Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі
Леанід Маракоў
Выдавец: Медысонт
Памер: 904с.
Мінск 2010
ЯНЧЭЎСКІ (ЯНЧЕВСКНЙ) Міхаіл Браніслававіч [1888, в. Лысенка Кіеўскай губ., цяперУкраіна — 6.4.1933, Мінск, турма АДПУ], фельчар. 3 сям’і ўкраінскага службоўца. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў у медыцынскім пункце Мінскай селекцыйнай станцыі. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 17.2.1933 у в. Заазер’е Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. Асуджаны 2.4.1933 калегіяй АДПУ як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі “Партыя вызвалення сялян”» і за «антысавецкую агітацыю» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Сям’я выслана ў Паўночны край.
3 Я. па адной справе (№ 7458-с; захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) як члены той жа «контррэвалюцыйнай арганізацыі» праходзілі, прыгавораны і рэабілітаваны (5.11.1956 Вярхоўным судом БССР) больш за 120 чалавек. Падрабязней гл. арт.: Касцевіч Ісак Сцяпанавіч.
ЯРАШЭВІЧ (ЯРОШЕВІ/ІЧ) Герасім Іванавіч [1893, в. Горны Гродзенскай губ. — ?], фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Меў няпоўную сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў дома ў в. Горны. Быў жанаты, меў чацвёра дзяцей. Арыштаваны 23.3.1940. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 9.1.1941 як «сацыяльна небяспечны элемент» да 8 гадоў ППК. Далейшы лёсневядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Гродзенскай вобл. 6.5.1989. Асабовая справаЯ. № п-9901 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
ЯСЕВІЧ (ЯСЕВНЧ) Емяльян Юльянавіч [1887, хут. Барздабагацішкі Ашмянскага пав. Віленскай губ. — ?], урач. 3 сям'і бел. службоўца. Меў няпоўную вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў у амбулаторыі ў Смаргоні, цяпер райцэнтр Гродзенскай вобл. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 14.12.1939. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 25.11.1940 як «сацыяльна небяспечны элемент» да 8 гадоў ППК. Вызвалены 15.9.1941 па амністыі для польскіх грамадзян. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Гродзенскай вобл. 17.10.1989. Асабовая справаЯ. № п-10690 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
ЯСКЕВІЧ (ЯСКЕВІ/ІЧ) Іраіда Сяргееўна [1922, в. Ушакі Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Чэрыкаўскі р-н Магілёўскай вобл. — ?], памочнік урача. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала на санітарна-эпідэмічнай станцыі. Была замужам. Арыштавана 9.1.1945 у роднай вёсцы. Асуджана 1.9.1945 пастановай НКВД СССР і пракурора СССР за «данос нямецкім уладам пра сувязных партызан» да 5 гадоў ППК з канфіскацыяй маёмасці. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 14.7.1992 пракурорам Мінскай вобл. Асабовая справа Я. № 14965 зФсоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
ЯСКОВІЧ (ЯСКОВНЧ) Аляксандр Георгіевіч [1896, в. Хмара Смаленскай губ., Расія — ?], урач. 3 сям’і рускага купца. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў у амбулаторыі на чыгуначнай ст. Орша Віцебскай вобл. Быў жанаты. Арыштаваны 23.7.1933. Асуджаны 10.2.1934 тройкай НКВД як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» да 3 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 20.4.1989 пракуратурай БВА.
ЯСЬКЕВІЧ (ЯСЬКЕВНЧ) Мікалай Іванавіч [1904, мяст. Пухавічы Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер вёска Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. — 6.4.1933, Мінск, турма АДПУ]. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. У 1927—29 у РСЧА. Перад арыштам студэнт ветэрынарнага тэхнікума ў Чэрвені, цяпер райцэнтр Мінскай вобл. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 5.1.1933. Асуджаны 2.4.1933 тройкай НКВД як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Сям’я выслана ў Паўночны край.
3 Я. па адной справе (№ 7458-с; захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) праходзілі, асуджаны і рэабілітаваны (5.11.1956 калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР) больш за 115 чалавек. Падрабязней гл. арт.: Касцевіч Ісак Сцяпанавіч.
