• Газеты, часопісы і г.д.
  • Снегавік і Вясна  Генадзь Аўласенка

    Снегавік і Вясна

    Генадзь Аўласенка

    Выдавец: Звязда
    Памер: 56с.
    Мінск 2018
    30.93 МБ
    — Бегаць, скакаць, у гульні розныя цікавыя гу-ляць! — пачаў пералічваць Таўстун. — Ты, да прыкладу, ведаеш якую-небудзь цікавую гульню?
    — Я нават нецікавых не ведаю, — прызнаўся Снегавік.
    — Нічога, мы цябе хуценька навучым! — сказаў Вушасцік. — Пайшлі!
    Але Снегавік чамусьці не спяшаўся. Ён уздыхнуў тужліва і зноўку (у які раз ужо!) кінуў хуткі позірк у бок ельніку. Ну чаму ён усё пазірае на ельнік гэты?
    Ага, зразумеў! У гэтым ельніку Лісіца схавалася!
    Так і ёсць! Сядзіць там, у ельніку, рыжая хітрунка і ўважліва за размоваю зайчанятак са Снегавіком сочыць. Пэўна ж, чакае чагосьці...
    — Дык ты ідзеш ці не? — спытаўся ў Снегавіка Вушасцік, ад нецярпення аж падскокваючы на мес-цы. — Ідзём, не пашкадуеш!
    — Ды я б з задавальненнем, толькі...
    — Толькі — што?
    — Слухайце, — спытаўся раптам Снегавік у зай-чанят, — а вы Вясны не баіцеся?
    ^ 20 4.
    ІР^
    — А чаго яе баяцца? — засмяяўся Вушасцік.
    — Якія вы смелыя! — з павагай прамовіў Снегавік.
    — Чуеш? — штурхануў Вушасцік у бок Таўстуна. — Мы смелыя!
    — Знайшоў смелых! — адазваўся той. — Ды мы ўсіх у гэтым лесе баімся!
    — Ты...ты, ведаеш што...ты за сябе кажы! — абурыўся Вушасцік. — Ты можа і баішся ўсіх у лесе, а я... я...
    — А ты нікога не баішся, так? — засмяяўся Таўстун.
    — А каго я баюся?
    — А Лісіцы?
    — Лісіцы?!
    Пачуўшы пра Лісіцу, Вушасцік аж уздрыгнуў і спа-лохана азірнуўся. Праўда, амаль адразу зноўку прыняў ганарлівы, нават пагардлівы выгляд.
    — Ха! Было б каго! Ды яна сама мяне баіцца, пад-маншчыца рыжая!
    Пачуўшы такое, Лісіца ледзьве не выскачыла з ельніку заўчасна. Праўда, адразу ж узяла сябе ў рукі (дакладней, у лапы) і засталася на месцы.
    — Баіцца, баіцца! — паўтарыў Таўстун. — I вельмі нават баіцца!
    — Я? Яе?
    Лісіца ледзь стрымлівала сябе ад злосці.
    — А Лісіца — гэта хто? — пацікавіўся Снегавік.
    — Лісіца — гэта... — панізіўшы голас, пачаў тлу-мачыць Таўстун.
    Але Вушасцік яго перабіў:
    — Ды што пра яе казаць, пра гэтую падманшчыцу! Я ёй калі-небудзь хвост вузлом завяжу! Нават на тры вузлы!
    — Ён? Мне? — канчаткова выйшла з сябе Лісіца. — Ну, пачакай! Хутка ты па-іншаму загаворыш! I чаго ён марудзіць, гэтая гурбіна з вачыма?!
    Высунуўшыся напалову з ельніку, Лісіца пачала рабіць Снегавіку нейкія таемныя знакі.
    На жаль, абодва зайчаняткі глядзелі ў гэты час у процілеглы бок і таму ніяк не маглі бачыць Лісіцыны хітрыкі. Але Снегавік добра бачыў Лісіцу і добра разу-меў, чаго яна ад яго чакае...
    — Штосьці я вам паказаць хачу! — звяртаючыся да зайчанятак, пачаў ён таямнічым шэптам. — Цікавае штосьці!
    — Ух ты! — адразу ж ажывіўся Вушасцік. — Люблю цікавае!
    — I я! — сказаў Таўстун.
    — Толькі вы бліжэй падыдзіце!
    Заінтрыгаваныя зайчаняты падышлі да Снегавіка амаль ушчыльную, а Лісіца паказала яму жэстам: хапай, маўляў, чаго чакаеш!
    Але Снегавік усё чамусьці марудзіў...
    — Вы... гэта... яшчэ бліжэй падыдзіце.
    — Ды куды ўжо бліжэй! — засмяяўся Вушасцік. — Давай паказвай сваё цікавае!
    — Ну добра! — уздыхнуў Снегавік. — Паказваю!
    I ён нечакана для зайчанят ухапіў іх за вушы.
