• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі  Леанід Маракоў

    Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі

    Леанід Маракоў

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 904с.
    Мінск 2010
    172.72 МБ
    3 П. па адной справе (№ п-20081; захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.) праходзілі, арыштаваны, асуджаны і рэабілітаваны (пракуратурай Гродзенскай вобл. 21.2.1994): медсястра гродзенскай гарадской бальніцы № 2 Харужонак Таццяна Георгіеўна, інспектар гродзенскай лесасплаўнай канторы Літвінаў Георгій Канстанцінавіч (н. ў 1888; атрымаў вышэйшую адукацыю), чарцёжнік 6-га пуці гродзенскай чыгункі Лосеў Аляксандр Аляксандравіч (1910), хатнія гаспадыні Макалінская Валянціна Канстанцінаўна (1881) і Макалінская Дар’я Пятроўна (1902), выкладчыца Гродзенскіх настаўніцкіх курсаў Мартынюк Вера Аляксееўна (1885; падрабязней гл.: Рэпрэсаваныя...), краўчыха Асіпенка Агаф’я Канстанцінаўна (1881), настаўніца Асканава Яўгенія Пятроўна (1887; падрабязней гл.: Рэпрэсаваныя...), загадчыца Віцебскага дома інвалідаў Сайко Ганна Іосіфаўна (1895) і іншыя.
    ПАСКРОБКА (ПОСКРОБКО) Адам Ануфрыевіч [1887, в. Зацітава Слабада Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Пухавіцкі р-н Мінскай вобл. — ?], фельчар. 3 бел. сялянскай
    сям'і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў у раённай бальніцы ў мяст. Пухавічы. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 28.6.1932. Асуджаны 23.9.1932 калегіяй АДПУ за «антысавецкую агітацыю» і як «член контррэвалюцыйнайарганізацыі» да 10 гадоў ППК, 27.4.1949 асобай нарадай МДБ высланы на пасяленне. Далейшы лёс невядомы.
    3 П. па адной справе (№ 21002-с; захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) праходзілі, асуджаны і рэабілітаваны (9.3.1956 трыбуналам БВА) вясковая настаўніца Захарэвіч Схаласція Апанасаўна (н. ў 1884; падрабязней гл.: Рэпрэсаваныя...) і не менш за 70 сялян-аднаасобнікаў.
    ПАСЛАЎСКІ (ПОСЛАВСКНЙ) Яўген Мікіфаравіч [1880, Мінск — ?], ветэрынарны ўрач. 3 сям’і бел. службоўца. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў на Мінскім мясакамбінаце. Быўжанаты, меўдзіця. Арыштаваны 12.4.1933 у Мінску па адрасе: вул. Магілёўская, д. 23, кв. 2. Асуджаны 22.10.1933 калегіяй АДПУ як «член контррэвалюцыйнай шкодніцкай арганізацыі» да 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 18.9.1956 трыбуналам БВА.
    Групавая справа П., шэрага ветэрынарных урачоў і інш. (усяго больш за 25 чалавек) № 7195-с з фотаздымкамі захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    ПАСМАНІК (ПАСМАННК) Міхаіл Львовіч [1903, в. Маляцічы Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Крычаўскі р-н Магілёўскай вобл. — 17.10.1937, Мінск, турма НКВД], службовец. 3 сям’і яўрэйскага купца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Загадваў ветэрынарным упраўленнем Наркамата земляробства БССР. Арыштаваны ў Мінску. Асуджаны 11.10.1937 як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» і за «шкодніцтва» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны.
    3 П. па адной справе (№ 14200-с; захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) праходзілі, асуджаны, расстраляны і рэабілітаваны (19.3.1959 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР) ветэрынарныя ўрачы Гурскі Канстанцін Іосіфавіч, Падсявалаў Іван Іванавіч, нам. начальніка ветэрынарнага ўпраўлення Наркамата земляробства БССР Іваноў Аляксандр Васілевіч (гл.: Рэпрэсаваныя...).
    Кр.: Ахвяры і карнікі...