ЯСЯНОЎСКАЯ (ЯСЕНОВСКАЯ) Разалія Станіславаўна [1918, Седлец (Siedlec), цяпер Вялікапольскае ваяв., Польшча — ?], медсястра. 3 сям'і польскага рабочага. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала ў бальніцы ў Гродне. Жыла з маці, 4 братамі і 2 сёстрамі. Арыштавана 23.3.1940. Асуджана асобай нарадай пры НКВД 19.11.1940 як «удзельніца контррэвалюцыйнай паўстанцкай арганізацыі» да 8 гадоў ППК. Этапавана ў Карагандзінскі лагер НКВД Казах-
скай ССР. Вызвалена ў верас. 1941 па амністыі для польскіх грамадзян. Далейшы лёс невядомы.
3 Я. па адной справе (№ п-9552; з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.) праходзіў, асуджаны і рэабілітаваны (пракуратурай Гродзенскай вобл. 25.5.1989) слесар вайсковай часці ў Гродне Праснеўскі Станіслаў Станіслававіч (н. ў 1918; загінуў 22.3.1944 ва Ухцінскім канцлагеры НКВД Комі АССР).
ЯФІМАЎ (ЕФ14МОВ) Васіль Яфімавіч [1887, с. Кахнова Санкт-Пецярбургскай губ. — ?], службовец. 3 рускай сялянскай сям’і. Працаваў загадчыкам гаспадаркі Мінскай санітарнай станцыі. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 16.12.1944 у Мінску па адрасе: вул. К. Цэткін, 8, кв. 1. Асуджаны 1.9.1945 асобай нарадай НКВД за «дапамогу нямецкім акупантам» да 3 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 21.4.1992 пракуратурай РБ. Асабовая справа Я. № 33009-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
ЯЦКЕВІЧ (ЯЦКЕВНЧ) Надзея Іванаўна [1909, мяст. Цімкавічы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Капыльскі р-н Мінскай вобл. — ?], акушэрка. 3 сям’і рускага службоўца. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала ў в. Галынка Клецкага р-на Мінскай вобл. Арыштава'на 5.11.1945. Асуджана 11.1.1946 за «антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў ППК і 3 гадоў пазбаўлення правоў. Этапавана ў Ягрынскі лагер МУС Архангельскай вобл. Вызвалена 4.11.1950. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 31.7.1964 калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР. Асабовая справа Я. № 18948-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
ЯЦЭВІЧ (ЯЦЕВНЧ) Ігнат Васілевіч [1909, мяст. Бобр Сенненскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Крупскі р-н Мінскай вобл. — ?], ветэрынарны ўрач. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваўу саўгасе «Зарэчча» Смалявіцкага р-на Мінскай вобл. Арыштаваны 23.4.1933. Асуджаны 9.7.1933 калегіяй АДПУ як «член антысавецкай шпіёнскай шкодніцкай арганізацыі ў сістэме жывёлагадоўлі БССР» да 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы.
Групавая справа Я. і інш. № 10333-с (па ёй праходзіла больш за 100 чалавек, сярод якіх шэраг ветэрынарных работнікаў) захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
ЯШУНКЕВІЧ-ВІСЛАВУХ (ЯШУНКЕВНЧ-ВНСЛОУХ) Ванда Іосіфаўна [1888, у межах цяперашняй тэрыторыі Беларусі — 23.9.1937], медсястра. 3 польскайсям’і. Працавалаўбальніцы на чыгуначнай ст. Вязьма Смаленскай вобл. Арыштавана 1.8.1937. Асуджана 17.9.1937 НКВД і пракурорам СССР да ВМП. Расстраляна.
Кр.: Смоленскйй мортйролог.
Будынак медыцынскага факультэта БДУ па вул. Універсітэцкай (Мінск1, 1921 г.)
1 У даведніку падаецца сучасная назва Мінска.
Група ўрачоў Мінска з першым наркамам аховы здароўя БССР С. Д. Камінскім (Мінск, 1922 г.)
Супрацоўнікі 1-й савецкай бальніцы, сярод якіх— першы наркам аховы здароўя БССР С. Д. Камінскі, у дзень 40-годдзя галоўнага ўрача Л. Поляка (Мінск, 1922 г.)
Удзельнікі I з’езда медыцынскіхработнікаў сельскай мясцовасці.
У прэзідыуме — старшыня ЦК медсанпрацы С. Беленькі (Мінск, 1922 г.)
Удзельнікі з’езда ўрачоў БССР, сярод якіх — прафесары Мялкіх і Хазанаў. Адзін твар сцёрты (1923 г.)
Удзельнікі 4-й павятовай канферэнцыі медыцынскіхработнікаў (Мінск, 1923 г.)
