• Газеты, часопісы і г.д.
  • Шатландская слава  Роберт Бёрнс

    Шатландская слава

    Роберт Бёрнс

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 124с.
    Мінск 1957
    8.85 МБ
    He прывід — жывы ён стаіць у вачах: Рука на прыкладзе, на ўзводзе курок — Мой храбры, мой зграбны, мой горны стралок!
    Жанчыны, вып’ем за яго, Напоўнім кубкі за яго!
    Мы за адважных, за бясстрашных —
    За Джона п’ем майго!
    Сцямнелі абшары над рэчкаю Твід, Гарысты, празрысты, як дым, краявід Смугою, тугою спавіт...
    На гэтых нагор’ях, дзе ясень і клён, Грымеў сваёй славай і доблесцю ён,
    Мой любы, мой мілы, Лятун лёгкакрылы, Алень быстраногі — Мой Джон!
    «Разбойнік!» — у стане варожым крыча'ць,— «Злавіць, абяззброіць, звязаць і саслаць На востраў бязлюдны, за водную гладзь!» Злавілі, саслалі — і след не відзён, А верас зацвіў, і вяртаецца ён,
    Мой стройны, мой збройны, Душой неспакойны, Шатландскі падорлік, Мой Джон!
    Нядоўга любімая наша зямля Насіла, таіла ад слуг караля Свайго вольналюбца,— дагнала пятля.
    Пагоня, аблавы і ўночы і ўдзень — Палонен Шатландыі вольны алень. Суд. Вісельня. Кат і вяроўкі маток. Ах, дзе твая воля, мой вольны стралок!..
    Бывайце, азёры і хвойныя нетры,
    Бывайце, прасторы, прадзьмутыя ветрам,
    Быван, незабыўнай радзімы паветра!.. Паветра... Паветра... Адзін-бы глыток!..
    О Джон мой, о боль мой, мой горны стралок!
    Праславім-жа Джона, Хвала табе, Джон! Кароны, законы, Я шлю вам праклён!
    Рэчытатыў
    Услед за прыціхшаю малодкай Раўнуў натоўп ільвінай глоткай: «Біс, брава! Льем і п’ем за Джона!
    Адважным слава! Смерць законам!»
    Кіпіць папойка, а тым часам, Як кот за мясам, вокам ласым Скрыпач цікуе за кабетай;
    Знявечаны — шкілет шкілетам — Празмернай выпіўкай і часам, Ен перад пышнаю матронай, Як верабей перад варонай — Чырык-чырык!
    Бародку рэдкую падрэпаў,
    I да малодкі ашчарэпам
    Увесь прынік.
    I вочы у яго гарэлі...
    Ён выціснуў на скрыпцы трэлі
    Двух серэнад.
    Пасля расчулена і млява
    Заціўкаў голасам пісклявым
    Да скрыпкі ў лад:
    Г1 е с н я
    Пачцівая, чароўная, пакінь сваю тугу, Твайго даўнейшага дружка я замяніць магу. Прыцэнімся, пажэнімся—чаго там гараваць! Калі ёсць сіла ў мужыку,
    На іншае — пляваць!
    Скрыпач, цацарачка мая,—асоба нарасхват;
    Гульня без скрыпкі не гульня, мне кожны ў хаце рад,— Пілікаю, цілікаю. Чаго там выбіраць?
    Бяры мяне, любі мяне,
    На іншае ■—пляваць!
    Мы будзем жыць адным куском, піць з конаўкі адной, Спаць пад капою камячком, а ранняю вясной
    За струначкі, за клуначкі — і пойдзем вандраваць,
    I песеньку сваю спяём:
    «На іншае — пляваць!»
    Пакуль жыты ў палях растуць, бушуюць ячмяні, А людзі жэняцца і мруць, са мною дзень пры дні Ты будзеш жыць ды пажываць, ды дзетак гадаваць. Дазволь разок пацалаваць.
    На іншае — пляваць!
