• Газеты, часопісы і г.д.
  • Шатландская слава  Роберт Бёрнс

    Шатландская слава

    Роберт Бёрнс

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 124с.
    Мінск 1957
    8.85 МБ
    Прыкінем так,
    Прыкінем сяк, А праўда-ж дапатопная: За грошы, лесць Ці-ж купіш чэсць I ўсё таму падобнае?
    Час прыйдзе, прадказаць магу, —-
    I розуму, і чэсці
    Льга будзе ў першую чаргу Стаць на пачэсным месцы.
    2 РоСерт Ьёрнс
    Павер-жа, брат,
    I ў толк вазьмі, Што трэба жыць са славай. Надыдзе дзень, I між людзьмі Братэрства стане явай.
    ДРЭВА ВОЛІ *
    Цудоўны ясень вырас, брат, У горадзе Парыжы;
    Пад засень ясеневых шат Бяжыць чарнявы, рыжы,
    Стары, малы, усякі люд, Хадзячы і бязногі.
    Спяшаюцпа, як на салют
    У гонар перамогі.
    Раней стаяла там турма, Тыранаў абаронца.
    Цяпер Бастыліі няма,— На плошчы свеціць сонца.
    1	што ні год, то новы плод На ясені тым спее.
    I хто той плод хоць раз у рот Паклаў, той разумее,
    Што не скаціна чалавек, Што і халопы — людзі,
    Што рабства аджывае век
    I болей так не будзе.
    3	усіх багапцяў даражэй Французскі гэты плод нам.
    Ен прыдае, як чарадзей, Моц, веру ўсім галодным.
    Натхняе мужнасцю ён, брат, Усіх сяброў краіны.
    А здрадніку — смяротны яд, He пражыве гадзіны.
    Хвала і слава, брат, таму, Хто спагадаў народу,
    Прынёсшы ў гальскую турму Той парастак свабоды.
    Ен разагнаў маркоты цень
    I ў рост пайшоў, у ход, брат,
    I праясніў, нібы прамень,
    I захад і усход, брат.
    Хацелі загубіць жыццё Майстры ліхой расплаты!
    Тачылі кволае лісцё Пілаты і прэлаты.
    Гніль, вусень, трутні, чэрві, тля Губілі і марылі.
    19
    