Удзельнікі II Усебеларускага з’езда ўчастковых урачоў і супрацоўнікаў Наркамата аховы здароўя БССР. У трэцім радзе шосты справа — прафесар Эльберт Б. Я. (гл. арт.), восьмы справа — праф. Выдрын Максім Львовіч, дзевяты справа — наркам аховы здароўя Барсукоў Міхаіл Іванавіч (Мінск, 27—31.1.1927)
Першы выпуск медыцынскай школы пры Таварыстве Чырвонага Крыжа БССР (Мінск, 1930 г.)
Трэці выпуск сясцёр аховы мацярынства і дзяцінства здраўаб’яднання cm. Мінск. У апошнім радзе другая злева — Кучмель Клаўдзія Усцінаўна (чэрв. 1930 г.)
Другі выпуск аднагадовых курсаў медсясцёр пры Наркамаце аховы здароўя (Мінск (?), 1930 г.)
Супрацоўнікі Беларускага (Мінскага) навукова-даследчага інстытута аховы мацярынства і дзяцінства. Некаторыя твары сцёртыя (Мінск, 1930—1931 гг.)
Супрацоўнікі шпітальнай клінікіў Мінску (1931 г.)
Першы выпуск медыцынскіх сясцёр пры савецкай бальніцы ў Мінску. У цэнпгры ўгары — выкладчыкі (1931 г.)
Беларускі дзяржаўны туберкулёзны інстытут (Мінск, 1932 г.)
Беларускі дзяржаўны туберкулёзны інстытут (Мінск, 1932 г.)
Клініка з кварцавымі і гразевымі ваннамі (электраводалячэбніца) па вул. Валадарскага ў Мінску (1932 г.)
Клінічная лабараторыя скурна-венералагічнай клінікі ў Мінску. За сталом лабаранты Фруман і Крукоўскі, стаіць Руднянская (кастр. 1932 г.)
Супрацоўнікі скурна-венералагічнага інстытута на фоне скурна-венералагічнай клінікі Наркамата аховы здароўя БССР. Злева направа: Пракапчук Андрэй Якаўлевіч (з 1940 — акадэмік АН БССР), супрацоўнікі інстытута Макс Пецольд, Рубінштэйн (Рубенштэйн), Яблёнак Барыс Сямёнавіч (Мінск, 1933 г.)
Супрацоўнікі 1-й тэрапеўтычнай клінікі (Мінск, 1933 г.)
Медсёстры. і лабаранты 1-й тэрапеўтычнай клінікі Мінска (1933 г.)
Другі выпуск Мінскага медыцынскага політэхнікума (1933 г.)
ОГПЕІІПІ IWfltlTWN HA DIM РЮТІЮТ WWW
Выпуск курсаў удасканалення ўрачоў па тэрапеўтычным цыкле (Мінск, крас. 1935 г.)
Першы выпуск Мінскага дзяржаўнага зубаўрачэбнага тэхнікума (1935 г.)
Выпуск 4-га курса рабфака пры Беларускім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (Мінск, 1935 г.)
Першы выпуск Мінскіх акушэрскіх курсаў (1936 г.)
Мінская інфекцыйная бальніца (1936 г.)
Санітарны транспарт для перавозкі хворых (Мінск, 1936 г.)
Цырульня санпрапускніка Мінскай дзяржаўнай санстанцыі (1936 г.)
Малочна-кантрольны пункт на Чэрвеньскім кірмашы Мінскай дзяржаўнай санітарнай інспекцыі (1936 г.)
Бактэрыялагічная лабараторыя Мінскай дзяржаўнай санітарнай інспекцыі (1936 г.)
Водны аддзел хімічнай лабараторыі Мінскай санэпідэмстанцыі. Гарадскі санітарны ўрач Саковіч, лабаранты-хімікі Рудэрман, Штэйн (1936 г.)
Хімічная лабараторыя харчовага аддзела Мінскай гарадской санэпідэмстанцыі (Мінск, 1936 г.). У цэнтры — загадчык лабараторыі М. А. Ліўшыц
Выпуск групы ўдасканалення медсясцёр пры клінічным гарадку ў Мінску (1937 г.)
Супрацоўнікі кафедры факулыпэцкай тэрапіі Беларускага дзяржаўнага медыцынскага інстытута. Трэці справа — загадчык кафедры Гаўсман Фёдар Аскаравіч (Мінск, 1938 г.)