Сны імператара  Уладзімір Арлоў

Сны імператара

Уладзімір Арлоў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 383с.
Мінск 2001
88.01 МБ
Нездарма, нездарма беіла да яго адсюль моладзь. Некаторыя ваявалі пад ягонай рукою яшчэ на берагах Hina. А хутка жаўнераў, народжаных на гэтай зямлі, будзе ў Вялікай арміі не меней, чым у Аляксандра. Прычым пад штавдарамі цара ваююць рэкругы, а ў яго, Напалеона, будуць валанцёры.
Да нрыходу расейцаў гэтая краіна не ведала рэкруцкіх набораў. Цяпер рэкруты з берагоў Нёмана, Дзвіны і Дняпра служаць 25 гадоў.
Расея, як разбойная шація на лясной дарозе, прыставіла да горла нож і вывернула захопленай краіне кішэні. Дзяржаўныя падаткі збіралі тут, у адрозненне ад усёй імперыі, толькі ў звонкай манеце, і гата пры курсе, калі 100 папяровых рублёў роўныя 22 срэбным. Плаціць асігнацыямі дазволена толькі летась. А калі сюды дадаць яшчэ колькі спусташальных паходаў расейскіх войскаў і немагчымасць пасля Тыльзіцкага міру вывозіць збожжа ў Англію...
Кацярына і яе сын Павел абяцалі тутэйшаму люду палёгку, ды замест гэтага раздалі паўмільёна сялянаў расейскім памешчыкам, прычым не ўсе з таго паўмільёна былі раней прыгонныя. Трынаццаць з лішкам тысяч душ і горад Кобрын атрымаў за заслугі генерал-фельдмаршал Сувораў.
Апрача таго, кожныя восем з дзесяці жыхароў краіны — грэка-католікі, якіх Пецярбург пачынае пераганяць у праваслаўе, каб адабраць магчымасць гаварыць з Богам на сваёй мове і хутчэй зрабіць у душы расейцамі. На гэты конт ён, імператар, выдасць адмысловы ўказ. Ён памятае, што уніяцкія святары не чыталі ў сваіх храмах пасланне расейскага сінода, дзе з падказкі царскага двара яго, Напалеона, абвяшчалі папярэднікам Антыхрыста.
Расея сама абрала свой лёс. Яна паставіла яго перад выбарам: вайна або ганьба...
— Vive le liberateur! — крычыць за колькі крокаў ад яго юнак у канфедэратцы.
Гэты бязвусы маладзён таксама стане пад ягоныя сцягі. У Вялікую армію, марачы пра незалежнасць Бацькаўшчыны, уліваюцца і шляхцічы, і студэнты, і простыя мужыкі, і з кожным днём іх будзе ўсё болей.
Ён прыйшоў сюды як вызваліцель і за абяцанне аднавіць Вялікае княства атрымае не толькі правіянт і фураж, але і стотысячнае войска, якое Агінскі дакляраваў імператару Аляксандру.
— Vive Napoleon!
Ен думае пра ўсё гэта і ганарыцца сённяшнім тонкім тактычным прыёмам. Першы пгд сваімі бел-чырвонабелымі сцягамі ўвайшоў у горад 8-ы полк кавалерыі Дамініка Радзівіла. Ён, імператар, не звязаў сабе рук ніякімі абяцаннямі і ўадначас як бы засведчыў самыя рашучыя намеры.
Вільня ля ягоных ног. На пляцы перад катэдраю ён загадвае выбіць медаль з нагоды ўзяцця яшчэ адной сталіцы.
Ён, пераможца, едзе з почтам па старых вулачках. Вядома, Вільня — не Мілан і не Варшава, але горад падабаецца яму. У разнасцежаных сонечных вокнах і на гаўбцах — жанчыны з кветкамі. Сапраўдны дождж з кветак. Ён купаецца ў кветках і ў захопленых жаночых позірках, часам весела заўважаючы ў вачах у мужчын рэўнасць.
— Vive le liberateur!
Вузкія, пакручастыя, як у далёкім Аяча, вулачкі, старадаўнія камяніцы, храмы... Барадаты уніяцкі святар, які шырока хрысціць яго. Гурт юнакоў, падобных да студэнтаў. Адзін з іх падбягае да ад’ютанта: дзе можна запісацца ў Вялікую армію?
Але што гэта там, водбліз рэчкі? Ён міжволі прытрымлівае каня, і ўслед за ім спыняецца ўвесь почат. Наперадзе маленькае дзіва з чырвонае цэглы. Такую дасканалую готыку рэдка сустрэнеш і ў еўрапейскіх сталіцах. Усё ж Вільня — Еўропа. Гэтым храмам мог бы ганарыцца любы французскі горад.
