• Газеты, часопісы і г.д.
  • Шатландская слава  Роберт Бёрнс

    Шатландская слава

    Роберт Бёрнс

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 124с.
    Мінск 1957
    8.85 МБ
    Цану спагад,
    Пусціўся ўплаў — і клінам свет, Прапаў твой сад...
    Спакон вякоў вядзецца так — Karo заціснуў у кулак Памешчык-пан або кулак,
    Таму адно:
    Спазнай бядот і гора смак Ды кань на дно.
    Я-ж загадаў сабе:—He плач!
    Пад ношай гора і нястач
    Хоць і ўпадзеш, і смерць наўскач Прымчыць з касой,—
    Калі пяром і тым адзнач, Што ты — герой!
    
    ЛІ[ІЫЧНЫЯ 'ецшы і песні
    БОСАЯ ДЗЯУЧЫНА
    3 аплюшчу вочы — і ўсплыве Той мілы вобраз хараства... Яна ступала па жарстве, Ёй ногі раніла жарства.
    Такімі-б ножкамі ступаць Па дыванах, не па пяску.
    3 такой-бы толькі выязджаць У пазалочаным вазку.
    Дзве ручаіны русых кос Збягаюць змейкамі на стан. А вочы — зоркі, кроплі рос, Глыбокі сіні акіян.
    Далёкая ад бажаства, Сама — зямное бажаство, Яна — багіня хараства, Жывой прыроды хараство!
    ДЖОН АНДЭРСОН
    Джон Андэрсон, ты помніш, Джон, Той час, як мы сышліся?
    Віхры твае — чарнюткі шоўк — На лбе крутым віліся.
    He той, не той ты стаў, мой Джон, I снег жьшцёвай сцюжы У валасах. Благаславён Іх іней, Джон, мой дружа!
    Джон Андэрсон, калісь мы, Джон, Ішлі з табою ўгору.
    У гарачыню і пад дажджом Ішлі, не знаўшы гора.
    Цяпер спускаемся з табой 3 гары, на захад дзён — Туды, дзе вечны супакой, Мой любы дружа, Джон.
    У спюжу на буі-зыры, Мой бедны друг, Адданы друг, Цябе сабою-б я прыкрыў
    Ад завірух, Ад завірух.
    Калі-ж табе прызначыў лёс Нячасты смех
    I часты боль, Гатоў я боль і горыч слёз Дзяліць з табой, Дзяліць з табой.
    Няхай мяне ажэніць бог
    3 сырой зямлёй,
    3 сырой зямлёй,—
    Я й там к святлу прабіцца-б змог
    3 табой адкой,
    3 табой адной.
    Каб мне сказалі: вссь уся Твая зямля, Бяры сабе,—
    Сказаў-бы дзякуй і узяў Адну цябе, Адну цябе.
    
    Нейк, ішоўшы з вечарынкі, Ранкам па вясне, Абрасілася дзяўчынка У волкай ярыне.
    Нацянькі — хутчэй к засценку, Крок у крок з адным.
    Прамачыла ўсю сукенку У густым жытным.
    Калі той дзяўчыну любіць, Міля к дому — пядзь.
    Правядзе і прыгалубіць, Што з блазноты ўзяць?
    Намі гэта ўжо пражыта, Чуеш, — памаўчы: Шэпча жыта ці не жыта Ля мяжьі ўначы.
    