    8 Роберт Бёрнс	93
    Р э ч ы т а т ы ў
    «Прэч, пэцкаль!»—гаркнуў галасіна, Якісь мужык высокі.
    I наш скрыпач, нібы асіна, Затросся ды наўцёкі.
    «Пакінь спяваць сваю нуду!
    Знайшліся кавалеры!..» Стары каваль, мужчьша-дуб, Абмазгаваў намеры
    I ў наступ рушыў. Малайца
    Ен згроб худое цельца
    I быў гатоў, як селядца, Працяць тупым відэльцам.
    Але стрымаўся •— бсг сцярог.
    Рукамі-абцугамі
    Шпурнуў ён скрыпача ў парог
    I выштурхаў нагамі.
    Турнуўшы ў закутак сталы і услоны, Расчысціў праход, падышоў да матроны, Прыпаў да пляча, а руку неўзаметку Пусціў па глыбокіх тылах у разведку...
    Стаяпь у абдымку, адменная пара, Як два манументы: тытан і гаргара.
    Ен шчыпле яе і тым часам спявае, А ў лад яго песні яна пазяхае.
    П е с н я
    Я, з вашай ласкі, Тую дрэкь
    Пусціў старчма за дзверы. Падумаць: спарахнелы пень, А строіць кавалера!
    Хоць я ні госць, ні гаспадар, А ўсё-ж рашыў адразу Шчанё адвадзіць...
    Я бляхар, Каваль і меднік разам.
    3 канца ў канец, Як пасланец, Хаджу, нашу кавадла.
    Таму скляплю, Таму зраблю, Есць грошыкі — і ладна!
    Той шылахвост
    I гол і бос,— He мела ты пачвары.
    А я, кума,— Мяркуй сама — Табе якраз да пары.
    Ну, будзе лад? He трэба сват,—
    
    Я выбіраю скора.
    Табе — спяваць, А мне — каваць, I зажывем без гора!
    Рэчытатыў
    Ці ад любві ці ад віна, 3 маўклівасцю каровы, Ахвотна падае яна У абдымкі кавалёвы.
    Скрыпач тым часам з-за дзвярэй Шмыгнуў у качарэжнік
    I выпіў кубак, каб скарэй Пашчасціла ім, грэшным, На маладое — Адразу двое!
    Ды, мусіць, чорт яго дурыў I шчыкатаў каленкі.
    Ён асмялеў і заюрыў Каля другой паненкі.
    А неўзабаве пад шумок Падпіўшых пастаяльцаў Ен паманіў яе ў куток I хітра шчоўкнуў пальцам.
    A y тае быў муж паэт, Халерык па натуры, Ураз разнюхаў іх сакрэт I скрыпача пратурыў
    Пад зорны дах На біты шлях.
    Паэт! Хто ў нас і за мяжой He творыць па разліку!
    Ен быў без гроша за душой, Але душы вялікай.
    Hi ўзнагарод, ні барыша
    He просячы за песні, Ён пеў — і пела ў ім душа, Яму быў свет не цесны
    У той стадоле, Што сярод поля.
    П е с н я
    Купчына-туз не любіць муз, He бачыць у тым рацыі.
    А я, бядняк, пяю сяк-так Усёй бяздомнай браціі.
    Бадзёрыць люд любой парой —■ Вось стыль мой і манера;
    I ўслед за мной — пчаліны рой, Як за сляпым Гамерам.
    У позні час прыводзяць нас Натруджаныя ногі
    К табе, жабрачы мой Парнас,— Карчма каля дарсгі.
    Ніколі я не піў вады
    3 Кастальскае крыніпы. Мой ідэал •— бакал бурды Ад дзеўкі-чараўніцы,
    1 так прыкінь, I сяк прыкінь — Адна і тая-ж доля: Твой добргбыт—жабрачы кій, Прыстанішча — стадола.
    Цячы ў збанск, шыпучы грог! Гэй, налівайре кубкі!
    Давгйпе вып’ем за жанок!.. За вас, мае галубкі!
    За вас, княгінь і гаспадынь, I прадаўжальніп роду!