— Сабор святой Ганны,— чуе ён пачцівае тлумачэнне.
— Каб прымеў, я перанёс бы яго на далоні ў Парыж,— кажа ён, ведаючы, што яго словы безліч разоў будуць паўтараць каля гэтых казачна-суладных муроў і праз стагоддзі.
На нецярплівым маладым кані пад’язджае ад’ютант. 350
— Ваша вялікасць, адна маладая асоба просіць у вас аўдыенцыі.
— Вы забыліся пра мой загад? — рэзка пытаецца ён, не адводзячы вачэй ад сабора.— Я адмяніў усе сустрэчы да канца тыдня.
— Мой імператар, яна настойвае...
— Я не прывык мяняць рашэнні,— уквелена адказвае ён.
— Яна зусім юная... Ваша вялікасць, я падумаў, што...
Ён хоча адказаць зусім груба, ды чырвоныя карункі святое Ганны гасяць гнеў.
— Хто яна? — паварочваецца ён да ад’ютанта і ўжо незласліва заўважае ў вачах у таго змоўніцкія агеньчыкі.
— Яна тут.— Ад’ютант ківае на экіпаж пад старым берастам леваруч сабора.
Побач з экіпажам у профіль да імператарскае кавалькады стаіць юная жанчына ў белай сукенцы з палярынай.
Знячэўку ён пазнае гэтую русявую галоўку ў кудзерках. Ля карэты жанчына з яго ўчарашняе ночы.
— Перадайце,— кажа ён да ад’ютанта,— што сёння ўвечары я прыму яе.
Ён едзе далей, дзівячыся, што сонца схавалася і неба ў момант вока заткалі па-восеньску нізкія хмары. Вуліцы пустэльныя, нікога няма ні на галубцах, ні за шыбамі зачыненых вокнаў. Колькі хвіляў таму на яго сыпаўся град кветак, а брук ужо чыста падмецены. За павароткаю да касцёла святога Казіміра ён нарэшце разумее, што з таго першага, пераможна-бесклапотнага віленскага адвячорка праляцела болей за два тыдні.
Ён паспеў знелюбіць горад, які з такой шчырасцю вітаў яго, які чакаў яго, магчыма, яшчэ больш прагна, чым Варшава. Бываюць хвіліны, калі ён ледзьве трывае гэтую былую сгаліцу, што ўсё меней нагадвае яму Еўропу. Дапамагаюць адно штодзённыя конныя прагулянкі да святой Ганны. Толькі яна яшчэ можа супакоіць ягоную душу боскім хараством. Мо якраз яна і паслала яму гэтую жанчыну?
У лістах у Парыж ён піша, што стварае Часовы ўрад Княства, ды калі быць перад сабою шчырым, ён проста вымушаны сядзець у Вільні, каб здабыць войску прыпасы, бо, адступаючы, расейцы паляць усе наладаваныя царскімі прыхільнікамі магазіны.
У вёсках пачаліся хваляванні, і ён мусіць пасылаць супроць сялянаў войскі...
Лета дажджлівае, дарогі размяклі, і армія не можа ісці так хутка, як хацелася. Днямі яму пераклалі хроніку з мясцовай газеты: «Непераможныя палкі вялікага Напалеона... велікавскімі крокамі...» Гэта настолькі нагадвала здзек, што ён ужо меўся быў арыштаваць рэдактара.
Асабліва няўтульна робіцца вечарамі, калі паняверка і трывога, здаецца, глядзяць у кожнае вакно. Таму ён чакае сённяшні вечар з лёгкім хваляваннем і — з надзеяю. Ён ведае: жанчьпіа можа дапамагчы і ў самым безнадзейным становішчы — не, зусім не мудрымі парадамі, а толькі тым, што яна — жанчына і яна з табою, няхай усяго толькі адзін вечар ці адну ноч. Такое ўжо здаралася з ім і ў цяжкія дні ў Гішпаніі, і ў выгнанні на Эльбе. Лёс пасылаў яму жанчын, што зноў рабілі яго ўсемагутным.
Праўда, ён паслаў і гішпанку, у якой вартавыя знайшлі ў карсажы бутлік з атрутаю, але ўспамінаць пра яе ён не хоча.
Ён чакае госцю ў кабінеце, пераглядаючы паперы.
На стале перад ім — выбіты ў гонар узяцця Вільні медаль: ягоная галава ў лаўровым вянку трыумфатара...
