• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі  Леанід Маракоў

    Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі

    Леанід Маракоў

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 904с.
    Мінск 2010
    172.72 МБ
    3 Ш. па адной справе (№ 24163-с, захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) праходзіла, асуджана за тое ж «злачынства» да ВМП, расстраляна і рэабілітавана (10.4.1989 пракуратурай БВА) хатняя гаспадыня Бідэр Хана Элераўна (Гілераўна) (н. ў 1873).
    Кр.: Ахвяры і карнікі...
    ШУЛЯЕЎ (ШУЛЯЕВ) Пётр Сідаравіч [1913, в. Хвошна (?) Віцебскай губ., цяпер Гарадоцкі р-н Віцебскай вобл. — ?], ваенны фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Служыў у батальёне аэрадромнага абслугоўвання ва Ундурхане, Манголія. Арыштаваны 10.8.1942. Асуджаны 30.9.1942 ваенным трыбуналам вайсковай часці № 4928 за «правядзенне антысавецкай агітацыі» да 10 гадоў ППК з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны ў Камсамольск-на-Амуры Хабараўскага краю. Вызвалены 12.10.1951. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 19.5.1960. Асабовая справа Ш. № 11816-п з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    ШУЛЯКОЎСКІ (ШУЛЯКОВСКІ/ІЙ) Аляксандр Міхайлавіч [1896, в. Квасынічы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. — ?], ветэрынарны фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю ветэрынарную адукацыю. Працаваў у ветэрынарным пункце ў мяст. Пагост, цяпер Салігорскі р-н Мінскай вобл. Быў жанаты, меў пяцёра дзяцей. Арыштаваны 24.8.1937. Асуджаны 24.10.1937 тройкай НКВД за «шкодніцтва» і «дыверсіі» да 10 гадоў ППК. Этапаваны ў Паўн.-Усх. канцлагер Хабараўскага краю. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 14.5.1960 прэзідыумам Мінскага абл. суда. Асабовая справа Ш. № 16419-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    ШУЛЯКОЎСКІ (ШУЛЯКОВСКНЙ) Андрэй Міхайлавіч [1895, в. Сінкевічы, цяпер Лунінецкі р-н Брэсцкай вобл. — ?], фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў у медыцынскім пункце ў в. Язвіна, цяпер Шумілінскі р-н Віцебскай вобл. Быў жанаты, гадаваў дзвюх няпоўналетніх дачок. Арыштаваны ў ноч 19/20.6.1938. Зняволены ў Віцебскай турме. Абвінавачваўся ў «шпіянажы і антысавецкай агітацыі». Вызвалены і рэабілітаваны ваенным пракурорам Віцебскай вобл. 19—27.3.1939. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Ш. № 5551-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    ШУМАН Меер Ізраілевіч [1919, в. Маляцічы Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Крычаўскі р-н Магілёўскай вобл. — ?], фельчар. 3 яўрэйскай сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Служыў у РСЧА. Быў жанаты. Арыштаваны 7.7.1942. Абвінавачваўся ў «распаўсюджванні нямецкіх улётак». Вызвалены і рэабілітаваны 23.8.1942 трыбуналам БВА. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Ш. № 6678 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
    ШУМСКАЯ Ніна Сцяпанаўна [1924, хут. Таракан Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер тэрыторыя Бабруйскага р-на Магілёўскай вобл. (хутар не існуе) — ?], фельчар. 3 сям’і рускага рабочага. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала ў піянерскім лагеры Бабруйскага лесакамбіната. Была замужам. Арыштавана 23.8.1948. Асуджана 26.8.1949 за «антысавецкую дзейнасць» да 25 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 16.8.1972 пастановай пленума Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа Ш. № 9480 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
    ШУНЕЙКА (ШУНЕЙКО) Камілія Адамаўна [1880, Вільня — ?], урач. 3 сям’і польскага рабочага. Атрымала вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працавала ў медыцынскім пункце ў в. Міжэрычы, цяпер Зэльвенскі р-н Гродзенскай вобл. Арыштавана 8.2.1941 у Лідзе Гродзенскай вобл. Асуджана асобай нарадай пры НКВД 28.5.1941 за «правядзенне антысавецкай агітацыі» да 8 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана пракуратурай Гродзенскай вобл. 30.10.1989. Асабовая справа Ш. № п-10545 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
    1.4.1941 у Лідзе арыштавана Шунейка Юлія Адамаўна (н. ў 1883 у Вільні), сястра Ш. Яна 14.6.1941 асобай нарадай НКВД асуджана за «ўдзел у контррэвалюцыйнай паўстанцкай арганізацыі» да 5 гадоў ППК з канфіскацыяй маёмасці і этапавана ў Казахстанскі лагер НКВД Казахсжай ССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 15.5.1989 пракурорам Гродзенскай вобл. Асабовая справа Ш. № п-9514 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
    ШУПЕЙКА (ШУПЕЙКО) Канстанцін Васілевіч [1896, мяст. Уладычына Дрысенскага пав. Віцебскай губ., цяпер Верхнядзвінскі р-н Віцебскай вобл. — 10.12.1937, Віцебск, турма НКВД], дэзінфектар. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў пачатковую адукацыю. Служыў у Віцебскім дэгазацыйным узводзе. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 15.11.1937. Асуджаны 22.11.1937 пастановай НКВД СССР і пракурора СССР як «член ПАВ» да ВМП. Расстраляны.
