Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі
Леанід Маракоў
Выдавец: Медысонт
Памер: 904с.
Мінск 2010
3 Нарадзіўся ў 1934 г. У 1954 г. першы сакратар Глускага райкама КП(б)Б прымусіў школьнікаў Глускай СШ знішчаць царкву на могілках, пабудаваную С. Сямёнавым. I асобна ўдакладніў, што разам з разбуральнікамі павінен быць і ўнук святара, Юрый.
ў дзвярах, садзілі на ножку стула, прымушалі падпісаць, што «кіраваў разведвальна-дыверсійнай групай і перадаваў сакрэтныя звесткі польскай і германскай разведкам». Вызвалены 5.3.1939 пастановай УНКВД Палескай вобл. 3 23.6.1941 у РСЧА. Пасля дэмабілізацыі (26.7.1946) зноў галоўны ўрач Глускай раённай бальніцы. Заслужаны ўрач BCCR Узнагароджаны ордэнамі, медалямі. Яго імем названа вуліца і раённая бальніца ў Глуску. Асабовая справа С. № 8068-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
Сямёнаў A. С. — студэнт Мінскай духоўнай семінарыі (1902 г.)
Сямёнаў A. С. — студэнт медыцынскага ф-та Харкаўскага імператарскага ун-та (стаіць другі злева; 1908 г.)
Праваслаўны святар, настаяцель Глускай царквы Сцяфан (Сцяпан) Сямёнаў, бацька А. Сямёнава (памёр у 1915 г.; першая палова 1910-х гг.)
Сямёнаў A. С. (1914 г.)
Сямёнаў A. С. у дзеючай арміі (1915 г.)
Магілы святара С. Сямёнава і яго жонкі на Глускіх могілках (1920-я гг.)
Сямёнаў A. С. сярод удзельнікаў Усерасійскага з’езда ўчастковых урачоў у Маскве ў 1925 г. У прэзідыуме — старшыня
УЦВК М. I. Калінін
Сямёнаў A. С. (1930 г.)
Кветнік у двары Глускай раённай бальніцы. На заднім плане — скляпы, у якіх захоўвалі прадукты (1937 г.)
У гэтым падвальчыку жонка А. Сямёнава захоўвала дарэвалюцыйныя дакументы мужа (канец 1930-х гг.)
Сямёнаў A. С. (у пгрэцім радзе трэці злева) з групай медработнікаў Глускага р-на Магілёўскай вобл. (чэрв.
1937 г.). У трэцім радзе другі злева — фельчар Жук, трэці справа — урач Чарніцкі (абодва за дапамогу партызанам спалены немцамі ў 1943). У чацвёртым радзе пгрэці злева — фельчар Забродскі (загінуў у Глуску падчас 2-й сусветнай вайны), першая справа — медсястра Пігулеўская Марыя Мітрафанаўна (у 1970-я гг. працавала ўрачом у Мінску)
Маёр медыцынскай службы Сямёнаў A. С. (лют. 1945 г.).
Сямёнаў A. С. з супрацоўнікамі Глускай бальніцы (1950-я гг.)
Доктар Сямёнаў A. С. з медсястрой Кісель Ларысай Міхайлаўнай (н. 21.3.1927) у «карэце хуткай дапамогі» (Глуск, 1950-я гг.)
Глуская раённая бальніца (1954 г.; пабудавана ў 1930-я гг.)
Сямёнаў A. С. у сваім кабінеце (1958 г.)
СЯНКЕВІЧ (СЕНКЕВЙЧ) Юзэфа Іванаўна [1907, у межах цяперашняй тэрыторыі Беларусі — ?], медсястра. Арыштавана 3.7.1938 у пас. Цесавая Котласкага р-на Комі АССР. Абвінавачвалася ў «шпіянажы» і «антысавецкай агітацыі». Асуджана 25.9.1938 тройкай УНКВД Архангельскай вобл. да 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана ў студз. 1957.
Кр.: Жертвы полйтйческого террора...
