Сны імператара
Уладзімір Арлоў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 383с.
Мінск 2001
Karo цяпер весяліць той буры артыст? Чые ўцёкі ўдае пад рогат гледачоў?
Ёсць нешта наканавана-сімвалічнае ў тым, што ён здыме сваю трохвуголку, надзене чужы мундзір і назавецца чужым імем не дзе-небудзь, а менавіта тут, у гэтым мястэчку. Маскарад — таксама цырк. Зрэшты, хіба не цырк — усё чалавечае жыццё?
Ад вялікага да смешнага — толькі крок. Але толькі крок і ад смешнага да вялікага. Ён сыграе гэтую дзею нанова і пераканае свет, што першы варыянт быў адно няўдалаю рэпетыцыяй.
А зараз пара ў грымёрную.
Ен звоніць, і ад’ютанг развешвае на крэслах мундзір польскага улана.
— Мы яшчэ вернемся сюды,— расшпільваючы паходны сурдут, кажа ён.
— Няма ніякіх сумневаў, мой імператар.
— Такая акалічнасць шмат каму будзе здавацца дзіўнай, але запомніце, Жэрар, усе мае памылкі ў гэтай кампаніі — вынік стомы. Я стаміўся ад дакучлівых патрабаванняў людзей, якія былі побач са мною. Я паслухаў сваіх маршалаў і страціў у часе адступлення армію. Я хацеў рушыць з Масквы на Пецярбург або адыходзіць паўднёвазаходнім шляхам. Я ніколі не думаў адступаць на Смаленск і Вільню. Гэта быў чарнавік, няўдапая рэпетыцыя.
— Так, мой імператар.
— Я вярнуся сюды, і са мною будзе трыста тысяч жаўнераў. Гэтага хопіць, каб паставіць Расею на калені.
— Вядома.
Яму не даспадобы такая гатоўнасць з усім пагадзіцца. Апрача таго, у ад’ютантавых адказах чуецца і нейкая недагаворанасць.
— Вы хацелі паведаміць мне яшчэ нешта, Жэрар?
— Так, ваша вялікасць, дцнак я не ўпэўнены, што...
— Я вас слухаю,— уладна кажа ён.
— Мой імператар, у час нарады з маршаламі вашага прыёму дабівалася адна маладая асоба...
— Я слухаю...
— Начальнік варты знайшоў у яе ў муфце дамскі пісталет.
— Дзе яна цянер?
Жэрар марудзіць з адказам, і ён чамусьці не хоча прыспешваць ад’ютанта, як бы даючы таму магчымасць знайсці найлепшы адказ.
— У вас няма падстаў хвалявацца, мой імператар,— кажа ад’ютант.— А зараз трэба спяшацца. Коні чакаюць.
Ён выходзіць на ганак, і начны марозны вецер наводліў б’е яго па твары...
8
Калючы марозны вецер наводліў б’е яго па твары, і ён прачынаецца.
Ён ляжыць тварам да сцяны з падазронаю абіўкай. За вокнамі глыбокая ноч У кандэлябры на туалетным століку патрэскваюць свечкі.
Яго абуджэнне зусім не такое, як у папярэднія дні. Разам з ім прачынаецца боль у нагах і ў страўніку. Боль, які пасяліўся ў ім ужо даўно і з кожным месяцам адваёўваў сабе новыя і новыя пазіцыі, гэты боль, адступіўшы на колькі дзён, вярнуўся ў сваё жытло — у ягонае, яшчэ хвіліну заму такое дужае цела. Боль настолькі моцны, што яму здаецца, нібыта тры апошнія дні ён жыў у крэдыт, за кошт сённяшняга.
Каб неяк утаймаваць, прыспаць гэты боль, ён не рухаецца і заплюшчвае вочы.
— Мой імператар,— чуе ён не зусім упэўненыя Жэраравы словы,— у час нарады з маршаламі вашага прыёму дабівалася адна маладая асоба...
— Дзе яна?
— У вас няма падстаў хвалявацца...
Голас ад’ютанта — як удар бізуна. Шырока расплюшчанымі вачыма ён глядзіць на сцяну.
Гэта была яна\
Ён думаў, што, адмовіўшыся пакінуць востраў, куніў сабе спакой. Як ён памыліўся!
Ён пазбегнуў сустрэчы з ёю ў Смаргоні, але яна здагнала яго тут. Яна помсціла яму ў абліччы графіні Манталон, падсыпала атруту ў віно і хавала мыш’як за шпалерамі і ў прыскрынках стала. Яна прымусіла яго зневажаць свой розум генія нікчэмнымі думкамі і падазрэннямі. А потым, ужо ў сваім сапраўцным абліччы, прыйшла ў ягоныя сны.
