Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі
Леанід Маракоў
Выдавец: Медысонт
Памер: 904с.
Мінск 2010
ФРЫДЛЯНДЭР (ФРНДЛЯНДЕР) Майсей Абрамавіч [1904, в. Калмакі Сенненскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Чашніцкі р-н Віцебскай вобл. — 19.12.1937, Орша, турма НКВД], урач. 3 яўрэйскай сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў галоўным урачом у раённай бальніцы ў Дуброўне, цяпер райцэнтр Віцебскай вобл. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 31.3.1937. Асуджаны 22.11.1937 пастановай НКВД СССР і пракурора СССР як «агент польскай разведкі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 28.11.1957 трыбуналам БВА. Асабовая справа Ф. № 6881-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
ФРЫДМАН-САНДАМІРСКАЯ (ФРНДМАН-САНДОММРСКАЯ) Рыва Мордухаўна [1909 — ?], урач. 3 сям’і яўрэйскага рабочага. Атрымала вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працавала ў амбулаторыі «хуткай дапамогі» ў Віцебску. Была замужам, мела дзіця. Арыштавана 11.11.1937. Асуджана 10.12.1937 асобай нарадай НКВД як «член шкодніцкай арганізацыі» да 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 6.9.1955 Вярхоўным судом БССР. Асабовая справа Ф.-С. № 6263-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Верагодна, рэпрэсаваны і муж Ф.
ФУРСЕВІЧ (ФУРСЕВНЧ) Іван Васілевіч [26.10.1927, в. Галавенчыцы Мінскага пав., цяпер Стаўбцоўскі р-н Мінскай вобл. — 21.2.2001], урач. 3 бел. сялянскай сям’і. Вучыўся ў польскай школе. Падчас нямецкай акупацыі ў 1942 паступіў на фармацэўтычнае аддзяленне медыцынскай школы ў Баранавічах, цяпер райцэнтр Брэсцкай вобл. Уступіў у СБМ. Некаторы час працаваў аптэкарам у г. п. Гарадзея, цяпер Нясвіжскі р-н Мінскай вобл. У канцы вайны прызваны ў РСЧА, служыў у Маскве. Арыштаваны. Пад следствам знаходзіўся ў маскоўскай турме «Бутыркі». Асуджаны да 25 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Этапаваны ў адзін з лагераў МДБ Магаданскай вобл. Пасля смерці I. Сталіна вызвалены і рэабілітаваны. Выехаў у Казахскую ССР. Скончыў Сяміпалацінскі медыцынскі інстытут. Працаваўу Казахстане. Ажаніўся. Пасля вяртання ў Беларусьжыў і працаваўу Докшыцах, цяпер райцэнтр Віцебскай вобл. Займаўся літаратурнай творчасцю. Яго апавяданні друкавалі час. «Маладосць», «Крыніца», газ. «ЛІМ». У выдавецтва «Юнацтва» здаў рукапіс апавяданняў пад назвай «Калымскі правал».
ФЯДОСАЎ (ФЕДОСОВ) Павел Мікітавіч [1894, Тула, Расія — ?], урач. 3 сям’і рускага купца. Атрымаў вышэйшую
медыцынскую адукацыю. Працаваў у амбулаторна-ўрачэбным пункце гарадской паліклінікі ў Слоніме Баранавіцкай вобл., цяпер райцэнтр Гродзенскай вобл. Развёўся з жонкай (1931). Жыў з 3 братамі і 3 сёстрамі. 3 22.6.1941 у РСЧА. 26.7.1941 трапіў у палон. Пасля вызвалення арыштаваны НКВД 13.12.1944. Абвінавачваўся ў «здрадніцтве радзіме, пераходзе на бок ворага». Вызвалены і рэабілітаваны нам. галоўнага пракурора СССР у перыяд 14.11—27.12.1946. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Ф. № п-1335 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
ФЯДУЛАЎ (ФЕДУЛОВ) Павел Дзмітрыевіч [1901, Смаленская губ. — 20.2.1938, Мінск, турма НКВД], ветэрынарны ўрач. 3 рускай сям’і. Працаваўу мяст. Крупкі, цяпер райцэнтр Мінскай вобл. Быўжанаты, меў дзіця. Арыштаваны. Асуджаны 21.1.1938 пастановай НКВД СССР і пракурора СССР за «антысавецкуюдзейнасць» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 30.4.1989 пракуратурай БВА. Асабовая справа Ф. № 30448-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: Ахвяры і карнікі...
