• Газеты, часопісы і г.д.
  • Шатландская слава  Роберт Бёрнс

    Шатландская слава

    Роберт Бёрнс

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 124с.
    Мінск 1957
    8.85 МБ
    Ен чысты, хоць і чорны.
    СКАРГА БІТАГА МУЖЛ
    Эх, з жонкай я не ў ладзе — Качалкай часта гладзе, А як дасі патолю, Дык і на карак сядзе.
    Вянчаўся — спадзяваўся, Што будзе жонка ласачка. Аж вось яно як выйшла: He ў ласачку, а ў выжлу Удалася гэта красачка.
    Аднак надзей не трачу, Што лепшы час пабачу,— Змяню натуру Тэклі!
    Вось тут, браткі, і выбірай: Ці памірай і прыся ў рай, Ці з ёй гаруй у пекле.
    СПОВЕДЗЬ БАБЫЛЯ
    Pacue чарот паміж заток, Выносны ў поўсажонак.
    Правёў я не адзін гадок Каля суседскіх жонак.
    Мінецца гсд—і рой турбот Паспее напладзіцца, А мёд упех і асалод Нам дараць маладзіцы.
    Імкнецпа кожны ў райскі сад На яблычкі напаспі, Але, хто зведаў іх, наўрад Ці зведаў слодыч шчасця.
    Вось мне дык толькі-б пагуляць, Абняць якую ўпотай, А там — да ўсіх чарцей паслаць Нікчэмныя турботы!
    Хай грэшнага мяне на скон Асудзіць суд асліны.
    Але-ж і мудры Саламон Глытаў па дзеўках сліну.
    Без іх, брат, што ні гавары, — Маркотна ў змроку ночы.
    Таму тварэц і сатварыў На ўцеху род жаночы.
    
    СЯБРОУЦЫ НА ВУШКА
    —	Ты, — кажа, — жаданняў чысцейшых крыніца, Твой дом і радня,— ён мне кажа,— па мне.
    А сэрца мне кажа: «Не слухай, дурніца, Ён ліпне к пасагу, на грошыкі гне.
    Цаляе на свінку, глытаючы слінку, Што некалі з’есць саланінку, жучок. Ажэніцца, вычысціць жончыну скрынку, А жонку ў закутак альбо ў катушок».
    На выгляд — прыгожы, але задавака.
    Такога сам чорт не прылашчыць да рук.
    Хітрун, ды і я не зусім разявака: Я ўраз здагадалася, што ён за фрукт.
    —	He вырасціць жыта на ялавым полі, А груш — на вярбе, — гавару я дружку, — Каханне тваё правякуе не болей, Чым нітка без вузла ў дзіравым мяшку.
    МЕЛЬНІК
    Мельнік, змелеш на муку Жыта ўсё да каліва, Завядуцца ў кашальку Шылінгі ды талеры.
    Упыліўся на млыне, Барада аж белая.
    Цалавацца лез ка мне— Так і пасівела я!
    Ты, як ніва, урунелы, Толькі вочы шэрыя, Як узыдзе месяц белы, Прыйдзеш — павячэраем.
    Каравай спяку тугі, Перапечкі белыя.
    Мельнік, мельнік дарагі, 3 гора пасівела я.
    ЖОНКА НЭНСІ
    — Ты, мой родненькі, з-за глупсгва He ўсчынай гамонку!
    Я табе не хлеба луста,—
    He шкадуеш жонку!
    — Ну, а хто-ж каго павінен Слухаць, Нэнсі, —
    Гаспадар ці гаспадыня
    Мужа, Нэнсі?
    — Ты камандаваць канчай, Звычай кінь даўнейшы!
    Слухаць, кажаш? Выбачай, Пашукай дурнейшай!
    — Пануджуся, апушчуся,
    Рыбка Нэнсі,
    Але-ж неяк абыйдуся
    I без жонкі, Нэнсі.
    •—■ Пачакай-жа, збродны качар, Вось памру я скора...
    Ты паенчыш і паплачаш, I паскачаш з гора!
    — Што-ж, паплачу — веры дам, Нэнсі, Нэнсі.
    Але-ж з горам папалам Хлеб не горак, Нэнсі.
    — I адтуль, каб дапячы, Выесці вантробы, Я з нячыстым штоначы Буду слаць хваробы.
    — Шлі. Са мною будзе жыць He такая Нэнсі.
    Чорт спужаецца, збяжыць Ад прыгожай Нэнсі!
    ПЕСЕНЬКА ПРА СТАРОГА МУЖА
    Ох, мой рыжы, ох, нямілы, Ты і з грыжай, ты й без сілы! Каб не ты, стары калун, Быў-бы горац-весялун.
    Ну які-ж гэта муж,
    Што ні ўпрыпражку, ні ў гуж, А як выпадзе забава, Дык і ў забаўцы нядуж!
    Адвячоркам, да ігрышча, Я дружку яечню спрышчу.
    А табе, мая бяда,— Голая скаварада.
    Павячэраем — ды з дому На гадзіну або дзве.