    Апошні кубачак... амінь! За шчасце ўсіх народаў!
    Рэчытатыў
    Ён скончыў, стукнуўшы бакалам, I выбух воплескаў абвалам Пранёсся па застоллі.
    Крычалі ўсе: «Давай! Далей!
    Уклей што-небудзь весялей Аб нашай горкай долі!»
    «Аддзячым-жа яму, сябры, За песню дарагую!»
    ГІайшоў па кругу потны брыль 3 адной рукі ў другую.
    I кожны прыхадзень-жабрак Даваў яшчэ на шкельчык, Хто сцёрты шылінг, хто — мядзяк, Завязаны ў вузельчык.
    Калі-ж, нарэшце, не маглі Дайсці сп’яна да ладу, Усе ў паэта пачалі Прасіць, каб спеў баладу.
    Паэт, як заўжды, быў вясёл Між дзеўкаю і жонкай
    I, каб адбіцца ад назол, Азваўся песняй звонкай:
    П е с н я
    Золак мёдам салодкім Ціха льецпа ў акно. Прапаласквайце глоткі! Дапівайце віно'
    He дружу я з піўною — Маё гора ў піўной!
    Пачынайце за мною, Запявайце за мной!
    Вольным шлях не заказан Ад пачатку вякоў.
    Каралеўскім указам He стрымаць жабракоў!
    Па няўезджанай грудзе, Праз хлюпоту і гразь Мы ідзём міма суддзяў,— Нашы вочы гарапь.
    Міма іх, добрачынных Пустазвонаў маны.
    Міма... Міма...
    Ў лагчынах
    Хай крычаць груганы!
    Hi праклёны з амвона, Hi закон караля
    He стрымаюць разгону — Перад намі зямля.
    Нам не цёмна! Мы бачым!
    He чапай, не трывож Нашай раці бядачай, Зграя хіжых вяльмож!
    Калаціся ў трывозе, Багацей-крывасмок!
    Чуеш,— стук па дарозе Натруджаных ног?
    Будзе дзень, і пажарам Запалае усход.
    Абурэнне і ярасць Клічуць нас у паход.
    Людзі! Скора пачнецца
    На зоры займаць.
    А хто першы прачнецца, Тых прашу запяваць:
    — Вольным шлях не заказан
    Ад пачатку вякоў.
    Каралеўскім указам He стрымаць жабракоў!
    	-
    РАДКІ ПРА ВАЙНУ 1 ЛЮБОУ
    Праслаўлены нанятым хорам Разбой на сушы і на моры He варты праслаўлення. Я прыкладу сваё старанне У імя жыцця і працвітання Наступных пакаленняў.
    Любіць, тварыць і працаваць! Хай свет жыве спакойна.
    Лепш майстраваць
    I гадаваць,
    Чым забіваць у войнах.
    ЭПІТАФІЯ НА ПОМНІК, ПАСТАУЛЕНЫ РОБЕРТАМ БЕРНСАМ
    НА МАПЛЕ ПАЭТА РОБЕРТА ФЕРГЮСОНА *
    Н і урны над зямлёй, ні склепа ўнізе, Адзін-адным валун, як запавет: — Шатландыя, прыйдзі і пакланіся! Пад гэтым жвірам — лепшы твой паэт.
    ПРЫГОЖАЙ MIC ДЖЫНІ скот
    Калі-б у скотаў кожны клан Меў сотню Джыні Скот *, Мы пакарылі-б англічан, А не наадварот.
    НАШЧАДКУ СЦЮАРТАУ
    Вы — Сцюарт? * Што вы, ягамосць, Няўжо вам славы мала?
    Дурныя ў родзе іхнім ёсць, А подлых—не бывала.
    АДКАЗ «ВЕРНАПАДДАНЫМ УРАДЖЭНЦАМ ШАТЛАНДЫІ» *
    Ланцужныя псы пры ганебным прастоле, Брашыцс, кусайце — цяпер ваша воля. Вы здрадзілі нашай шатландскай зямлі, Вы нашу радзіму ў іпынку прапілі.