    *
    3 усіх напрамкаў і вятроў Мілей заходні мне, Дэе ты жывеш, мая любоў, Мой неспакой у сне.
    Там край далін і муражын, Зялёны, любы край.
    Там я з табой сустрэўся, Джын, Туга мая, мой рай.
    Іду з касою па pace, Чмялі ў траве гудуць.
    I травы ўсе, і птушкі ўсе Мне пра пябе пяюць.
    Сум перапёлак у аўсе
    I кволы цвет ажын Гавораць аб зямной красе Чароўнай, мілай Джын.
    Я к вокам акінуць — скалістыя горы, Дзе рэкі халодныя з небам гавораць, Дзе верасам вывадак свой на змярканні Вядзе перапёлка на корм-жыраванне.
    Скупая прырода радзімага ўзгор я Мілей майму сэрцу, чым бераг прымор’я, Мілей мне, мілей: там за горнай ракой Жыве мая радасць і мой неспакой.
    Яна не красуня-паненка з альбома, Яна без пасагу — мне гэта вядома.
    Увесь яе скарб,— а ці-ж гэтага мала? — Любоў, і яна яе мне даравала.
    Сустрэнь ты дзяўчыну-красуню, і сэрца Пад позіркам ясным трывожна заб’ецца, Калі-ж за красою ды іскра сумлення — Мы, грэшныя, слепнем і мы — на каленях.
    Да сэрца мне простага твару аздобы, Мне гордыя, чэрствыя не да спадобы. Ісці на спатканне -— якая прыемнасць, Калі ёсць каханне і ёсць узаемнасць!
    4 РоСерт Бёрнс
    НАКАЗЫ
    { ы свіснеш і ціхенька станеш за тьш — Я зараз-жа выйду за посвістам тым, Няхай сабе сварацца маці, айчым.
    Ты свісні у два пальцы — я выйду за тын!
    Глядзі-ж, калі будзеш ісці да мяне, Пралаз не міні ў мураванай сцяне. Ідзі адвячоркам, як стане цямней, I выгляд рабі, што ідзеш не ка мне, Ідзеш, а як быццам зусім не ка мне.
    Ці, часам, сустрэнемся на цвінтары, Дык ты ўжо з сяброўкай маёй гавары, А мне толькі ў вочы заглянеш разок I — квіты, ты чуеш! — глядзі-ж, галубок,— Зірнеш толькі раз і адвернешся ўбок.
    Усім гавары, што ніякіх там спраў He маеш са мной, што другую абраў. Жартуй, але бойся хапіць цераз край, Каб іншы хто-небудзь мяне не забраў, 3-пад самага носа дзяўчыну не ўкраў!
    НАЧЛЕГ У ДАРОЗЕ
    У студзені мяне ў гарах Аднойчы агарнула ноч, Завея, сівер — проста страх, А снег па пояс, толькі збоч.
    Мне спадарожніца адна, На шчасце, стрэлася ў той час.
    Разгаварыліся. Яна
    I кажа:—Заначуйце ў нас.
    Падзякаваў за дабрату, Што мне ў снягу не начавапь, Адбіў паклон за дабрату I папрасіў пасцель паслаць.
    Яна кужэльнай прасціной Заслала ложак пры спяне I, павячэраўшы са мной, Дабранач пажадала мне.
    Гляджу і думаю: сама Любоў на яве, а не ў сне, —
    I гавару:—A ці няма Падушкі ўпадгаловы мне?
    Пайшла, прыносіць і кладзе, Гаворыць, што пара мне спаць. Чароўная, як ранні дзень, — I я не змог, каб не абняць,
    Па шчоках чырвань, а з-пад броў — Дзве іскры. Чую, як у сне: — Калі ўсё гэта ў вас любоў, Пакіньце чэснаю мяне.
    Я гладзіў лён бялявых кос, I ўся была, як першы снег, Як ружа ў кроплях ранніх рос, Яна, што мне дала начлег.
    Дрыжалі грудзі. Часам іх Я кратаў — круглыя грудкі,— Два лесавых, верасавых, Крамяных, нібы сыр, грыбкі.
    Я цалаваў яе, благі, —
    I ўся яна была, як бель Расцвіўшых яблынь, як снягі У тую горную мяцель,
    Хінулася шчака к шчацэ, Як губы к келіху з віном...
    Пад ранне на маёй руцэ Яна заснула чуткім сном.
    А ўранні, з першаю зарой, Я ёю захапіўся зноў.
    — Ах, што зрабілі вы са мной! — Сказала мне мая любоў.
    Слязу сціраючы з павек На пасмы кос крутых, як хмель, Я адказаў: — Цяпер па век
    Нам прыйдзецца дзяліць пасцель
    Узяўшы трубку палатна
