Сны імператара
Уладзімір Арлоў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 383с.
Мінск 2001
— Ад раніцы дажджлівы,— адказвае ён, пацепваючыся ад холаду,— потым, як заўсюды на нашым гнілым востраве, на пару гадзін выблісне сонца. Але нават калі яно сёння адпачывае, мы сустрэнемся ля крыніцы. Спадзяюся, з табой прыйдзе і наш сябар.
Імператар сядае за туалетны столік і пачынае займацца пазногцямі.
— Луі, перадай, каб сняданне падалі ў кабінет.
Выходзячы са спальні, ён глядзіць на абіўку з ружамі і ўспамінае, што «сінія гусары», якія выйгралі ў тое лета бітву пад Клясціцамі, у чатырнаццатым годзе першыя прайшлі ўрачыстым маршам па Парыжы.
Ён снедае адзін. Яму дастаткова маўклівага дыялога з безыменнай жанчынаю, голас якой несціхана гучыць у ім насуперак волі.
Сурвэтку кратае сонечны прамень. Усё як зазвычай: дождж, сонца, потым халодны вечаровы туман. Тое самае паўторыцца і заўтра, і паслязаўтра...
Сябры вынайшлі бліскучы план уцёкаў, і ён прымае яго. Праўда, з адной агаворкаю...
Імператары не маюць права хавацца за кулісы.
Ён падыходзіць да канторкі і пачынае хутка пісаць. Запячатаўшы канверт, хавае яго ў кішэню камізэлькі, зашпільвае сурдут і бярэ ў рукі ўлюбёную кавеньку з ільвінаю галавой. Час выпраўляцца да крыніцы.
Бянтэжачыся ад свае чуллівасці, ён дотыкам далоні вітаецца з вербамі і затоена — нібы ў тое казачнае люстэрка, што можа прадказаць будучыню — углядаецца ў крыніцу.
Хто гэты чалавек, адлюстраванне якого зыбаецца на бруістай воднай паверхні? Рэвалюцыянер? Тыран, асуджаны на павольную агонію на забытым Богам востраве? Зрэшты, тыранаў нараджаюць якраз рэвалюцыі. Геній? Блазан? Ад вялікага да смешнага — адзін крок. Няхай нашчадкі вырашаюць, ці зрабіў гэты крок ён.
Павеў ветру сцірае ягоны твар. Зараз рабацінне супакоіцца, і, калі пільна ўгледзецца, ён убачыць іншае аблічча.
Гісторыю Напачеона будуць нанова перапісваць кожныя пяцьдзесят гадоў, але ніхто не даведаецца, ніхто і ніколі не здаіадаецца, якая роля належала ў ёй маленькай безыменнай жанчыне з мушкамі-іскрынкамі ў вачах.
Думка прыносіць яму задавальненне. Гэтая таямніца — толькі ягоная, і ён забярэ яе з сабою ў магілу, каб там не было самотна.
Чакаць Луі і Франсуа даводзіцца нядоўга. Імператар глядзіць на іх і забаўляецца здагадкамі, як прыяцелі сустрэнуць ягонае рашэнне.
— Калі карабель выходзіць у акіян? — пытаецца ён.
— Заўтра на досвітку, мой імператар,— адказвае Рабо, усім сваім выглядам дэманструючы адвагу.
— Зараз,— прыцішыўшы голас, уступае ў размову камердынер,— мы мусім паасобку вяряуцца ў дом. Мой імператар, вам давядзецца пакінуць Лонгвуд ужо сёння. Мяне непакояць паводзіны графа Манталона. Апрача таго, візіты Рывара маглі насцярожыць ангельцаў.
Імператару да душы Маршанава расхваляванасць.
— Перамена адзення і грымоўка не павінны заняць болей за паўгадзіны,— пранягвае той.— Абставіны такія, што вы можаце ўзяць мінімум рзчаў. Самыя Kam-
тоўныя рукапісы... На дарозе за чвэрць мілі ад Лонгвуда праз гадзіну будзе чакаць экіпаж.
Рабо прыкладае руку да сэрца:
— Ваша вялікасць, я малю вас паспяшацца.
— Рабо застанецца ў Лонгвудзе,— дадае камердынер.— Я буду суправаджаць вас да карабля.
Як яны прымуць ягоныя словы?
Імператар праводзіць рукою па стаўбуры старэйшай, самай мудрай вярбы — нібы просіць у яе яшчэ крыху рашучасці. Потым абдымае слугаў за плечы — дзеля гэтага высокаму Маршану даводзіцца нагнуцца.
— Сябры мае...— пачынае імператар.— Мы зробім прасцей...
Апошняя каламуць сумневаў асела на дно.
