• Газеты, часопісы і г.д.
  • Снегавік і Вясна  Генадзь Аўласенка

    Снегавік і Вясна

    Генадзь Аўласенка

    Выдавец: Звязда
    Памер: 56с.
    Мінск 2018
    30.93 МБ
    — Чаму нельга? — не зразумеў Снегавік.
    — Ды таму, што тады Вясна ніколі не прыйдзе да нас! — з адчаем закрычаў Таўстун, глытаючы слёзы. — I ў нашым лесе заўсёды будзе толькі зімовая пара!
    — Дык гэта ж цудоўна! — усклікнуў Снегавік. — Зімой жа так весела! Ну скажыце, хіба кепска нам было зімой гуляць разам, хіба нецікава?
    — Зімой так холадна! — прашаптаў Таўстун.
    — Зімой так голадна! — дадаў з уздыхам Вушасцік.
    — Мы проста загінем, калі ў наш лес не прыйдзе Вясна! — усклікнуў Карапуз жаласна. — Проста не зможам больш вытрымаць голад і сцюжу!
    I зайчаняткі расплакаліся, на гэты раз усе трое.
    — Нічога не разумею! — паціснуў плячыма Снегавік. — Вам жа так падабалася гуляць са мной!
    — Падабалася! — сумна ўздыхнуў Карапуз.
    — Але ж усё роўна мы так чакалі Вясну! — праз слёзы прашаптаў Таўстун.
    — Вясну? — з жахам усклікнуў Снегавік. — Вы чакалі гэтую жудасную Вясну? Ды яна ж усіх у ваду ператварае!
    — He ўсіх! — сказаў Вушасцік. — А толькі снег... — I тут да яго дайшло: — Дык вось яно што! Ты ж са снегу?
    — Са снегу! — кіўнуў галавой Снегавік.
    — Дык вось чаму ты так Вясны баішся!
    Снегавік нічога не адказаў, ды і што было адказваць. Тым больш што ў гэты час на палянку выбеглі Воўк
    і Лісіца. I што дзіўна, абодва гэтыя драпежнікі нават ніякай увагі не звярнулі на зайчанятак. Уся іх увага была звернута на чароўную кветку ў руцэ Снегавіка.
    Мы таксама чакалі Вясну! — нязвычна жаласным голасам прагаварыла Лісіца. — Праўда ж, шэранькі?
    Ага-га! — матлянуў галавой Воўк. Потым памаўчаў крыху і дадаў сумна: — Эге-ге!
    А на палянку з кустоў, ламаючы сухі павал, цяжка вываліўся Мядзведзь.
    — I я... гэта... — прабурчаў ён, — таксама... гэта... чакаў яе, вось...
    — Ну а табе чым кепска было ў бярлозе? — здзівіўся Снегавік. — Спі сабе ды сны розныя глядзі...
    — Ды не магу я болей спаць! — што ёсць моцы зароў Мядзведзь. — Усе бакі ўжо адляжаў... і... гэта... есці ўжо вельмі хочацца, вось!
    — Дык чаго ж ты чакаеш, Міхал Патапыч? — са злосцю цяўкнула Лісіца. — Ты ж вунь які вялікі! Проста падыдзі ды адбяры кветку ў гэтай гурбіны з вачыма, і ўвесь сказ!
    — Ага-га! — паддакнуў Лісіцы Воўк.
    Ды нельга такім чынам ёю завалодаць! — махнуў лапай Мядзведзь. — Бо чароўная яна... Ды і пазнавата ўжо гэта рабіць!
    — Сапраўды, пазнавата! — пачуўся раптам аднекуль збоку халодны бязлітасны голас.
    I, азірнуўшыся, звяры ўбачылі, як на палянку па-важна выходзіць сама спадарыня Зіма.
    — Ты глядзі! — з нейкім нават здзіўленнем пра-гаварыла яна. — Я на яго сварылася, а ён і праўда знайшоў гэтую кветку! Ну ўсё, цяпер я адсюль нікуды не пайду!
    Пачуўшы такое, усе звяры спалохана ўздрыгнулі. А спадарыня Зіма ўладным жэстам працягнула руку да Снегавіка.
    — Давай мне кветку, Снегавік! Ну, чаго чакаеш?! Давай сюды кветку!
    — He рабі гэтага, Снегавік! — залямантаваў Таў-стун. — Бо інакш мы ўсе загінем!
    — Мы ўсе загінем, Снегавік! — нібы рэха, паўтарылі ўсе звяры (акрамя Ваўка, вядома). — He рабі гэтага!
    — Ну, доўга мне яшчэ чакаць! — прыкрыкнула на Снегавіка спадарыня Зіма. — Чароўную кветку сюды!
    Але Снегавік нават не зрушыўся з месца.
    — А гэта праўда? — нясмела спытаўся ён у Зімы. — Тое, што яны кажуць?
    — А хоць бы і так! — зарагатала Зіма, і смех гэты таксама быў халодным, нават ледзяным. — Ты лепш пра сябе падумай!
