• Газеты, часопісы і г.д.
  • Шатландская слава  Роберт Бёрнс

    Шатландская слава

    Роберт Бёрнс

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 124с.
    Мінск 1957
    8.85 МБ
    РОБЕРТ БЁРНС
    ШАТААЦСШ CAABA
    0
    ДЗЯРЖАЎНАЕ ВЫДАВЕЦТВА ВССР Рэдакцыя мастацкай літаратуры МІНСК 1957
    tfiepахлады з а»?ліўскай Аловы Я. Се.мяжонава
    Маетан A. I! a c.i я д o в i ч
    
    РОБЕРТ БЁРНС
    (1759—1796)
    Роберт Бёрнс — буйнейшы паэт шатландскага народа. Яго творчасць атрымала ўсенароднае прызнанне не толькі на радзіме паэта -— Шатландыі, а і ва ўсім свеце. Вялікі рускі крытык В. Г. Белінскі адносіў яго творы да скарбніцы сусветнай лірычнай паэзіі.
    Многія вершы Роберта Бёрнса з цягам часу сталі народнЫмі песнямі, якія спяваюцца па ўсёй Шатландыі. 3 поўным правам можна сцвярджаць, што яго песні і вершы, як свае, увайшлі ў дом кожнага рабочага, кожнага селяніна на яго радзіме. Шатландскія эмігранты, якія ад беднасці і беспрацоўя выязджалі ў другія краіны ў пошуках кавалка хлеба, разам са сваім небагатым дарожным скарбам абавязкова бралі на чужыну і кніжку вершаў свайго любімага песняра. Таму і ў наш час не з’яўляецца дзіўным тое, што сярод рудакопаў Поўночнай Амерыкі, лесарубаў Канады і пастухоў Аўстраліі можна сустрэць далёкіх нашчадкаў шатландскіх пасяленцаў, якія дэкламуюць па памяці яго балады і спяваюць яго песні.
    Карл Маркс зачытваўся і высока цаніў творчасць вялікага шатландскага паэта. «Дантэ і Бёрнс былі яго самымі любімымі паэтамі,— пісаў Поль Лафарг у сваіх «Успамінах пра Маркса» *. — Яму (Марксу)
    * К. Міаркс, «Выбраныя творы», т. I, стар. 89, выд. Дзяржвыдавецтва БССР. 1954 г.
    прыносіла вялікае задавальненне, калі яго дочкі чыталі ўголас сатыры альбо пелі рамансы шатландскага паэта».
    У наш час, напярэдадні двухсотгоддзя з дня нараджэння паэта, творчасць Бёрнса набывае глыбокі сэнс і гучыць асабліва актуальна. Прарочыя радкі аднаго з лепшых твораў Бёрнса:
    Народы ўсе і ўсе краі Пазбудуцца няволі I будуць у адной сям і Квітнець у лепшай долі.
    гучаць сягоння як заклік да ўзмацнення барацьбы за мірнае супрацоўніцтва і дружбу між усімі народамі, за мір — супроць прыгнятальнікаў-каланізатараў, супроць падпальшчыкау нован сусветпам ванны.
    Калі ехаць па няроўным прыморскім шасэ з поўночных графстваў Англіі ў бок Шатландыі, то непадалёку ад невялічкага гарадка Эйр эарослая муравой палявая сцежка прывядзе на маленькі хутарок Алоўэй, што стаіць паблізу дарогі. Тут, на зялёнай лугавіне з векавымі вязамі і дубамі-волатамі, стаіць прадаўгаватая, крытая чаротам будыніна, глінабітныя сцены якой выбелены вапнай. Гэтай хаце больш ва дзвесце гадоў. У ёй, 25 студэеяя 1759 года, у жонкі беднага фальваркоўца-арандатара нарадзіўся хлопчык. сёмы па ліку, якому пры хрышчэнні далі імя Роберт.
    У нізенькай сялянскай хаце
    Радзіўся хлопчык, сёмы ў маці. Ці быў хто рад таму дзіцяці, Каму патрэбен Робін?
    Ад таго часу засталіся ў гэтай хаціне два вузенькія, як прарэзышчыліны, аконцы ў чатыры шыбіны. Праз адно — прабіваецца слабае святло ў доўгія сенцы, дзе стаяла хатняя жывёла і складалася сена, праз другое — у адзін з унутраных пакояў хаты-мазанкі, дзе жыла многадзетная сям’я арандатара і дзе нарадзіўся будучы паэт. У той час у Шатландыі быў закон, згодна якому вокны абкладваліся падаткам, і чым большай была плошча акна — тым большым быў падатак. г’аспадар хаты, бацька паэта, быў бедны, і на аплату больш двух аконцаў-шчылінак грошай у яго нс было. Хлопчык вырас, ганяў на нашу статак, вучыўся пачатковай грамаце ў вандроўнага настаўніка кдарэктара», па прозвішчу Гамельтон, слухаў народныя песні і балады, якімі так багата Шатландыя, і сам яшчэ змалку пачаў пісаць вершы. Пасля смерці бацькі хадзіў за плугам і вёў небагатую гаспадарку. А калі праз трыццаць сем гадоў памёр, падкошаны нястачамі і нападкамі рэакцыйных колаў, якія непавідзелі паэта, за яго труною ішлі тысячы простых людзей з усяго наваколля, праводзячы ў апошні шлях самага вялікага свайго паэта, славу Шатландыі — Роберта Бёрнса.
    Роберт Бёрнс — народны паэт у поўным сэнсе гэтага слова. Яго творчасць багатая і рознастайная. Праслаўленне непераможнай, невычэрпнай сілы народа, здаровы народны гумар і аптымізм, гарачая спагада працоўнаму чалавеку і палкая нянавісць да трутняў-эксплуататараў займаюць галоўнае месца ў яго творчасці.
    Аірыка Бёрнса зарадзілася і вырасла на традыцыях шатландскай народнай песні. Адсюль яе такая мілагучнасць, рознастайнасць рытмічных адценняў і задушэўнасць. Многія яго вершы прысвечаны прыродзе роднага краю, які ён любіў шчырай сыноўняй любоўю. У праграмным вершы «Шатландская слава» паэт піша пра прыгнятальнікаў свайго народа — англійскіх каланізатараў:
    
