• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сны імператара  Уладзімір Арлоў

    Сны імператара

    Уладзімір Арлоў

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 383с.
    Мінск 2001
    88.01 МБ
    Гусоўскі задумаўся, чаму яна ніводнага разу не нажадала пачуць ягоных вершаў. Напэўна, ён мусіць не засмучацца, а цешыцца з гэтага. Няхай яна зусім забудзе
    на тое, што ён — паэт. Пакахаць паэта прасцей, чым чалавека звычайнага. Пакахаць... Ён горка ўсміхнуўся сам сабе. Як лёгка чалавек аддаецца лятункам...
    Ён адчуў, што Франчэска прачнулася.
    Пачынаўся новы, поўны трывог дзень.
    VIII
    За два дні да ад’езду Франчэска адмовілася ад вячэры. Ён прыклаў ёй да лоба далонь і здрыгануўся: хвароба падпільнавала і яе.
    Раніцою заявіўся па задатак возчык. Пачуўшы, што, напэўна, давядзецца ехаць пазней, ён глянуў на жанчыну пад дзвюма коўдрамі і нахабна папярэдзіў, што вярнуць задатак не зможа.
    Хвароба перамагала яе з незвычайнай хуткасцю. Наступнага дня Франчэска ўжо не падымалася. Поячы яе мятаю, ён змеціў на дзяснах вузельчыкі, якія ператвараліся ў язвы. Апошнія надзеі зніклі: гэта была чума.
    Ён адыходзіў ад ложка толькі дзеля таго, каб пагрэць мятавы настой і падкласці ў кадзільніцу зёлак. Хвароба падаравала яму балючую і грахоўную радасць доўгіх гутарак з Франчэскаю.
    Яна зноў і зноў прасіла яго расказаць пра радзіму. У ціхіх просьбах не было нават водценю колішняй уладнасці, і гэта рабіла ягоны боль яшчэ вастрэйшым.
    Ён апавядаў пра доўгую марозную зіму і дуйкі, што заносяць бацькаў дом вышэй вокнаў, пра тое, як аднае раніцы ён адкапаў ад дзвярэй снег і, выбраўшыся на падворак, убачыў на замеценай да самага вільчака страсе трох ваўкоў. Яна слухала, як разліваецца ўвесну Нёман і як буслы збіраюцца перад выраем у чароды і, кругамі набіраючы вышыню, падымаюцца так высока, што знікаюць з вачэй.
    — Мы паедзем туды, і ты ўсё гэта ўбачыш,— казаў ён, папраўляючы падушку.
    — I я ўсё гэта ўбачу,— гаварыла Франчэска, і вочы яе глядзелі ўдалеч, нібы яна ўжо бачыла далёкую зямлю, дзе ён нарадзіўся.
    — Я навучу цябе страляць з лука і хадзіць на іртах...
    Ён сам трапляў у палон свайго ўяўлення, і яны з Франчэскаю пазіралі на вясёлы агонь у грубцы і моўчкі слухалі, як шалеюць у коміне дэманы завірухі, або ішлі па цаліку на іртах-снегаступах. Франчэска была ў лёгкім белым кажушку з ірхою; яна ціха і шчасна смяялася, a 330
    водцаль, атрасаючы з галінаў зіхоткі снег, пералятала з хваіны на хваіну цікаўная сакатлівая сарока, за якой гнаўся яе блакітны цень...
    I раптам сэрца абрывалася, і ён вяртаўся назад і замаўкаў. Але яна, відаць, баючыся цішыні, пыталася пра Кракаў, пра каралеўскі палац, і іхняя гульня ў будучыню працягвалася.
    — Ты адрэкамендуеш мяне каралеве,— казала яна, і ён, нібыта каронны маршалак, дакляраваў, што зробіць гэта ў той самы дзень, калі яны прыедуць у сталіцу.
    Часам Франчэска пачынала трызніць. Найчасцей яна клікала пакаёўку і загадвала ёй прынесці цаколі і бэзавую сукенку. Гусоўскі згадваў іхнюю першую размову, калі Франчэска была ў такой самай сукенцы, і яму хацелася верыць, што гэта не проста трызненне. Можа, раней ён быў несправядлівы да яе?
    На чацвёрты дзень ёй зрабілася зусім блага. Франчэска ўжо маўчала, напэўна, ён было цяжка гаварыць. Але яна глядзела на яго і не адпускала ягонай рукі, і Гусоўскі ўзіраўся ў яе вочы, намагаючыся прачытаць там усё тое, што не маглі вымавіць яе асмяглыя вусны. Ён пакутаваў, што не можа зразумець застылага ў агатавых вачах здзіўлення. Мо перад ёю паўставалі ўжо нейкія іншыя, невідочныя сферы? Ці гэтае здзіўленне было яшчэ зямное і датычыла яго, Гусоўскага, нібыта яна толькі зараз упершыню ўбачыла яго'?
