• Газеты, часопісы і г.д.
  • Снегавік і Вясна  Генадзь Аўласенка

    Снегавік і Вясна

    Генадзь Аўласенка

    Выдавец: Звязда
    Памер: 56с.
    Мінск 2018
    30.93 МБ
    Сарока адляцела, а Снегавік, вядома ж, застаўся на месцы. I не ў лепшым настроі. Бо вясёленькую перспектыву Сарока яму толькі што абмалявала, нічога не скажаш! Толькі на свет з'явіўся... жыць толькі пачаў, можна сказаць... I, галоўнае, не ведаў наш Снегавік, што яна сабой уяўляе, Вясна гэтая? I калі яна сюды, у лес іхні завітае? А што, калі...
    Уздрыгнуўшы, Снегавік пачаў спалохана азірацца па баках.
    Што, калі яна ўжо тут, у лесе? Прыйшла, схавалася за вунь тымі густымі елачкамі і цікуе зараз за ім, Снегавіком! А потым як скочыць на яго нечакана ды як пачне ператвараць яго ў ваду!
    I тут Снегавік з жахам зразумеў, што за елачкамі і сапраўды хтосьці хаваецца. I гэты хтосьці з вялікай долей верагоднасці можа аказацца гэтай жудаснай Вясной!
    Спалохана замітусіўшыся па ўзлеску, Снегавік, у рэшце рэшт, не знайшоў нічога лепшага, як забегчы за адзінокую разлапістую ялінку і прысесці там, прыкрыўшыся для большай надзейнасці мяцёлкай зверху.
    А маладыя густыя елачкі насупраць раптам зашапацелі, рассунуліся, і на ўзлесак выбралася Лісіца. Выбралася, спынілася, прагна абнюхала зайцавы сляды на снезе.
    На гэтым мы скончым главу першую і пачнём главу другую, у якой...
    Г лова другая,
    у якой Снегавік знаёміцца з Лісіцай, але прымае яе за Вясну
    — Зноў абдурылі мяне даўгавухія! — расчаравана ўздыхнула Лісіца. — Адзін толькі пах пасля сябе і пакінулі!
    Лісіца змоўкла, зноўку абнюхала снег, потым ельнік і само паветра вакол.
    — Як зайцамі смачна пахне! — уздыхнула яна яшчэ раз, прагна глытаючы слінкі. — Ажно галава кружыцца!
    Ну нічога, нічога! Злаўлю я іх калі-небудзь, абавязкова злаўлю! А хто ж гэта там, за елкай? Гэй, ты хто?
    — Ва-ва-ва-ва... — зразумеўшы, што яго заўважылі, закалаціўся, нібыта ў ліхаманцы, Снегавік. — Bo-bo-bo-bo... Вы-вы-вы-вы...
    — Нічога не разумею! — махнула хвастом Лісіца і падышла бліжэй. — Гэй ты... Як цябе там! Выходзь адтуль! Выходзь, каму кажу!
    Увесь збялелы ад жаху (хоць куды ўжо бялець снежнаму стварэнню!) Снегавік павольна выбраўся з-за елкі.
    — Вы-вы-выбачайце мяне, спадарыня Вясна! — спалохана замармытаў ён. — Я больш не бу-бу-бу...
    — Шчыра кажучы, я пакуль таксама нічога не бум-бум! — мармытнула сабе пад нос Лісіца і раптам спахапілася: — А як ён мяне толькі што назваў? Гэй, як ты мяне назваў толькі што?
    Але Снегавік нічога на гэта не адказаў. Магчыма, ён нават не пачуў пытання...
    — Больш не бу-бу-бу... — як заведзены ўсё паўтараў і паўтараў ён. — He бу-бу-бу-бу... бо-бо-больш...
    — Гэта я ўжо чула! — махнула лапай Лісіца. — Мне цікава, як ты мяне толькі што назваў? Чаго ты маўчыш? Ты будзеш адказваць? — раптам раззлавалася яна.
    — Бу-бу-бу... — яшчэ мацней закалаціўся Снегавік. — Бо-бо-бо...
    — Тады адказвай!
    — Толькі не ператварайце мяне ў ваду, спадарыня Вясна! — залямантаваў Снегавік, кідаючыся перад Лісіцай на калені. — Злітуйцеся над няшчасным снегавічком, о ўсемагутная спадарыня Вясна! Вельмі Вас прашу!
    — Ах вось яно што! — павольна прагаварыла Лісіца. — Вось яно як! Але ж я... я не...
    Лісіца ўжо хацела, рассмяяўшыся, абвясціць гэтай гурбіне з вачыма, што ён, ёлуп, усё пераблытаў і што яна — Лісіца, а ніякая не спадарыня Вясна... Хацела, але...
    Але тут у нос Лісіцы зноўку шыбанула пахам ад зайцоў, ды так смачна і салодка, што яна нават аблізвацца пачала. I, вядома ж, замаўчала, абдумваючы сітуацыю.
