Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі
Леанід Маракоў
Выдавец: Медысонт
Памер: 904с.
Мінск 2010
ШАТЫЙ Пётр Цімафеевіч [1898, Почап, цяпер Бранская вобл., Расія — ?], педагог. 3 рускай мяшчанскай сям’і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў выкладчыкам заалагічна-ветэрынарнага тэхнікума ў Клімавічах, цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. Быў жанаты. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 3.1.1945. Абвінавачваўся ў «дапамозе нямецкім акупантам». УНКДБ Кіраўскай вобл. 14.7.1945 вызвалены і рэабілітаваны. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Ш. № 2396-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
ШАТЭРНІК (ШАТЕРННК) Вацлаў Мікалаевіч [22.9.1897, мяст. Смілавічы Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Чэрвеньскі р-н Мінскай вобл. —13.3.1938, Мінск, турма НКВД], урач. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Служыў у РСЧА. Перад арыштам працаваў у Мінскім клінічным гарадку. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 19.11.1937 у Мінску па адрасе: вул. Савецкая, д. 41, кв. 3. Асуджаны 3.1.1938 як «актыўны член ПАВ і шпіён» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 12.12.1956 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа Ш. № 8177-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
7.4.1930 у Мінску па адрасе: вул. Валадарскага, д. 21, кв. 4 арыштаваны старшы лекпам 37-й асобнай артылерыйскай дывізіі Шатэрнік Іосіф Мікалаевіч (н. ў 1904 у мяст. Смілавічы; атрымаў сярэднюю адукацыю; з 1925 у РСЧА), верагодна, брат В. Шатэрніка. Асуджаны калегіяй АДПУ 18.9.1930 за «шпіянаж на карысць польскай разведкі» да ВМП. Члены сям’і Ш. высланы ў Сібір.
3 Ш. па адной справе (№ 9873-с; з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) праходзілі, асуджаны і рэабілітаваны (13.11.1956 трыбуналам БВА): яго брат Шатэрнік Станіслаў Мікалаевіч (н. ў 1888), верагодна, яго жонка Шатэрнік Караліна Аляксандраўна (н. ў 1885), фельчар медпункта ў мяст. Смілавічы Бузінчык Іосіф Станіслававіч і інш. (усяго больш за 20 чалавек).
ШАЎРОВА (ШАВРОВА) Соф’я Дзмітрыеўна [1919, в. Аўдзеенкі Віцебскага пав., цяпер Віцебскі р-н — ?], урач. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымала вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працавала ў санітарна-эпідэміялагічнай станцыі 6-га ўрачэбнага аддзялення чыгуначнай ст. Віцебск. Арыштавана 11.2.1946 у Віцебску па адрасе: вул. Пушкінская, д. 7. Абвінавачвалася ў «захоўванні антысавецкай літаратуры». Справа спынена «ў сувязі з псіхічным захворваннем абвінавачванай». Рэабілітавана 24.11.1948 судовай калегіяй па крымінальных справах Віцебскага абл. суда. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Ш. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Верагодна, у 1930-я гг. рэпрэсаваны і некаторыя сваякі Ш.
ШАЎСКІ (ШАВСКНЙ) ГІарфірый Ерафеевіч [1894, Віцебск — ?], службовец. 3 сям’і бел. рабочага. Загадваў медчасцю Віцебскага вузла сувязі. Жыў з жонкай Лізаветай (н. ў 1903) і братам Паўлам (1893). Арыштаваны 25.12.1933.
Асуджаны асобай нарадай пры АДПУ 2.3.1934 як «удзельнік контррэвалюцыйнай шпіёнска-дыверсійнай арганізацыі» да 8 гадоў ППК. 15.9.1951 пастановай асобай нарады МДБ высланы за тое ж «злачынства» ў Краснаярскі край. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 7.9.1960. Асабовая справа Ш. № 16624-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
ШАЎЧЭНКА (ШЕВЧЕНКО) Фёдар Трафімавіч [1911, в. Палеўка (?) Віцебскага пав. — ?], ветэрынарны фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Працаваў у саўгасе «Антопаль» Смалявіцкага р-на Мінскай вобл. Арыштаваны 6.3.1933. Асуджаны 9.7.1933 калегіяй АДПУ як «член антысавецкай шпіёнскай шкодніцкай арганізацыі ў сістэме жывёлагадоўлі БССР» да 10 гадоў ППК. Этапаваны ў Дзмітраўскі канцлагер НКВД Маскоўскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 21.8.1956 трыбуналам БВА.