    Маладому-ж з маладою Маладое ў галаве.
    He забудзься ў чыгунку У печ паставіць студжанку.
    Бо, крый божа, не даварыш — Ты мне болей не таварыш!
    Мне з дружком задок баранні,— Нам не грэх і нам не пост!
    А табе за ўсе старанні
    Толькі храшчыкі ды хвост.
    ВЯСЁЛЫЯ ЖАБРАКІ
    Кйнтата
    3 а п е ў
    Золь. Вецер. Позні лістапад... 3 багатых мыз каля прысад Прыемна пахне свежым хлебам;
    А ўздоўж дарог — апалы ліст, I псжня, рыжая, як ліс,— Калеюць пад няўтульным небам.
    Цяпер усе, хто стыў і мёрз, Хто перамераў многа вёрст, Каму праклёны слалі сёлы — Бяздомнікі і жабракі
    Паставяць свой дарожны кій У кут вялікае стадолы,
    Дзе цётка Нэнсі з тварам тлустым За пенс адваліць хлеба лусту
    Ды плюхне ў місу ксўш капусты, А пад настрой і піва ўдзеліць;
    Дзе — рэж і еж, адмер і пі, А зморыць сон — пад стол і спі На брудных дошках без пасцелі;
    Дзе злодзей забывае клопат, Дзе махляры знаходзяць попыт На крадзены тавар і транты;
    Там што ні дзень, то стукатня, Там што ні ноч, то калатня,— I рэй вядупь камедыянты.
    *
    He печ, а дракона раз’юшаны зеў,— Сюды, да цяпла і святла перасеў Плячысты, худы, аднарукі гусар,— Рудыя вусы на ўвесь твар.
    На ім падабенства якогась мундзіра: Сто латак, а выгляд, нібы ў камандзіра, I гузік на пузе з каронай.
    I куксай сваёй і рукою
    Ён лашчыць здабычу, узятую з бою,— Цалуецца з п’янай матронай.
    Без лішніх заходаў, падходаў, пяшчот Галубіпь карчомную жонку.
    Яна-ж падстаўляе шчарбаты свой рот, Як блазан пад грошы — скарбонку.
    А дровы шугаюць агнём языкастым,
    I з чэрава печы чырвоны касяк
    Б’е ў курыва сцен, дзе развешаны кайстры — Прыкмета галодных
    I сімвал бадзяг.
    Здаволіўся рыжы калека салдат,
    I ў круг праштурхаўшыся цесны, Працяў гаману, што вялася не ў лад, Салдацкай раскацістай песняй.
    П е с н я
    Гадаваўся я ў страі, гартаваўся у баі, I таіў-бы — не стаю шматлікіх ран. Вось рубец — ён знак ад брытвы, А вось гэты — памяць бітвы, Калі ў цемрадзі мы йшлі пад барабан.
    Я спазнаў упершыню страх, і жах, і калатню У баі за вышыню Аўрам-Курган:
    Гром і гул, эямля стагнала, Hi каманды, ні сігнала, Толькі роты — крок у крок пад барабан!
    Генерал наш з капітанам смерцю храбрых пад Курганам Палі ў бітве на скрываўлены дзірван.
    Я-ж зазнаў, браточкі, мукі, I пяпер вось — аднарукі, А ў вушах звініць дагэтуль барабан.
    Разышліся мае годы на муштроўкі, на паходы, Ныюць косці ў непагоду і ў туман.
    Але хай наш Эліот *
    Клікне строіцца ў паход,— Я на мыліцах пайду пад барабан'
    Занядбаны, заняпалы, я жыўлюся чым папала,
    I ліплю-скрыплю — нямазаны рыдван.
    Ды пры мне маё начынне
    I са мною ёсць жанчына, Як тады, калі будзіў нас барабан.
    Галава мая ссівела, амуніцыя сатлела, А паспель мая — аблуплены тапчан. He бяда! Напоўнім кубкі, Пацалуем любым губкІ
    I ў паход на ўсіх чарцей пад барабан!
    Рэчытатыў
    Ахрып і замоўк нечакана.
    I зноў у карчме гамана;
    Хтось стукае выпітым збанам, Хтось плача над песняй сп’яна.
    А шум вырастае ў пагуду, Такая гулянка пайшла!.. Аблезлы пацук з перапуду Сігнуў у куток з-пад стала.
    Валыншчык фальцэцікам выгукнуў «Біс!»
    I хітра маргнуў музыкам,
    Ды голас ягс, як мышыны піск, Быў змяты жаночым крыкам.
    П е с н я
    He прыпомню, калі я дзяўчынай была I каму я дзявочую чэсць аддала.
    Дагаджаю усім — маладым, нежанатым, А найболей гусарыкам нашым, салдатам.
    Мая маці калісь зарабляла ў палках, I дачка ўслед за маці пайшла па руках.
    Быў мой першы дружок барабаншчык вусаты, Я так шчыра, так мсцна кахала салдата!
    Спакусіў мяне д’ябал — стары капелан —
    На ружанец змяніць палкавы барабан; Ён малітвай плаціў — невялікая плата, Я плаціла сабой,— і ўцякла ад салдата.