    Па-першае Снегавік чамусьці прыняў яе за Вясну...
    Па-другое, ён вельмі баіцца гэтай самай Вясны, дакладней, баіцца, што яна яго ў ваду ператворыць...
    I якую ж выгаду можа займець з таго сама Лісіца? Хіба толькі...
    — ...Але ж я не вырашыла пакуль, што мне з табой рабіць! — скончыла яна фразу, пазіраючы пры гэтым пагрозліва на спалоханага Снегавіка. — 3 аднаго боку, я, як сумленная Вясна, проста абавязана ператварыць цябе ў ваду! Вось абавязана, і ўсё тут! 3 прынцыпу!
    — О, Ваша Вясновасць! — асуджана прашаптаў Снегавік, ад жаху заплюшчваючы вочы.
    — Але, з іншага боку, — нібы працягвала разважаць услых Лісіца, — шкада мне цябе раптам стала, Снегавік. I, магчыма, я адступлю дзеля цябе ад сваіх, так сказаць, прынцыпаў, калі толькі ты для мяне...
    — 0, Ваша Вясновасць! — ужо не асуджана, а ўзрадавана выгукнуў Снегавік, ускокваючы. — Ды я дзеля Вас... усё, чаго толькі ні пажадаеце!
    — Вось нават як?!
    Лісіца змоўкла, акінуўшы Снегавіка хітранькім позіркам, але ён нават не заўважыў гэтага.
    — Скажы мне, Снегавік, — зноў пачала Лісіца, — толькі праўду кажы, не ўздумай хлусіць! Тут зайцы былі?
    — Тут “Сарока была, Ваша Вясновасць! — ліха адрапартаваў Снегавік.
    — Ды што мне да той Сарокі! — ажно скрывілася Лісіца. — Зайцы тут былі, я ў цябе пытаюся?
    — He бачыў, Ваша Вясновасць! — вінавата паціснуў плячыма Снегавік.
    — Злітуйцеся, Ваша Вясновасць! — зноўку бухнуўся на калені Снегавік. — He ператварайце!
    — Ну, добра, — змяніла гнеў на міласць Лісіца, — на першы раз я табе дарую! А калі дапаможаш мне зайцоў злавіць, тады я... тады я наогул не стану цябе ў ваду ператвараць!
    — Дзякуй Вам вялікі, Ваша Вясновасць! — ускочыў-шы, замітусіўся Снегавік. — Я дапамагу, я абавязкова дапамагу! Толькі вось... хто яны такія — зайцы?
    — Ты зайцоў не ведаеш? — здзівілася Лісіца. — Зайцы — гэта... гэта такія... смачненькія такія!
    — Смачненькія? — насцярожыўся Снегавік.
    — Я хацела сказаць — прыгожанькія! — адразу ж паправілася Лісіца. — Вушкі ў іх доўгія...
    — Такія, як у Вас, Ваша Вясновасць? — нясмела пацікавіўся Снегавік.
    — Даўжэйшыя! — махнула Лісіца лапай. — А хвост дык наадварот — малы, недарэчны... словам, брыдота нейкая, а не хвост! I поўстачка на іх беленькая... каб на снезе непрыкметнымі быць. Ну што, зразумеў цяпер, як зайцы выглядаюць?
    — Крыху зразумеў, — сказаў Снегавік.
    — Ну, а калі зразумеў, тады ты, як толькі іх убачыш, павінен...
    I, нахіліўшыся да Снегавіка, Лісіца пачала штосьці шаптаць яму на вуха. Што дакладна, гэтага ні я, ні вы, мае маленькія чытачы, пачуць не можам з-за вялікай адлегласці, але, відаць, нядобрае штосьці. Вельмі нават нядобрае...
    — Ну што, зразумеў зараз, што ад цябе патрабуец-ца? — скончыўшы шаптаць, запыталася Лісіца ў Сне-гавіка. — Усё добра зразумеў?
    — Усё добра зразумеў, Ваша Вясновасць! — ліха адрапартаваў Снегавік. Потым памаўчаў крыху і дадаў ужо нетак ліха: — Дакладней, нічагусенькі не зразумеў!
    — А вось як ператвару цябе зараз у ваду! — злосна выгукнула Лісіца. — Дык адразу...
    — He трэба, я ўсё зразумеў, Ваша Вясновасць! — спалохаўся Снегавік. —Я незразумеўтолькі, навошта Вы хочаце, каб я дапамог Вам іх злавіць, Ваша Вясновасць? Навошта Вам іх наогул лавіць, гэтых зайцоў?
    — Навошта, навошта! — сярдзіта прабурчала Лісіца. — Усё табе скажы ды растлумач! Гульня ў нас такая з імі, зразумеў?! Я іх быццам бы лаўлю, а яны ад мяне быццам бы ўцякаюць!
    — А што потым, Ваша Вясновасць? — нясмела пацікавіўся Снегавік. — Што Вы з імі потым робіце, калі злавілі?
