Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі
Леанід Маракоў
Выдавец: Медысонт
Памер: 904с.
Мінск 2010
РУБІНШТЭЙН (РУБННШТЕЙН) Іосіф Якаўлевіч [1894, Варшава — ?], урач. 3 сям’і яўрэйскага службоўца. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў у 2-й гарадской паліклініцы ў Беластоку, цяпер Польшча. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 23.6.1940. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 4.9.1940 як «сацыяльна небяспечны элемент» да 3 гадоў ППК. Этапаваны ў Комі АССР. Вызвалены 11.9.1941 па амністыі для польскіх грамадзян. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Гродзенскай вобл. 1.12.1994. Асабовая справа Р. № п-21656 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
РУБЛЁЎ-УРУБЛЕЎСКІ (РУБЛЕВ-ВРУБЛЕВСК14Й) Даніла Антонавіч [1891 —1938, НКВД], фельчар. 3 бел. сям’і. Арыштаваны ў с. Міхайлаўка Пічаеўскага р-на Тамбоўскай вобл. Асуджаны 28.9.1938 тройкай НКВД да ВМП. Расстраляны.
Кр.: Жертвы полйтйческого террора...
РУБНО (РУБНО) Энта Беньямінаўна [1909, Вільня — ?], медсястра. 3 сям’і рабіна. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала ў дарожным санітарным аддзеле Беластоцкай чыгункі. Жыла з мужам, маці, трыма братамі. Арыштавана 23.6.1940. Асуджана асобай нарадай пры НКВД 11.12.1940 за «нелегальны пераход дзяржаўнай мяжы» і за «пражыванне без дакументаў» да 5 гадоў ППК. Этапавана ў адзін з лагераў Комі АССР. Вызвалена 22.9.1941 па амністыі для польскіх грамадзян. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана пракуратурай Гродзенскай вобл. 30.9.1993. Асабовая справа Р. № п-19314 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
РУДАК Любоў Цярэнцьеўна [1922, в. Валосавічы Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Кіраўскі р-н Магілёўскай вобл. — ?], медсястра. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. У1942 асуджана за «здраду радзіме» да 10 гадоў ППК. 5.5.1947 узята пад варту ў лагеры № 291 у Огры Латвійскай ССР. Прыгаворана 11.11.1947 за «ўцёкі з месцаў зняволення» да 2 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 4.7.1957 вызначэннем судовай калегіі па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР. Асабовая справа Р. № 2790-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
РУДАК Пётр Браніслававіч [1904, в. Прыпернае Дзісенскага пав. Віленскай губ., цяпер Глыбоцкі р-н Віцебскай
вобл. — ?], ветэрынарны фельчар. 3 польскай сялянскай сям’і. Працаваўу Глыбоцкай ветэрынарнай лячэбніцы. Быўжанаты, меў чацвёра дзяцей. Арыштаваны 13.1.1945 у сваёй вёсцы. Асуджаны 20.10.1945 асобай нарадай НКВД за «антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў ППК. Вызвалены 12.5.1948. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 18.11.1992 пракуратурай Віцебскай вобл. Асабовая справа Р. № 22836-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
РУДАКОВА Ганна Іванаўна [1895, в. Слушкевічы (?) Лепельскага пав. Віцебскай губ., цяпер Полацкі р-н Віцебскай вобл. — 17.1.1938, Полацк, турма НКВД], санітарка. 3 бел. сялянскай сям’і. Працавала ў бальніцы ў в. Лагаўцы, цяпер Полацкі р-н. Арыштавана 23.8.1937. Асуджана 14.10.1937 пастановай НКВД СССР і пракурора СССР як «агент польскіх разведвальных органаў» да ВМП. Расстраляна. Рэабілітавана 4.9.1989 пракуратурай БВА. Асабовая справа Р. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
РУДАКОЎСКІ (РУДАКОВСКНЙ) Сяргей Іванавіч [1901, в. Бучаціна Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Капыльскі р-н Мінскай вобл. — 7.5.1933, Мінск, турма АДПУ], ветэрынарны ўрач. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў у Белптушкатрэсце. Арыштаваны 9.11.1932 у Мінску па адрасе: 2-і Бентальны зав., д. 21, кв. 1. Асуджаны 5.5.1933 калегіяй АДПУ за «шпіянаж на карысць Польшчы» да ВМП. Расстраляны.