Учора ў катэдральным саборы граф Жозэф Серакоўскі заклікаў жыхароў краю падтрымаць Вялікую армію, а ён не адчувае з гэтае прычыны ніякай радасці.
Яшчэ адно паведамленне пра сялянскі бунт. Загінула трое жаўнераў і капрал.
Белая сукенка з палярынай. Экіпаж ужо едзе па віленскіх вуліцах.
Часовы ўрад Княства прысягнуў яму, але выконваць абавязкі саюзнае дзяржавы яўна не спяшаецца. Разлікі на стотысячнае войска, пэўна, давядзецца перавесці ў разрад летуценняў. Гэтыя паны значна больш заклапочаныя тым, каб атрымаць ад яго згоду на федэрацыю з Польшчай. Яны, здаецца, не разумеюць, што ідзе вайна і ягоныя думкі занятыя найперпі вайною.
Ён падпісаў указ аб стварэнні ў кожным павеце роты жандармерыі. Афіцэрамі і унтэр-афіцэрамі будуць мясцовыя дваране. Кожны дзень ён атрымлівае звесткі пра іхнюю незадаволенасць. Распешчаная вольнасцямі шляхта бачыць ва ўказе абразу годнасці. Урад Княства таксама не ў захапленні, бо залежыць ад французскага камісара. Яны, відаць, думалі, што забяспечваць французскае войска будзе нейкі добры чараўнік.
Страшэнна марудна ідзе і камплектаванне новых палкоў. Ён задаволены, бадай, адно генералам Канопкам са Слоніма. Полк уланаў, які генерал набірае са шляхецкае моладзі, ён загадае прылічыць да імператарскай гаардыі і пакіне яго на радзіме супроць Тармасава. Часовы ўрад дакладвае, што ў бліжэйшы час зможадаць Вялікай арміі пяць пяхотных палкоў і чатыры — уланскія. Менская і Біленская губерні выставяць па тры тысячы, Гарадзенская — дзве з паловаю, Беластоцкая — паўтары.
Вакол галавы ўецца сапраўдны рой імёнаў, лічбаў, назваў... 3 гатага рою вылятае і балюча джаліць адна з іх — Мір. Пад Мірам казакі з ар’ергарда Платава разбілі дзевяць уланскіх палкоў польскай кавалерыі.
Ён касавурыцца на гадзіннік з пазлачоным богам вайны Марсам. Сёння зухаватага ваяку павінна змяніць на варце Венера. Ён ужо загадаў падрыхтаваць вячэру на дваіх. Кані не пахаладнее, яны маглі б гіавячэраць на тэрасе...
Весткі пра ахвяраванні на Вялікую армію. Нейкі наваірадскі шляхціч не пашкадаваў на шапкі французскім сапёрам ажно цэлае футра з сібірскага мядзведзя. Які чуллівы клопат пра вызваленне Бацькаўшчыны! Ад князёўны Радзівіл аірымана 30 бочак мукі. 2 — крупаў, 10 валоў і 12 бараноў. I гата найбагацейшы род, пра які склалі прымаўку: кароль у Варшаве, а Радзівіл у Нясвіжы. Кажуць, адзін з Радзівілаў калісьці купіў у Парыжы перад сваім домам цэлы квартал, а потым загадаў гэты квартал знесці — каб не блукалі, ідучы ў суседнюю цукроўню па ўлюбёныя княжыя цестачкі, ягоныя пахолкі. 2 бочкі крупаў... Гонар роду ратуе князь Дамінік, які забяспечыў зброяю і рыштункам увесь свой полк. 12 бараноў.. А вось яшчэ адно шчодрае ахвяраванне вызваліцелям: рэшата яек і тры фунты масла. I пра такую шчодрасць яны яшчэ адважваіоцца пісаць у газетах! Дрэнны знак...
Непераможныя палкі вялікага Напалеона... веліканскімі крокамі...
Vive 1’empereur!
Vive le liberateur!
Нарэшце ён чуе крокі ад’ютанта.
Твар у таго непранікальны, але пра ўсё кажуць вочы. Яны зычаць поспеху. Ён павінен скінуць з плячэй стому і няўпэўненасць. Гэта трэба не толькі яму — Францыі, усёй Еўропе...
Залаціста мігцяць свечкі. Тэраса абвітая плюшчом, і ад яго кладуцца зялёныя цені — на абрус, на буйныя
белыя лілеі ў багемскай вазе, на тую самую белую сукенку, у якой ён убачыў яе каля сабора святой Ганны.
Ціхі звон келіхаў, ціхі смех. Пенлівае шампанскае. Лёгкасць і нязмушанасць першых словаў. Яе такое натуральнае «мой імператар»...