    3 Ш. у адзін дзень арыштаваны, па адной справе (№ 7943п; захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.) праходзілі, прыгавораны да ВМП, расстраляны і рэабілітаваны (19.3.1959 трыбуналам БВА) медсястра Зандоўская Эмілія Карлаўна, настаўнік віцебскай СШ № 9 Лойка-Рафаловіч Вольга Фёдараўна (гл.: Рэпрэсаваныя...), загадчык пякарні Шаўліс Станіслаў Казіміравіч (н. ў 1908), шэраг віцебскіх рабочых (усяго больш за 15 чалавек).
    ШУРКО Канстанцін Іванавіч [1894, в. Варанеўшчына Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Смалявіцкі р-н Мінскай вобл. — ?], памочнік санітарнага ўрача. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў у медыцынскім пункце ў Талачыне, цяпер райцэнтр Віцебскай вобл. Быў жанаты, меў чацвёра дзяцей. Арыштаваны 28.10.1944 у Талачыне па адрасе: вул. Энгельса, д. 5. Асуджаны 22.1.1945 за «антысавецкую агітацыю» да 10 гадоў ППК з канфіскацыяй маёмасці. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 15.9.1956 прэзідыумам Віцебскага абл. суда. Асабовая справа Ш. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    ШУРЫНАВА (ШУРННОВА) Юлія Васілеўна [1920, Віцебск — ?], фельчар. 3 сям’і бел. рабочага. Працавала ў амбулаторыі Ташкенцкай авіяшколы. Арыштавана 15.4.1942. Асуджана 21.7.1942 ваенным трыбуналам Сярэднеазіяцкай ВА за «правядзенне антысавецкай агітацыі» да 8 гадоў ППК. Вызвалена і рэабілітавана ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР у перыяд 4.9—2.10.1942. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Ш. № 12593-п з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    ШУЦКІ (ШУЦКНЙ) Пётр Іванавіч [1882, в. Чарапы Ашмянскага пав. Віленскай губ., цяпер Маладзечанскі р-н Мінскай вобл. — 27.8.1938, НКВД], фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Працаваў у раённай бальніцы ў Заслаўі, цяпер Мінскі р-н. Быў жанаты. Арыштаваны 9.8.1937. Асуджаны 16.9.1937 тройкай НКВД як «член эсэраўскай арганізацыі» і за «контррэвалюцыйную агітацыю і шкодніцкую працу» да 10 гадоў ППК. Этапаваны ў Благавешчанск Амурскай вобл. Загінуў у зняволенні (запаленне лёгкіх).
    3 Ш. па адной справе (№ 12012-с; захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) праходзілі, асуджаны і рэабілітаваны (16.7.1958
    трыбуналам БВА) старшыня калгаса «Чырвоны пуцілавец» Лавец Піліп Казіміравіч (н. ў 1879), касір калгаса «Камунар» Міцько Максім Максімавіч (н. ў 1879), служачы Мурзіч Дзмітрый Пятровіч (н. ў 1887).
    ШУШКЕВІЧ (ШУШКЕВНЧ) Віктар Барысавіч [22.5.1885, в. Люды Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Пухавіцкі р-н Мінскай вобл. — 9.12.1937, Мінск, турма НКВД], службовец. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў начальнікам 5-га санітарнага ўчастка чыгуначнай ст. Мінск. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 23.9.1937 у Мінску па адрасе: ст. Таварная, дом чыгуначнікаў № 38, кв. 2. Асуджаны 29.10.1937 пастановай НКВД і пракурора СССР за «антысавецкую агітацыю» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 22.8.1958 калегіяй Вярхоўнага суда БССР.
