• Газеты, часопісы і г.д.
  • Снегавік і Вясна  Генадзь Аўласенка

    Снегавік і Вясна

    Генадзь Аўласенка

    Выдавец: Звязда
    Памер: 56с.
    Мінск 2018
    30.93 МБ
    — Ды якая нам карысць была ад твайго рэпартажу! — адмахнуўся да Сарокі Вушасцік. — Ніякай! З'ела б нас Лісіца, і ўсё... А ты б і пра гэта зверху рэпартаж вяла: маўляў, вунь як смачна Лісіца зайцамі закусвае!
    — Ды за каго вы мяне прымаеце?! — пакрыўдзілася Сарока.
    — За балбатуху, за каго ж яшчэ! — засмяяўся Таўстун. — Вось Снегавік — гэта сапраўдны герой!
    — Чакайце, чакайце! — закруціў галавой Мядз-ведзь. — I дзе ж ён, гэты ваш герой?
    — Ды вось жа ён... — пачаў быў Таўстун і змоўк, не дагаварыўшы.
    Снегавіка нідзе не было.
    — Толькі што быўтут... — сказаўТаўстун разгублена.
    — Быў ды сплыў! — дадаў Вушасцік. — Дакладней, знік!
    I, махнуўшы лапкай, дадаў:
    — Ну і няхай знікае! Плакаць не будзем!
    — Нельга так! — абурыўся Таўстун. — Ён жа нас, можна сказаць, выратаваў!
    — Выратаваў! — хмыкнуў Вушасцік насмешліва. — А перад гэтым? Што ён з намі перад гэтым зрабіў?
    — Дык ён жа не ведаў нічога!
    — Атрэба было ведаць! — стаяў на сваім Вушасцік. — У крайнім выпадку — у нас спытацца!
    — Спытацца аб чым? Тым больш што ён, здаецца, аб чымсьці такім пытаўся, а мы проста да ўвагі не прынялі...
    Зайчаняты і далей спрачаліся б, але Мядзведзь, салодка пазяхнуўшы, іх перапыніў.
    — Нічога не разумею, аб чым у вас тут спрэчка, — прагаварыў ён сонна і зноўку салодка пазяхнуў. — Спаць я хачу, вы ўжо прабачце мяне, зайчаняты!
    I, пазяхнуўшы ўжо ў трэці раз, Мядзведзь, а да-кладней, ягоная галава зноўку знікла пад снегам.
    — Салодкіх вам сноў, Міхайла Патапыч! — са спаз-неннем крыкнуў услед Мядзведзю Таўстун.
    — I дзякуй за дапамогу! — дадаў Вушасцік.
    — А мне? — спыталася Сарока.
    — Атабе за што, балбатуха? — засмяяўся Таўстун. — За твой бескарысны рэпартаж?
    — Я хацела сказаць: мне таксама няма калі з вамі тут языкам часаць! — крыху пакрыўджана адазвалася Сарока. — Справы ў мяне. Ды так шмат спраў!
    Сарваўшыся з верхавінкі елкі, Сарока паляцела прэч. I, вядома ж, не моўчкі... Яна проста не ўмела маўчаць.
    — Апошняя навіна! — крычала Сарока, павароч-ваючы галаву то ўправа, то ўлева. — Самая апошняя
    навіна! Нечаканае знікненне Снегавіка! Таямнічае здарэнне! Вельмі таямнічае здарэнне!
    Яна ляцела і крычала, крычала і ляцела... I вось голас яе паступова заціх дзесьці ў глыбіні лесу.
    — Давай пашукаем яго, — прапанаваў раптам Вушасцік Таўстуну, — Снегавіка гэтага!
    — Давай! — адразу ж згадзіўся Таўстун. — Толькі дзе мы яго зараз шукаць будзем? Лес наш не такі і маленькі...
    — Ну, — пачухаў Вушасцік патыліцу, — тады, можа, пагукаем яго спачатку. Гэй, Снегавік! — закрычаў ён, падносячы лапкі да рота. — Ты дзе?
    — Снегавік! — закрычаў і Таўстун. — Ідзі да нас!
    Яны змоўклі, прыслухоўваючыся, але навокал было ціха.
    — He чуе! — уздыхнуў Таўстун. — Далёка адышоў, можа?
    — А можа, проста не жадае з намі сябраваць? — выказаў здагадку Вушасцік. — Вось таму і не адклі-каецца...
    — Жадаю! — пачуўся раптам за спінамі ў зайчанят нейчы голас. — Вельмі нават жадаю!
    Азірнуўшыся, зайчаняты ўбачылі, як з кустоў выла-зіць Снегавік.
    — Снегавік! — узрадаваўся Таўстун. — Куды ж ты знік, дружа?
    — Ды я... Ды мне... Проста мне сорамна раптам стала... — прашаптаў Снегавік, нізка апускаючы га-лаву. — Я ж перад вамі так вінаваты!
    Зайчаняты пераглянуліся.
