Сны імператара
Уладзімір Арлоў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 383с.
Мінск 2001
Відаць, ад песні на незразумелай мове, ад народжанай ёю няўцямнай трывогі вогкі ветрык, што цягне ад ракі, здаецца яму зусім халодным.
— Мой імператар...— чуе ён і знячэўлена паварочваецца на знаёмы голас.
Пад ясенем стаіць безыменная жанчына з віленскай ночы. Яна з’явілася так раптоўна, як магла б, напэўна, прыйсці да чалавека, саслізнуўшы з пераплеценых галінаў, сама дрыяда.
— Як вы сюды трапілі? — пытаецца ён, і сэрца пачынае абмываць струмок радасці.
Заміж адказу — усмешка.
Яна такая самая — і фрызура, і белая сукенка з лёгкай палярынаю... У руцэ букецік дробных блакітных кветак з жоўтымі вочкамі...
— Як вам удалося прайсці праз варту?
— Я скачала, што вы мяне чакаеце.
— Вы... сказалі праўду.
Той раз яна дапамагла яму пазбыцца паняверкі. Які падарунак чакаць ад яе сёння? Зрэшты, падарунак — ужо само ейнае з’яўленне, такі неспадзяваны працяг песні шштагонаў.
Яму адно здавалася, што ён забыў яе. Ён чакаў сустрэчы. Ён хацеў ведаць, прыйшла яна сама ці хтосьці 368
прыслаў яе. Хацеў даведацца, хто яна, жанчына, што так чулліва спрабавала выконваць ролю заступніцы свайго народа? Хацеў паглядзець у зялёныя вочы...
Ён ужо чуе гукі і пахі іх першае ночы і прадчувае ноч сённяшнюю. Ён успамінае яе цела...
— Як называюцца вашы кветкі? — гаворыць ён, каб запоўніць пярэрву.
— У народзе іх завуць жабіны вочкі. Праўда, падобныя?
— Вы так лёіжа апрануліся... Пойдзем у дом.
Ён падае ёй руку, і яны ідуць да палаца. Вокны прытульна свецяцца. Над садам песціцца сярод першых зорак шчарбаты луідор месяца, і ад дрэваў кладуцца на сцежку вычварньія цені.
Капя ўвахода іх сустракае ад’ютант. Імператар не можа зразумець, чаго ў вачах у ад’ютапта болей: ухвалы ці здзіўлення? Але хіба не ён загадаў прапусціць госцю ў сад?
Яны, як і першы раз, вячэраюць удваіх. Бязгучна і непрыкметна з’яўляюцца і знікаюць слугі. У збанку no634 з вазаю, поўнай садавіны, мініяцюрны букецік яе жабіных вочак.
— Расея будзе ўпакораная!
Ён падымаецца ад стала і пачынае хутка пахаджаць ад вакна да дзвярэй.
— Расея будзе ўпакораная,— адрывіста гаворыць ён.— Я іду на Смаленск. Потым я вазьму Маскву. Гэта будзе ўдар у самае сэрца Расеі.
Ён ледзь стрымліваецца, каб не сказаць, што на сваёй мапе пазначыў ужо стрэлкамі паход на Індыю.
Яна маўчыць. Маленькая рука цягнецца да вазы і бярэ чорную ад спеласці вішню.
Яе маўчанне злёгку бянтэжыць яго. Напэўна, зараз ён пачуе нешта з таго, што ўжо чуў у Вільні. О, гатая роля ратавальніцы! Але няхай. Такая — яна яшчэ больш жаданая.
Ён гаворыць пра баі пад Астроўнам і Лучосай, пра бяссонныя ночы, узнагародаю за якія будзе сённяшняя ноч у гэтым утульным палацы над Дзвіною, па якой недзе далёка плывуць пад начным небам са сваёй трывожнаю песняй асначы.
— Вы не думалі,— нарэшце загаварыла яна,— чаму так адчайна біліся царскія палкі пад Астроўнам? Там служаць пераважна віленцы і віцябляяе Гэта благі зпак, мой імператар...
Так, ён не памыліўся.
-— Вы збіраецеся ісці на Маскву... Зусім нядаўна я чула ад вас іншыя словы. Вы прысягалі, што не пойдзеце сёлета далей Беларусі. Вы памятаеце? Я нагадаю вам вашыя словы: «Ісці сёлета далей — тое самае, што самахоць ісці насустрач гібелі...»
Ён смяецца. Яна зноў у сваёй ролі.
— На вайне, мая дарагая, абставіны могуць змяніцца імгненна. Так, як налятае віхура.