Яна вярнула яму сілы, зрабіла здаровым, каб потым катаваць яшчэ больш жорстка. Яна прыйшла судзіць яго ад імя свайго і ўсіх іншых народаў. Яна перашкодзіла яму вярнуцца ў Еўропу, але ёй гэтага мала.
Сцяна ў нязыркім святле свечак амаль чорная, атрутная наквець ружаў набрыняла крывёю.
Чаму ён не згадзіўся на прапанову Рабо? Можа, яшчэ не позна? Можа, ён яшчэ паспее на карабель?
— Луі! — кліча ён, усхопліваючыся з ложка.
За туалетным столікам спінаю да яго сядзіць жанчына ў белым.
Жах робіць цела нерухомым і бязважкім.
Жанчына пачынае павольна паварочваць галаву.
БШГРАФІЧНАЯ ЛаВЕДКА
Уладзімір Арлоў нарадзіўся 25 жніўня 1953 года ў Полацку.
Скончьіў гістарычны факульгэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Працаваў выкладчьікам гісторыі, журналістам, рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура».
Першыя літаратурныя творы былі змешчаныя ў студэнцкіх самавыдавецкіх альманахах «Блакітны ліхтар» і «Мілавіца».
У 1986 г. выйшла першая кніга прозы «Добры дзень, мая Шыпшына».
Аўтар дваццаці кніг прозы, паэзіі, гістарычных нарысаў і эсэ. Аддае перавагу гістарычнай тэматыцы.
За ўклад у распрацоўку тэмы гістарычнага мінулага Беларусі ўзнагароджаны медалём Францыска Скарыны.
Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Францішка Багушэвіча Беларускага ПЭН-цэнтра.
Творы У. Арлова перакладзеныя больш чым на дваццаць моваў свету.
3 М Е С Т
Апавяданні. Эсэ
Маналог святога Пётры 7
Каля Дзікага Поля 75
Кроніка Лаўрына Баршчэўскага 24
Пішу вам у Масковію 39
Тры мужы спадарыні Да.мінікі 64
Місія папскага ііунцыя 9G
Міласць князя Гераніма 108
Каханак яе вялікасці 130
Пакуль не згасла свечка 149
Пяць мужчын у леснічоўцы 168
Рандэву на манеўрах 187
Далёка да вясны 194
Клён 208
Мой радавод да пятага калена, або Спроба пазбегнуць выгнання 214
Аповесці
Дзень, калі ўпала страла 243
Час чумы 277
Сны імператара 333
Біяграфічная даведка 381
Арлоў У.
A 82 Сны імператара: Апаввданні, аповесці, эсэ /У. Арлоў.— Мн.: Маст. літ., 2001.— 383 с.— (Беларуская проза XX стагоддзя).
ISBN 985-O2-O5OO-8.
Гісторыя Беларусі асноўная тэма творчасці Уладзіміра Арлова. Кнігу склалі творы, якія ўваскрашаюць падзеі беларускага мінулага з часоў Hamai» першай дзяржазы Полацкага княства — да XX стагоддзя.
Чытача чакаюць сустрэчы з паэтам Міколам Гусоўскім, філосафам Казімірам Лышчынскім, паўстанцамі 1863 года, царазабойцам Ігнатам Грынявіцкім і іншымі вядомымі і невядомымі асобамі айчыннай гісторыі.
УДК 882.6-31
ББК 84 (4Бен)6
Літаратурна-мастацкае выданне
Беларуская проза XX стагоддзя
АРЛОЎ
Уладзімір Аляксеевіч
СНЫ ІМПЕРАТАРА
Апавяданні, аповесці, эсэ
Рэдактар В. М. Хлебавец
Мастак A. I. Цароў
Мастацкі рэдактар М. Я. Шкурпігп
Тэхнічны рэдактар Л. С. Зубец
Карэктары Я. 4. Бебель, Л. А. Дзядзюля
Падпісана да друку 04.05.2001. Папера афс. № 1. Фармат 84x100 У32.
Гарнітура Тып Таймс. Афсетны друк. Умоўн. друк. арк. 18,72. Улік.выд. арк. 21,22. Тыраж 4000 экз. Зак. 1025.
Падатковая льгота Агульнадзяржауны класіфікатар Рэспублікі Беларусь АКРБ 007-98, ч. 1; 22.11.20.300.
Набрана і звярстана на настольна-выдавецкай сістэме.
Выдавецкае рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Мастацкая літаратура» Дзяржаўнага камітэта Рэспублікі Беларусь па друку. Ліцэнзія ЛВ № 3 ад 11.09.2000. 220600, Мінск, праспект Машэрава, 11.
Аддрукавана з арыгінала-макета заказчыка на рэспубліканскім унітарным прадігрыемстве «Паоіграфічны камбінат імя Я. Коласа». 220600. Мінск, вул. Чырвоная, 23.