Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі
Леанід Маракоў
Выдавец: Медысонт
Памер: 904с.
Мінск 2010
Піліп Рыгоравіч (н. ў 1893), Маркевіч Аляксандр Паўлавіч (н. ў 1896), Міхайлоўскі Мікалай Мацвеевіч (н. ў 1900). Падрабязней гл.: Рэпрэсаваныя...
ЧЫКУТКО (ЧНКУТКО) Сяргей Данілавіч [1882, Мінская губ. — ?], фельчар. 3 бел. сям’і. Арыштаваны 27.4.1933 на ст. Кулунда Омскай чыгункі. Асуджаны 2.6.1933 калегіяй АДПУ Зах.-Сібірскага краю за «антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 20.3.1989.
Кр.: Жертвы полйтйческого террора...
ЧЫПУРКОЎ (ЧНПУРКОВ) Мікалай Цімафеевіч [1900, в. Селішча Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. — 8.4.1938, Кіеў, турма НКВД], службовец. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Кіраваў ветэрынарнай службай 109-га кавалерыйскага палка РСЧА. Жыў з жонкай Аляксандрай (н. ў 1912) і дачкой Нонай (н. ў 1936). Арыштаваны 11.10.1937 у Камянец-Падольску па адрасе: вул. 18-га Сакавіка, д. 32. Асуджаны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 8.4.1938 як «удзельнік ваеннафашысцкай змовы» за «шкодніцтва, шпіянаж на карысць Польшчы» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны Вярхоўным судом СССР 7.12.1967. Асабовая справа Ч. № 19858-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
ЧЫПУРЫН (ЧНПУРНН) Сямён Пятровіч [1899, Магілёў — 31.7.1938, Магілёў, турма НКВД], ветэрынарны ўрач. 3 сям'і бел. рабочага. Працаваў у Магілёве. Быў жанаты. Арыштаваны ў лют. 1938. Асуджаны 12.4.1938 пастановай НКВД СССР і пракурора СССР як «агент Польшчы» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 30.12.1991 Ваенным пракурорам БВА. Асабовая справа Ч. № 14466 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
ЧЭРКАС (ЧЕРКАС) Валяр’ян Казіміравіч [1883, в. Церахоўшчына Полацкага пав. Віцебскай губ., цяпер Полацкі р-н Віцебскай вобл. — 14.7.1938, ?, НКВД], фельчар. 3 польскай сялянскай сям’і. Працаваў на 29-м урачэбным участку Зах. чыгункі ў Полацку. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 16.3.1938. Асуджаны 20.5.1938 пастановай НКВД СССР і пракурора СССР за «шпіянаж на карысць Полылчы, як член ПАВ» да ВМП. Расстраляны.
3 Ч. па адной справе (№ 7925-п; захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.) праходзілі, асуджаны і рэабілітаваны (20.8.1957 трыбуналам БВА): экспедытар імпартпункта ў Полацку Гаймовіч Іосіф Іванавіч (н. ў 1878), камінар чыгуначнай ст. Полацк Маліноўскі Вікенцій Іосіфавіч (н. ў 1890), пенсіянерка Парадня Алена Альбінаўна (н. ў 1888), загадчык гаспадаркі Полацкага туберкулёзнага дыспансера Падзвінскі Павел Фаміч (н. ў 1901), садавод полацкага гарсавета Пушко Адольф Пятровіч (н. ў 1880), будачніца полацкага водаправода Саковіч Разалія Іванаўна (н. ў 1881), пенсіянерка Слядзеўская Ядвіга Іванаўна (н. ў 1869), цясляр Зах. чыгункі Шымкевіч Франц Іванавіч (н. ў 1874), качагар дэпо ст. Полацк Эгерт Франц Нарцызавіч (н. ў 1888), Заблоцкі Вікенцій Вікенцьевіч (н. ў 1875).