3 Р. па адной справе (№ 25666-с; з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) праходзілі, асуджаны і рэабілітаваны (31.5.1968 трыбуналам БВА) яго сястра, настаўніца Рудакоўская Яўгенія Іванаўна (1892; падрабязней гл.: Рэпрэсаваныя...), яго брат, бухгалтар Белдарбуда Рудакоўскі Васіль Іванавіч (15.10.1893), метролаг Бел-
стандарткама Аляшкевіч Канстанцін Трафімавіч (1911), верагодна, яго маці, хатняя гаспадыня Аляшкевіч Соф’я Гардзееўна (1886), рабочы завода імя Варашылава Алісевіч Канстанцін Альбертавіч (1913), яго сваяк, прыёмшчык завода імя Варашылава Алісевіч Станіслаў Ульянавіч (1912), статыстка Наркамасветы Галубовіч Аляксандра Іванаўна (1897), яе сваяк, будаўнічы рабочы АДПУ БССР Галубовіч Піліп Кузьміч (1907), настаўніца Ганчарава Анастасія Іванаўна (1891; падрабязней гл.: Рэпрэсаваныя...), калгаснік Гурын Адам Мацвеевіч (1904), праваслаўны святар Дамінікоўскі Васіль (Васілій) Віктаравіч (1865; падрабязней гл.: Рэпрэсаваныя...), ягодачка Ксенія Дамінікоўская (1897) і сын Віктар Дамінікоўскі (1.9.1901; падрабязней гл.: Рэпрэсаваныя...), сталяр мінскага завода «Дрэваапрацоўшчык» Заяц Васіль Аляксандравіч (1910), рабочы Карповіч Яраслаў Віктаравіч (1911), шафёр Карповіч Аркадзь Георгіевіч (1912), сялянка-аднаасобніца Крэпская Сцепаніда Іванаўна (1900), селянін-аднаасобнік Макарэйка Фёдар Лявонавіч (1866), верагодна, яго жонка, хатняя гаспадыня Макарэйка Ганна Прохараўна (1883), рахункавод Сасіноўская Лідзія Васілеўна (1899), сакратар Белсельгасбуда Сульманаў Мікалай Мікалаевіч (1900), вагаўшчык калгаса «Чырвоны Бор» Татур Іван Станіслававіч (1881), настаўнік Хоміч Рыгор Макаравіч (1912; падрабязней гл.: Рэпрэсаваныя...), верагодна, яго сваяк, калгаснік калгаса імя Варашылава Хоміч Васіль Майсеевіч (1906), грузчык Мінскай чыгуначнай таварнай станцыі Шыбаловіч Міхаіл Хрыстафоравіч (1913).
РУДКОЎСКІ (РУДКОВСКНЙ) Фёдар Якаўлевіч [1899, в. Цвыркава Магілёўскага пав., цяпер Шклоўскі р-н Магілёўскай вобл. — 31.8.1937, Магілёў, турма НКВД], санітар. 3 бел. сялянскай сям’і. Працаваў у Магілёўскай псіхіятрычнай бальніцы. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 17.7.1937. Асуджаны 12.8.1937 тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю»
да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 16.1.1989 указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР. Асабовая справа Р. № 9839 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
РУДНІЦКАЯ (РУДННЦКАЯ) Варвара Купрыянаўна [сак. 1888, в. Буднеў Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Клічаўскі р-н Магілёўскай вобл. — ?], акушэрка. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала ў мінскім радзільным доме № 1. Была замужам, мела дзіця. Арыштавана 15.1.1930 у Мінску па адрасе: вул. Безымянная, д. 27, кв. 1. Асуджана 16.6.1930 калегіяй АДПУ за «шпіёнскую дзейнасць» да 3 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы.
3 Р. па адной справе (№ 24769-с; захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) праходзілі, асуджаны і рэабілітаваны (31.5.1989 пракуратурай БВА) повар сталовай дома адпачынку ў Барысаве (цяпер райцэнтр Мінскай вобл.) Гуняжэнка Павел Эраставіч (1891), памочнік начальніка аператыўнай часці 7-й кавалерыйскай дывізіі Ільюхін Іван Радзівонавіч (жн. 1908), культтэхнік Кавалевіч Мікалай Капітонавіч (1902; атрымаў вышэйшую адукацыю).
