• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі  Леанід Маракоў

    Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі

    Леанід Маракоў

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 904с.
    Мінск 2010
    172.72 МБ
    Групавая справа Ш., шэрага ветэрынарных урачоў і інш. (усяго больш за 25 чалавек) № 7195-с з фотаздымкамі захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    ШОСТАК Мацвей Арцёмавіч [1886, в. Бывалыя Гарадоцкага пав. Віцебскай губ. — 5.2.1938, Віцебск(?), турма НКВД], фельчар. 3 сям’і бел. рабочага. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. У1919—21 у РСЧА. Перад арыштам працаваў у бальніцы ў в. Краснаполле тагачаснага Расонскага р-на
    Віцебскай вобл. Арыштаваны 3.10.1937. Асуджаны 10.1.1938 пастановай НКВД СССР і пракурора СССР за «шпіянаж на карысць Латвіі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 10.8.1989. Асабовая справа Ш. з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    ШПАКОЎСКІ (ШПАКОВСКНЙ) Аляксандр Іванавіч [1908, Мінск — ?], дэзінфектар. 3 сям’і бел. рабочага. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў на санітарным пункце ў Мінску. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 13.5.1935 у Мінску па адрасе: 1-ы Віленскі зав., д. 13, кв. 1. Асуджаны 4.11.1935 як «член нацыяналістычнай арганізацыі» і «контррэвалюцыйны агітатар» да 10 гадоў ППК. Этапаваны ў адзін з лагераў Ленінградскай вобл. Далейшы лёс невядомы.
    3 Ш. па адной справе (№ 12864-с; з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) праходзілі, асуджаны за тое ж «злачынства», рэабілітаваны (15.2.1961 пленумам Вярхоўнага суда СССР) больш за 20 чалавек, сярод якіх настаўнікі, службоўцы, студэнты і інш.
    ШПАКОЎСКІ (ШПАКОВСКІ/ІЙ) Густаў Іванавіч [1912, в. Саская (Сацкая) Ліпка Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Нясвіжскі р-н Мінскай вобл. — ?], дэзінфэктар. 3 польскай рабочай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў на санітарнай станцыі ў Шчучыне, цяпер райцэнтр Гродзенскай вобл. Жыўз сястрой. Арыштаваны 15.5.1941. Абвінавачваўся як «удзельнік контррэвалюцыйнай арганізацыі». Асуджаны не быў. Далейшы лёс невядомы.
    3 Ш. па адной справе (№ п-8269; захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.) праходзіў, асуджаны і рэабілітаваны (УКДБ Гродзенскай вобл. 14.11.1964) бухгалтар вайсковай сталовай у Шчучыне Раецкі Стэфан Філафілавіч (н. ў 1895).
    ШПАКОЎСКІ (ШПАКОВСКНЙ) Мікалай Антонавіч [1912, в. Пісціцы (?) Сенненскага пав. Магілёўскай губ. —19.12.1937, Орша, турма НКВД], ветэрынарны ўрач. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую ветэрынарную адукацыю. Уступіў у ВЛКСМ. Працаваў у саўгасе імя Свярдлова Дзяржынскага р-на Мінскай вобл. Арыштаваны 8.8.1937. Асуджаны 22.11.1937 пастановай НКВД СССР і пракурора СССР як «агент польскай разведкі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 14.5.1965 трыбуналам БВА. Асабовая справа Ш. № 19238-сзахоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    ШТАЕР Міхаіл Гарцавіч [1907, мяст. Ставішына Познаньскага пав., Польшча — ?], урач. 3 яўрэйскай сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў у бальніцы ў Беластоку, цяпер Польшча. Жыў з бацькамі, братам і 3 сёстрамі. Арыштаваны 7.12.1939. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 2.7.1940 за «нелегальны пераход дзяржаўнай мяжы» да 3 гадоў ППК. Этапаваны ў Паўн,Чыгуначны лагер НКВД Комі АССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Гродзенскай вобл. 10.9.1992. Асабовая справа Ш. № п-14715 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
    ШТЫЛЕР (ШТЫЛЛЕР) Ванда Брунаўна [1915, мяст. Вілейка Віленскай губ., цяпер райцэнтр Мінскай вобл. — ?], стаматолаг. 3 польскай сялянскай сям’і. Атрымала вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працавала ў гарадской паліклініцы і чыгуначнай амбулаторыі ў Маладзечне. Арыштавана 5.11.1940. Асуджана 12.4.1941 за «антысавецкую дзейнасць» да 8 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Далейшы лёс невядомы.
