Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі
Леанід Маракоў
Выдавец: Медысонт
Памер: 904с.
Мінск 2010
3 Э. па адной групавой справе (№ 6736-с; з фотаздымкамі захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) праходзілі і рэабілітаваны (27.7.1956 калегіяй Вярхоўнага суда БССР) шэрагмедыцынскіх і ветэрынарных работнікаў (гл. арт.: Багаяўленскі Пётр Арсенцьевіч).
Кр.: Архіў Рэспубліканскага музея гісторыі медыцыны; Рэпрэсаваныя...
ЭЛЬСІН (ЭЛБСІ4Н) Карл Іванавіч [10.5.1881, в. Барсучына Полацкага пав. Віцебскай губ., цяпер Шумілінскі р-н Віцебскай вобл. — 1938, Магілёў (?), турма НКВД], ветэрынарны ўрач, бацька Э. Эльсіна. 3 латышскай сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю ветэрынарную адукацыю. Працаваў у ветэрынарным пункце ў в. Бялынкавічы Касцюковіцкага р-на Магілёўскай вобл. Быўжанаты. Арыштаваны 10.8.1937. Асуджаны 17.12.1937 як «польскі шпіён» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 26.3.1959 трыбуналам БВА. Асабовая справа Э. № 4939 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
ЭЛЬСІН (ЭЛЬСНН) Эвальд Карлавіч [1911, в. Барсучына Полацкага пав. Віцебскай губ., цяпер Шумілінскі р-н Віцебскай вобл. —1.2.1938, Мінск, турмаНКВД], ветэрынарны ўрач.сын К. Эльсіна. 3 латышскай сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую ветэрынарную адукацыю. Служыў у 13-м артылерыйскім
палку 13-й стралковай дывізіі РСЧА. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 15.12.1937. Асуджаны асобай нарадай НКВД 10.1.1938 як «агент латышскай разведкі, удзельнік контррэвалюцыйнай арганізацыі» і за «шпіёнска-шкодніцкую дзейнасць» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 21.2.1964. Асабовая справа Э. № 12828-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
ЭПШТЭЙН (ЭПШТЕЙН) Моўша Хаімавіч [1891, в. Азярніца Слонімскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Слонімскі р-н Гродзенскай вобл. — 22.12.1940, Мінск, турма НКВД], урач. Зсям’і яўрэйскага службоўца. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў у гарадской паліклініцы ў Слоніме. Жыўзжонкай, сынам і 2 братамі. Арыштаваны 8.1.1940. Пад следствам зняволены ў Мінскай турме НКВД. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 9.1.1941 як «сацыяльна небяспечны элемент» да 8 гадоў ППК. Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны пракуратурай Гродзенскай вобл. 3.11.1989. Асабовая справа Э. № п-10396 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
ЭРДМАН (ЭРДМАН) Сабіна Феліксаўна [1918, Полацк Віцебскай губ., цяпер райцэнтр Віцебскай вобл. — ?], медсястра. 3 сям'і польскага рабочага. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала ў раённай бальніцы ў Ашмянах, цяпер райцэнтр Гродзенскай вобл. Арыштавана 18.12.1944. Абвінавачвалася як «удзельніца антысавецкай арганізацыі». Асуджана не была. Вызвалена і рэабілітавана УНКВД Маладзечанскай вобл. 29.1.1946. Далейшы лёс невядомы.
3 Э. па адной справе (№ п-7005; захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.) праходзілі яе сястра, бухгалтар Эрдман Станіслава Феліксаўна (н. ў 1916), яе брат, на-
вучэнец Эрдман Еўзебій Феліксавіч (н. ў 1928), селянінаднаасобнік Ленартовіч Казімір Валянцінавіч (н. ў 1912), загадчык педагагічнага кабінета Радзевіч Вячаслаў-Эдмунд Казіміравіч (н. ў 1904; падрабязней гл.: Рэпрэсаваныя...), загадчык аддзела Ашмянскага раённага выканаўчага камітэта Эрдман ТадЭвуш Мечыслававіч (н. ў 1897 у Вільні).
