• Газеты, часопісы і г.д.
  • Снегавік і Вясна  Генадзь Аўласенка

    Снегавік і Вясна

    Генадзь Аўласенка

    Выдавец: Звязда
    Памер: 56с.
    Мінск 2018
    30.93 МБ
    — Ну дык хныч, хто табе не дае!
    — Ану, цыц вы абодва! — прыкрыкнула на зайчанят Лісіца і, зноўку павярнуўшыся да Ваўка, дадала: — Праўда, праўда, кумочак! Каб мне з гэтага месца не сысці, калі маню! Раздаюць зайчанят, і ўсе такія тлустыя, такія вялікія...
    — Ого-го! — сказаў Воўк, спыняючыся.
    — Вось і я кажу: «Ого-го!» — падхапіла Лісіца. — Прытым коль-кі паджадаеш, столькі і атрымаеш! Я, праў-да, толькі двух і ўзяла, навошта мне больш. А вось ты сабе і трох, і нават чатырох вы-браць зможаш!
    — Ого-го! — усклікнуў Воўк. Потым памаўчаў крыху і дадаў панура: — Эге-ге!
    — Ты што/мне не верыш?
    — Ага-га! — сказаў Воўк яшчэ больш панура і зноўку аблізнуўся.
    — Што значыць «Ага-га!»? — аж пакрыўдзілася ад такога недаверу Лісіца. — «Ого-го!» і толькі «Ого-го!»! Ну, скажы«Ого-го!», кумочак! Скажы: «Ого-го!»
    — Ага-га! — працягваў упарціцца Воўк.
    Іўгэты самы часна палянку, размахваючы мяцёлкай, выбег Снегавік.
    — Ніякая ты не Вясна, рыжая падманшчыца! — абурана закрычаў ён. — I ніякая гэта не гульня! Зараз жа адпусці зайчанят!
    — Воўк, я з табой сябрую! — імгненна ацаніўшы сітуацыю, выгукнула Лісіца і схавалася за Ваўка.
    Але Снегавіка гэта не спыніла.
    — Адпусці зайчанят, каму сказаў! — падступіўся ён да Лісіцы з Ваўком. — Адпусці, пакуль па-добраму цябе прашу!
    — I не падумаю! — цяўкнула з-за Ваўка Лісіца. — Воўк, зайчацінкі хочаш?
    — Ага-га! — заківаў Воўк галавой.
    — Дык я цябе зараз ёю пачастую!
    — Ого-го! — узрадаваўся Воўк і аблізнуўся.
    — Толькі прагані спачатку адсюль гэтую гурбіну з вачыма!
    — Ага-га! — закрычаў Воўк ваяўніча.
    I, схапіўшы ўлапы нейкі кіёк, ён, нібыта мушкецёр, стаў у баявую пазіцыю.
    — Эге-ге! — прамовіў ён, гледзячы з выклікам на Снегавіка.
    — Ах вось вы як? — закрычаў Снегавік. — Ну, трымайцеся!
    I ён, размахваючы мяцёлкай, кінуўся ў атаку. Нанёс удар мяцёлкай, але Воўк яго спрытна адбіў. Наступны ўдар... I зноўку Воўк яго неяк паспявае адбіць...
    — Малайчына, шэранькі! — усклікнула Лісіца. Яна нават у ладкі запляскала б, але лапы былі занятыя зайчанятамі. — Ведай, кумок, што ты сапраўдны герой!
    — Ага-га! Ого-го! Эге-ге! — закрычаўВоўкпагрозліва і сам перайшоў у наступ.
    Праўда, усе ягоныя выпады Снегавік таксама здолеў адбіць мяцёлкай, прычым ён і сам нападаў, на кожны ўдар Ваўка адказваючы сваім не менш моцным.
    Такім вось чынам паміж Снегавіком і Ваўком пачаў-ся фехтавальны паядынак. I нічога, што замест шпаг у іх былі мяцёлка і кіёк, усё роўна гэта быў самы са-праўдны фехтавальны паядынак. I нават свае «фанаты» меліся ў кожнага са «спартсменаў»: Лісіца, вядома ж, падтрымлівала Ваўка, а зайчаняткі ўсім сэрцам жадалі перамогі Снегавіку, што і не дзіўна...
    — Ого! — з цяжкасцю абараняючыся, прасіпеў Воўк. — Ого-го!
    — Так яго, Снегавік, так! — радасна ўсклікнуў Вушасцік.
    — Давай, Снегавік! — закрычаў і Таўстун, вы-соўваючыся з-за Лісіцы. — He паслабляй націску!
    — Цыц вы абодва! — са злосцю трасянула зай-чанят за вушы Лісіца. — Воўк, не паддавайся! У дум-ках я з табой! I памятай: зайчацінка цябе чакае! Смач-ненькая!
    — Ага-га! — закрычаў Воўк ваяўніча.
    Сабраўшыся з сіламі, ён перайшоў у наступ. Ды так рашуча, што цяпер ужо Снегавіку прыйшлося крыху адступіць.
