яўрэйскага рабочага. Атрымала сярэднюю адукацыю. Вучылася ў Мінскім медыцынскім інстытуце. Арыштавана 24.8.1937. Асуджана 21.1.1938 пастановай НКВД СССР і пракурора СССР за «нелегальны пераход дзяржаўнай мяжы» да ВМП. Расстраляна. Рэабілітавана 15.8.1989 пракуратурай БВА. Асабовая справа Ф. № 27321-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    Кр.: Ахвяры і карнікі...
    ФРАЙДАС Майсей Эльяшавіч [1908, Радом (Radom), цяпер Польшча — ?], стаматолаг. 3 яўрэйскай сям’і службоўца.
    Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў ва ўрачэбным участку ў Туросці тагачаснай Беластоцкай вобл., цяпер Польшча. Жыў з маці, сёстрамі, жонкай і дачкой. Арыштаваны 20.6.1940. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 4.9.1940 за «нелегальны пераход дзяржаўнай мяжы» і «пражыванне без дакументаў» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Гродзенскай вобл. 3.3.1993. Асабовая справа Ф. № п-16860 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
    ФРАНДЛIX (ФРАНДЛНХ) Давыд Хаімавіч [1910, Варшава (Warszawa) — ?], урач. 3 яўрэйскай сям'і службоўца. Атрымаў няпоўную вышэйшую медыцынскую адукацыю. Жыў у Варшаве. Быўжанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 10.5.1940. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 21.8.1940 за «нелегальны пераход дзяржаўнай мяжы» да 3 гадоў ППК. Вызвалены 27.8.1941 па амністыі для польскіх грамадзян. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Гродзенскай вобл. 23.12.1992. Асабовая справа Ф. № п-16263 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.