Групавая справа Ш. і інш. № 10333-с (па ёй праходзіла больш за 100 чалавек, сярод якіх шэраг ветэрынарных работнікаў) захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
ШАФРАН Аляксандр Сямёнавіч [1907, мяст. Клімавічы Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай губ. — 22.5.1938, Хабараўск, турма НКВД], урач-тэрапеўт. 3 яўрэйскай мяшчанскай сям’і. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Служыў у ваенным шпіталі ў Камсамольску-на-Амуры, Расія. Быў жанаты. Арыштаваны 15.9.1937. Асуджаны 22.5.1938 за «ўдзел у антысавецкатрацкісцкай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 17.10.1957 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа Ш. № 8763-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
ШАФРАН Тэрэза Іосіфаўна [1916, Вільня — ?], медсястра. 3 польскай рабочай сям’і. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала ў павятовай бальніцы № 1 у Ваўкавыску, цяпер райцэнтр Гродзенскай вобл. Жыла з бацькамі, братам, мужам і сынам. Арыштавана 2.4.1940. Асуджана асобай нарадай пры НКВД 21.5.1941 як «удзельніца контррэвалюцыйнай паўстанцкай арганізацыі» да 8 гадоў ППК. Этапавана ў Паўн.-Усх. лагер НКВД Хабараўскага краю. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана пракуратурай Гродзенскай вобл. 30.9.1993. Асабовая справа Ш. № п-19307 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
ШАШКОЎ (ШАШКОВ) Максім Пратасавіч [1902, в. Новы Двор Віцебскага пав. — 1.12.1937, Віцебск, турма НКВД], дэзінфектар. 3 бел. сялянскай сям'і. Працаваў у Віцебску. Быў жанаты, меўтрое дзяцей. Арыштаваны 25.8.1937. Асуджаны 29.10.1937 пастановай НКВД СССР і пракурора СССР як «член ПАВ» да ВМП. Расстраляны.
3 Ш. па адной справе (№ 7247-п; захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.) праходзіў, асуджаны, расстраляны і рэабілітаваны (14.7.1958 трыбуналам БВА) яго брат Шашкоў Фёдар Пратасавіч (н. ў 1905).
ШВАРЦНАБЕЛЬ Абрам Давыдавіч [1915, Варшава (Warszawa) — ?], ветэрынарны ўрач. 3 сям’і яўрэйскага службоўца. Атрымаў вышэйшую ветэрынарную адукацыю. Загадваў раённай ветэрынарнай лячэбніцай у Кольне (Коіпо) Беластоцкай вобл., цяпер Польшча. Арыштаваны 19.5.1940. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 9.9.1940 за «спробу нелегальнага пераходу дзяржаўнай мяжы» да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў адзін з лагераў Архангельскай вобл. Вызвалены 18.10.1941 па амністыі для польскіх грамадзян. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Гродзенскай вобл.
9.3.1993. Асабовая справа Ш. № п-17227 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
ШВЕД Фрузіна Васілеўна [1909, в. Агароднікі Гродзенскага пав., цяпер Гродзенскі р-н — ?], служачая. 3 польскай сялянскай сям’і. Працавала сястрой-гаспадыняй у савецкай бальніцы № 3 Мінска. Была замужам, мела дзіця. Арыштавана 23.8.1937 у Мінску па адрасе: вул. Крапоткіна, д. 58. Асуджана 19.10.1938 асобай нарадай НКВД за «спрыянне правядзенню шпіёнскай працы для польскага агента Лаўрэнюка» да 5 гадоў ППК. У перыяд 24.8.—2.11.1949 прыгаворана да ссылкі ў Краснаярскі край. Вызвалена 31.5.1954. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 16.4.1957 трыбуналам БВА. Асабовая справа Ш. № 10228-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
ШКІЦІН (ШКІ/1ТНН) Георгій Ільіч [1907, Горлаўка, цяпер Данецкая вобл., Украіна — ?], ветэрынарны ўрач. 3 сям’і рускага рабочага. Атрымаў вышэйшую ветэрынарную адукацыю. Працаваў у саўгасе «Каменка» Крупскага р-на Мінскай вобл. Арыштаваны 24.4.1933. Асуджаны 9.7.1933 калегіяй АДПУ як «член антысавецкай шпіёнскай шкодніцкай арганізацыі ў сістэме жывёлагадоўлі БССР» да 8 гадоў ППК. Этапаваны ва Ухта-Пячорскі (былы Усць-Вымскі) лагер НКВД Комі АССР. Вызвалены 24.4.1941 па амністыі для польскіх грамадзян. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 21.8.1956 трыбуналам БВА.