— Мы зробім прасцей. Я застануся ў Лонгвудзе, a цябе, Рабо, за чвэрць мілі ад дома будзе чакаць экіпаж. He, сябры мае, не пярэчце, а выслухайце мяне і пастарайцеся зразумець.
Я меў уладу, якая набліжалася да Гасподняй. Я прынёс на зямлю такія няшчасці, якія дадзена пасылаць толькі Усявышняму, Пакуты на гэтай скале пасярод акіяна — маё пакаранне і выкупленне.
— Мы адмаўляемся верыць вашым словам. Хіба тры пражьпыя туг гады — недастатковая цана?
— He, Луі. Хрыстос не быў бы Богам, каб не памёр на крыжы... Драма майго жыцця скончыцца тут, на сцэне, а не за кулісамі гісторыі.
— Ваша вялікасць...— разгублена кажа Рабо.— Значыцца, усё марна...
— He Франсуа. Людскія ўчынкі не бываюць марнымі. Наш план застаецца ў сіле. Гэта мой загад. Ты вернешся ў Еўропу, паселішся ў Вероне і будзеш гандляваць оптыкай і каштоўнымі камянямі. Ты таемна сустрэнешся з маёй жонкаю і з маленькім Напалеонам II...
— Але...
— Вы, месье Рывар, атрымаеце самыя падрабязныя інструкцыі. Ну а мне давядзецца выканаць вашу ролю. Буду гаварыць вашым грубаватым голасам. Буду забываць, дзе ляжаць знаёмыя рзчы. Здзіўлю ўсіх няпамятлівасцю. А Маршан абавязкова падзеліцца з астатнімі сваімі падазрэннямі. Мы з вамі яшчэ дамо клопату гісторыкам і біёграфам.
Ужо даўно ён не падабаўся сабе так, як у гэтыя хвіліны. Апошнія яго словы прагучалі амаль што весела.
— Я ведаю, табе цяжка гэга чуць, Луі. Няхай цябе суцяшае, што мы з табою застанемся разам да апошняга дня. А табе, Рабо, няхай будзе суцяшэннем багатае жыццё веронскага гандляра.
Колькі хвіляў пад вербамі чуваць толькі голас крыніцы. На залаціста-брунатны стаўбур апускаецца блакітная стрыбаўка. Аднекуль адразу ж з’яўляюцца і атачаюць яе мурашкі. Імператар не хоча, каб з гэтаю жамярыцай прычынілася тое самае, што ўчора з яе супляменніцай. Уцякай! — у думках загадвае ён і з палёгкаю бачыць, як стрыбаўка ўзлятае і мурашкі застаюцца ні з чым.
— Заўтра каля паўдня,— кажа Маршан,— карабель пройдзе каля паўночнай часткі вострава, недалёка ад Лонгвуда. Мы з Рабо збіраліся прыйсці на бераг, каб назаўсёды развітацца з вамі.
— Мы з табой прыйдзем на бераг, каб развітацца з Рабо. Дай я цябе абдыму, дарагі Франсуа. Калі ў мяне ёсць такія падданыя, я пражыў жыццё недарэмна.
3 вачэй у Франсуа бягуць на фальшывую бараду слёзы. Імператар расшпільвае сурдут, дастае канверт і працягвае яго двайніку.
— Туг ты знойдзеш колькі карысных парадаў, штс могуць спатрэбіцца табе ў Вероне.
Франсуа змагаецца са слязьмі.
— Весялей, месье Рывар! Няўжо вам не хочацца хутчэй трапіць у Верону? Дарэчы, не забывайце, што гэта радзіма Рамэо і Джульеты. На вашым месцы я не шкадаваў бы падарункаў бедным закаханым.
Імператар адварочваецца і чакае, пакуль крокі не аціхнуць. Як шкада, што маленькая жанчына з ягоных сноў не чула размовы пад вербамі. Зрэшты, чаму не чула, калі яна ўвесь час была з ім? Яна ўсё ведае, і таму яны з ёю, як і з Рабо, болей не сустрэнуцца.
Ён заслужыў спакой.
Ён падстаўляе далонь пад струмень крыніцы. Няхай сплываюць згрызоты і трывогі апошніх дзён, няхай застаецца адно найвялікшы скарб гэтага свету — спакой.
Нізкі сонечны прамень прабіваецца аднекуль з-за скалы і афарбоўвае празрысты струмень чырванню.
Ён адрывае руку, як ад вару, і ўважліва разглядвае яе. He, так нельга. Ен зрабіўся занадта прымхлівы. Гэтыя сны...
Але сёння ён заслужыў спакой.