    Згрызала бубачкі з галля Прыдворных камарылля.
    Падксп злачыннаю рукой Рабілі слугі трона,
    Ды пахавалі ў яме той Шкадлівага Бурбона.
    Давала клятву пры двары Пражэрлівая зграя,
    Што дрэва згіне без пары, Да першага ўраджаю.
    I наляцелі груганы
    На край французскі грозна.
    Ды... мусілі мяняць штаны, Агледзеліся — позна!
    — Ратуйце волю ад бяды! — Быў заклік да народа.
    I ўстаў стары і малады: — Няхай жыве свабода!
    Увесь народ —■ шаўцы, каспы — Грудзьмі сустрэў навалу.
    I вось: найміты, як зайцы, Бягуць, куды папала.
    Мой край! I твой не ссечан леС Дуброў, гаёў — не жменя.
    Былі часы — і ты не лез За жартам у кішэню.
    1	абе ў нядаўнія гады
    Усяго было даволі.
    Што-ж ты не вырасціў тады Для нас хоць дрэўца волі?
    Нам без яго нямілы свет, А хлеб — чужое мліва, А доля — горкі пустапвет
    На полі неўрадлівым.
    Сваім крывавым мазалём Мы кормім крывасмокаў,
    А самі, бедныя, жывём
    I скокам, брат, і бокам.
    Але, я веру, прыйдзе дзень,
    I ён не за гарамі,
    Калі свабода, як прамень, Развее змрок над намі.
    Народы ўсе і ўсе краі Пазбудуцца няволі
    I будупь у адной сям’і Квітнець у лепшай долі.
    Між гор маё сэрца... Вандруе між гор, Дзе марам раздолле і вольны прастор Высочвауь аленя, зайздросуіуь арлам... Між гор маё сэрпа, любоў мая там.
    Да стрэчы, Шатландыя! Поўнач, бывай! — Калыска герояў і мужнасуі край.
    Куды-б ні прыбіў мяне лёсу прыбой,— 3 табой маё сэрца, навекі з табой!
    Бывайуе, снягі на вяршынях гарбатых, Бывайуе, лугі па далінах і скатах, Бывайуе, лясныя крыніуы і гапі, Бывайце, хваёвыя нетры,-—бывайце!..
    Між гор маё сэрца... I сам я—між гор, Дзе думам — раздолле і вольны прастор Сачыуь за аленем, зайздросуіць арлам... Між гор маё сэрца... Любоў мая там.
    ЗАКЛІК БРУСА ДА ШАТЛАНДЦАУ *
    Гэй, шатландцы, гэй, мужчыны, Што з Уолесам айчыну
    I са мной сваю краіну Баранілі спраўна, —
    Вы напад варожай змовы Мужна зноў адбіць гатовы, Каб англійскія падксвы He тапталі край наш.
    Нашы сёлы, нашы нівы Всраг люты і пыхлівы, Вераломны Эдвард хцівы Заняволіць можа.
    Час настаў. За агарожай Смела стрэкем стан варожы I ў баі — ці пераможам, Ці галовы зложым.
    Той, хто з поля можа збегчы
    I рабом на плаху легчы,
    Лепей хай сядзіць на печы I не ганьбіць строю.
    Хай-жа стануць у страі Тыя, што ў цяжкім баі Будуць біпца за траіх 3 мужнасцю герояў.
    За спакой далін шатландскіх, За жніво ў палях сялянскіх, За пітво ў харомах панскіх, — Дружнымі радамі
    Бурным рушымся прыбоем На захопнікаў і з боем Абаронім ад разбою Волю нашу самі!
    ШАТЛАНДСКАЯ CAABA
    Мой слаўны, мой шатландскі край, Узгор’і і лагчыны, Забудзь аб славе, забывай Само імя — айчына!
    Дзе ў верасах і Старк і Твід Гамоняць чыстай хваляй, Там сёння гаспадарыць брыт, Купцы запанавалі.
    Знайшлі братоў, знайшлі радню, А як забыць пра тое, Што брат спрадвеку браў сяўню I ў абарсну — зброю? *
    Хтс-б верыў, што надыдзе час
    I вольны край загіне, Што здрада чорная ўсіх нас За грошы ў яму кіне.
    А колькі раз — і не пытай — Драпежнікаў мы білі!
    I вось — за стэрлінгі наш край Брытанцы адкупілі.
    Шатландыя,— снягоў абрус, Чаму я ў ратным полі He згінуў за цябе, як Брус, Як сын твой верны Уолес! *
    Няхай памру я без пары, Хай лягу ў дол забытым,— Праклён я шлю вам, гандляры, Што прадалі нас брытам!
    ГОРСКІ ХЛОПЕЦ
    Хлопец скрсены як след, Нібы вытачаны 3 дубу.
    На плячы — клятчасты плед, Пройдзе — глянуць люба.
    Шапка-брыль, з-пад шапкі чуб,
    Слаўны хлопец, Стройны хлопец. Ён аб здрадзе і не чуў, Слаўны гсрскі хлопец.
    Чуеш, даль пяе трубой?..
    Мілы друг,
    Мая дзяўчына, Кліча нас труба на бой, Кліча нас айчына.
    Зброі звон і звон падкоў...
    Хлоппы-горцы,
    У паход
    Бараніць ад чужакоў
    Волто і народ!
    He дазволім, каб сычы Засланілі Сонца.
    Ведай, брыт, твае мячы He спужаюпь горца!
    Стрэнеш карнікаў, — карай, Слаўны хлспец, Стройны хлопец,
    I праслаў шатландскі край, Слаўны горскі хлопец!
    ІШОУ САЛДАТ 3 ВАЙНЫ
    Вайна сабрала умалот Паўзводна і паротна: Дзе ні пачуеш — плач сірот I плач удоў гаротных.
    Ішоў салдат пад родны дах Праз ячмяні, праз жыта, Ішоў, і ў сумцы на плячах Увесь яго пажытак.
    He назавеш ні багажом. Hi грузам лёгкі клунак. Салдат не ганьбіў грабяжом Старэнькі свой падсумак.
    Пракаратаўшы ў сене ноч, Шыбаў сабе і марыў Аб іскарках блакітных воч На незабыўным твары.
    Вось і знаёмы вадапой( I млын той каля гаю.
    Дзе пад вярбою, за капой, Прызнаўся ёй — кахаю.
    Было... А колькі лет і зім Прайшло сваёй дарогай!
    ...За ўзгоркам дом, і перад ім — Яна каля парога.
    Прагнаў слязу з вачэй салдат, Храбрыцца, як умее;
    Штось запытаўся неўпапад, А сэрца млее, млее...
    1	аворыць: — Так вось пехатой I крочу з поля бою...
    А ты, як цвет. Шчаслівы тсй, Хто будзе жыць з табою.
    Хоць і няёмка турбаваць, I хата не багата, А ўсё-ж дазволь заначаваць Знябытаму салдату.
    Яна ў адказ: — Прытулак дам.
    У цеснаце — не ў крыўдзе.
    I мой таксама недзе там...
    А прыйдзе ці не прыйдзе?..
    Ці ён жывы, ці ён памёр,— He знаю, не пытаю.
    Выходжу кожны дзень на двор, На сцежку паглядаю.
    О божа мой, ды гэта-ж ён!
    А я і не пазнала...
    Мой дарагі, мой любы Джон! — I да грудзей прыпала...
    — Так, гэта я, мая любоў!
    I ты мне ўзнагарода За чэсць і доблесць, і за кроў, Пралітую ў паходах.
    Цябе за вернасць я заўжды Бярог, як скарб ад неба.
    3 табой пазбаўлюся бяды,— Мне большага не трэба.
    Яна праз слёзы:,— Дзед у дар Даў хутар мне маленькі.
    Цяпер ты будзеш гаспадар, Мой любы, даражэнькі.
    ...Найлепшая з узнагарод Лаўцу — удача гону, Гаспадару — ўраджайны год, А для салдата — гонар.
    