— Мой імператар, калі вы і цяпер не падтрымаеце імкнення маёй краіны да волі, калі не дасцё згоды на федэрацыю Княства і Кароны, вы здратуеце не толькі нашы надзеі. Вы перакрэсліце і свае.
Як яму надакучылі гатыя размовы пра аднаўленне федэрацыі, пра незалежнасць! Ад іх ужо даўно цягне на позехі.
— Вы забываеце, што за паўтара месяца я вызваліў усю вашу краіну ад расейскага прыгнёту.
— I, каб мы не забывалі пра гэта, запатрабавалі, апрача новых падаткаў, сплаціць вам усе нашы старыя даўгі цару. Хіба вы не ведаеце справядлівасці гэтых даўгоў, хіба не ведаеце, што падаткі ў нашых губернях былі ў пяць разоў цяжэйшыя, чым у Расеі?
Як ёй пасуе хваляванне і бледны румянак на шчоках! Ён сочыць ужо не столькі за яе словамі, як за ёю самой.
Ягонай арміі трэба надзейны тыл.
Яна клапоціцца пра яго тыл! Брава!
Сяляне чакаюць скасавання прыгону, як у Польшчы, а ён вымагае бясконцых паставак фуражу і харчу. Пад выглядам ахвяраванняў жаўнеры бяруць з кожнага двара па два пуды сена і саломы і па пяць — жыта і аўса.
Яна нядрэнна дасведчаная...
— Мой імператар, цярпенне ў сялянаў канчаецца. Яны хутка падымуць зброю супроць вас.
Няўжо яна сапраўды лічыць, што ў гэтай правінцыі, на краі цывілізаванага свету, а мо — пасля сарака гадоў расейскага панавання — ужо і за межамі цывілізацыі, няўжо яна верыць, што менавіта тут можа вырашацца лёс Еўропы і ўсёй эйкумены?
Якая яна мілая зараз, калі ад хвалявання ці ад гневу ў яе заірдзеліся не толькі шчокі, але і вушкі... Ён чуе знаёмы пах дыму, што струменіць дц ейных валасоў.
— Мая дарагая, палітыка і яе працяг, вайна,— не дая жаночых галовак. Таму я схіляюся перад вашаю мудрас370
цю. Далібог, вы з поспехам маглі б замяніць сяго-таго з маіх маршалаў.
Ён цалуе ёй руку і глядзіць у зялёны бурштын з чорнымі іскрынкамі.
— Паверце, я не забыў ніводнага свайго слова і не адмаўляюся ад іх. У гонар нашае сустрэчы, у гонар ночы, якую вы мне падорыце, я зраблю Віцебск сталіцаю заваяваных земляў.
Слугі пакінулі іх. Цяпер яны самі — ён, імператар Еўропы, і яна, безыменная жанчына, адна з мільёнаў яго падданых,— робяцца слугамі і падданымі ночы.
I зноў пах дыму, пах і смак суніцаў...
I цёмная начная рака, што плыве за вокнамі ў невядомасць.
6
Яна і тады, у палацы над Дзвіною, не назвала свайго імя. Што змушала яе так старанна захоўваць incognito? Простая боязь кампраметацыі ці нешта іншае, загадкавае? Хто прысылаў яе? Ён абганяецца ад недарэчнай, бязглуздай думкі, што на хвілю перацінае дыханне. Толькі містыкі яму і не хапала...
He, віцебскую ноч лепей забыць, не ўспамінаць. Лепей не думаць пра тое, што за адзін год краіна гэтай маленькай зеленавокай жанчыны страціла мільён жыхароў. Яму ёсць чым заняць думкі — блізкая размова з Маршанам і Рабо, заўтрашні дзень.
Няўжо ў ейных словах была праўда? Калі б ён спыніўся, калі б не пайшоў далей Беларусі, калі б вызваліў сялянаў і даў краіне не папяровую, а сапраўдную незалежнасць, калі б дазволіў Польшчы і Вялікаму княству злучыцца ў федэрацыю... Няўжо тады ён мог бы выйграць расейскую кампанію? Мог бы выйграць наогул, не алынуцца ў выгнанні, кожны дзень бачыць сына і ведаць, што перадасць яму трон?
За Смаленск ён заплаціў дваццайцю тысячамі забітых і параненых. У войсках, што абаранялі горад, было шмат яе суайчыннікаў. Узяўшы Смаленск, ён у гневе даў дазвол рабаваць. Дзве тысячы месцічаў схаваліся ў саборы і сядзелі там два тыдні, пакуль горад не абабралі да апошняе ніткі.