Ён уяўляе, што ўвечары ў ягоным ложку, там, дзе яго абдымалі і лашчылі рукі Альбіны, там, адкуль ён вяр376
таўся ў снах у свае найлепшыя дні, у яго ложку мог упершыню засынаць Рабо. Ад гэтае думкі я.му робіцна непамысна, і ён цешыцца, што ляжа ў свой ложак сам. Наваг калі сцены вакол яго дыхаюць смерцю.
Ён заслужыў спакой.
7
Пасля кароткай нарады з маршаламі ён застаецца на самоце.
Сканчваецца яшчэ адна дзея трагедьп. Сканчваецца не ў сталіцы, не ў царскіх і не ў губернатарскіх палацах — у занесеным снегам мястэчку, у цеснай мураванцы, дзе мог бы на добры лад кватараваць капрал.
У гэтай дзеі ён яшчэ раз выйдзе на сцэну, але пад чужым імем.
Ён успамінае, як, адпраўляючы ад’ютанта Ларыстона да Кутузава, не загадваў, а маліў: «Мне трэба мір, я хачу падпісаць мір. Я заплачу любую цану, толькі б уратаваць гонар».
Уратаваць гонар не ўдалося.
Малаяраславец, Вязьма, Чашнікі, Полацк, Бярэзіна... Толькі чужыя памылкі дазволілі яму выратаваць частку войска...
Трупы, трупы... Заваленыя трупамі палі бітваў. Заледзянелыя, прыцярушаныя снегам трупы на ўзбочынах гасцінцаў. Трупы ля чорных плямін пагаслых вогнішчаў на прыдарожных лясных галявінах. Азызлыя, пачварна вялікія трупы на дне Бярэзіны... Свет, у якім мёртвых болей, чым жывых.
Тысячы і тысячы галодных абмарожаных істотаў, што праз дзень ці праз тыдзень таксама ператворацца ў трупы, сагрэўшыся ў свае астатнія імгненні ўспамінам пра сады на беразе Роны ці вінаграднікі ласкавага Праванса... Вялікая армія, з якою ён марыў дайсці да берагоў Ганга... Натоўпы абадранцаў, апранутых ва ўсё магчымае і немагчымае, адабранае ў сялянаў і адзін у аднаго адзенне.
— Vive Гешрегейг'
Сёння раніцой ён пад’язджаў да гэтага мястэчка. Побач з трактам варылі каніну былыя уланы, якіх хоць і з цяжкасцю яшчз можна было пазнаць па форме. Згледзеўшы імператарскую кавалькаду, яны засталіся абыякавыя, ніхто нават не паспрабаваў падняцца. Два дзе-
сяткі галодных вачэй слізганулі па конніках і зноў утупілі прагныя позіркі ў закураны саган над агнём.
Ён паспешліва адвёў вочы і ўбачыў наперадзе паласаты верставы слуп і побач — захутанага ў жаночую хустку жаўнера. Той угледзеў імператара і, абдымаючы адной рукою слуп, намагаўся ўстаць.
— Чым мы можам дапамагчы яму? — павярнуўся ён да спадарожнікаў, і ад’ютант, прыспешыўшы каня, выехаў наперад.
Кавалькада спынілася.
— Ваша вялікасць,— вярнуўшыся, прамовіў ад’ютант,— мы не дапаможам гэтаму няшчаснаму.
Адно тады ён змеціў на галаве ў жаўнера белую стрэшку. Снег ляжаў і на паднятай руцэ, якая вітала смерць.
— Vive 1’empereur!
— Закрыйце яму вочы! — прышпорваючы каня, загадаў ён.
Вызваляючыся ад таго позірку шкляных вачэй з застылым у іх белым бязмежжам, ён трасе галавой і выклікае ад’ютанта.
— Загадайце падрыхтаваць мундзір...
Праз нейкую гадзіну ён пакіне армію. каб хутчэй пакінуць і гэтую краіну, якая нрагнула вызвалення і якой ён прынёс кроў і смерць.
Яму распавялі, што ў гэтым мястэчку з барбарскаю назваю Смаргонь князі Радзівілы трымалі мядзведжую муштроўню. Вучоныя звяры разыходзіліся адсюль са сваімі павадырамі па ўсёй Еўропе і весялілі жыхароў на гарадскіх пляцах і вясковых кірмашах. Кажуць, яны даходзілі да Парыжа і забаўлялі каралёў у Луўры.
Сёлета ў дзень яго нараджзння адзін такі касалапы цыркач выступаў перад ім. Мішка таньчыў мазурку, хадзіў на задніх лапах і вельмі пацешна паказваў, як дзячок вяртаецца з хрэсьбінаў і як уцякае ад Вялікай арміі цар Аляксандр.