    Хай адпачне салдат у вас, Хай не праходзіць міма, Хто ведае, мо’ ў грозны час Пакліча зноў радзіма.
    ПЕСНЯ РАБА НЕГРА
    У гарачым Сенегале ворагі мяне скавалі
    I адправілі на здзек за мора сіняе.
    Тут нуда мяне з’ядае па сваім любімым краі
    На плантацыях Віргініі, Віргініі.
    Агарнула сэрца чорная туга
    Па табе, далёкі мілы Сенегал!
    На зямлі маёй радзімы не мятуць снягамі зімы, He шуршаць кусты ракіт калючым інеем.
    Там журчаць струмені вод і буяюць круглы год
    Кветкі, невядомыя ў Віргініі.
    Збіты злосным прыганятым, з ланцугом сваім праклятым Прападаю, нібы муха, ў павуціне я.
    Радасць дзён сваіх юначых прыгадаеш — і заплачаш
    У гэтым пекле ненавіснае Віргініі.
    Агарнула сэрца чорная туга
    Па табе, мой родны, любы Сенегал!
    3 РоОерт Бёрнс
    ПЕСНЯ БЕДНЯКА
    Адзін бог толькі ведае, Чым я абедаю, Ды ў багатых прасіць -— Крый нас божа!
    Скажам, я жабраку Дам скарынку ў руку, А хто мне, бедняку, Дапаможа ?
    Хоць я голы і босы I проставалосы — Да жабраптва яшчэ He дажыўся.
    Угору лезуць другія, He падстаўлю нагі я, Але й мне падстаўляць — Сцеражыся!
    А як стане нязносна,
    I горка і млосна, Пацяшаю сяброўку — Нябогу;
    
    Абніму, пацалую, Як дэяўчынку мэ^ую, Для яе не шкадую Нічсга.
    Сонца роўна ўсім свеціць, Ды не роўна на свеце Падзялілі
    Дабро і зямлю.
    Трутні п’юць і гуляюць, Беднякі — галадаюць.
    Я цярплю, Ды да часу пярплю!
    РОБІН *
    У нізенькай сялянскай хаце Радьіўся хлопчык, сёмы ў маці. Ці быў хто рад таму дзіцяці, Каму патрэбен Робін?
    Дзьмуў студзень снегам на зары, Дзіця сінела з плачу.
    Радзін ято ў календары Гісторык не адзначыў.
    Але-ж адзначыў каляндар, Што ў Йорку быў свіны базар I ўвесь адкормлены тавар Скупіў якісь адзін гандляр, Калі радзіўся Робін.
    А малы на славу рос, Быстры Робін, жвавы Робін — Круглы твар, кірпаты нос — Спрытны жэўжык Робін!
    Зірнуўшы на далонь дзіцяці, Сказала бабка ўсім у хапе:
    
    «Разумнік будзе. Чуеш, маці? — Няхай завецца Робін!
    Спагадлівы к чужой бядзе, Ён заваюе ў грамадзе Пашану і любоў людзей,— Ваш род праславіць Робін.
    А вылюднее, пойдзе ў рост, He аднаму задзіру нос Расквасіць гэты шылахвост I забіяка Робін.
    Ох, да дзяўчат ён будзе хват,—
    I на здароўе, тут іх шмат.
    Такому хлопцу хто не рад? —
    Расці, вясёлы Робін!»
    Рос гарэзлівы хлапчук
    Шустры Робін, спрытны Робін, Непакорлівы хлапчук, Сын сялянскі Робін.
    ГОРНАЙ МАРГАРЫТПЫ, ЗАВОРАНАЙ MAIM ПЛУГАМ
    Сняжынка-першацвет на пожні, Ён надышоў, твой час апошні: Яшчэ абгон, і мой нарожнік
    Сырой зямлёй
    Заваліць беленькі, тварожны Вяночак твой.
    He перапёлка, не жаўрук, Вясенні госпь і твой сябрук, Сагнупь узмахам крыл у крук
    Былінку-ствол, А я, араты, заару
    Цябе ў падзол.
    На глебе чэрствай, як скала, Ты самасевам узышла
    I вырасла, і распвіла Скале назло!
    I нават бура не змагла Зламаць сцябло.
    Каля палапаў, на тэрасах, He злічыш руж ды іншых красак,
    А ты-ж — адзіная акраса
    Маёй вясне.
    Зірнеш на кветку — і адразу
    У душы ясней!
    У просценькім сваім адзенні Ты ўсёй істотай пад праменні Імкнулася ў блакіт вясенні,
    У нябесны луг.
    I кволыя твае карэнні Падрэзаў плуг!
    Вось і ў жыцці часамі гэтак: Дзяўчына — кветка з лепшых кветак— He заўважае пастак, сетак
    Хітруг, прыблуд.
    Падлец зжыве яе са свету, Затопча ў бруд.
    А ці-ж не так з табой, паэт?
    I ты, не зведаўшы як след Людскую шчырасць, душ імпэт,