СЯНЬКЕВІЧ (СЕНЬКЕВНЧ) Серафіма Адамаўна [1922, в. Рэчыца Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Уздзенскі р-н Мінскай вобл. — ?], стаматолаг. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала ва Уздзенскай раённай бальніцы. Арыштавана 26.12.1944 у в. Лоша Уздзенскага р-на. Асуджана 3.10.1945 асобай нарадай НКВД за «дапамогу нямецкім акупантам» да 5 гадоў ППК. Этапавана ва Унжэнскі лагер МДБ Горкаўскай чыгункі (ст. Сухабязводная). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 20.8.1992 пракуратурай Беларусі. Асабовая справа С. № 34561-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
СЯРГЕЙ (СЕРГЕЙ) Станіслава Людвігаўна [1908, в. Слонна Лідскага пав. Віленскай губ., цяпер Шчучынскі р-н Гродзенскай вобл. — ?], медсястра. 3 польскай сям’і. Асуджана 24.6.1945 ваенным трыбуналам войскаў НКВД Гродзенскай вобл. за «дапамогу нямецкім акупацыйным уладам» да 10 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы.
Кр.: Жертвы полйтйческого террора...
СЯРГЕЙКА (СЕРГЕЙКО) Іосіф Ігнатавіч [1906, в. Новае Сяло Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Ваўкавыскі
р-н Гродзенскай вобл. — ?], урач. 3 польскай сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Да арышту старшы ўрач вайсковай часці № 46 у с. Беззаботнае Краснасельскага р-на Ленінградскай вобл. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 15.7.1938. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 31.7.1939 за «шпіёнскую дзейнасць» да 8 гадоў ППК. Этапаваны ў Варкуцінскі (у 1939 каля 18 000 зняволеных), потым Інцінскі (у 1943 — каля 7 000 зняволеных) канцлагеры НКВД Комі АССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 8.5.1954. Асабовая справа С. № п-8478 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
СЯРПОЎ (СЕРПАЎ) (СЕРПОВ) Сцяпан Карлавіч [19.6.1885, Пінск Мінскай губ., цяпер райцэнтр Брэсцкай вобл. — ?], службовец. 3 сям’і бел. святара. Атрымаў вышэйшую ветэрынарную адукацыю. У 1918—21 ветэрынарны ўрач у РСЧА. Потым начальнік ветэрынарнага ўпраўлення Наркамата земляробства БССР. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 14.1.1931 у Мінску па адрасе: вул. Савецкая, д. 122, кв. 6. Асуджаны 29.1.1932 калегіяй АДПУ як «член контррэвалюцыйнай шкодніцкай арганізацыі» да 5 гадоў ППК з канфіскацыяй маёмасці. Далейшы лёс невядомы.
3 С. па адной справе (№ 6736-с; з фотаздымкамі захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) праходзілі і рэабілітаваны (27.7.1956 калегіяй Вярхоўнага суда БССР) шэраг медыцынскіх і ветэрынарных работнікаў (гл. арт.: Багаяўленскі Пётр Арсенцьевіч).
ТАКМАКОЎ (ТОКМАКОВ) Аляксей Сцяпанавіч [1900, г. Усць-Сысольск, цяпер Сыктыўкар, сталіца Рэспублікі Комі, Расія — ?], урач-хірург. 3 рускай мяшчанскай сям'і. Арыштаваны 17.7.1937 у г. Варашылаў, цяпер Усурыйск Прыморскага краю. Абвінавачваўся ў «правядзенні антысавецкай агітацыі». Асуджаны 14.10.1937 трыбуналам Прыморскай групы войскаў да 7 гадоў ППК і 3 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы.
Кр.: Жертвы полйтнческого террора...
ТАЛАЛОЎСКІ (ТАЛАЛОВСКНЙ) Максім Рыгоравіч [1873, у межах цяперашняй тэрыторыі Беларусі — ?], урач. Арыштаваны 19.4.1936 у г. Шэнкурску Архангельскай вобл., Расія. Асуджаны 3.9.1936 асобай нарадай НКВД СССР за «контррэвалюцыйную дзейнасць» да 3 гадоў пазбаўлення волі. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 31.5.1989.
Кр.: Жертвы полйтйческого террора...
ТАЛКАЧОЎ (ТОЛКАЧЕВ) Якаў Уладзіміравіч [1896, в. Лапічы (?) Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Асіповіцкі р-н Магілёўскай вобл. —13.1.1938, Магілёў (?), турма НКВД], фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў у в. Янаўка Асіповіцкага р-на. Быў жанаты. Арыштаваны 24.8.1937. Асуджаны 29.11.1937 за «шпіянаж» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 11.8.1958 трыбуналам БВА. Асабовая справа Т. № 4676-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
ТАМАШКОЎ (ТОМАШКОВ) Емяльян Сцяпанавіч [1855, в. Соіна, цяпер Хіславіцкі р-н Смаленскай вобл., Расія — 28.1.1938, Магілёў, турма НКВД], фельчар. 3 рускай сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю.