    — Ты што гэта робіш? — абурана закрычаў Вушасцік, адчайна, але беспаспяхова спрабуючы вызваліцца. — Ану, адпусці!
    — Адпусці нас зараз жа! — закрычаў і Таўстун. — Што за жарты такія?!
    — Гэта не жарты, гэта гульня! — паспрабаваў супакоіць зайчанят Снегавік. — Праўда ж, спадарыня Вясна?
    — Праўда, праўда! — узрадавана ўсклікнула Лісіца, падбягаючы да іх. — Гульня гэта! Ух якая ж гэта займальная гульня!
    Яна выхапіла зайчанят з рук Снегавіка і адразу ж пацягнула іх кудысьці ў лясны гушчар.
    — Гульня! — працягвала крычаць яна пры гэтым. — Ух і пагуляю ж я сёння з імі!
    — Дапамажыце! Ратуйце! — адначасова з Лісіцай крычалі жаласна зайчаняты.
    I гэта было так непадобна на вясёлую гульню, што Снегавік нават засумняваўся.
    — Куды ж вы іх, Ваша Вясновасць? — разгублена закрычаў ён услед Лісіцы. — А пернічкі, цукерачкі калі?
    — Будуць ім зараз пернічкі! — ужо знікаючы між дрэў, выгукнула злавесна Лісіца. — I цукерачкі таксама будуць! Ух якімі пернічкамі ды цукерачкамі я іх зараз пачастую!
    — Дапамажыце! Ратуйце! — працягвалі крычаць зайчаняты, але крык іхні хутка слабеў, аддаляючыся, а потым і зусім заціх у цемры начнога лесу...
    — Нічога не разумею! — паціснуў плячыма Снегавік. — Дзіўная нейкая гульня атрымліваецца... Такая, што і на гульню не надта падобная...
    Ён бы і далей губляўся ў здагадках, але тут з лесу зноўку вылецела Сарока. I, вядома ж, не проста так, а з нейкімі новымі важнымі звесткамі.
    — Апошняя навіна! — затрашчала-засакатала яна. — Самая апошняя навіна! Лісіца злавіла зайчанят! Толькі што Лісіца ўсё ж здолела ажыццявіць сваю даўнюю мару і злавіць зайчанят!
    — Лісіца? — усклікнуў Снегавік, хапаючыся за галаву. — Дык вось яно што! Дык гэта была Лісіца, а ніякая не спадарыня Вясна! Што ж я нарабіў!
    — А што ты нарабіў? — пацікавілася Сарока, падлятаючы да Снегавіка.
    — Я дапамог Лісіцы злавіць зайчанят! — прастагнаў Снегавік. — Сам таго не жадаючы!
    — Ага! — затрашчала зноўку Сарока, задаволеная ўжо тым, што змагла атрымаць так хутка новыя і такія цікавыя звесткі. — Дык гэта ты дапамог Лісіцы іх злавіць? Ах якая навіна! Якая цудоўная навіна!
    Узняўшыся над верхалінамі дрэў, Сарока зноўку накіравалася ў бок лесу. He ратаваць зайчанят... Гэта яе ні кропелькі не хвалявала. Сароцы проста не цярпелася як мага хутчэй паведаміць усім сустрэчным апошнюю сваю навіну.
    — Самая апошняя навіна! Самая свежая навіна! — чуліся яе траскучыя выкрыкі ўжо аднекуль здалёк. — Снегавік дапамог Лісіцы злавіць нашых любімых зайчанят! Ах які нядобры ўчынак! Ганьба Снегавіку!
    Хутка стракатанне Сарокі амаль заціхла, толькі нейкія асобныя гукі яшчэ даляталі да вушэй Снегавіка. з глыбіні лесу:
    I— Апош... навін... Нядоб... учын... гань... снег...
    Але вось усё змоўкла навокал, на ўзлеску ўста-лявалася абсалютная цішыня. I Снегавік зноўку застыў нерухома і нейкі час стаяў так, нізка апусціўшы галаву.
    — Што я нарабіў? — шапталі ягоныя вусны. — I што ж мне зараз рабіць?.. Я ведаю, што мне рабіць! — закрычаў ён раптам, размахваючы мяцёлкай. — Я ведаю, што мне зараз рабіць!
    Сарваўшыся з месца, Снегавік кінуўся ў лес, дзе знікла сярод дрэў Лісіца, цягнучы за сабой зайчанят.
    А мы з вамі, пакінуўшы на нейкі час Снегавіка, паглядзім, што ж робіць зараз Лісіца. I як сябе ад-чуваюць зайчаняты... Бо, шчыра кажучы, мне за іх крыху страшнавата!
    Але пра ўсё гэта — у наступнай главе.
    Г лова чацвёртая, у якой Снегавік праяўляе сябе самым сапраўдным героем
    Доўга бегла Лісіца праз лясны гушчар, цягнучы за сабой за вушы абодвух зайчанятак. Нарэшце на маленькай лясной палянцы яна спынілася, каб кры-шачку перадыхнуць. А можа і падзакусіць... Хто ведае...