    Ды ці-ж мог не абрыдзець слюнявы папок?
    I тады пацяшаць пачала я ўвесь полк — Ад бязвусых юнпоў да капралаў вусатых... Я так шчыра, так моцна кахала салдата!
    Але войны і бітвы не вечны, вядома,— Адслужыўшы, вяртаюппа хлопцы дадому.
    Я — кіёк у руку і жабрачыпь па хатах, I вось тут напаткала, сустрэла салдата.
    Ах, мой мілы, мой слаўны, забыты дружок!
    На баку кацялск, за плячамі мяшок, На мундзірыку латы, ды й сам ты памяты,— Я так шчыра, так моцна кахала салдата!
    I каханне сплыло, як вада пад зямлю,— He шкадую, не плачу, слязы не пралыо.
    Лепей кубкі налыо, абнясу ўсіх падрад: — За былых, адстаўных, але добрых салдат!
    Рэчытатыў
    Дурны ў кутку гняздзечка звіў
    Ля кумпяка сваёй суседкі;
    Яхідна кпіў і многа піў, Зліваючы чыесь паследкі.
    Нарэшце ўстаў — нагою ў гразь, I ці сп’яна, ці то з імпэту
    Пад стол гліняны кубак бразь,— I з хрыпам выпаліў куплеты:
    К у п л е т ы
    «Цяпер круцялёў, як таго варання, На кожнай нарадзе і сесіі.
    Ды дзе там нялуплены блазан раўня Са мною — дурным па прафесіі!
    Мне бабка з маленства дзяўбла аб адным: Асёл мусіць ведапь свой жолаб.
    Калі ты радзіўся, мой хлопчык, дурным, Дык будзеш да старасці ёлуп.
    і
    Гарэлку я жлукціў з біклажкі ўзасос, 3 суседкай пагульваў не блага.
    3 гадамі падрос — дык і посуд падрос I стаў тоўстапузай біклагай.
    За п’янства мяне нейкі злыдзень ліхі Цап-лап і, як чыжыка, ў клетку, А тут яшчэ non мне прыпомніў грахі, Што я абцяжарыў суседку.
    Я — блазан, паяц. За маю весялосць, Дальбог-жа, нядорага плацяць.
    Аднак гаварылі, што ў Лондане ёсць Двайнік мой у іхняй палаце!
    Папок дзеля нашых духоўных патрэб Што хочаш распіша за грошы.
    Клянуся,— ён грабіць жабрацкі наш хлеб 3 алейнаю мордай святошы.
    Мой доўгі каўпак і рабыя штаны Збіраюпь на хлеб і на кварту. А хто бескарыслівы, проста дурны, Той сцёртага пенса не варты!»
    Р э ч ы т а т ы ў
    Услед за блазнам на калодку Узнялася грузная малодка, Мажная станам, як кадушка, А грудзі — ясік і падушка, 3 азызлым васпаватым тварам,— Дачка старога півавара, Які залеташняй вясною
    Дзесь захлынуўся з перапою.
    Над лямцамі чупрын, патыліц, Над частаколам палак, мыліц, Над п’яным гулам і садомам Яна ўзнялася... Ёй вядомы Дарогі ў свет, лугі, туманы, Крутыя сцежкі і паляны, Лясоў дры.мотных веліканы — Яліна, дуб, выносны ціс,
    Разбойнікаў разбойны свіст, Бярлогі, выварапі, норы — Усё, чым так адметны горы Шатландыі, краіны роднай, Зняволенай і ўсё-ж свабоднай.
    Даўно вярзлі-плялі ў народзе,
    Што гэта дзеўка — дсбры злодзей, Што ў дні вясковых кірмашоў Яна магла паркаль і шоўк Сцягнуць у крамніка з-пад носа.
    Яе дубасілі атосай,
    Прывязвалі за конскі хвост, Спіхалі ў проламку пад мост, Саджалі ў яму і ў астрог, Але сам чорт яе сцярог.
    Калісь — таму гадоў нямала — Хлапчыну з гор яна кахала.
    I вось цяпер, спыніўшы п’янку, Запела пра свайго каханка:
    П е с н я
    Пад засенню еЛак, пад шатамі дуба Вісела калыска ягоная з лубу У нашай Шатландыі вольнай і Любай... 3 маленства свайго ненавідзеў закон Мой статны, мой здатны, прыгожы мой Джой.
    Сябры мае, успомнім Джона Вясёлай песняй, чарак звонам! На зло каронам і законам, Сябры, спяем пра Джона!
    Даліны і горы, і гай, і лясок,	I
    Сцяжынкі глухія, дзе ціша і змрок, Аб’ездзіў, аблазіў мой горны стралок.
    Як люты мядзведзь на дубовы ражон, Грудзьмі на чужынцаў абрушваўся Джон.
    Мой слаўны, імклівы,
    У баі нецярплівы, Мой рыцар, мой воін, Мой Джон!
    У пледзе клятчастым на дужых плячах,—
    I страх ён і помста панам па начах,—