    Але вось яе вочы заплюшчыліся, і Франчэску агарнуў сон. Смерць забрала Эразма, а цяпер прыйшла па яе, каб ператварыць гэтую прыгажосць, гэтае зведанае, бясконца дарагое цела з сузор’ямі радзімак у спажыву чарвям.
    Шукаючы нейкага апірышча, ён абвёў вачыма пакой. Позірк спыніўся на ацалелых Босхавых гравюрах. Яго скаланула. Малюнкі ажывалі, на іх пачынаўся таемны вусцішны рух. На сярэдняй гравюры шалёным намётам неслася па крузе фантастычная кавалькада, а праваруч разгаралася паланіца пажараў і ішлі ў наступ пачвары. Свет, у якім ён жыў, як ніколі раней, здаўся яму падобным да створанага мастаком крывавага хаосу. Ён схапіў свечку і падбег да гравюраў зусім блізка.
    Рух на карцінах замёр, але пакуглівае пачуццё хаосу не міналася. У Гусоўскага з’явілася адчуванне, што ён трапіў у вялізныя цяжкія жорны, якія з кожным новым імгненнем усё глыбей зацягваюць яго ў сваё каменнае чэрава.
    Ратуючыся, ён запаліў усе свечкі і вярнуўся да Франчэскі. Яе дыханне зрабілася рэдісім, адначасна з выдыхам з
    грудзей вырываўся хрыплаваты прысвіст. Ён маліўся, каб хоць у астатнюю хвілю Бог дазволіў ім паглядзець адно аднаму ў вочы. Смерць стаяла ўжо каля самага ложка. Яму здалося, што ён змеціў яе бледны прывід. Вось смерць нахілілася над Франчэскаю для апошняга пацалунка, і яна пачала задыхацца. Ён скінуў з Франчэскі коўдры і ўбачыў, як яе грудзі падняліся і ўжо не апусціліся. Яна разлучылася з душой, так і не расплюшчыўшы вачэй.
    Свет вакол яго рушыўся. У гэтым свеце панавалі пачвары.
    «Дзверы адчыненыя, можаш пайсці»,— загарэліся ў свядомасці словы Сенекі.
    Розум дзейнічаў успышкамі, у святле якіх уваччу ўзнікалі абліччы людзей, малюнкі рымскіх вуліц і храмаў.
    I раптам ён убачыў зусім іншае. Бацькаў дом пад саламянай страхою, чарада дубоў, Нёман. I яшчэ сляды на плітах калумбарыя.
    Божая маці, прачыстая Дзева Марыя, Чуеш імя сваё ў песні і бачыш, напэўна, Як затрымцела ад страху рука вершатворцы? Раб твой пакорлівы слёзную гэту малітву Шле да цябе, баючыся: а можа, не прымеш? 0, заступіся за нас! Праз любоў к чалавеку Бацька наш Бог і абраў цябе сам, і паставіў Першай заступніцай люду, і ты заступіся!..
    Ён чытаў і не бачыў, што на парозе схлупілася купка ўзброеных людзей. Зыркае святло ў вакне прывабіла начны дазор. Вартавыя прынюхваліся да палыновага дыму і ніякавата аглядаліся. Хтосьці моўчкі паказваў на ложак з незварушнаю жанчынаю, не могучы зразумець: спіць тая ці ўжо заснула давеку? А ў пакоі ўсё мацней гучаў голас чалавека, што сядзеў пры стале з кнігамі.
    — Ён моліцца,— прыслухаўшыся, сказаў нехта. Варта ўбачыла, як чалавек кінуў на стол нейкія паперы і чытаў далей па памяці.
    — Яго апанаваў д’ябал,— са страхам прамовіў начальнік дазору, і ягоныя людзі, паспешліва жагнаючыся, зніклі ў мораку галерэі.
    У насычаным смерцю паветры, над Франчэскаю, над цёмнымі вуліцамі Вечнага горада, дзе ўладарыла чума, гучаў Голас.
    СНЫ ІМПЕРАТАРА
    1
    Агні, агні... Шматкалёрна-святочныя, хмельныя, як маладое віно. Цёплы вецер пагойдвае іх і на фіялетавым аксаміце неба, і на цёмна-срэбным люстры завані. A можа, і не вецер, а тысячагалосае «Vive Гетрегейг!»*.