    3 Ш. па адной справе (№ 35748-с; з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) праходзілі, асуджаны
    і рэабілітаваны (28.12.1993 Вярхоўным судом Беларусі) сяляне-аднаасобнікі: Кобжуў АляксейЯфрэмавіч (н. ў 1911), Лаўрыновіч Іван Васілевіч (нар. 30.5.1907), Лаўрыновіч Віктар Яфімавіч (н. ў 1911), Лемантовіч Мікіфар Восіпавіч (н. ў 1906), Лемантовіч Фёдар Казіміравіч (н. ў 1884), яго сын Лемантовіч Канстанцін Фёдаравіч (н. ў 1913), Лемантовіч Мікалай Маркавіч (н. ў 1914), Самаль Іван Сельверставіч (н. ў 1913), Тандаў Мікалай Канстанцінавіч (н. ў 1905), Шалянгоўскі Васіль Антонавіч (н. ў 1893).
    ШТЫЦКО (ШТЫЦКО) Аляксандр Андрэевіч [1902, в. Слабада Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Пухавіцкі р-н Мінскай вобл. — ?], урач. 3 бел. сялянскай сям'і. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. У сярэдзіне 1930-х гг. урач
    Пераліванне крыві ў Лепельскай бальніцы (1935 г., Штыцко A. А. — справа)
    Штыцко A. А. (у першым радзе другі злева) з супрацоўнікамі Гродзенскага анкалагічнага дыспансера (1952 г.). У першым радзе першы справа — урач Сачанка
    бальніцы ў Лепелі, цяпер райцэнтр Віцебскай вобл. Перад арыштам працаваў у раённай бальніцы ў Навагрудку, цялер райцэнтр Гродзенскай вобл. Быўжанаты, меў дачку. Арыштаваны 13.12.1941. Абвінавачваўся ў «здрадніцтве». Вызвалены і рэабілітаваны Навагрудскім НКДБ у перыяд 9—23.5.1945. У 1950-я гг. супрацоўнік Гродзенскага анкалагічнага дыспансера. Асабовая справа Ш. № п-2592 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
    ШТЭЙН (ШТЕЙН) Адам Айзікавіч [1918, Гродна — ?], службовец. 3 сям’і яўрэйскага рабочага. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Да арышту загадваў гаспадаркай Гродзенскага скурна-венералагічнага дыспансера. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 14.12.1951. Асуджаны асобай нарадай МДБ 5.3.1952 за «ўдзел у антысавецкай арганізацыі» да 25
    гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 29.8.1956 Вярхоўным судом СССР. Асабовая справа Ш. № п-6140 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
    ШТЭЙН (ШТЕЙН) Эсфір Саламонаўна [1899, Бабруйск Мінскага губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. — ?], урач. Арыштавана 2.11.1937 у Куйбышаве. Абвінавачвалася ў «правядзенні шпіёнскай дзейнасці», 15.8.1938 пастановай УНКВД Куйбышаўскай вобл. справа спынена. Рэабілітавана ў1991.
    Кр.: Жертвы полйтйческого террора...