    I прыхінуўшыся к сцяне, Яна прысела ля акна
    I стала шыць кашулю мне.
    Бягуцп гады — за строем строй, I не спыняецца іх бег.
    Пакуль жыву, не здраджу той, Што мне дала тады начлег.
    Усё як вымерла наўкол, He ноч, а віру дно...
    — Ты, можа, мне дасі дазвол
    Улезці праз акно?
    — He дам. Прасі хопь давідна!
    На ўсё свая пара.
    Дарога да мяне адна —-
    3 царкоўнага двара.
    ПЕРАД РАЗЛУКАЙ *
    Жыць, любанька, табе адной,— Нас разлучае пан.
    Праляжа між табой і мной Глыбокі акіян.
    Няхай нуду, бяду спазнаць Мне выпадзе ў глушы,— Ды ста разлукам не разняць Два сэрцы-спарышы!
    О, як пазбавіпца пакут, Як заглушыць струну, Што ные, шзпча: ў родны кут К табе не завярну?
    Бывай! Апошні поціск рук Я павязу з сабой.
    Няхай хопь тысяча разлук, — Я твой, навекі твой!
    ПЕРАД ВОСЕННЮ
    Яна прыходзіць спакваля На выжаты палетак, Ляціць пчалою да вулля Ад позніх жоўтых кветак, Атавай сцелецпа на луг, Туманам— на балота... Прыходзіць восень, любы друг, I з ёю адзінота.
    Сяліба слонкі — мокры гай, Аўсянкі — хмыз прасторны, А жораў з чапляй і бугай Шукаюць кут азёрны. Драздоў спрадвеку вабіць лог, Арэшнік і палянкі;
    Утульны яр, дзе хмель і глог,— Прытулак канаплянкі.
    Прырода шчодра ўсім дала Прывычку, любасць, нораў: Адна-адной ляціць пчала, Трохкутным гуртам — жораў. Аясны мой край, жалезны гром
    Трасе твае лагчыны,— Аж бор трашчыць пад тапаром, Ляціць пяро-з дзічыны.
    Зірнеш, здаецца—глухамань, А ўсё-ж даўно абжыта.
    Крышталь азёр — хоць рукі рань, I сохне ў копах жыта.
    I рвепца сэрца на прастор...
    О, як-бы я з табою Прайшоўся-б аж да самых гор, Што крыюцца смугою!
    Плячо к плячу, ў руцэ — рука, Хадзілі-б і хадзілі, Пакуль сярпок маладзіка Вісіць на небасхіле.
    Як дождж абложны па вясне, Як сонца ў жнівень хлебны, Так ты, мой друг, патрэбна мне, Так твой зварот патрэбны!
    БЕЛАЯ КУРАПАТКА
    Дакоскі прайшлі, на жніве адспявалі...
    3 дасвецця ў нядзелю хлапцы палявалі, Аблазілі зараснік, луг і западак,
    I раптам з-пад ног — чарада курапатак.
    I хто цябе гоніць, гарэза-хлапчук, Дзічына—жывая, пачуе твой стук!
    Схавайся ў чароце,
    Бабахні пры ўзлёце,
    А спудзіш — лічы, што ўпусціў яе з рук.
    Крылом яна з верасу росы скалоціць
    I сядзе на водшыбе ў мокрым балоце. Затуліпца ў мох — не шурхне, анямее, А спінка, як снег на прадвесні, бялее.
    Гавораць: спрачаўся з ёй месячык ясны, Што сонца зацьміць,—пакаціўся, пагас ён. Яна-ж палыхала святлом прамяністым На сене духмяным між купін імшыстых.
    Шчасліўцы-стралкі, тых мясцін старажылы, 3 дасвеппя па топкай імшары кружылі,
    I ледзь толькі выжла на след навяла, Бялюткая — фырр, і як летась была!
    Чаго-ж ты спяшаўся, гарэза-хлапчук! Дзічына — жывая, пачула твой стук.
    Прыпаў-бы ў чароце
    I стрэліў пры ўзлёце,
    А спудзіў — і выпусціў шчасце з-пад рук.
    жаіітоуныя Gefiwbi і песні
    ФІНДЛЕЙ
    — Хто гэта грукае ў акно? «Хто-ж, гэта я — ФіндлейІ» — Ідзі дамоў. Я сплю даўно! «Не спіш!»— сказаў Фіндлей.
    — Як ты асмеліўся будзіць? «Ды так»,— сказаў Фіндлей. — Кату марцоваму карціць... «Карціць!»— сказаў Фіндлей.
    — He адчыню — і не прасі... «Прашу-ж!» — сказаў Фіндлей. — Да пеўняў спаць мне не дасі. «Не дам!» — сказаў Фіндлей.
    — Пусціць, а што, калі радня?.. «Пусці!» — прасіў Фіндлей.
    — Дык ты-ж завалішся да дня.
    «Да дня!» — сказаў Фіндлей.
    