    Портафэраё ззяе ілюмінацыяй. Увесь горад на беразе, а ён стаіць на пірсе. Стаіць, падняўшы ў маўклівым прывітанні руку, і адчувае, як сэрца кожным новым ударам разбурае цэлю, дзе было замураванае нязмерна доўгія дзесяць месяцаў.
    Ён толькі што пяшчотна развітаўся з маці і з сястрою. Наперадзе — невядомае, але што б там ні было, гэтыя хвіліны ўжо належаць вечнасці.
    На ім трохвуголка і шэры, зашпілены на ўсе гаплікі і гузікі сурдут — поўная паходная форма.
    У думках ён кідае позірк на сябе зводдаль, з гарбатых прыморскіх вулачак, застаецца задаволены ўбачаным і адразу ўяўляе гэты малюнак у выглядзе гравюры: залітыя аліўкавым святлом поўні камяні старажытнага пірса, слямга бліжэйшае фялюгі і ягоная постаць на парозе нязведанага.
    Войска чакае загаду, але ён марудзіць. Няхай востраў развітаецца з ім, няхай кожны назаўсёды захавае гэтыя імгненні ў памяці, каб апавядаць пра іх дзецям і ўнукам. I ён таксама хоча развітацца з востравам, на які навекі лёг водсвет ягонае славы.
    — Vive I’empereur! Vive 1’empereur!
    Ён прыжмурвае вочы, і з калейдаскапічнаю хуткасцю перад ім мільгаюць пражытыя тут дні, напоўненыя зусім не роспаччу... He, ён не крывіў душою, калі загадаў выразаць на сцяне ў егіпецкім пакоі свайго дома ў Сан-Марціна словы, якія шмат каму з візітантаў здаваліся няшчырымі — «Я шчаслівы паўсюль».
    За дзесяць месяцаў да вострава прыстала тысяча дзвесце караблёў. I кожны падарожнік, кавалеры і дамы, сярод якіх асабліва шмат было ангельцаў, імкнуліся сустрэцца
    * Няхай жыве імператар! (фр.)
    з ім. Яны хацелі пераканацца, што цяпер ягоная імперыя сапраўды абмежаваная маленькім востравам. Яны думалі, што ён ужо ўвесь у мінулым, што ён ператварыўся ў жывы музейны рарыгэт. Яны абавязкова куплялі яго бюсты і партрэты, каб мець копіі рарытэта ў сваіх задушлівых салонах і спакойна спаць у цёплых ложках.
    Як яны памыляліся! Наколькі мудрэйшы быў той цемнаскуры барбар, капітан тунісійскага карабля і, безумоўна, таемны пірат, які, высадзіўшыся на бераг яго карлікаваід каралеўства, запыгаўся, ці праўда, што туг жыве зямны бог. Калі ён прыехаў прывітаць госця, той салютаваў з усіх гарматаў, а потым кінуўся ніцма на дол каля ягоных ног. Барбар сказаў, што яго, імператаравы, вочы зіхцяць, нібыта два крышталі, як і належыць вачам Божых абранцаў.
    Тысяча дзвесце караблёў, але ніводны з іх не прывёз тых, каго ён найболей чакаў. Прыехалі не жонка з сынам, якім з першага дня тут былі падрыхтаваныя адмысловыя пакоі, прыехала пані Валеўская, яго колішняе каханне. А Марыя-Луіза так і не выбралася сюды з недалёкае Пармы. Яму дакладвалі, што нейкі афіцэр у мундзіры венгерскага гусара хутка суцешыў несуцешную імператрыцу. Афіцэр бліскуча грае на клавесіне, а Марыя-Луіза да самазабыцця любіць музыку... Але ён велікадушны, ён дараваў гэтай зямной жанчыне, якую ягонае каханне таксама зрабіла неўміручай. Ён дараваў ёй на ўсё жыццё наперад, бо яна падаравала яму спадкаемца, якому ён даў пры нараджэнні тытул рымскага караля і якому перадасць імперыю.
    Той пірат-афрыканец пытаўся ва ўсіх, чаму французы здрадзілі свайму зямногу богу. Тады ён, імператар, зразумеў, што небяспека ад марскіх разбойнікаў яму ўжо не пагражае. Пад сцягам імператара Эльбы пачалі неўзабаве плаваць усе гандлёвыя караблі з Генуі, Ліворна, Чывітавэкія.
    Гэты сцяг — тры залатыя пчалы на белай асноведзі з касымі чырвонымі палосамі — падняты ўжо і на караблях яго маленькага ваеннага флоту.
    Наперадзе невядомае, але калі гісторыя — плоць часу, дык ён — творца гэтае плоці.
    Французы вераць, што ён здольны выгнаць ненавісных Бурбонаў і арыстакратаў. Спадзяванні народа хутка спраўдзяцца.