    ШТЭЙНБОК (ШТЕЙНБОК) Лявон Майсеевіч [1900, Варшава (Warszawa) — ?], урач. 3 сям’і яўрэйскага службоўца. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў у раённым аддзеле аховы здароўя ў Слоніме, цяпер райцэнтр Гродзенскай вобл. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 15.6.1940. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 18.10.1940 за «парушэнне пашпартнага рэжыму» і «ўдзел у масавым выступе ўцекачоў у Брэсце» да 5 гадоў ППК. Этапаваны ва Ухта-Іжэмскі лагер НКВД Комі АССР. Вызвалены 4.9.1941 па амністыі для польскіх грамадзян. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Брэсцкай вобл. 31.3.1989 і 23.3.1992. Асабовая справа Ш. № 10508-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
    ШТЭМЕЦ (ШТЕМЕЦ) Часлаў Іванавіч [1912, в. Сакулле Гродзенскай губ., цяпер Камянецкі р-н Брэсцкай вобл. — ?], фармацэўт. 3 польскай сялянскай сям’і. Меў няпоўную сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў у аптэцы ў Варшаве (Warszawa). Жыў у Варшаве па адрасе: вул. Вронская, д. 52, кв. 39. Арыштаваны 11.3.1940. Асуджаны асобай нарадай
    Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі
    НКВД 27.7.1940 за «нелегальны пераход дзяржаўнай мяжы» да 3 гадоў ППК. Этапаваны ў Паўн.-Дзвінскі лагер НКВД Архангельскай вобл. Вызвалены 12.9.1941 па амністыі для польскіх грамадзян. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай УКДБ Брэсцкай вобл. 26.10.1992. Асабовая справа Ш. № 11177-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
    ШУДЗЯНКОЎ (ШУДЕНКОВ) Захар Сямёнавіч [1911, в. Ходасы Магілёўскай губ., цяпер Мсціслаўскі р-н Магілёўскай вобл. — ?], ветэрынарны інструктар. 3 бел. сялянскай сям’і. Перад арыштам служыў у вайсковай часці № 6049 РСЧА ў Мінску. Быў жанаты. Арыштаваны 6.7.1938. Асуджаны 7.4.1939 за «антысавецкую агітацыю» да 3 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 27.2.1962 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа Ш. № 8129-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
    • ШУЙФЕР Леў Іосіфавіч [1900, Магілёў — ?], урачбактэрыёлаг. 3 сям’і яўрэйскага службоўца. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. 3 1929 служыў у 74-м кавалерыйскім палку РСЧА на ст. Даурыя Забайкальскай чыгункі імя Молатава. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 16.10.1938. Асуджаны ваенным трыбуналам 21.5.1939 за «контррэвалюцыйную дзейнасць» да 6 гадоў ППК. Вызвалены ў 1944. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 21.11.1963 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа Ш. № 8708-сн з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
    ШУКЕВІЧ (ШУКЕВНЧ) Казімір Антонавіч [1894, мяст. Грыва Курляндскай губ., цяпер у межах Даўгаўпілса, Латвія — ?], санітар. 3 сям’і польскага рабочага. Атрымаў пачатковую
    адукацыю. Працаваў у Віцебскай псіхіятрычнай бальніцы. Быў жанаты, меў чацвёра дзяцей. Арыштаваны 23.6.1938 у Віцебску па адрасе: вул. Набярэжная, д. 27. Асуджаны 16.10.1938 тройкай НКВД як «агент латвійскіх разведвальных органаў» да 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 16.10.1989 пракурорам БВА. Асабовая справа Ш. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    Хутчэй за ўсё, рэпрэсаваны і сваякі Ш.
    ШУЛЬМАН Давыд Міхайлавіч [1887, в. Шыбінкі Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Чэрвеньскі р-н Мінскай вобл. — ?], урач. 3 сям’і яўрэйскага купца. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. У 1918—20 у РСЧА. Перад арыштам працаваў у бальніцы ў Слуцку Мінскай вобл. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 25.11.1933 у Слуцку па адрасе: вул. Фарская, д. 31. Асуджаны 26.5.1934 калегіяй АДПУ як «член контррэвалюцыйнай падрыўной арганізацыі» да 3 гадоў пазбаўлення волі. Этапаваны ў Карэльскую АССР. Далейшы лёс невядомы.
    3 Ш. праходзілі па адной справе (№ 6743-с; захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі), рэабілітаваны (27.7.1956 калегіяй Вярхоўнага суда БССР) больш за 25 чалавек з вышэйшай медыцынскай адукацыяй (падрабязней гл. арт.: Аляксандрава Ларыса Вячаславаўна).
    ШУЛЬСКІ (ШУЛЬСКНЙ) Антон Іванавіч [1894, в. Андрэеўцы Гродзенскай губ., цяпер Смаргонскі р-н Гродзенскай вобл. — 27.10.1937, Мінск, турма НКВД], санітар. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў пачатковую адукацыю. Працаваў у Мінскай савецкай бальніцы № 2. Быў жанаты. Арыштаваны 24.8.1937 у Мінску па адрасе: 1-ы Камуністычны зав., д. 3, кв. 19. Асуджаны 25.10.1937 пастановай НКВД СССР і пракурора СССР як «агент польскай разведкі» да ВМП. Расстраляны.