ЭФРОС Ізраіль-Ісак Мордухавіч [1891, Варшава (Warszawa) — ?], урач. 3 сям’і яўрэйскага службоўца. Меў няпоўную вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў у Слоніме Гродзенскай вобл. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 11.11.1939. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 21.8.1940 як «сацыяльна небяспечны элемент» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Гродзенскай вобл. 3.10.1989. Асабовая справа Э. № п-12084 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
ЮРГЕЛЕВІЧ (ЮРГЕЛЕВНЧ) Станіслаў Антонавіч [16.12.1910, мяст. Лентвораў (?) Віленскай губ. — ?], санітар. 3 бел. сялянскай сям’і. Працаваў у шпіталі ў мяст. Тракай Віленскага пав. Жыў з бацькам, 6 братамі і 2 сёстрамі. Арыштаваны 12.7.1940. Асуджаны асобай нарадай НКВД 25.11.1940 за «нелегальны пераход дзяржаўнай мяжы» да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў адзін з канцлагераў НКВД Комі АССР. Вызвалены 4.11.1941 па амністыі для польскіх грамадзян. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Гродзенскай вобл. 9.6.1993. Асабовая справа Ю. № п-18599 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
ЮРКАВЕЦ (ЮРКОВЕЦ) Сільвестр Кандратавіч [1886, в. Пацава Слабада Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Кіраўскі р-н Магілёўскай вобл. — ?], фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Працаваў у медыцынскім пункце ў в. Казулічы (суседняй з Пацавай Слабадой). Быў жанаты. Арыштаваны 29.7.1938 як «агент замежнай разведкі». Вызвалены і рэабілітаваны 5.3.1939 пракуратурай Магілёўскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Ю. № 4181 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
ЮРКЕВІЧ (ЮРКЕВІ4Ч) Іван Сімфарыянавіч [1897, в. Татарка Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Асіповіцкі р-н Магілёўскай вобл. — ?], ветэрынарны фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Працаваў у саўгасе «Культура» Чавускага р-на Магілёўскай вобл. Быў жанаты. Арыштаваны 22.7.1937 за «шпіёнска-шкодніцкую дзейнасць». Вызвалены і рэабілітаваны 27.10.1938 пастановай УНКВД БССР. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Ю. № 5719 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
ЮРЭВІЧ (ЮРЕВНЧ) Алена Францаўна [1913, маёнтак Шэметава Свянцянскага пав. Віленскай губ., цяпер Мядзельскі
р-н Мінскай вобл. — ?], медсястра. 3 польскай сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала ў ваенным шпіталі ў Маладзечне, цяпер райцэнтр Мінскай вобл. Арыштавана 2.11.1940 у Маладзечне па адрасе: вул. Чыстая, д. 9. Асуджана 21.5.1941 асобай нарадай НКВД за «антысавецкую дзейнасць» да 8 гадоў ППК. Этапавана ў Паўн.-Усх. канцлагер НКВД Хабараўскага краю. Вызвалена 3.9.1941 па амністыі для польскіх грамадзян. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 1.3.1991 пракуратурай БССР. Асабовая справа Ю. № 31650-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
ЮШКЕВІЧ (ЮШКЕВНЧ) Андрэй Вікенцьевіч [1897, в. Лапцевічы Мінскага пав., цяпер Мінскай вобл. — 1.9.1938, Мінск, турма Н КВД], фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў у медыцынскім пункце ў в. Возера, цяпер Уздзенскі р-н Мінскай вобл. Быў жанаты. Арыштаваны 14.4.1937. Асуджаны 25.5.1938 пастановай НКВД СССР і пракурора СССР як «агент польскай разведкі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 29.1.1959 трыбуналам БВА. Асабовая справа Ю. № 13773-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