ЧЭРКАС (ЧЕРКАС) Станіслаў Фадзеевіч [1886, в. Церахоўшчына Полацкага пав. Віцебскай губ., цяпер Полацкі р-н Віцебскі вобл. — 22.10.1938, турма НКВД], дэзінфектар. 3 польскай сялянскай сям’і. Працаваў на санітарным участку Зах. чыгункі ў Полацку. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 24.4.1938. Асуджаны 9.10.1938 тройкай НКВД за «дзейнасцьу складзе арганізацыі ПАВ» і «шпіянаж» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 16.10.1989 пракуратурай БВА. Асабовая справа Ч. з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
ЧЭРНІК(ЧЕРННК) Аляксандр Іосіфавіч [1894, в. Грэбень Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Пухавіцкі р-н Мінскай вобл. — 13.4.1938, Мінск, турма НКВД], урач. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў на курсах хірургіі ў Мінску. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 9.1.1938 у Мінску па адрасе: вул. Галантарэйная 9, кв. 2. Асуджаны 25.3.1938 пастановай НКВД СССР і пракурора СССР як «агент польскай разведкі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 30.4.1989 ваеннай пракуратурай БВА. Асабовая справа Ч. № 25323-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
ШАБАД Ісідор Якаўлевіч [1904, Мінск — ?], урач. 3 сям’і яўрэйскага службоўца. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. 3 1927 у РСЧА, ваенны ўрач 2-га рангу. У чэрв. 1941 трапіў у палон. Быў галоўным урачом Торуньскага {Тогйп, цяпер Куяўска-Паморскае ваяв., Польшча) лагера ваеннапалонных. Арыштаваны 5.3.1945 у зборным пункце для ваеннапалонных у Цехоціне (Ciechocin, цяпер КуяўскаПаморскае ваяв.). Асуджаны ваенным трыбуналам 47-й арміі 29.4.1945 за «саўдзельніцкую дзейнасць падчас знаходжання ў нямецкім палоне» да 15 гадоў ППК, 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем воінскага звання. Этапаваны ў Карагандзінскі лагер МДБ Казахскай ССР (п/с № 419-9 «Е»), Вызвалены 26.7.1955. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 3.2.1959. Асабовая справа Ш. № 14506-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
ШАБАЛІН (ШАБАЛНН) Васіль Мацвеевіч [1900, с. Манагары, цяпер Башкартастан — ?], урач. 3 рускай сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Перад арыштам галоўны ўрач раённай бальніцы ў мяст. Быцень, цяпер Івацэвіцкі р-н Брэсцкай вобл. Жыў з жонкай і сынам (н. ў 1936). Арыштаваны 23.11.1944 (?). Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 1.9.1945 за «працу ў немцаў намеснікам медыцынскага аддзела Магілёўскай управы» і як «удзельнік антысавецкай арганізацыі» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны прэзідыумам Магілёўскага абл. суда 29.3.1982. Асабовая справа Ш. № 9568 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
ШАБЕКА (ШЕБЕКО) Антон Стэфанавіч [1878, в. Лешава Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Талачынскі р-н Віцебскай вобл. — 13.1.1938, Магілёў (?), турма НКВД],
фельчар. 3 бел. дваранскай сям’і. Працаваў у цэнтральнай амбулаторыі ў Быхаве Магілёўскай вобл. Быў жанаты. Арыштаваны 23.11.1937. Асуджаны 9.12.1937 пастановай НКВД СССР і пракурора СССР як «агент Польшчы» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 24.8.1989 пракурорам БВА. Асабовая справа Ш. № 12346 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
ШАБЕКА (ШАБЕКО) Браніслаў Францавіч [1912, маёнтак Селішча (Сялішча) Лепельскага пав. Віцебскай губ., цялер Ушацкі р-н Віцебскай вобл. — 28.1.1938, Орша, турма НКВД], ветэрынарны фельчар. 3 польскай сялянскай сям’і. Працаваў у калгасе ў в. Пліна Ушацкага р-на. Арыштаваны ў 1937. Асуджаны 10.1.1938 пастановай НКВД СССР і пракурора СССР як «агент польскай разведкі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 2.11.1959 трыбуналам БВА. Асабовая справа Ш. № 8602-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
ШАБЛОЎСКІ (ШАБЛОВСКІ4Й) Іосіф Антонавіч1 [1898, в. Кожухава (?) Мінскай губ. — ?], санітар. 3 бел. сялянскай сям'і. Атрымаў пачатковую адукацыю. Працаваў у Савецкай бальніцы № 3 Мінска. Арыштаваны 2.9.1944. Асуджаны 7.7.1945 асобай нарадай НКВД за «сувязі з агентам СД, садзейнічанне нямецкім афіцэрам у правядзенні забаўляльных мерапрыемстваў» да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў Краснаярскі край (с. Тасеева). Далейшы лёс невядомы.