ФЯРКОВІЧ (ФЕРКОВНЧ) Адольф Іванавіч [1886, в. Карповічы Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер Пастаўскі р-н Віцебскай вобл. — ?], фельчар. 3 польскай сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў у медыцынскім пункце ў мяст. Лучай, цяпер Пастаўскі р-н. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 12.3.1941 у роднай вёсцы. Асуджаны 14.6.1941 асобай нарадай НКВДза «антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў адзін з лагераў Разанскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 24.11.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Асабовая справа Ф. № 20578-п з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
ХАДАСЕВІЧ (ХОДАСЕВНЧ) Ксенія Антонаўна [1905, Мінск — ?], медсястра. 3 бел. рабочай сям'і. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала ў медпункце пры яслях № 8 у Мінску. Была замужам, мела двое дзяцей. Арыштавана 3.8.1938 у Мінску па адрасе: вул. Сляпянская, д. 41, кв. 1. Асуджана 8.10.1938 асобай нарадай НКВД як «жонка ворага народа» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 6.9.1957 судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР. Асабовая справа X. № 10771 -с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
ХАЙМСОН-ГАЛЬПЕРЫНА (ХАЙМСОН-ГАЛЬПЕРННА) Лізавета (Ганна) Рубінаўна [1903, Вільня — ?], служачая. 3 рабочай сям'і. Мела няпоўную сярэднюю спецыяльную адукацыю. У 1926 уступіла ў КПЗБ, у 1930 — у ВКП(б). Перад арыштам сястра-гаспадыня санаторыя «Крынка» Старадарожскага р-на Мінскай вобл. Была замужам, мела дзіця. Арыштавана 23.8.1937. Выключана з партыі ў сувязі з арыштам. Асуджана 15.8.1939 асобай нарадай НКВД як «падазроная ў правядзенні шпіёнскай дзейнасці на карысць Польшчы» да 5 гадоў пазбаўлення волі. Выслана ў Паўладарскую вобл. Рэабілітавана 13.1.1956трыбуналам БВА. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Х.-Г. № 6303-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
ХАЙТЛІНА (ХАЙТЛІ4НА) Ганна Майсееўна [1907, мяст. Янавічы Віцебскага пав., цяпер Віцебскі р-н — ?], ветэрынарны ўрач. 3 купецкай сям’і. Атрымала вышэйшую ветэрынарную адукацыю. У 1930-я гг. працавала ў Белптушкатрусаводтрэсце ў Мінску. Арыштавана 19.5.1933 у Мінску ў 1-й савецкай гасцініцы, пакой 23. Асуджана калегіяй АДПУ 9.7.1933 як «член антысавецкай шпіёнскай шкодніцкай арганізацыі ў сістэме жывёлагадоўлі» да 5 гадоў ППК. Этапавана ў
Дзмітраўскі канцлагер АДПУ Маскоўскай вобл. Вызвалена 15.4.1940. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 21.8.1956 трыбуналам БВА.
Групавая справа X. і інш. № 10333-с (па ёй праходзіла больш за 100 чалавек, сярод якіх шэраг ветэрынарных работнікаў) захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
ХАЛАДОВІЧ (ХОЛОДОВНЧ) Анатоль Арсеньевіч [1892, Новачэркаск, цяпер Растоўская вобл., Расія — ?], ветэрынарны ўрач. 3 сям’і рускага службоўца. Атрымаў вышэйшую ветэрынарную адукацыю. Працаваўу павятовым зямельным аддзеле ў Століне, цяпер райцэнтр Брэсцкай вобл. 3 жонкай Марыяй Ігнатаўнай (н. ў 1901) гадаваў дачку Лідзію (н. ў 1930). Арыштаваны 3.1.1940 у Століне па адрасе: вул. Дзяржынскага, д. 34. Абвінавачваўся ў тым, што «служыў у бандах Сальнікава і Пятлюры, вёў барацьбу супраць рэвалюцыйнага руху і з’яўляўся членам контррэвалюцыйнай арганізацыі «ОЗОН». Асуджаны асобай нарадай НКВД 19.6.1940 да 8 гадоў ППК. Этапаваны ў Паўн.-Чыгуначны канцлагер НКВД Комі АССР. Вызвалены 22.9.1941 па амністыі для польскіх грамадзян. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай БССР 14.6.1989. Асабовая справа X. № 23377-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