    3 Ш. паадной справе (№ 13191-с; захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) праходзіў, асуджаны, расстраляны і рэабілітаваны Валахновіч Адам Сцяпанавіч.
    16.2.1930 у в. Люды арыштаваны селянін-аднаасобнік Шушкевіч Аляксандр Барысавіч (н. ў 1874). 5.3.1930 абвінавачваўся ў «правядзенні антысавецкай агітацыі». Высланы за межы БССР. Далейшы лёс невядомы.
    3 Ш. па адной справе (№ 28169-с; захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) праходзілі і рэабілітаваны (29.5.1989 пракуратурай БССР) сяляне-аднаасобнікі: Андросік Сільвестр Марцінавіч (н. ў 1866), Грынек Барыс Андрэевіч (н. ў 1857), Мазанік Сямён Мартынавіч (н. ў 1873), Матрунчык Сцяпан Рыгоравіч (н. ў 1881), Молчан Іван Васілевіч (н. ў 1900), Раманоўскі Канстанцін Барысавіч (н. ў 1903), Сакольчык Іван Данілавіч (н. ў 1874), яго брат Сакольчык Мікалай Данілавіч (н. ў 1879), Цімановіч Якаў Сцяпанавіч (н. ў 1872), Чурынец Іван Макаравіч (н. ў 1871).
    ШЧАПІЛА-ПАЛЕСКІ (ІЦЕПНЛЛО-ПОЛЕССКНЙ) Канстанцін Іванавіч [1876, в. Гараны Магілёўскай губ. — 28.11.1937, Смаленск, турма НКВД], фельчар. Арыштаваны ў г. СпасДземенску Калужскай вобл. Абвінавачваўся ў «правядзенні антысавецкай агітацыі». Асуджаны 2.11.1937 тройкай УНКВД Смаленскай вобл. да ВМП. Расстраляны.
    Кр.: Жертпвы полйтйческого террора...
    ШЧУКІН (ІЦУКНН) Рыгор Антонавіч [1898, в. Саламір’е Полацкага пав. Віцебскай губ., цяпер Полацкі р-н Віцебскай вобл. (вёска не існуе) — ?], дэзінфектар. 3 бел. сялянскай сям’і. Працаваў у Ветрынскай раённай ветэрынарнай лячэбніцы. Быў жанаты, меў чацвёра дзяцей. Арыштаваны 23.7.1938 у в. Гарадзішча Ветрынскага (цяпер Полацкага) р-на. Асуджаны 11.11.1938 тройкай НКВД як «агент польскай разведкі» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 19.10.1960 трыбуналам БВА. Асабовая справа Ш. № 10581-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    ШЫЛАЎ (ШНЛОВ) Стэфан Адамавіч [1895, Барысаўскі пав. Мінскай губ. — ?], фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў у медыцынскім пункце ў в. Глівень Барысаўскага р-на. Быў жанаты, меўдзіця. Арыштаваны 23.3.1933. Асуджаны 17.5.1933 тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю» і «сувязь з бандай» да 3 гадоў пазбаўлення волі. Высланы ў Казахскую ССР. Далейшы лёс невядомы.
    3 Ш. па адной справе (№ 13203-с; захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) праходзілі, асуджаны і рэабілітаваны (4.10.1958 прэзідыумам Мінскага абл. суда) сяляне: Аўхімовіч Васіль Фаміч (н. ў 1901), Апет Іван Пахомавіч (Мікалаевіч) (н. ў 1898), Аскерка Пётр Ігнатавіч (н. ў 1893), Астраўко Аляксей Іванавіч (н. ў 1889), Ашак Іван Юр’евіч (нар. 1.1.1898),
    Бурынчык Васіль Андрэевіч (н. ў 1907), Вашкевіч Фёдар Мацвеевіч (н. ў 1885), Горлач Юльян Сцяпанавіч (н. ў 1892), Ласіцкі Юльян Іосіфавіч (н. ў 1902), Максімовіч Іван Сцяпанавіч (н. ў 1899), Няверка Уладзімір Станіслававіч (н. ў 1884), Рамаша Фёдар Венядзіктавіч (н. ў 1902), Сяргун Ціхан Аляксандравіч (н. ў 1897), Стаін Андрэй Пракопавіч (н. ў 1889), Стаін Пракоп Антонавіч (н. ў 1900), Шышло Піус Іванавіч (н. ў 1883).