    — Ды ні ў чым ты не вінаваты! — сказаў Таўстун. — Гэтая Лісіца каго хочаш падмануць можа!
    — Галоўнае — што ты потым для нас зрабіў! — дадаў Вушасцік. — Ну, калі зразумеў, што да чаго!
    — Дык вьі на мяне не сярдуеце? — спытаў Снегавік.
    — Зусім не! — сказаў Вушасцік.
    — I вы будзеце са мной сябраваць?
    — Абавязкова будзем! — дадаў Таўстун.
    — I мы будзем гуляць у розныя гульні?
    — Ды колькі пажадаеш!
    — Ура! — закрычаў Снегавік, абдымаючы па чарзе новых сваіх сяброў. — Ура!
    Тут ён змоўк і трывожна азірнуўся вакол.
    — Толькі вось... Вясна! Баюся я яе!
    Зайчанятам было незразумела, чаму гэты Снегавік так баіцца Вясны, бо самі яны Вясны ні кропелькі не баяліся. Наадварот, з нецярпеннем чакалі яе прыходу.
    — Далёка яшчэ да вясны! — прамовіў нарэшце Таўстун. — Зіма яшчэ ў самай сярэдзіне!
    — Праўда? — узрадаваўся Снегавік. — Гэта добра!
    — Айда з намі, Снегавік! — закрычаў весела Вушасцік і першым паскакаў праз гурбіны ў лясны гушчар.
    — I не адставай! — дадаў гэтак жа весела Таўстун, скачучы следам.
    — Ура! — закрычаў Снегавік і пабег за зайчанята-мі. — Ура! Як добра мець сяброў!
    Вось на гэтай вясёлай ноце мы і пакінем пакуль Снегавіка і ягоных сяброў-зайчанятак. Пакінем, каб зноўку вярнуцца да іх аж праз два месяцы, у сакавіку. I гэта будзе апошняя глава нашай казачнай аповесці...
    Глова шостая (апошняя),
    у якой Снегавік праяўляе незвычайную
    высакароднасць і таму ледзь не гіне, але ўсё (як і звычайна ў казках) вельмі добра заканчваецца
    Мы развіталіся з нашымі казачнымі героямі ў самы разгар зімы, а зараз лес выглядае ўжо зусім па-вясноваму. Снег дзе-нідзе яшчэ захаваўся, але вялікіх гурбаў ужо няма. Ці не... маюцца яшчэ ў лесе вялізныя гурбіны! Вось, дарэчы, адна з іх... Толькі чаму ж гэта яна рухаецца?
    Чакайце, дык гэта ж ніякая не гурбіна! Гэта ж наш стары знаёмы — Снегавік! Брыдзе сабе ціхенечка па лесе і ва ўсе бакі ўважліва глядзіць. I не толькі па баках азіраецца, але і пад кожны кусточак заглядае, ніводнага не прамінаючы. Згубіў, мусіць, штосьці важнае і цяпер шукае?
    Толькі штожён могзгубіцьтакое? Капялюш-чыгунок на месцы, морквачка-нос таксама... А мяцёлку сваю ён яшчэ зімой зламаў...
    I чаму гэта ён адзін па лесе ходзіць? Дзе ж ягоныя сябры-зайчаняткі?
    А што там сярод дрэў беленькае мільгае? Ці не зайчаняткі часам насустрач Снегавіку скачуць?
    Ды не, ніякія гэта не зайчаняткі! Насустрач Снегавіку выйшла з лесу сама спадарыня Зіма, вялізная і грозная. Убачыла Снегавіка, спынілася. А ён адразу ж таропка да яе падбег і нізенька, амаль да самай зямлі ёй пакланіўся.
    — Дзень добры Вам, спадарыня Зіма!
    — Ды які ён добры, дзень гэты! — скрывілася Зі-ма. — Ён добрым стане, калі ты першым чароўную кветку знойдзеш! А ты яе знайшоў?
    — He знайшоў яшчэ, спадарыня Зіма! — вінавата прашаптаў Снегавік. — Даруйце, калі ласка!
    — I гэта ўсё, што ты можаш сказаць?! — фыркнула Зіма. — He знайшоў! Затое я знайшла сабе памагатага! Hi на што не варты!
    Спадарыня Зіма павярнулася і рушыла ў лес. Але, адышоўшы ўсяго некалькі крокаў, спынілася і зноўку павярнулася ў бок Снегавіка.
    — Шукай гэтую кветку, Снегавік! — закрычала яна злавесна. — I добра шукай, калі не хочаш у хуткім часе ў ваду ператварыцца!
    Прагаварыўшы (а дакладней, пракрычаўшы) гэта, Зіма адвярнулася ад Снегавіка і пайшла далей. А Сне-гавік застаўся.
    I мы з вамі засталіся, мае маленькія чытачы. I зараз я ўжо трошкі зразумеў, што ж так старанна вышуквае Снегавік і чаму спадарыня Зіма так на яго раззлавалася.