ХАРКОВА-ГУЛЯКЕВІЧ (ХОРЬКОВА-ГУЛЯКЕВНЧ) Варвара Іванаўна [1913 в. Райны (Рамні?) Гарадоцкага пав. Віцебскай губ., цяпер Гарадоцкі р-н Віцебскай вобл. — ?], медсястра. 3 бел. сялянскай сям’і. Працавала ў бальніцы ў сваёй вёсцы. Была замужам, гадавала дзіця. Арыштавана 23.12.1944. Абвінавачвалася ў «дапамозе нямецкім акупантам». Вызвалена і рэабілітавана 31.8.1946 УМДБ Віцебскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Х.-Г. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
ХАРУЖОНАК (ХОРУЖЕНОК) Таццяна Георгіеўна [1902, Гродна — ?], медсястра. 3 сям’і рускага службоўца. Атрымала сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працавала ў 2-й гарадской бальніцы ў Гродне. Жыла з маці і 2 сёстрамі. Арыштавана 29.12.1944. Асуджана 1.4.1946 асобай нарадай МДБ за «ўдзел у антысавецкай арганізацыі» “Русскнй коммтет” падчас нямецкай акупацыі» да 5 гадоў пазбаўлення волі. Выслана ў Краснаярскі край. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 21.2.1994 пракурорам Гродзенскай вобл. Групавая справаХ. і інш. № п-20081 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл. Падрабязней гл. арт.: Парцянка Вольга Міхайлаўна.
ХАРЫТАНОВІЧ (ХАРІ/1ТОНОВНЧ) Уладзімір Іванавіч [20.9.1900, в. Белвань (?) Слуцкага ці Навагрудскага пав. Мінскай губ. —1937 (?), НКВД], ветэрынарны ўрач. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую ветэрынарную адукацыю. Працаваў у ветэрынарнай лячэбніцы ў Калінкавічах, цяпер райцэнтр Гомельскай вобл. Быў жанаты, меў чацвёра дзяцей (ад 2 да 10 гадоў). Арыштаваны 27.5.1937. Асуджаны ваенным трыбуналам БВА 24.10.1937 як «агент польскай разведкі, які праводзіў шпіёнска-дыверсійна-шкодніцкую працу», да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда БССР 17.3.1957. Асабовая справа X. № 14288-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
ХАРЫТОНЧЫК (ХАРНТОНЧНК) Надзея Пятроўна [1922, в. Цешкава Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Пухавіцкі р-н Мінскай вобл. — ?], служачая. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю адукацыю. Перад арыштам лабарантка санэпідэмстанцыі ў пас. Мар’іна Горка Пухавіцкага р-на. Арыштавана 7.11.1944. Асуджана 1.9.1945 асобай нарадай як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» да 5 гадоў ППК. Этапавана ва Унжэнскі лагер НКВД Горкаўскай чыгункі (ст. Суха-
бязводная), 10.9.1949 МДБ СССР выслана ў Краснаярскі край. Далейшы лёс невядомы. Вызвалена 7.11.1949. Рэабілітавана 8.8.1962 трыбуналам БВА. Асабовая справа X. № 17833-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
ХАЦКЕВІЧ (ХАЦКЕВНЧ) Канстанцін Ігнатавіч [1920, в. Улессе Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Бярэзінскі р-н Мінскай вобл. — ? ], навучэнец. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Вучыўся ў Мінскім медыцынскім інстытуце. Удзельнічаў у 2-й сусветнай вайне. Арыштаваны 4.4.1949 у Мінску па адрасе: Дачны зав., д. 4. Асуджаны 8.7.1949 за «супрацоўніцтва з нямецкімі акупантамі» да 25 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Вызвалены 17.5.1956. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 18.7.1989 Вярхоўным судом СССР. Асабовая справа X. № 26174-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
ХВАЛЬ-ДРЫК (ХВАЛ Ь-ДРНК) Мяфодзій Пятровіч [1886, в. Баўцічы Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Карэліцкі р-н Гродзенскай вобл. — ?], фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў няпоўную сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў у медпункце ў в. Асмолава Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл. Жыў з жонкай і дачкой. Арыштаваны 27.10.1945. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 27.10.1945 як «член сям’і здрадніка радзімы» да 5 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй дома і інш. маёмасці. Высланы ў Краснаярскі край. Далейшы лёс невядомы.