Смаленск бараніла і сялянскае рушэнне. Сяляне ваявалі не горш ад старых жаўнераў. У той час яны ўжо не
зводзілі падрахункаў з панамі, не палілі сядзібаў і не прыводзілі сабе на дапамогу марадзёраў. Сяляне ўжо страцілі надзею.
Яе словы, сказаныя ў віцебскую ноч, хутка спраўдзіліся. Мужыкі ўзяліся за зброю. Кожны дзень яны забівалі тых, ад каго яшчэ ўчора чакалі паратунку. Забівалі кулямі і штыхамі, а калі не было стрэльбаў — сахарамі. аглоблямі, косамі... Яны замкнулі аблогаю дванаццацітысячны віцебскі гарнізон. Каб уратаваць гарнізон ад галоднае смерці, ён перад самым Барадзіном мусіў паслаць у Віцебск дзесяць тысяч пяхоты і кавалерыі.
3 дна памяці выплылі і насунуліся на яго барадатыя сялянскія твары...
Аднойчы ён загадаў прывесці да сябе палонных партызанаў. Стоўпіўшыся, яны стаялі каля дзвярэй пад наведзенымі рулямі стрэльбаў і маўчалі. Два дні таму яны выразалі атрад фуражыраў, адпусціўшы толькі маркітантку.
Палонныя адмовіліся адказваць на пытанні, і — гэта найбольш уразіла яго — на іх шырокіх тварах быў не страх блізкае смерці, а страшная змрочная радасць. Такую радасць ён бачыў аднаго разу ў трох гішпанскіх юнакоў, амаль дзяцей, якіх расстрэльвалі на горнай дарозе за спуск лавікы, што змяла ў бездань цэлы эскадрон кавалерыі.
Нечакана адзін з мужыкоў, самы нізкарослы і страхалюдны, з залітым крывёю лобам і вуглямі шалёных вачэй, пачаў штосьці раз’юшана выгукваць. Ён, імперагар, загадаў тлумачу-студэнту перакладаць, ды той чамусьці марудзіў, і загад давялося паўтарыць.
— Ваша вялікасць,— запінаючыся, прамовіў тлумач,— іэты чалавек... гэты чалавек называе вас апакаліпсічным
зверам...
Ён успомніў лісты сінода, якія аб’яўлялі яго пасланцом Люцыпара.
— Спытайце, дзе ён гэта пачуў? У царкве?
— Ён кажа,— пераклаў тлумач,— што ведае гэта і без папоў.
— Якой ён веры?.
— Ён грэка-католік.
— Скажыце,— папрасіў ён тлумача,— што я хачу абараніць яго рэлігію ад расейскіх цароў.
Нізкарослы выкрыкнуў яшчэ колькі словаў і адвярнуўся.
— Што ён сказаў?
— Ваша вялікасць, ён кажа, што... перапрашаю... такія словы немагчыма перакласці... сэнс у тым, што спачатку яны вам верылі, але тая вера ўжо згарэла ў агні. Ён кажа, што вы не абаранілі нават яго дачку.
— Ад чаго яе трэба было бараніць?
Тлумач марудзіць.
— Я слухаю!
— Ён кажа, што вашыя жаўнеры, іх было шмат, гвалцілі яго дачку на вачах у маці, пакуль абедзве не страцілі розум.
— Скажы, што французы не маглі зрабіць гэтага.
Мужык, сціскаючы звязаныя вужоўкаю рукі, маўчыць.
— Хто б яны ні былі, яны прыйшлі з вашаю арміяй,— перакладае гэтае маўчанне тлумач.
Імператар адварочваецца ад вусцішных барадатых абліччаў і кладзецца тварам да сцяны.
У спальню ліецца святло новага дня. На сіняй тканіне, якою абцягнугы сцены, распускаецца наквець чырвоных ружаў. Ён глядзіць на ружы са страхам. Мо і сапраўды ад гэтых кветак ідзе нячутны водар, які павінен прыспешыць ягоную смерць? Ён здрыганаецца. Ён ужо гатовы паверыць, што ў кожным з тых пахаў, якімі дыхаў дзве апошнія ночы, у паху язміну і дыму, поту ад яе падпашак, у вільготным паху ракі і ў самым непараўнаным — суніцаў, паўсюль хаваўся водар смерці.
Вялікім намаганнем ён змушае сябе не ўскочыць з ложка і не кінуода з гэтага прыгулку салодкае смерці прэч.
На шчасце, у дзвярах з’яўляецца Маршан.
— Мой імператар, вы памятаеце, які сёння дзень? — дапамагаючы гаспадару адзявацца, пытаецца камердынер.