• Газеты, часопісы і г.д.
  • Снегавік і Вясна  Генадзь Аўласенка

    Снегавік і Вясна

    Генадзь Аўласенка

    Выдавец: Звязда
    Памер: 56с.
    Мінск 2018
    30.93 МБ
    Генадзь Аўласенка
    ^егавік і вясн0
    Генадзь Аўласенка
    ^егавік і Bschq
    Казачная аповесць
    Мінск Выдавецкі дом «Звязда» 2018
    УДК 821.161.3-93
    ББК 84(4Бем)-44
    А93
    Мастак Алена Карповіч
    Для дзяцей малодшага школьнага ўзросту
    Глава першая,
    у якой мы знаёмімся са Снегавіком, а сам Снегавік вельмі баіцца Вясны
    Аднойчы зімовай зорнай ночкай зайчаняты Ву-шасцік і Таўстун ціхенька краліся лясной сцежкай, накіроўваючыся на самы ўскраечак лесу.
    Навошта ім спатрэбілася раптам на гэты самы ўскраечак?
    А ўся справа ў тым, што днём туды прыходзілі гуляць вясковыя дзеці: каталіся з горкі на санках і лыжах, снежкамі адзін у аднаго весела кідаліся... А пад самы
    ISBN 978-985-575-195-4
    © Аўласенка Г. П., 2018
    © Карповіч A. А., ілюстрацыі, 2018
    © Афармленне. РВУ «Выдавецкі дом «Звязда», 2018
    вечар, перад тым як па хатах разыходзіцца, — узялі ды і вылепілі снегавіка. Самага сапраўднага: з вачыма-вугельчыкамі, носам-морквінай і ротам, які таксама быў выразна абазначаны чорнымі вугельчыкамі. Дзеці да таго разышліся, што нават рукі сне-гавіку свайму зрабілі (таксама са снегу, вядома ж) і ста-рую мяцёлку ў пра-вую руку яму ўсунулі. А на галаву ў якасці капелюша надзелі нейкі дзіравы чыгунок...
    Але з усяго гэтага нашых зайчанят цікавіла толькі морквіна, якая замест носа мелася ў снегавіка. Яшчэ з вечара Вушасцік з Таўстуном затаіліся ў кустах і доўгі час назіралі за дзецьмі. А потым іх спужаў невялікі сабачка, што каля дзяцей круціўся, і зайчаняты кінуліся наўцёкі. Але тады ўжо вырашылі ноччу вярнуцца і забраць морквіну...
    Але ж чакайце, чаму зайчанят толькі двое? Куды ж Карапуз падзеўся?
    Ага, успомніў! Зайчаня Карапуз зараз гасцюе ў сваёй бабулі, а яна ў суседнім лесе жыве. Так што мы з Карапузам толькі вясной зноў сустрэцца зможам, калі ён...
    Але не будзем забягаць наперад. Лепш паслухаем, аб чым зараз шэпчуцца Вушасцік і Таўстун. I чаму яны, дарэчы, спыніліся і далей не ідуць?
    — Ты чаму спыніўся? — шэптам спытаў Вушасцік у Таўстуна.
    — А ты чаму? — адразу ж адазваўся той, таксама шэптам.
    — Я? — Вушасцік задумаўся на хвілінку. — Ну, я... проста так спьгніўся, на цябе гледзячы...
    — А я — на цябе! — адказаў Таўстун і змоўк.
    Вушасцік нічога на гэта не сказаў, і нейкі час абодва зайчаняткі толькі нерашуча тапталіся на месцы.
    — Ну што? — прашаптаў нарэшце Вушасцік. — Пайшлі далей?
    — Пайшлі! — без усякага энтузіязму згадзіўся Таўстун, але так і не зварухнуўся з месца.
    Прайшоў яшчэ нейкі час.
    — Слухай, мне гэта надакучыла! — зашаптаў Ву-шасцік сярдзіта. — Што стаяць, ісці трэба!
    — Трэба! — Таўстун цяжка ўздыхнуў.
    — Альбо наперад, альбо назад!
    — А м-м-можа, тады лепш назад? — унёс прапанову Таўстун.
    — Эх ты, баязлівец! — усміхнуўся Вушасцік. — I заўсёды такім быў! Ну чаго спалохаўся? Ён жа са снегу! Са снегу, разумееш?!
    — Ды разумею я гэта! — Таўстун зноў цяжка ўздыхнуў. — Але вельмі ўжо да паляўнічага падобны! I мяцёлка гэтая... ну зусім як стрэльба! Ты, ведаеш што, ідзі лепш адзін!
    — А ты? — не зразумеў Вушасцік.
    — А я цябе... гэта... тут пачакаю.
    Таўстун змоўк і нізка апусціў галаву. Можа, таму, што Вушасцік зноўку паглядзеў на сябра з насмешлівым дакорам.
    — Ах, ты тут пачакаеш?!