ЮШКОЎСКІ (ЮШКОВСКНЙ) Уладзімір Васілевіч [27.6.1913, Віцебск — 28.11.1938, Віцебск (?), турма НКВД], ветэрынарны ўрач. 3 сям’і польскага рабочага. Атрымаў вышэйшую ветэрынарную адукацыю. Працаваў у в. Бандары, цяпер Сенненскі р-н Віцебскай вобл. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 23.7.1938. Асуджаны 13.11.1938 тройкай НКВД як «агент польскай разведкі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 13.9.1961 трыбуналам БВА. Асабовая справа Ю. № 11033-п з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
ЯГОДА Марыя Францаўна [1901, Брно, цяпер Чэхія — ?], медсястра. 3 сям'і чэшскага службоўца. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. У 1935—36 член Камуністычнай партыі Чэхаславакіі. У 1936 эмігрыравала ў СССР. Працавала ў бальніцы ў в. Дзмітравічы Бярэзінскага р-на Мінскай вобл. Арыштавана 5.7.1938. Асуджана 5.8.1939 асобай нарадай НКВД за «шпіянаж на карысць польскіх і румынскіх разведвальных органаў» да 8 гадоў ППК. Этапавана ў Карагандзінскі канцлагер НКВД Казахскай ССР. Вызвалена ў 1946. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 28.5.1955 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа Я. № 6201-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
ЯГОРАЎ (ЕГОРОВ) Максім Ягоравіч [1891, в. Варапаі Гарадоцкага пав. Віцебскай губ., цяпер Гарадоцкі р-н Віцебскай вобл. — ?], ветэрынарны фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Скончыў ветэрынарную фельчарскую школу. Працаваў у саўгасе імя 1-га Мая. Жыў з жонкай Пелагеяй і сынам Яўгенам. Арыштаваны 18.9.1937 у в. Малькава Гарадоцкага р-на. Абвінавачваўся як «удзельнік шпіёнска-дыверсійнай групы». Асуджаны не быў. Рэабілітаваны пракуратурай Віцебскай вобл. 17.1.1939. Асабовая справа Я. № 6502-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
ЯЖЫНЭК (ЯЖННЕК) Нусэн Хаімавіч [1916, Сахачаў (Sochaczew) Варшаўскай губ., цяпер Мазавецкае ваяв., Польшча — ?], зубны тэхнік. 3 яўрэйскай рабочай сям’і. Працаваў ва ўрачэбным участку ў в. Беражное, цяпер Столінскі р-н Пінскай вобл. Арыштаваны 17.6.1940 у Століне. Асуджаны асобай нарадай НКВД 19.7.1940 за «нелегальны пераход дзяржаўнай мяжы» да 3 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Брэсцкай вобл. 20.10.1992. Асабовая справа Я. № 11169-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
ЯЖЭМБЕК (ЯЖЕМБЕК) Яніна Ігнатаўна [1919, в. Спаск, цяпер Шацкі р-н Разанскай вобл., Расія — ?], медсястра. 3 сям’і польскага службоўца. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала ў Гайнаўскай раённай бальніцы Брэсцкай вобл. Арыштавана 21.7.1940 у Гайнаўцы па адрасе: вул. 1 Мая, д. 18. Асуджана 10.2.1941 асобай нарадай НКВД як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» да 8 гадоў ППК. Этапавана ў Карагандзінскі канцлагер НКВД Казахскай ССР. Вызвалена ў 1941 па амністыі для польскіх грамадзян. Далейшы лёс невядомы.
3 Я. па адной справе (№ 7715-с; з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.) праходзілі, прыгавораны за тое ж «злачынства», рэабілітаваны (16.4.1989 пракуратурай Брэсцкай вобл.) больш за 15 чалавек, сярод якіх медсёстры той жа бальніцы Гіцаль (Гіцэль) Ганна Аляксандраўна і Жахоўская Ірына Іванаўна.
ЯЗЕРСКАЯ (ЕЗЕРСКАЯ) Марыя Фёдараўна [1920, Стаўбунская воласць Гомельскага пав. Магілёўскай губ. — ?], фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала дома ў Гродне. Была замужам, гадавала сына. Арыштавана 23.8.1944. Абвінавачвалася як «агент жандармерыі». Вызвалена і рэабілітавана УКДБ Гродзенскай вобл. 21.10.1944. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Е. № п-302 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
ЯЗЕРСКІ (ЕЗЕРСКНЙ) Уладзімір Рыгоравіч [1923, Гродна — ?], дэзінфектар. 3 сям’і польскага рабочага. Атрымаў пачатковую адукацыю. Працаваў на санітарнай станцыі ў Ваўкавыску, цяпер райцэнтр Гродзенскай вобл. Быў жанаты. Арыштаваны 20.3.1940. Асуджаны 16.6.1941 асобай нарадай НКВД за «ўдзел у антысавецкай арганізацыі» да 8 гадоў ППК.