    — Такога толькі прыручы... «Так-так!» — сказаў Фіндлей. — Дык ты-ж тут будзеш штоначы. «I ўдзень!» — сказаў Фіндлей.
    — Смала. Ну, штс-ж, дапамагу... «Хутчэй!» — сказаў Фіндлей.
    — Глядзі-ж, нікому ні гу-гу! «Угу!» — сказаў Фіндлей.
    ШЧАСЛІВЫ УДАВЕЦ
    He для жаніцьбы час, калі
    Асіна распускаецца: Агоркне ўсё, свет сыдзе ў клін, I век свой будзеш каяцца.
    Такую схопіш — хоць з двара Ды ў вір або ў халодную... Пакуль не прыйдзе ёй пара Збірацца ў адыходную.
    He год, а дваццаць зім і лет Я жыў з такою ведзьмаю, I ўсё-ж адправіў на той свет; А як там?—Я-ж не ведаю.
    Вось-бы праведаць хоць са сноў Пра тамашні парадак, Каб пасля смерці з ёю зноў He звёў мяне выпадак.
    Абрад, імшу бацькі мае Як мае быць спраўлялі,
    5 Роберт Бёрно
    65
    Баюся толькі, што яе У пекла не прынялі.
    Яна ў раі. Напэўна-ж там, Бо часта ў груку грому Чуваць страшэнны тарарам, Так дсбра мне знаёмы.
    ЖОНКА ВУГАЛЬШЧЫКА
    — He ведаю твайго імя, I як завуць не ведаю.
    Ці ён твой муж, ці так — радня Зімуе тут і летуе?
    — Два лецейкі і столькі-ж зім Дзялю з ім гора горкае.
    I ён за мной, і я за ім, Як нітка за іголкаю.
    — Бруснічанька, увесь абшар — Палі, лясы, загонішчы — Табе я выдзяляю ў дар, Калі яго прагоніш ты.
    У шоўк, брыльянты расфранчу,— Ты-ж не жывеш, а мучышся,— У вазку, на брычцы пракачу, Калі ты з ім разлучышся!
    — У шоўк трухлявы пень адзень, Асып свой нос брыльянтамі,
    I адчапіся, авадзень! — He знаюся я з франтамі.
    А мой, мы з ім за павадок, Друг у дружка на воку.
    А дасць бог ноч — я на палок, I ён, юрок, пры боку.
    Калі у сэрцы любасць ёсць, I хатка — свет прасторны. Мяне не купіш, ягамосць!