    — Я... гэта... — замармытаў Таўстун, так і не ўзнімаючы галавы, — не проста пачакаю! Я... гэта... я цябе павартую, вось!
    — Добра, баязлівец! — нечакана лёгка згадзіўся Вушасцік з такой прапановай сябра. — Вартуй, калі больш ні на што не здатны! Толькі морквачкі не атрымаеш! Нават ні малюпасенькага кавалачка! Сам яе з'ем! Адзін!
    Сказаўшы гэта, Вушасцік махнуў лапкай і, не гледзячы на Таўстуна, рашучым крокам накіраваўся ў бок снегавіка.
    — У, скнара даўгавухая! — толькі і змог вымавіць пакрыўджаны Таўстун і, павярнуўшыся, хуценька паскакаў да лесу.
    — А ты — баязлівец! — не азіраючыся, адазваўся Вушасцік. Потым ён усё ж азірнуўся і толькі тут заўважыў знікненне сябра. — Збег, баягуз! Ну і няхай сабе бяжыць! А я... я зараз...
    Уздыхнуўшы, Вушасцік зрабіў адзін малюпасенькі крок.
    — I зусім нават не страшна! — прамармытаў ён, стараючыся пры гэтым не глядзець у бок снегавіка, і зрабіў яшчэ адзін невялічкі крок. — I што тут страшнага, не разумею?
    У гэты час на шляху Вушасціка аказаўся прысыпаны снегам пянёк, і зайчанятка адразу ж вырашыў на ім адпачыць і набрацца духу. Прысеў на пянёк Вушасцік на адну толькі хвіліначку... Але прайшла хвіліначка, прайшла другая, за ёй трэцяя... А Вушасцік нават не думаў уставаць і працягваць далейшы шлях. Бо гэты снегавік і сапраўды вельмі нагадваў паляўнічага ў белым балахоне. I мяцёлку сваю ён трымаў ля пляча, нібыта стрэльбу... А вось зараз як ускіне ён гэтую сваю стрэльбу, як навядзе яе на Вушасціка ды як пекане з абодвух ствалоў!
    — Вой!
    Вушасцік і сам не заўважыў, калі ён паспеў са-скочыць з пянька. I яшчэ такі знатны скачок зрабіць.
    Толькі не ў бок снегавіка, а ў прама процілеглым кірунку...
    Зразумеўшы гэта, Вушасцік раззлаваўся. На сябе самога за сваю ўласную баязлівасць. Ды што ж гэта такое, хіба ж ён Таўстун які?! Ён — Вушасцік, а значыць, самы смелы сярод зайцоў!
    Крок, яшчэ крок... і вось ужо Вушасцік стаіць зусім побач са снегавіком. I морквачка, вось яна, над самай галавой зайчаняці! Тоўсценькая, салодзенькая, смачненькая...
    Прыжмурыўшы касыя свае вочкі, Вушасцік рашуча абедзвюма лапкамі ўхапіўся за морквачку, пацягнуў яе на сябе...
    Ды толькі чамусьці не цягнулася гэтая самая морквачка.
    А потым...
    — Ап!.. — прагаварыў раптам снегавік. — Ап!..
    — Вой! — усклікнуў спалохана Вушасцік, адскок-ваючы назад. — Вой!
    — An... ап... — паўтарыў снегавік, расплюшчваючы вочы-вугельчыкі. — An... an... ап...
    — Вой, вой! — Вушасцік калаціўся ўсім целам. — Вой, вой, вой!
    — Апчхі!
    — А-а-а-а!
    I Вушасцік кінуўся наўцёкі. Толькі снег пад пяткамі закурыўся. Імгненне — і зайца ўжо няма. Як і не было зусім...
    А Снегавік (будзем абазначаць яго далей з вялікай літары, калі выйшла так, што ён жывым аказаўся), канчаткова расплюшчыўшы свае вочы-вугельчыкі, пачаў з цікаўнасцю азірацца вакол.
    — Дзе я?! — спытаўся ён немаведама ў каго. — Хто я?!
    Ніхто яму, вядома ж, нічога не адказаў... Ды і каму было адказваць на пустым узлеску. Хоць, чакайце... вось жа Сарока на галінцы пагойдваецца. Напэўна, толькі што п рыля цел a, та му і маўчыць пакуль, балбатуха...
    — Навошта я тут стаю? — задаў немаведама каму трэцяе пытанне Снегавік, хоць і на першыя два не атрымаў ніякага адказу.
    Але тут нарэшце Сарока ці то заўважыла Сне-гавіка, ці то пачула, як ён сам з сабой размаўляе. I зацікаўленая балбатуха адразу ж пераляцела на ніжэйшую галінку.
    — Што, што, што здарылася? Хто, каму, што? Дзе, каго,чым? —адразужзатрашчалаяна. Потым памаўчала крыху і дадала-расчаравана: — Ніхто, нікому, нічога!