    — Ну вось! — злосна прагаварыла яна, абліз-ваючыся. — Тут нам ніхто не перашкодзіць!
    — Адпусціце нас, цётухна Лісіца! — прагаварыў жаласным голасам Таўстун. — Вельмі Вас просім!
    — Ты глядзі, — нядобра засмяялася Лісіца, — пляменнічак які знайшоўся! — Потым яна перавяла погляд на Вушасціка і дадала злосна: — А каму гэта ты хвост на вузел завязваць збіраўся, га?
    Вушасцік нічога на гэта не адказаў... Ды і што было адказваць...
    — Ён пажартаваў, цётухна! Ён і незбіраўся завязваць Ваш хвост на вузел! — усё тым жа жаласным тонам паспрабаваў апраўдаць сябра Таўстун, але, здаецца, Вушасцік і не думаў аб апраўданні.
    — На тры вузлы! — буркнуў ён. — На тры, а не на адзін!
    — Ты глядзі, ён і цяпер жартуе! — Лісіца нават здзівілася ад такога нахабства зайца. — Значыцца, цябе першага я і з'ем!
    Тут яна змоўкла і перавяла погляд на Таўстуна.
    — А можа, з цябе лепш пачаць? Вунь ты які тлусты!
    — He трэба з мяне пачынаць! — заплакаў Таўстун. — I наогул, не трэба нас есці! Вушасцік, ну што ж ты маўчыш? Таксама прасі, каб нас не елі!
    — А гэта дапаможа? — пытаннем на пытанне адказаў Вушасцік.
    — He дапаможа! — аблізнулася Лісіца. — Прасіце не прасіце, а я вас усё роўна...
    Тут яна змоўкла і насцярожылася.
    — Хто там яшчэ прэцца? Здаецца, Воўк! Яго тут толькі мне і не хапала для поўнага шчасця!
    У гэты час затрашчалі кусты, і з іх на палянку сапраўды выбраўся Воўк, худы, аблезлы і, здаецца, вельмі галодны.
    — Ого-го! — усклікнуў радасна Воўк, убачыўшы на палянцы Лісіцу з двума зайцамі ў лапах. — Ага-га! — дадаў ён яшчэ больш радасна і аблізнуўся. — Эге-ге!
    Мясцовы Воўк мог вымаўляць толькі гэтыя некалькі слоў: «Ага-га!», «Ого-го!», «Эге-ге!» — і яшчэ некалькі падобных...
    Але па сваіх фізічных даных Воўк быў куды мацнейшым за Лісіцу, і проста прагнаць яго рыжая хітрыца не магла. Хіба толькі перахітрыць неяк...
    — Прынесла нялёгкая гэтага «огогоку»! — пра-мармытала праз зубы Лісіца, спрабуючы схаваць абодвух зайчанят за ўласнай спінай. — Прывітанне, кумок! Прывітанне, даражэнькі! — затараторыла яна ласкава, звяртаючыся ўжо да Ваўка. — Заўсёды рада цябе бачыць, а размаўляць з табой — для мяне проста найвышэйшая асалода! Ды вось бяда: занятая я вельмі, часу свабоднага ні хвіліначкі не маю! Так што ідзі, кумочак, куды ішоў, ідзі, даражэнькі... А заўтра мы з табою аб усім і пагамонім!
    — Ага-га! — сказаў Воўк і, зноўку аблізнуўшыся, застаўся на месцы.
    Лісіца зразумела, што так проста Воўк ад яе не адчэпіцца. Можна было б, вядома, уступіць яму аднаго з зайцоў... Але шкада раптам стала рыжай хітрунцы такой багатай здабычаю хоць з кімсьці дзяліцца.
    — Ідзі, ідзі, не аблізвайся! — змяніўшы тон з лас-кавага на пагрозлівы, рыкнула яна тоненька. — Худыя зайцы, маленькія... Мне і адной іх малавата будзе, зразумеў?
    — Ого-го! — таксама павысіў голас Воўк. Потым ашчэрыў вялізныя свае іклы і, таксама рыкнуўшы (але басам), дадаў: — Эге-ге!
    I пачаў павольна набліжацца да Лісіцы.
    — Паслухай, шэранькі! — усклікнула тая, так жа павольна адступаючы да краю палянкі, але не вы-пускаючы з лап сваю здабычу. — Як жа я запамятала! Тут жа, на суседней палянцы, усім жадаючым зайчанят
    раздаюць!
    — Вось маніць дык маніць! — прашаптаў Вушасцік Таўстуну, які ўсё працягваў спалохана ўсхліпваць. — Ды не хныч ты над вухам, і без цябе моташна!
    — Як жа мне не хныкаць? — прашаптаў у адказ Таўстун. — Як жа не хныкаць, калі мяне з'есці хочуць!
    — He цябе аднаго! Мяне таксама хочуць з'есці, але ж
    я не хнычу з-за гэтага!