Групавая справа Ш. і інш. № 10333-с (па ёй праходзіла больш за 100 чалавек, сярод якіх шэраг ветэрынарных работнікаў) захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
ШКУРКО Фёдар Антонавіч [1912, мяст. Чырвоная Слабада Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер г. п. Салігорскага
р-на Мінскай вобл. — 16.1.1938, Орша, турма НКВД], санітар. 3 бел. сялянскай сям’і. Працаваў у ветэрынарнай лячэбніцы ў родным мястэчку. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 23.8.1937. Асуджаны 14.12.1937 пастановай НКВД СССР і пракурора СССР за «шпіянаж» і «антысавецкую агітацыю» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 31.3.1989 пракурорам БВА. Асабовая справа Ш. № 25027-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
ШМІГЕР (ШМНГЕР) Караліна Раймундаўна [1894, хут. Краснаполле Бабруйскага пав. Мінскай губ. — 5.12.1937, Бабруйск, турма НКВД], медсястра. 3 польскай сялянскай сям’і. Працавала ў гарадской бальніцы ў Бабруйску. Была замужам, мела двое дзяцей. Арыштавана 23.8.1937. Асуджана 13.11.1937 за «антысавецкую агітацыю» і «ўдзел у контррэвалюцыйнай арганізацыі» да ВМП. Расстраляна. Рэабілітавана 21.11.1989 пракуратурай Магілёўскай вобл. Асабовая справа Ш. № 13712-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
ШМІТ (ШМНДТ)Уладзімір Рамуальдавіч [1875, Бабруйск Мінскай губ., цялер райцэнтр Магілёўскай вобл. — ?], урач. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Перад арыштам працаваў справаводам у раённым выканаўчым камітэце ў Бабруйску. Удавец. Арыштаваны 1.4.1932. Абвінавачваўся як «агент Польшчы». Вызвалены і рэабілітаваны 25.6.1932 Бабруйскім гарадскім аддзяленнем АДПУ. Далейшы лёс невядомы.
3 Ш. па адной справе (№ 2933; захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.) праходзіла Лавішка Яўгенія Ільінічна і інш.
ШМУКЛЕРМАН Іосіф Якаўлевіч [1900, мяст. Новая Ушыца, цяпер Хмяльніцкая вобл., Украіна — ?], урач. 3 сям’і яўрэйскага службоўца. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў у Магілёўскай псіхіятрычнай лячэбніцы. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 29.11.1933 у Магілёве па адрасе: вул. Камсамольская, д. 13, кв. 1. Асуджаны 26.5.1934 калегіяй АДПУ як «член контррэвалюцыйнай ладрыўной арганізацыі» да 3 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы.
3 Ш. праходзілі па адной справе (№ 6743-с; захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі), рэабілітаваны (27.7.1956 калегіяй Вярхоўнага суда БССР) больш за 25 чалавек з вышэйшай медыцынскай адукацыяй. Падрабязней гл. арт.: Аляксандрава Ларыса Вячаславаўна.
ШНОЛ Ь Яўгенія Мендзелеўна [1904, мяст. Веліж Віцебскай губ., цяпер райцэнтр Смаленскай вобл. —13.11.1933, ГУЛАГ], ветэрынарны ўрач. 3 сям’і яўрэйскага службоўца. Атрымала вышэйшую ветэрынарную адукацыю. Працавала на Віцебскім мясакамбінаце. Была замужам, мела дзіця. Арыштавана 3.6.1933 у Віцебску па адрасе: вул. Валадарская, д. 42, кв. 29. Асуджана 22.10.1933 калегіяй АДПУ як «член контррэвалюцыйнай шкодніцкай арганізацыі» да 3 гадоў ППК. Загінула ў зняволенні. Рэабілітавана 18.9.1956 трыбуналам БВА.