    — Што потым раблю?
    Лісіца задумалася і зноўку хітранька зіркнула ў бок Снегавіка.
    — Адпускаю, што ж яшчэ з імі рабіць? А потым зноўку лаўлю... і зноўку адпускаю... Ну, пернічкамі пачастую, перад тым як адпусціць... цукерачкамі рознымі... А ты што падумаў?
    — Я баяўся, што Вы іх у ваду потым будзеце ператвараць, Ваша Вясновасць! — шчыра прызнаўся Снегавік.
    — Уваду? — рассмяялася Лісіца. — Восьза гэта можаш не хвалявацца, гэта ім зусім не пагражае! I хопіць ужо пытанняў! Ці можа сам хочаш у ваду ператварыцца?!
    — Ніяк не, Ваша Вясновасць! — выцягнуўся ў струнку Снегавік.
    — Глядзі ў мяне!
    На гэтым мы развітаемся часова са Снегавіком і вернемся зноўку да нашых зайчанятак. А дзе ж яны, дарэчы?
    Ды вось жа яны, зноўку крадуцца да ўзлеску. За морквачкай, вядома ж...
    Крадуцца і не ведаюць, што іх там чакае!
    Але пра гэта ў наступнай главе...
    Глова трэцяя,
    у якой Снегавік, сам таго не жадаючы, дапамагае Лісіцы злавіць зайчанятак
    Вось яны, нашы зайчаняткі. Зноўку спыніліся на са-мым ускрайчыку лесу і пазіраюць з-за дрэў на Снегаві-ка, які нерухома стаіць на ранейшым месцы. Лісіцы нідзе не бачна, але гэта не значыць, што яна пайшла. Напэўна, схавалася дзесьці ў кустах, рыжая хітрунка!
    — Ну, вось ён, снегавік! — з палёгкай адзначыў Таўстун, падыходзячы ўшчыльную да Снегавіка. — Як стаяў, так і стаіць! Табе проста здалося, што ён ажыў раптам!
    — Здалося, кажаш? — Вушасцік абурана паглядзеў на сябра. — Яшчэ дадай, што мне з перапуду здалося!
    — Я гэтага не казаў! — запратэставаў Таўстун.
    — А ты ў нас смелы, так? — не слухаючы яго, пра-цягваў Вушасцік. — Ты — смелы, а я — баязлівец, так?
    — Ды не казаў я гэтага!
    — У мяне да вас пытанне, — прагаварыў раптам Снегавік. — Скажыце, калі ласка, вы — зайцы?
    — Ды зайцы, зайцы! — адмахнуўся Таўстун. — Хто ж яшчэ!
    Iтуттолькі да зайчаняткі дайшло, што з ім размаўляе Снегавік.
    — Вой! — спалохана ўскрыкнуў Таўстун, адскок-ваючы назад. — Ён размаўляе!
    — А ты не верыў! — папракнуў сябра Вушасцік.
    Сам ён зараз ні кропелькі не спалохаўся Снегавіка. Ды і Таўстун, справіўшыся з першым спалохам, зноўку падышоў да Снегавіка ўшчыльную і нават памацаў яго лапкай.
    — Дык ты жывы?
    — Вядома, жывы, калі размаўляе! — замест Сне-гавіка адказаў Таўстуну Вушасцік. Потым ён уздыхнуў і дадаў: — Выходзіць, морквачка наша — цю-цю!
    — He бядуй! — махнуў лапкай Таўстун. — Новы сябар — гэта куды лепш за нейкую там морквіну!
    — Ну, як сказаць, — уздыхнуў у другі раз Вушасцік. Потым ён засмяяўся і таксама махнуў лапкай. — А можа, і сапраўды лепш!
    — А вы і сапраўды зайцы? — зноўку спытаўся Снегавік і пры гэтым чамусьці нервова азірнуўся ў бок густога ельніку непадалёку. Але зайчаняты гэтага нават не заўважылі.
    — Ды зайцы мы, зайцы! — весела закрычаў Ву-шасцік. — Я — Вушасцік, а гэтага таўстуна так і завуць — Таўстун!
    — Вельмі смешна! — сказаў Таўстун.
    — А я — Снегавік! — сказаў Снегавік і зноўку не-прыкметна зіркнуў у бок ельніку. — Мяне дзеці зляпілі.
    — Ну, гэта мы і без цябе ведаем! — засмяяўся Вушасцік. — Мы нават бачылі, як яны цябе ляпілі! Са снегу...
    — Са снегу... — сумна паўтарыў Снегавік і ўздыхнуў.
    — Слухай, а пайшлі з намі! — прапанаваў Таўстун.
    — Праўда, айда ў лес! — дадаў Вушасцік. — Ну што ты будзеш тут, на ўзлеску, адзін сумаваць!
    — А што мы будзем у лесе рабіць? — спытаў Снегавік і ужо ў трэці раз паглядзеў у бок ельніку.