    I тут вакол палыхнула такім вясёлым вясновым святлом, што спадарыня Зіма, умомант абарваўшы ле-дзяны свой смех, прыкрыла вочы рукамі. А ўсе звяры з надзеяй павярнуліся да Вясны, якая ў сваім розна-каляровым уборы выглядала сапраўднай прыгажу-няй. Асабліва побач са злоснай спадарыняй Зімой.
    — А вось і я! — весела абвясціла Вясна, азіраючы ўсіх сваім ясным позіркам.
    — З'явілася! — змрочна буркнула Зіма. — Чакалі цябе тут, як жа!
    — Ну, вядома ж, чакалі! — засмяялася Вясна. — Так што саступай месца, сястрыца!
    — I не падумаю! — зноўку залілася халодным бязлітасным рогатам Зіма. — На гэты раз я цябе перахітрыла, сястрыца! Твая першая пралеска — у мяне!
    — Як — у цябе? — прамовіла Вясна разгублена. — Чаму ў цябе? Як такое магло здарыцца?
    — Гэта мы вінаватыя! — прашаптаў Таўстун і зноўку заплакаў. — Мы павінны былі першымі знайсці гэтую кветку, а мы... мы спазніліся!
    — Гэта з-за мяне яны спазніліся, — гледзячы на сябра, пачаў усхліпваць і Карапуз. — Гэта я больш за ўсіх вінаваты!
    — У, разявакі даўгавухія! — злосна віскнула Лі-сіца. — Такую справу важную ім даверылі!
    — Ого-го! — пацвердзіў Воўк.
    — А яны яе завалілі, нягоднікі! З'есці іх трэба за гэта, вось і ўвесь сказ! Каб больш так не рабілі!
    — Ага-га! — дадаў Воўк і аблізнуўся.
    — Я табе як агагакну зараз! — буркнуў Мядзведзь і паказаў Ваўку свой здаравенны кулак.
    — Ого-го! — спалохана прамармытаў Воўк і схаваўся за Лісіцу.
    А тая ўсё не супакойвалася.
    — З'есці іх трэба! — крычала яна, тупаючы нагамі. — Усіх траіх з'есці!
    — Нікога не трэба есці! — сказала Вясна. — Я проста папрашу зараз сваю сястрыцу, і яна сама аддасць мне кветку.
    Але голас яе прагучаў неяк сумнавата, быццам і сама Вясна сумнявалася, што сястрыца яе паслухае.
    Так і атрымалася, на жаль...
    — Аддаць табе чароўную пралеску? — зноўку за-рагатала Зіма. — Ды нізавошта! Снегавік, чаго ты чакаеш? Хутчэй давай мне кветку!
    — Дык яна яшчэ не ў цябе? — радасна страпянулася Вясна.
    — Зараз у мяне будзе! — закрычала Зіма злавесна. — Снегавік, доўга мнеяшчэ чакаць? Штоты ўсё раздумваеш аб нечым?
    Але Снегавік так і не зрушыўся з месца.
    — Я... мне... — прамармытаў ён. — Мне іх усіх раптам
    шкада стала..'.
    — А сябе? — з'едліва спыталася Зіма. — Сябе табе не шкада?
    — I сябе шкада, — уздыхнуў Снегавік. — I вельмі нават шкада... Але ж...
    Ён змоўк на імгненне.
    — Проста я адзін, а іх так шмат! Дык няхай лепей я адзін прападу!
    I Снегавік, абмінаючы спадарыню Зіму, рашуча на-кіраваўся да Вясны-прыгажуні.
    — He рабі гэтага, дурань! — пранізліва закрычала Зіма.
    — Я павінен гэта зрабіць!
    I з гэтымі словамі Снегавік аддаў Вясне чароўную
    пралеску.
    — Ура! — закрычалі ўсе звяры (і нават Воўк!). — Ура!
    — Што ж ты нарабіў, абармот! — злосна працадзіла праз зу Зіма. — Ну і прападай зараз!
    — Дзякуй табе, Снегавічок! — сказала Вясна ласкава, узнімаю-чы над галавой чароўную квет-ку. — Ад усіх нас дзякуй!
    — А ад нас асабіста! закрычалі разам зайчаняткі.
    — Ну, і ад мяне... гэта... — буркнуў Мядзведзь, — такса-ма асабіста, вось!
    Тут усе звяры ад радасці пусціліся ў скокі, а Вясна падышла да надзьмутай, незадаволенай Зімы.
    — He крыўдуй, сястрыца! — сказала яна. — Проста прыходзь зноў у свой час! Я з задавальненнем саступлю месца Лету, Лета — Восені... Ну, а пасля Восені...
    — Пасля Восені мы будзем зноў чакаць вас, спадарыня Зіма! — закрычаў радасна Таўстун. — Каб Новы год сустрэць...
    — Каб з горкі снежнай пакатацца! — падхапіў Вушасцік.
    — Каб у снежкі з сябрамі пагуляць! — дадаў Карапуз.