РУДОВІЧ (РУДОВНЧ) Соф’я Іванаўна [25.12.1921, в. Перснер (?) Мінскай губ. — ?], медсястра. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Жыла з маці і двума братамі ў маёнтку Чарлёна, цяпер в. Мастоўскага р-на Гродзенскай вобл. Арыштавана 30.7.1944. Зняволена ў гродзенскай турме № 1. Асуджана ваенным трыбуналам НКВД Гродзенскай вобл. 25.12.1944 за «сувязь з нямецкімі карнымі органамі» і «здрадніцкую дзейнасць» да 20 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў. 3 1949 (?) знаходзілася ў Азёрным лагеры НКВД Іркуцкай вобл. (каля 20 000 зняволеных). Вызвалена і рэабілітавана трыбуналам Прыволжскай ВА
18.3— 29.4.1955. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Р. № п-2154 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
РУМЯНЦАЎ (КАНТАРОВІЧ) (РУМЯНЦЕВ, КОНТОРОВНЧ) Вітольд Антонавіч [1902, в. Дварэц Слонімскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Слонімскі р-н Гродзенскай вобл. — 11.1.1938, Варашылаўск, турма НКВД], вайсковец. 3 сям’і бел. службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Да арышту начальнік ветэрынарнай службы палка ў ваенным лагеры ў Маздоку, Расія. Быў жанаты, меў дачку. Арыштаваны 12.7.1937. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 16.12.1937 як «удзельнік антысавецкай змовы» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны ваенным трыбуналам Паўночна-Каўказскай ВА 19.9.1957. Асабовая справа Р. № п-7464 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
РУСАВА (РУССОВА) Станіслава Францаўна [1902, в. Лук’янавічы (?) Слонімскага пав. Гродзенскай губ. — ?], акушэрка. 3 польскай сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала ў бальніцы ў мяст. Загародскі Пагост, цяпер Пінскі р-н Брэсцкай вобл. Арыштавана 18.12.1944. Асуджана 20.6.1946 асобай нарадай НКВД за «здраду радзіме» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 26.10.1992 пракуратурай Брэсцкай вобл. Асабовая справа Р. № 11208-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
РУСЕЦКАЯ-ПЯТРОВА (РУСЕЦКАЯ-ПЕТРОВА) Яўгенія Уладзіміраўна [1920, Мінск — ?], навучэнка. 3 сям’і бел. службоўца. Атрымала сярэднюю адукацыю. Вучылася ў Мінскім медыцынскім інстытуце. Арыштавана 16.12.1944 у Мінску паадрасе: Бранявы зав., д. 3, кв. 2. Асуджана 3.10.1945 асобай нарадай НКВД як «сацыяльна небяспечны элемент»
да 11 месяцаў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 21.4.1992 пракуратурай РБ. Асабовая справа Р.-П. № 32820-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
РУСКІ (РУССКНЙ) Уладзімір Стэфанавіч [1925, в. Рудкаўшчына Горацкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Горацкі р-н Магілёўскай вобл. — ?], санінструктар. 3 бел. сялянскай сям’і. Служыў у 63-м гвардзейскім мінамётным палку. Арыштаваны 14.8.1947. Асуджаны 31.10.1947 ваенным трыбуналам 3-й ударнай арміі як «удзельнік антысавецкай арганізацыі СБМ» да 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 20.7.1959. Асабовая справа Р. № 8416-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
РУСО (РУССО) Людвіг-Марэк Антонавіч [1896, Варшава — ?], урач. 3 сям’і польскага рабочага. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Кіраваў раённай бальніцай у мяст. Масты, цяпер райцэнтр Гродзенскай вобл. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 18.5.1940. Асуджаны 10.2.1941 асобай нарадай НКВД як «сацыяльна небяспечны элемент» да 8 гадоў ППК з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны ў Варкуцінскі лагер НКВД Архангельскай вобл. (у ліп. 1941 —больш за 27 000 зняволеных). Вызвалены 9.10.1941 па амністыі для польскіх грамадзян. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 30.10.1989 пракурорам Гродзенскай вобл. Асабовая справа Р. № п-10586 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ па Гродзенскай вобл.