    — Дзе я? — убачыўшы Сароку, звярнуўся да яе Снегавік.
    — У лесе, дзе ж яшчэ! — адказала Сарока. — Дакладней, на ўзлеску.
    — На ўзлеску? — перапытаў Снегавік. Потым ён уважліва аглядзеў сябе. — А хто я такі?
    — А снегавік ты, вось хто! — патлумачыла Сарока. — Хто ж яшчэ?! Самы звычайны снегавік...
    — Снегавік... — нібы рэха паўтарыў Снегавік. — А ты тады хто? Таксама снегавік?
    — Вось яшчэ чаго не хапала! — фыркнула Сарока. — Сарока я! Сарока, зразумеў?
    — Зразумеў, — сказаў Снегавік. — Дакладней, нічога не зразумеў! А адкуль ты тут узялася, Сарока?
    — А прыляцела, вось адкуль! — яшчэ больш насмешліва фыркнула Сарока і, узмахнуўшы крыламі, дадала: — Дзівак нейкі! Нічога не ведае!
    — Ну чаму? — запярэчыў нясмела Снегавік. — Тое-сёе я ўжо ведаю! Я ведаю, што я — снегавік, і што ты — сарока! Яшчэ ведаю, што ты сюды прыляцела? А я? — раптам схамянуўся Снегавік. — Я што, таксама сюды прыляцеў?
    — А ты што, лётаць умееш? — пацікавілася Сарока і, засмяяўшыся, дадала: — Ды зляпілі цябе! Са снегу зляпілі! Дзеці нейкія тут, каля лесу гулялі... А потым узялі ды і зляпілі цябе. Рабіць ім, пэўна, не было чаго!
    — А потым? — зацікаўлена спытаўся Снегавік.
    — А потым дадому пайшлі!
    - А я?
    — А ты тут застаўся!
    Сарока змоўкла, і Снегавік таксама нейкі час моўчкі на яе пазіраў.
    — Дык навошта ж яны тады мяне зляпілі? — не вытрымаўшы, запытаўся ён.
    — Я ж кажу: рабіць ім не было чаго! — патлумачыла Сарока. — Каб было чаго рабіць, дык...
    — А што ж мне цяпер рабіць? — перабіўшы яе, запытаўся Снегавік.
    — Табе? А што табе рабіць? — Сарока паціснула крыламі. — А я ведаю?
    — Ведаеш? — узрадаваўся Снегавік. — Тады скажы!
    — Ды не ведаю я, дурань снегавы! — адмахнулася крылом Сарока. — Рабіць мне больш няма чаго!
    — А я думаў, ты ўсё ведаеш! — расчаравана ўздыхнуў Снегавік. — Ты ж такая разумная... He тое што я, невук!
    На Сароку гэта падзейнічала.
    — Ну, калі шчыра... — задаволена засакатала яна, — то ў гэтым лесе разумнейшых за мяне нікога няма! Адна бяда — сціплая я вельмі! А ты штосьці спытаў?
    — Я спытаў: што мне далей рабіць? — сказаў Снегавік.
    — Што рабіць, што рабіць! — Сарока задумалася на імгненне. — А што рабіць... Нічога не рабіць! Стой, дзе стаіш, — вось і ўся твая турбота!
    — I ўсё? — расчаравана прамовіў Снегавік. — I доўга?
    — Што — доўга? — не зразумела Сарока.
    — Ну, доўга мне так стаяць?
    — Ну... — Сарока зноўку задумалася. — Пакуль у ваду не ператворышся!
    — У ваду? — устрывожыўся Снегавік. — У якую ваду?
    — У звычайную, празрыстую! — сакатнула Сарока. — Бо ты ж са снегу зроблены! I як толькі вясна прыйдзе...
    — Хто прыйдзе?
    — Ды што з табой, з невукам, размаўляць! — Сарока махнула крылом. — Вясна, кажу, прыйдзе...
    — I хутка яна прыйдзе? — прашаптаў Снегавік, калоцячыся ад страху. — Калі мне яе чакаць?
    — Убачыш, а дакладней, адчуеш! — паабяцала Сарока. — Як толькі вада з цябе раўчукамі пацячэ — лічы, што яна, Вясна, ужо тут! Ну ўсё, паляцела я! — дадала Сарока заклапочана. — Справы мяне чакаюць, неадкладныя справы... Усіх трэба абляцець, за ўсімі прыглядзець, усім трэба пра ўсіх усё паведаміць! Што ні кажы, а цяжкае ў мяне, у Сарокі, жыццё!
    I Сарока, сарваўшыся з галінкі, паляцела прэч, мільгаючы сярод густых крон.
    — Куды ты? — крыху запознена пракрычаў ёй услед Снегавік. — А як жа я? Мне што рабіць?
    — Я ж табе ўжо сказала, здаецца! — пратрашчала ўжо аднекуль здалёк Сарока. — Стой, дзе стаіш, і чакай Вясну! Мне б твае клопаты!