    9 Роберт Бёрнс
    109
    НАДМАПЛЬНЫ НАДШС НА ПОМНІКУ КНІГАВЫДАУЦА
    Сэр Джон спачыў тут у цішы; Вядома — толькі цела. ...Гавораць, што яно душы I пры жыцці не мела.
    
    ВОДГУК
    НА ДРАМАТЫЧНЫ ТВОР
    Каб не курыць залішне фіміям, Скажу: парадавалі нас вы.
    Але чаму вам, сэр, было няўцям
    Украсці ўсё—ад дзей да назвы?
    ЭПІТАФІЯ
    ВІЛЬЯМУ ГРЭХЕМУ, ПАМЕШЧЫКУ
    У роспачы паміж грабніц Сама прырода ўпала ніц
    I, горка плачучы, сказала: «О смерць, няўмольны абірала! Была ў мяне адна пачвара, Дык ты і тую адабрала».
    ФАНАБЭРЫСТАМУ ЗНАЁМАМУ, ЯКІ АДВЯРНУУСЯ
    ПРЫ СУСТРЭЧЫ 3 ПАЭТАМ
    Хто кажа, што ты раганосец, той мае Падставу, шаноўны халоп.
    I тое, што клёпкі ў цябе не хапае, Павер мне,— зусім не паклёп.
    ЗАПІС АБ СМЕРШ ДЖЭМСА БОГХЕДА, МЕЖАВОГА СУСЕДА ПАЭТА
    У чора з богам на той свет Адбыў раб божы, мой сусед Джэмс Богхед з Сільверпула.
    У пекле альбо ў райскім садзе Ён першы прыйдзе, першы сядзе, Як на азадку скула.
    ПА ПАРТРЭТ ЗНАТНАЙ ПЕРСОНЫ
    3 такой укормленасцю твару Вам быць-бы шыльдай пры тавары, Дзе надпіс
    Гэтакі прыблізна:
    «Свіныя вушы, лыч і галавізна...»
    /М
    НАДПІС
    НА МАГІЛЬНЫМ КАМЕНІ СЕЛЬСКАГА БАБНІКА
    Мужчыны сельскія, як след Паплачце па шаноўным. Хадзілі чуткі — ваш сусед Быў вельмі рызыкоўным.
    Хай дзеткі вашыя нічым He ганьбяць гэту градку, Таго, хто тут навек спачыў, Хай прызнаюць за татку.
    НАДПІС НА МАГІЛЬНЫМ КАМЕНІ ВЯСКОВАЙ ПЛЯТКАРКІ
    Пад гэтым каменем замшэлым На векі вечныя дзябёлым целам Добрапрыстойна загавела Карчмарка і пляткарка Арабела. Няхай-жа спачываюць сном салодкім I прах і плёткі гэтай цёткі!
    ЭПІТАФІЯ
    НА МАПЛЕ КАРЧОМНАГА П’ЯНІЦЫ
    Пакуль не пазавуць на страшны суд, Тут спіць кум каралю — Уолтэр Фуд. У рай ці ў пекла — шлях не блізкі,— Ен вельмі хоча выпіць віскі.
    
    ЗАЎВАГІ
    Стар. 18. * «Дрэва волі» — сімвалічны вобраз французскай рэволюцыі. Верш з-за цэнзурных перашкод не быў надрукаваны пры жыцці паэта.
    Стар. 23. * Роберт Брус (1274—1329) — кароль Шатландыі, з роду Сцюартаў; змагаўся супроць англічан. У шатландскіх народных песнях і баладах Брус і Уолес услаўляюцца як героі вызваленчай барацьбы шатландскага народа.
    Стар. 25. * Зняволенне колісь самастойнай і незалежнай Шатландыі і далучэнне яе да Англіі англійскія каланізатары выдавалі як «уз’еднанне адзінакроўных братніх народаў».
    Стар. 26. * Уолес — шатландскі нацыянальны герой, які змагаўся з англічанамі за незалежнасць радзімы.