    — Каб... гэта... адпачыць добра пасля лета, вось... — прагаварыў басам Мядзведзь. — Прыходзьце зноўку да нас, спадарыня Зіма. Будзем чакаць. Праўда ж, Лісіца?
    — Праўда, праўда! — заківала галавой Лісіца. — Будзем чакаць, праўда ж, шэранькі?
    — Ага-га! — сказаў Воўк. Потым падумаў крыху і таксама заківаў галавой.
    — Чакаць яны мяне будуць! — усе яшчэ сярдзіта, але без асаблівай злосці прабурчала Зіма. — Ну, чакайце, чакайце... Пагляджу я, чаго вы там дачакаецеся!
    Яна павярнулася і пайшла прэч, усё яшчэ неза-даволена мармычучы сабе пад нос:
    — Чакаць яны мяне будуць! Суцешылі!
    — А як жа Снегавік? — спытаўся раптам немаведама ў каго Карапуз. — Як жа ён?
    I тут ўсе звярнулі ўвагу на Снегавіка, які стаяў з вельмі няшчасным выглядам. I не дзіўна, бо і на галаве, і на тулаве небаракі ўжо пачыналі праступаць першыя вадзяныя кроплі.
    — Спадарыня Зіма, а, спадарыня Зіма! — крыху запознена крыкнуў услед Зіме Таўстун. — А як жа Сне-гавік? Ён жа растане зараз!
    — Растану! — прашаптаў Снегавік і ўздыхнуў. — Ды я ўжо пачынаю раставаць...
    — Шкада* мне цябе, Снегавічок! — аж заплакаў зноўку Карапуз. — Так шкада!.. Ну так шкада!
    — I мне шкада! — уздыхнуў Вушасцік. — А чым дапамагчы — не ведаю!
    — I я... гэта... — дадаў Мядзведзь. — Таксама шкадую і... гэта... таксама не ведаю, чым дапамагчы...
    — Вой, было б аб чым шкадаваць! — засмяялася Лісіца. — Няхай тае — вады ў лесе больш будзе! Праў-да ж, шэранькі?
    — Ага-га! — пацвердзіў Воўк.
    — Што? — гнеўна зароў Мядзведзь, паварочваючыся да іх. — Вы зноў?!
    — Ого-го! — спалохана выгукнуў Воўк, кідаючыся прэч. Лісіца за ім...
    А Вясна раптам рушыла ўслед за Зімой, дагнала яе, схапіла за руку.
    — Пачакай хвілінку, сястрыца!
    — Ну што табе яшчэ? — буркнула Зіма, спыняючыся.
    — Ніколі і не аб чым я цябе не прасіла, а зараз прашу, — умольна прагаварыла Вясна. — Вельмі пра-шу — вазьмі з сабой Снегавіка!
    — Вазьміце яго з сабой, спадарыня Зіма! — разам загаманілі зайчаняты. — Ён вам на Поўначы дапамагаць будзе!
    — Ён ужо мне дапамог дык дапамог! — усё яшчэ злосна прабурчала Зіма і, азірнуўшыся, паглядзела на Снегавіка.
    — Дык ён жа... гэта... не хацеў Вас пакрыўдзіць! — заступіўся за Снегавіка Мядзведзь. — Ён проста... гэта... нас усіх пашкадаваў, вось...
    — Сапраўды, сястрыца, — засмяялася Вясна, — хопіць на мяне крыўдаваць! Вазьмі Снегавіка!
    — Ну добра, няхай так і будзе! — нечакана лёгка згадзілася Зіма. — Вазьму!
    I, акінуўшы ўважлівым поглядам звяроў на паляне, раптам рассмяялася. Але не ранейшым халодным і бязлітасным рогатам, а проста так.
    — Напэўна, мне і сапраўды адпачыць ад вастрэба! — прабурчала Зіма ўжо без усякай злосці. — Стамілася я тут з вамі!
    I дадала, звяртаючыся ўжо непасрэдна да Снега-віка:
    — Ідзём, памагаты!
    I яны пайшлі прэч з вясновага лесу, а потым Снегавік раптам азірнуўся і памахаў усім рукой.
    — Я вярнуся! — закрычаў ён. — Чакайце мяне на-ступнай зімой!
    — Будзем чакаць! — закрычалі разам зайчаняты. — Вяртайся хутчэй!
    — He хутчэй, — паправіў сваіх маленькіх сяброў Мядзведзь, — а... гэта... у свой час, вось!
    — Вось я і кажу: прыходзь у свой час! — сказаў Вушасцік.
    — Мы чакаць будзем! — дадаў Таўстун.
    Глядзіце, Сарока прыляцела! — усклікнуў Ка-рапуз. — Цікава, якую навіну яна нам зараз прынесла? Ён проста не ўяўляў сабе Сароку без нейкай новай весткі.
    А Сарока і сапраўды з паважным выглядам зрабіла круг над палянкай і, апусціўшыся на галінку магутнага дуба, адразу ж засакатала ў звычнай сваёй манеры.