    ПАСТУХОВА Лізавета Мікалаеўна [1905, в. Лябёдкі Петрапаўлаўскага пав. Табольскай губ., Расія — ?], медсястра. 3 рускай сялянскай сям’і. Працавала ў ваенным санаторыі. Была замужам. Арыштавана 17.1.1938 у в. Прытыка Асіповіцкага р-на Магілёўскай вобл. Асуджана 16.5.1938 асобай нарадай НКВД за «здраду радзіме» да 8 гадоў ППК з канфіскацыяй маёмасці. Этапавана ў Цемнікоўскі лагер НКВД Мардоўскай АССР (пас. Явас; у 1938 — каля 20 000 зняволеных). Вызвалена 17.1.1945. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 14.5.1957 трыбуналам БВА. Асабовая справа П. № 2738-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
    ПАЎЛАВА (ПАВЛОВА) Аляксандра Андрэеўна [1899, с. Галатоўка Саратаўскай губ., Расія — ?], урач. 3 рускай сялянскай сям’і. Атрымала вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працавала ў Віцебскім дзіцячым дыспансеры. Арыштавана 11.11.1937 у Віцебску па адрасе: вул. Леніна, д. 47. Асуджана 16.6.1938 асобай нарадай НКВД за «дзейнасць у складзе контррэвалюцыйнай дыверсійнай арганізацыі» да 8 гадоў ППК. Этапавана ў Кулойскі лагер НКВД Архангельскай вобл. (у 1938 — больш за 10 000 зняволеных). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 28.11.1956 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа П. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    ПАЎЛАЎ (ПАВЛОВ) Васіль Мацвеевіч [1909, в. Янавічы Віцебскага пав., цяпер Віцебскі р-н — ?], урач. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Служыў у асобным батальёне сувязі. Жыў з маці і жонкай. Арыштаваны 29.3.1944. Асуджаны 19.7.1944 ваенным трыбуналам 3-га Беларускага фронта за тое, што, «калі ў час вайны ў 1941 трапіў у палон да немцаў, пачаў у іх служыць», да 10 гадоў ППК з канфіскацыяй маёмасці. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 20.6.1956. Асабовая справа П. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    ПАЎЛАЎ (ПАВЛОВ) Іван Паўлавіч [1905, в. Радзівоненкі Лідскага пав. Віленскай губ., цяпер Лідскі р-н Гродзенскай вобл. —?], ветэрынарны фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Меў незакончаную сярэднюю адукацыю. Працаваў у ветэрынарным пункце ў в. Кабішчы, цяпер Гарадоцкі р-н Віцебскай вобл. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 26.10.1937. Зняволены ў Віцебскай турме НКВД. Абвінавачваўся ў «шкодніцкай дзейнасці». Вызвалены і рэабілітаваны 2.4.1939 пастановай нам. пракурора Віцебскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа П. № 5842-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    ПАЎЛІЧЭНКА (ПАВЛНЧЕНКО) Мікалай Паўлавіч [18.5.1916, Мінск — ?], санінструктар. 3 сям’і рускага службоўца. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Служыў у 240-м медыцынска-санітарным батальёне 1027-га стралковага палка ў Ленінградзе. Арыштаваны 20.12.1942. Асуджаны 30.12.1942 ваенным трыбуналам 198-й стралковай дывізіі за «правядзенне антысавецкай агітацыі» да 8 гадоў ППК і 4 гадоў пазбаўлення правоў. Этапаваны ў Салехард. Вызвалены ў студз. 1950. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны
    трыбуналам ЛВА 19.12.1966. Асабовая справа П. № 19632-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    ПАЎЛОВІЧ (ПАВЛОВНЧ) Антон Восіпавіч [1906, в. Мосар Дзісенскага пав. Вілейскай губ., цяпер Глыбоцкі р-н Віцебскай вобл. — 29.10.1938, Магілёў, турма НКВД], дэзінфектар. Зсям’і польскага рабочага. Працаваў у Магілёўскай псіхіятрычнай бальніцы. Арыштаваны 22.6.1938. Асуджаны 11.10.1938 тройкай НКВД за «шпіянаж» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 16.1.1989 прэзідыумам Вярхоўнага Савета СССР. Асабовая справа П. № 13058 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
    ПАЎЛОЎСКАЯ (ПАВЛОВСКАЯ) Алена Іванаўна [1885, Віцебск — ?], служачая. 3 сям’і польскага рабочага. Атрымала вышэйшую медыцынскую адукацыю. Загадвала Віцебскай санітарнай станцыяй. Арыштавана 13.11.1933 у Віцебску па адрасе: вул. Чырвонага Міліцыянера, д. 18/2, кв. 2. Асуджана 26.5.1934 калегіяй АДПУ як «член контррэвалюцыйнай падрыўной арганізацыі» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы.