    Знайшлі братоў, знайшлі радню, А як забыць пра тое, Што брат спрадвеку браў сяўню I ў абарону — зброю?
    Ён да апошніх сваіх дзён не мог прымірыцца з тым, што яго радзіма — калісь свабодная і незалежная Шатландыя, гэта «калыска герояў і мужнасці край» — страціла сваю незалежнасць. У многіх другіх с'аіх вершах і паэмах шатландскага цыкла паэт услаўляе свабодалюбства свайго народа, палка заклікае да барацьбы з англійскім панаваннем у Шатландыі:
    Кароны, законы —
    Я шлю вам праклён!
    Гэтыя радкі смела кідае паэт у твар сваім прыгнятальнікам вуснамі аднаго з герояў кантаты «Вясёлыя жабракі», у якой яўна адчуваецца грозны голас пратэсту абяздоленых народпых мас.
    Землеўласніцкая знаць — памешчыкі і чыноўнікі, уся прыдворная зграя «ганебнага лонданскага трона», як і свая здрадлівая нацыянальная буржуазія, былі асабліва ненавісны паэту.
    Англійская і ўнутраная шатландская рэакцыя плацілі Бёрнсу такой-жа нянавісцю. I гэта законамерна. Горды і смелы чалавек, які не ўмеў хаваць і не хаваў сваіх рэволюцыйных перакананняў, Бёрнс цвёрда верыў у непераможную сілу народа, у яго лепшую будучыню і, як запавет, пакінуў наступным пакаленням прарочыя словы:
    Павер-жа, брат, I ў толк вазьмі, Што трэба жыць са славай.
    б
    Надыдзе дзень, I між людзьмі Братэрства стане явай.
    Палкі прыхільнік французскай буржуазнай рэволюцыі і бясстрашны прапаведнік яе лозунгаў у сваёй творчасці, паэт быў непрымірымым ворагам як захорніцкіх войнаў, так і майстроў міжнароднага разбою і гвалту. Досыць прыгадаць яго палкае асуджэнне вайны і яе падпальшчыкаў у маленькім вершы-шэдэўры «Пра вайну і любоў». У адным з пісем да свайго сябра паэт пісаў так: «Ці адчувалі вы калінебудзь такое нястрымнае абурэнне, што сэрца гатова разарвацца на часткі, калі чытаеш аб тым, як магутныя нягоднікі, у мэтах асабістай карысці і нажывы, нацкоўваюць дзяржаву на дзяржаву, апустошваюць неабсяжныя вобласці і ’краіны, знішчаюць велізарныя каштоўнасці і даводзяць да жабрацтва цэлыя народы, і ўсё гэта толькі дзеля фанабэрыі і іншых яшчэ болып ганебных мэт».
    Творчасць Бёрнса прасякнута глыбокім гуманізмам, яна аптымістычна па сваёй прыродзе. Перакананы ў тым, што сілы народа невычарпальны і непераможны, паэт непахісна верыў у лепшую долю чалавецтва. У сваёй шырока вядомай баладзе «Джон Ячменнае Зярпо» паэт пяе гімн бяссмертнаму кораню жыцця на зямлі — жыватворнай працы простага чалавека:
    Дык сыдземся-ж з усіх старон
    I скажам заадно:
    «Жыві, бунтуй, бяссмертны Джон Ячменнае Зярно!»
    Да найлепшых твораў паэта адносіцца і яго славутая кантага «Вясёлыя жабракі», вядомая ў першапачатковай рэдакцыі пад назвай «Любоў і свабода». Героі кантаты—беднякі, абяздоленыя, бяздомныя
    людзі. Абвінаваўчым актам дзяржаўнаму ладу і грамадству таго часу г)чыць праслаўленне паэтам тых, што з’яўляюцца адшчапенцамі гэтага грамадства. Кантата прасякнута вольналюбівымі матывамі, а ў песніэпілогу ў ёй яўна адчуваецца настрой нарастаючых рэволюцыйных падзей, пафас французскай рэволюцыі:
    Будзе дзень, і пажарам
    Запалае усход.
    Абурэнне і ярасць Клічуць нас у паход.
    За сваё кароткае жыццё Р. Бёрнс напісаў многа. \ зборнік «Шатландская слава» ўключаны вершы розных жанраў і розных перыядау яго жыцця з мэтай даць, хоць і сціслае, але цэльнае ўяўленне аб творчасці вялікага народнага паэта Шатландьгі.
    Я. СЕМЯЖОНАЎ
    ДЖОН ЯЧМЕННАЕ ЗЯРНО
    Трох каралёў чужой зямлі Разгневаў нечым ён, I пакляліся каралі, Што згіне рыжы Джон,
    Яго адвезлі на папар, Сахой разрылі дол. «Вось тут папарся і папар Суглінкавы падзол!»
    Але вясной ажыў загон, Дажджы ў палях прайшлі.
    I ўсім на дзіва слаўны Джон Падняуся з-пад зямлі.
    Такі-ж буян і жартаўнік, Буяе ў дождж і ў суш, Трасе асцём, як жмутам пік, — He падступай, не руш!
    Жніво настала. Дол і лог Звіняпь касою. Джон Сагнуўся, згорбіўся, прылёг Ды б’е зямлі паклон:
    «Пажыў, пара і паміраць, — Даруй, не помні зла».
    ...I тут узброеная раць
    У наступ зноў пайшла.
    Спярша з касой прайшлі па ім, Звалілі на пракос, Упоперак вязьмом тугім Звязалі — і на воз.
    Вязуць на ток, а на таку Пад цэп — давай лупіць
    I па спіне, і па баку, Як канакрада біць.
    Зламалі, сцёрлі на муку Усё цела — ну, не ўстаць! I зветрылі на скразняку, Каб пэўна даканапь.
    I каб накпіць з яго касцей, Іх кінулі ў касцёр,
    А сэрца мельнік-ліхадзей У жорнах перацёр.
    Яго ў ваду на колькі дзён Спусцілі ў кадзь, на дно. Але і там не тоне Джон Ячменнае Зярно.
    I зноў сышліся з трох старон Тры каралі ў шынок.
    Балююць, п’юць: загінуў Джон Ячменнае Зярно.
    А Джон жыве. Як у катле, Пад абручом бурліць, Прэ пенай з кубкаў на стале I душы весяліпь.
    He прападзе адважны Джон Hi ў горы, ні ў бядзе.
    Сваёй крывёю будзіць ён Адвагу у людзей.
    3 ім не павесіш галаву, Што-б ні было ў жыпці.
    Ён вам прымусіць і ўдаву У прытупкі пайспі.
    Дык сыдземся-ж з усіх старон
    I скажам заадно:
    «Жыві, бунтуй, бяссмертны Джон
    Ячменнае Зярно!»
    ЧЭСНАЯ БЕДНАСЦЬ
    Хто беднасць чэсную сваю Кляне, як нешта дробнае, Той ганьбіць род свой і сям’ю, I ўсё таму падобнае.
    Прыкінем так, Прыкінем сяк, Наш лёс — таўкач расколаты. Багацце — Папяровы знак, Бядняк сумленны — золата.
    Хлеб ды вада — ’шчэ не бяда, Тады бяда, як лебяда Ды іншая нішчымніца. А вунь прахвосты і паны Гарэлку п’юць, жаруць бліны,— Так, брат, на свеце чыніцца.
    Прыкінем так, Прыкінем сяк, Хай мы не каралі, брат.
    Бядняк сумленны — не басяк, А гаспадар зямлі, брат.
    Вось той бязмен — прыродны лорд, Ад пыхі ажно пеніцца;
    Кавалак мяса, чым ён горд? Бязмен — без змен, не зменіцца.
    Прыкінем так,
    Прыкінем сяк,
    Хоць ён і ўвешан эолатам, А ўсё-ж не сокал, а гусак, Бо долата, брат, — долата.
    Кароль нахлебніка свайго
    Узвёў у сан маркіза.
    Табе-ж, браток, не да таго, — Ты — сам свой, не падліза.