Працаваў у Мсціславе, цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. Арыштаваны 19.9.1937. Асуджаны 31.12.1937 тройкай НКВД за «шпіянаж» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 21.11.1989 пракурорам БВА. Асабовая справа Т. № 13948-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
ТАМАШЭЎСКІ (ТОМАШЕВСКМЙ) Антон Феліксавіч [1912, Магілёў — ?], урач. 3 сям'і польскага рабочага. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў начальнікам аддзялення эвакуацыйнага шпіталя ў Ленінградзе. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 25.5.1943. Асуджаны 19.7.1943 за «контррэвалюцыйную дзейнасць» да 10 гадоў ППК з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны ў Ягрынскі лагер НКВД Архангельскай вобл. (у 1942—43 ад 10 000 да 20 000 зняволеных). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 8.4.1963 трыбуналам Ленінградскай ВА. Асабовая справа Т. № 8788сн з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
ТАНІЕЎ (ТАНЕЕЎ) (ТАННЕВ, ТАНЕЕВ) Барыс Бэйсенавіч [1916, в. Кіёчак, цяпер Какчэтаўскі р-н Акмолінскай вобл., Казахстан — ?], ветэрынарны ўрач. 3 казахскай сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю ветэрынарную адукацыю. Працаваў у раённым нарыхтоўчым аддзеле ў мяст. Кіраўск, цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. Арыштаваны 5.1.1945. Асуджаны асобай нарадай пры МУС 10.7.1946 за «здрадніцкія паводзіны ў перыяд нямецкай акупацыі Беларусі — працаваў ветэрынарным урачом» да 4 гадоў ППК. Этапаваны ў Вяцкі лагер НКВД Кіраўскай вобл. (у 1948 каля 25 000 зняволеных). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Беларусі 27.9.1994. Асабовая справа Т. № 35979-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
ТАРАНАВА (ТАРАНОВА) Ульяна Нікіфараўна [1891, в. Палянінавічы Быхаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Быхаўскі р-н Магілёўскай вобл. — ?], санітарка. 3 бел. сялянскай сям’і. Працавала ў бальніцы ў Мінску. Арыштавана. Асуджана 31.12.1937 за «антысавецкую агітацыю» да 4 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 20.11.1963 пленумам Вярхоўнага суда БССР. Асабовая справа Т. № 8715-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
ТАРАСАВА (ТАРАСОВА) Яўгенія Максімаўна [1902, Енісейск, цяпер райцэнтр Краснаярскага краю, Расія — ?], медсястра. 3 рускай мяшчанскай сям’і. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала ў раённай бальніцы ў Бялынічах, цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. Была замужам. Арыштавана 23.12.1944 у в. Вялікае Кудзіна Бялыніцкага р-на. Абвінавачвалася ў «здрадзе радзіме». Вызвалена і рэабілітавана 23—25.7.1945 пастановай УНКДБ Мінскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Т. № 65-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
ТАРАСАЎ (ТАРАСОВ) Міхаіл Фёдаравіч [1890, в. Паўлавічы Магілёўскага пав., цяпер Круглянскі р-н Магілёўскай вобл. — ?], медык, службовец. 3 бел. сялянскай сям’і. Да арышту працаваў загадчыкам медыцынскага пункта ў сваёй вёсцы. Быў жанаты. Арыштаваны 19.11.1937. Асуджаны 22.11.1937 тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю» і «тэрарыстычныя намеры» да 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы.
3 Т. у адзін дзень арыштаваны, па адной справе (№ 5215; захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.) праходзілі, асуджаны за тое ж «злачынства», на той жа тэрмін і рэабілітаваны (22.11.1958 пастановай прэзідыума Магілёўскага абл. суда) земляробы: Базылёў Якаў Іванавіч
(н. ў 1876), Гваздзёў (Гвоздзеў) Ягор Усцінавіч (н. ў 1898), Кісялёў Васіль Сцяпанавіч (н. ў 1892), Пехцяроў (Пяхцераў) Карп Сідаравіч (н. ў 1896), Панарадаў Іван Васілевіч (н. ў 1872).