    — Ага, наша бярэ! — узрадавалася Лісіца.
    — Ага-га! — пацвердзіў Воўк, наносячы Снегавіку ўдар за ўдарам (і зноў-такі ўсе ягоныя ўдары Снегавік змог спрытна парыраваць мяцёлкай). — Ого-го! Эге-ге! Кій-я!
    Аказваецца, вось якое слова яшчэ ведаў Воўк. Ціка-ва толькі, ад каго ён пачуў гэтае замежнае, а дакладней, японскае слова?
    А вось Лісіца гэтага слова зусім не ведала.
    — Правільна, шэранькі! — закрычала яна. — Кійком яго, кійком!
    — Снегавік, не паддавайся! — з трывогай выгукнуў Вушасцік.
    — Эх, не выстаяць яму супраць Ваўка! — зноўку захныкаў Таўстун. — Вой, прапалі мы!
    — Маўчаць, даўгавухія! — прыкрыкнула на зайчанят Лісіца.
    — Сама маўчы, даўгахвостая! — агрызнуўся Вушас-цік.
    I тут на палянцы з'явілася Сарока. Дакладней, над палянкай. Яна зрабіла над ёю круг, потым яшчэ адзін. I нарэшце, уладкаваўшыся пазручней на верхалінцы маладой елкі, хуценька затараторыла рыпучым сваім голосам:
    — Ах якая навіна! Якая свежая навіна! — тут Сарока на імгненне змоўкла, акінула ўсіх спачатку правым, а затым і левым вокам і затараторыла яшчэ хутчэй: — Увага! Увага! Мы вядзём наш рэпартаж са стадыёна... ну, няхай будзе са стадыёна «Лясная паляна»! Тутзараз праходзіць паядынак па... гэтым, як яго... фех... фех... фехтаванні, вось! Справа ад нас, у шэрай спартыўнай вопратцы — Воўк, вопытны спартсмен... Дарэчы, ён толькі што прапусціў трапны і моцны ўдар мяцёлкай па левым вуху! Ах які прыгожы атрымаўся ўдар!
    — Закрый дзюбу, балбатуха! — прыкрыкнула на Сароку Лісіца. — Дабяруся я да цябе калі-небудзь!
    АлеСарока наватувагі незвярнула на гэтую пагрозу, не да таго ёй было.
    — Злева ад нас, паважаныя балельшчыкі, — пра-цягвала яна трашчаць, — у белай спартыўнай форме — Снегавік, малады, але вельмі перспектыўны спарт-смен! Вось ён зноў атакуе... наносіць удар, яшчэ адзін! Ай-яй-яй! У Снегавіка толькі што зламалася мяцёлка! Які крыўдны момант! Спадзяюся, што Воўк як сапраўдны... гэты... джэ... джэ... джэнтльмен не вы-карыстае такую няўдачу саперніка на сваю карысць і дазволіць Снегавіку...
    — Як бы не так! — нават завішчала ад радасці Лісіца. — Бі яго, шэранькі! Прама па галаве ягонай бязмозглай лупі!
    — Ага-га! — залямантаваў не менш радасна Воўк, узмахваючы кійком. — Кій-я!
    — Правільна, шэранькі! Кіёчкам яго, кійком!
    — Прапалі мы! — у адзін голас усклікнулі Таўстун і Вушасцік.
    I ў гэты час з-пад снегу, якраз паміж Ваўком і Снегавіком, нечакана высунулася галава Мядзведзя.
    Высунулася і адразу ж атрымала кійком па лбе. I да-волі балюча.
    На гэтым удары мы і скончым главу трэцюю, бо Мядзведзь, альбо дзядзька Міхайла, як часцей за ўсё называлі яго нашы маленькія зайчаняты, заўсёды з'яўляўся для іх не толькі добрым сябрам, але і надзейным абаронцам. Так што я нават упэўнены, што далей, у главе пятай, усё для зайчанят закончыцца добра.
    Г лова пятая,
    у якой адбываецца не толькі шчаслівае выратаванне зайчанят, але і поўная рэабілітацыя Снегавіка
    — Ого! — спалохана прашаптаў Воўк, убачыўшы, што нарабіў. — Ого-го!
    Кінуўшы кіёк, ён паспрабаваў схавацца за Лісіцу, але тая і сама была б не супраць у гэты момант за каго-небудзь схавацца
    — Хто мне спаць перашкаджае? — зароў грозна Мядзведзь, паціраючы лапай лоб. — I хто мяне зараз гэтак балюча па лбе лупануў? Ты, Воўк?
    — Ага-га! — гыркнуў Воўк, адначасова беспаспя-хова спрабуючы задняй лапай закапаць у снег кіёк. I, зразумеўшы раптам, што сказаў не зусім тое, што хацеў, а дакладней, зусім не тое, спахапіўся і адмоўна заматляў галавой: — Не-га-га! Не-го-го! Не-гу-гу!
    Якбачыце, Воўкадстрахуажнослова «не» вывучыць змог.