3 Ш. арыштавана, па адной справе (№ 15156-с; з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) праходзіла, асуджана і рэабілітавана (4.1.1960 калегіяй па крымінальных
1 Не блытаць з поўным цёзкам, Шаблоўскім Іосіфам Антонавічам (нар. 23.7.1906 у Койданаве, цяпер райцэнтр Дзяржынск Мінскай вобл., у бел. рабочай сям’і; падрабязней гл.: Ахвяры і карнікі...).
справах Вярхоўнага суда БССР) яго жонка, маці траіх дзяцей Заінчкоўская Марыя Антонаўна (н. ў 1900).
ШАБУНЯ Адам Сямёнавіч [1887, хут. Пелястокі (?) Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер тэрыторыя Чэрвеньскага р-на Мінскай вобл. (хутар не існуе) — 4.11.1938, Орша, турма НКВД], фельчар, муж Э. Шабуні. 3 польскай сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў ва ўрачэбным участку на чыгуначнай ст. Лепель Віцебскай вобл. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 26.7.1938. Асуджаны 20.10.1938 тройкай НКВД як «агент польскай разведкі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 5.11.1959 трыбуналам БВА. Групавая справа Ш. і яго жонкі (№ 8582-п) захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
ШАБУНЯ Эмілія Карлаўна [1897, Пінск Мінскай губ., цяпер райцэнтр Брэсцкай вобл. — 4.11.1938, Орша, турма НКВД], акушэрка, жонка А. Шабуні. 3 сям’і польскага рабочага. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала ва ўрачэбным участку на чыгуначнай ст. Лепель Віцебскай вобл. Была замужам, мела двое дзяцей. Арыштавана 26.7.1938. Асуджана 20.10.1938 тройкай НКВД як «агент польскай разведкі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляна. Рэабілітавана 5.11.1959 трыбуналам БВА.
ШАГУН Мікіта Іванавіч [1890, в. Зажэвічы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. — 30.9.1938, Жытомір, турма НКВД], ваенны ўрач. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Служыў у санчасці 134-й механізаванай брыгады 45-га механізаванага корпуса РСЧА. Жыў з жонкай Ксеніяй, дачкой Валянцінай (н. ў 1920), сынам Віктарам (1921). Арыштаваны 12.2.1938 у
Кіеве па адрасе: вул. Кержная, д. 29, кв. 2. Асуджаны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 30.9.1938 як «удзельнік антысавецкай ваеннай арганізацыі, якая ставіла сваёй мэтай звяржэнне Савецкай улады шляхам тэрору, шпіянажу і дыверсій», да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 26.7.1959. Асабовая справа Ш. № 18388-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
ШАДУРСКАЯ Вільгельміна Феліцыянаўна [1892, Полацк Віцебскай губ., цяпер райцэнтр Віцебскай вобл. — 31.10.1937, ?, НКВД], медсястра, сястра Ф. Шадурскай. 3 сям’і польскага рабочага. Атрымала няпоўную сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала на Магілёўскім цагельным заводзе. Арыштавана 23.8.1937. Асуджана 22.10.1937 за «контррэвалюцыйную дзейнасць» і як «удзельніца ПАВ» да ВМП. Расстраляна.
3 Ш. па адной справе (№ 3225; захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.) праходзілі, асуджаны і рэабілітаваны (17.12.1957 трыбуналам БВА) каталіцкі святар Казюнас Павел Мацвеевіч (н. ў 1868), арганістка Магілёўскага касцёла Ерановіч Агата-Галіна Антонаўна (н. ў 1915), маляр арцелі «Чырвоны металіст» Паўловіч Станіслаў Андрэевіч (н. ў 1886). Падрабязней гл.: Рэпрэсаваныя...
ШАДУРСКАЯ Францішка Феліцыянаўна [1897, Полацк Віцебскай губ., цяпер райцэнтр Віцебскай вобл. — ?], акушэрка, сястра В. Шадурскай. 3 сям’і польскага рабочага. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала ў радзільным доме ў г. Бяроза, цяпер райцэнтр Брэсцкай вобл. Арыштавана 13.12.1944. Асуджана 13.9.1945 за«антысавецкую агітацыю» да 10 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Далейшы лёс невядомы.