    Справа ў тым, што вясной у нашым казачным лесе распускаюцца першыя вясновыя кветкі — пралескі. «I штотуттакога незвычайнага? — магчыма, спытаецеся вы. — Распускаюцца і распускаюцца... I ў кожным лесе так...»
    У кожным ды не ў кожным! Бо ў гэтым казачным лесе кожнай вясной апрача звычайных пралесак-падснежнікаў распускаецца яшчэ і чароўная пралес-ка — незвычайна яркая і прыгожая.
    А яшчэ менавіта ад гэтай кветкі залежыць прыход Вясны. Бо калі спадарыня Зіма першая заўважыць і забярэ сабе чароўную пралеску, Вясна ўжо не зможа
    завітаць у гэтыя мясціны. А Зіма затое зможа і надалей там гаспадарыць і не спяшацца ў паўночныя свае ўладанні...
    I вось наш Снегавік зараз шукае гэтую чароўную пралеску! I толькі дзеля таго, каб потым уручыць яе спадарыні Зіме! Няўжо ён не разумее, як кепска пры гэтым будзе ўсім лясным жыхарам, у тым ліку і ягоным сябрам-зайчаняткам?
    Напэўна ж, не разумее, бо вельмі ўжо баіцца Вясны!
    Вось і зараз ён, уздыхнуўшы, зноўку брыдзе па лесе, уважліва аглядаючы ўсе патаемныя месцы. Ідзе, пазірае, сабе вакол і бурчыць штосьці пад нос-морквіну. Цікава, што ён там бурчыць?
    — Шукай кветку, шукай кветку! — бурчыць Снега-вік і, цяжка ўздыхнуўшы, дадае: — Ну як мне яе знайсці ў такім велічэзным лесе?! I хоць бы ведаць, што яна сабой уяўляе, гэтая кветка! He, відаць, і сапраўды прыйдзецца мне ў ваду...
    Спыніўшыся на маленькай лясной палянцы, Снегавік у роспачы махнуў рукой... I ў гэты ж самы час зусім непадалёку ад яго на чорнай сцюдзёнай зямлі распусцілася вялікая бліскучая кветка ярка-блакітнага колеру. Яна была такая прыгожая і такая адметная, што ў Снегавіка нават не ўзнікла сумнення ў тым, што ён нарэшце знайшоў тое, што шукаў...
    — He можа быць! — прашаптаў Снегавік, не зводзячы вачэй-вугельчыкаў з чароўнай кветкі ля сваіх ног. — Гэта ж... гэта ж яна і ёсць! Я знайшоў яе, я яе нарэшце знайшоў!
    Кінуўшыся да кветкі, Снегавік сарваў яе і высока ўзняў над галавой.
    — Спадарыня Зіма! — радасна крыкнуў ён. — Спадарыня Зіма! Я знайшоў! Я яе знайшоў, чароўную кветку!
    Але замест Зімы на палянцы з'явіліся раптам нашы знаёмыя зайчаняткі — Вушасцік і Таўстун, і выгляд у іх быў вельмі і вельмі ўстрывожаны.
    — Ты што хочаш зрабіць, Снегавік? — усклікнуў, цяжка дыхаючы, Вушасцік.
    — Як гэта — што? — нават здзівіўся такому пытанню Снегавік. — Я, вядома ж, хачу аддаць спадарыні Зіме гэтую чароўную пралеску!
    — Які жах! — прастагнаў у роспачы Таўстун. — Усё, што заўгодна, толькі не гэта!
    — Жах? — яшчэ больш здзівіўся Снегавік. — Чаму жах?
    — Ды таму, што... — пачаў быў Таўстун, але ў гэты час на палянку выскачыла яшчэ адно зайчаня, малое і вельмі жвавае. Гэта быў Карапуз, які зусім нядаўна вярнуўся ад сваёй бабулі з суседняга лесу.
    — Прывітанне ўсім! — весела ўсклікнуў Карапуз і, убачыўшы чароўную пралеску ў руках Снегавіка, дадаў яшчэ больш радасна: — Ура! Мы нарэшце яе знайшлі!
    — He мы, а ён! — панура прамовіў Таўстун, па-казваючы на Снегавіка.
    — Гэта з-за цябе мы спазніліся! — папракнуў Карапуза Вушасцік. — Казаў жа табе, што ў гэтым баку шукаць трэба, дык не, у балота нейкае нас завёў!
    — Даруйце! Я не хацеў... — прашаптаў Карапуз і заплакаў.
    А гледзячы на яго, не ўтрымаўся і Таўстун. Адзін толькі Вушасцік не заплакаў, але і ў яго вочкі сталі раптам падазрона вільготнымі.
    — Ды што гэта з вамі? — здзівіўся Снегавік. — Я што, пакрыўдзіў вас чымсьці?
    — Проста ты хочаш аддаць чароўную пралеску спадарыні Зіме, — уздыхнуўшы сказаў Вушасцік. — А гэтага нельга рабіць ні ў якім разе!