    — А ты што гэта, рыжая хітрыца, лапы за спінай схавала? — гэтак жа грозна звярнуўся Мядзведзь да Лісіцы. — Што ў цябе там, у лапах? Паказвай! Кіёк, якім мяне толькі што па лбе лупанула?
    — Які кіёк? Што ты, Патапыч, такое кажаш! — лісліва і адначасова спалохана замармытала Лісіца. — Няма ў мяне там нічога! А лапы... Дык гэта я так... звычка ў мяне такая...
    — Звычка, кажаш?
    —ДзядзькаМіхайла! ДзядзькаМіхайла! — узрадавана закрычалі зайчаняты, высоўваючыся з абодвух бакоў з-за спіны Лісіцы. — Мы тут, дзязька Міхайла! Тутачкі мы!
    — Што?! — разгневана зароў Мядзведзь, вылазячы з бярлогі амаль напалову. — Ты зноўку, падманшчыца рыжая, маіх маленькіх сяброў крыўдзіш?
    — Ну што ты, Міхайла Патапыч, што ты! — яшчэ больш спалохаўшыся, замармытала Лісіца. — Ну як ты мог нават падумаць пра мяне такое?! Гэта ж мы з зайчаняткамі гуляем проста! У гульні розныя цікавыя гуляем... Да прыкладу, у даганялкі! Я іх быццам бы даганяю... А потым адпускаю... I зноўку даганяю быццам бы...
    — Няпраўда, дзядзька Міхайла! — закрычалі разам Вушасцік і Таўстун. — Маніць Лісіца, усё маніць! Яна нас з'есці хацела!
    — Ану, адпусці зайчанятак, рыжая падманшчыца! — яшчэ больш грозна зароў Мядзведзь. — А не тое зараз увесь вылезу!
    — He трэба!
    3 вялікай неахвотай Лісіца ўсё ж адпусціла зайчанят.
    — Ідзіце, мае слаўненькія, — праз зубы працэдзіла яна. — Ідзіце, мае смачненькія!
    I, не ўтрымаўшыся, дадала:
    — Ідзіце, ідзіце, усё роўна я васзлаўлю калі-небудзь!
    — Ага-га! — дадаў Воўк, матляючы сваім аблезлым хвастом.
    — Што?! Ды я ж вас зараз...
    I Мядзведзь, не ўтрымаўшыся, палез з бярлогі на снег. Ці, хутчэй, проста выгляд зрабіў, што вылазіць.
    Але хапіла і вы-гляду.
    — Ого-го! — пра-мармытаў Воўк і кінуўся наўцёкі, толькі пяткі шэ-рыя заблішчалі ды снег паміж елкамі закурыўся.
    — А ты, рыжая, чаго чакаеш? — звярнуўся мядзведзь да Лісіцы. — Ану, прэч адсюль! Пакуль я канчаткова з сябе не выйшаў, дакладней, пакуль канчаткова з бярлогі не вылез! Усё зразумела?!
    — Ага-га! — толькі і змагла прамовіць Лісіца, кі-даючыся ўслед за Ваўком.
    Як бачым, у Лісіцы ад страху таксама мову адняло. Шкада, што часова...
    — Бяжыце, бяжыце! — насмешліва крыкнуў услед Ваўку і Лісіцы Вушасцік. — I спяшайцеся, пакуль я вам хвасты на тры вузлы не завязаў!
    Вось такім чынам дабро перамагло зло, зайчаняткі былі выратаваны. I таму пачалі яны весела смяяцца і скакаць вакол Мядзведзя, вакол свайго любімага дзядзькі Міхайлы. А той толькі з усмешкай пазіраў на іхнія вясёлыя забавы.
    — Ну, хопіць, зайчаняты, хопіць! — прагаварыў ён нарэшце. — Я... гэта... спаць хачу...
    — Апошнія навіны! — застракатала Сарока, аж падскокваючы на вершалінцы елкі ад нецярпення. — Самыя апошнія навіны! Зайчаняты вызвалены з палону! Снегавік выправіў сваю памылку! Слава Снегавіку!
    — Слава Снегавіку! — падтрымалі яе зайчаняты. — Ура Снегавіку!
    — Каму, каму? — не зразумеў Мядзведзь.
    — Ды Снегавіку! — пачаў тлумачыць Мядзведзю Таў-стун. — Разумееш, дзядзька Міхайла, ён спачатку даволі нядобра з намі абышоўся...
    — Вельмі нават нядобра! — перабіў Таўстуна Вушасцік. — Па-здрадніцку, можна сказаць...
    — Але толькі таму, што Лісіца нейкім чынам змагла яго падмануць! — перабіў ужо Вушасціка Таўстун. — А як толькі Снегавік ва ўсім разабраўся, ён адразу ж за Лісіцай услед кінуўся, каб нас ад яе абараніць! А як адважна ён з Ваўком змагаўся!
    — А як добра я аб усім гэтым змагла расказаць у сваім рэпартажы! — не вытрымаўшы доўгага маў-чання, затрашчала зверху Сарока. — Што, скажаце, не-аб'ектыўна я аб усім гэтым вам апавядала?