    3 П. праходзілі па адной справе (№ 6743-с; захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі), рэабілітаваны (27.7.1956 калегіяй Вярхоўнага суда БССР) больш за 25 чалавек з вышэйшай медыцынскай адукацыяй. Падрабязней гл. арт.: Аляксандрава Ларыса Вячаславаўна.
    ПАЎЛОЎСКІ (ПАВЛОВСКНЙ) Іосіф Фаміч [24.4.1887, Грубецава Люблінскай губ., цяпер Польшча — ?], фармацэўт. 3 польскай купецкай сям’і. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Да арышту загадваў аптэкай у мяст. Драгічын, цяпер райцэнтр Брэсцкай вобл. Арыштаваны 6.11.1939. Асуджаны 27.6.1940 за «антысавецкую агітацыю» да 8 гадоў
    ППК. Этапаваны ў Карагандзінскі лагер НКВД Казахскай ССР. Далейшы лёс невядомы.
    3 П. па адной справе (№ 7779-с; з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.) праходзіў, асуджаны і рэабілітаваны (УКДБ і пракуратурай Брэсцкай вобл. 20.4.1989) загадчык Драгічынскага бюро паслуг, скаргаў і заяваў для прыватных асоб Ляшчынскі Здзіслаў Геронімавіч (н. 7.7.1895). Далейшы лёс невядомы.
    ПАЎЛОЎСКІ (ПАВЛОВСКНЙ) Станіслаў Францавіч [1905, мяст. Узда Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер райцэнтр Мінскай вобл. — 31.5.1938, Мінск, турма НКВД], хірург. Зсям’і польскага службоўца. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў у раённай бальніцы ў Шклове, цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. Арыштаваны 14.2.1938. Асуджаны 26.2.1938 за «антысавецкую агітацыю і прапаганду» і як «агент Польшчы» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 30.9.1989 ваенным пракурорам БВА. Асабовая справа П. № 14070-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
    Кр.: Ахвяры і карнікі...
    ПАЎЛЮКЕВІЧ (ПАВЛЮКЕВНЧ) Васіль Фаміч [1894, в. Бандары Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. — 24.1.1938, Слуцк Мінскай вобл., турма НКВД], урач. 3 бел. сялянскай сям'і. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў у Мінскай дзіцячай кансультацыі. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 16.11.1937 у Слуцку па адрасе: вул. К. Лібкнехта, д. 58. Асуджаны 27.12.1937 пастановай НКВД СССР і пракурора СССРяк «член дыверсійнай паўстанцкай арганізацыі «Брацтва рускай праўды» да ВМП. Расстраляны.
    3 П. па адной справе (№ 11723-с; захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) праходзілі, асуджаны і рэабілітаваны (29.4.1958
    трыбуналам БВА): трактарыст Слуцкай МТС Алісевіч Конан Ціханавіч (н. ў 1893), старшыня калгаса імя Леніна Слуцкага р-на Басалыга Аляксандр Іванавіч (1899), сялянкааднаасобніца Бачко (Бочка) Марыя Рыгораўна (1904), рабочы Уладзіміраў Аляксандр Уладзіміравіч (1900), калгаснік калгаса імя Сталіна Гапановіч Ева Дамінікаўна (1900), вартаўнік Кучынскай МТС Слуцкага р-на Міскевіч (Міськевіч) Іван Конанавіч (1867), селянін-аднаасобнік Міхневіч Пётр Мацвеевіч (2.1.1904), калгаснік калгаса «Прамень Камуны» Слуцкага р-на Прыбытак Рыгор Давыдавіч (1907), рабочая Слуцкага віннага завода Ражэнец Марыя Барысаўна (1883), землямер Слуцкага раённага нарыхтоўчага аддзела Трушко Сямён Пятровіч (1889).
    ПАЎПЭ (ПАУПЭ) Эмілія Іванаўна [1924, Мінск — ?], медсястра. 3 сям’і бел. рабочага. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала ў клінічнай бальніцы № 3 Мінска. Была замужам. Арыштавана 14.4.1950 у Мінску па адрасе: вул. Сонечная, д. 32. Асуджана 23.9.1950 асобай нарадай НКВД як «агент нямецкіх контрразведвальных органаў» да 10 гадоў ППК. Этапавана ў Азёрны лагер МДБ (Брацк). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 13.6.1990 Мінскім абл. судом. Асабовая справа П. № 31020-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.