Сны імператара  Уладзімір Арлоў

Сны імператара

Уладзімір Арлоў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 383с.
Мінск 2001
88.01 МБ
— Мой імператар, сёння я чытала ўсходні гараскоп. Вы ведаеце, што нарадзіліся ў год Быка? Гэтыя гады дораць свету геніяльных палкаводцаў. У год Быка нарадзіўся Аляксандр Македонскі... Бы ведаеце...
Ён ведае, і ўсё адно яму надзіва прыемна. Нізкія хмары, якія колькі дзён стаялі над Вільняю і над душой, увачавідкі разыходзяцца. Свежы ветрык, поўны тонкага водару язміну, што цвіце пад вокнамі палаца,— ветрык, які з’явіўся на тэрасе разам з ягонаю госцяй, разганяе змрочныя прадчуванні і поўніць сэрца чаканнем блізкае ночы з яе неспадзяваным шчасцем.
Гэтая жанчына, амаль дзяўчынка, дарунак святой Ганны, павінна падараваць так неабходнае яму цяпер вызваленне ад паняверкі. Неабходнае, каб упакорыць велізарную імперыю, у якую ён уступіў, і рухацца далей, у Індыю...
Лёгкія дотыкі рук... Келіх бургундскага. Зялёныя цені гусцеюць і робяцца амаль чорнымі. На горад апускаецца птушка ночы.
Яна не вырывае рукі, не адводзіць вачэй, але пачынае гаварыць дзіўныя, зусім не тыя словы.
— Мой імператар, вы пралілі столькі нявіннае крыві...
Ён пралівае нявінную кроў?
—...але Бог даруе вам, калі вы вызваліце мой народ. Хіба ён не вызваліў яе народ?
— Мой імператар... Вы зрабілі вольнымі сялян у герцагстве Варшаўскім. Сяляне ў нашых губернях таксама чакаюць вызвалення ад прыгону.
Ну вось, яшчэ...
— Мой імператар... He забывайце, што слава моцных у свабодзе слабых...
Яна відочна не з тых, каго прыводзіць да яго ў ложак уласцівы шмат каму з цудоўнай паловы чалавецтва снабізм, той снабізм жанчыны, калі яна назаўтра ж дзеліцца з канфідэнткамі або маўчыць да скону дзён, але ўсё жыццё ганарыцца, што яна, няхай адну толькі ноч. была каханкаю самога Цэзара.
— Мой імператар... Вас паўсюль вітаюць як вызваліцеля, аднак шмат нашых дваранаў жыве ў глушы вёсак і 354
баіцца гэтага вызвалення, як чорт крыжа. У іх няма ніякіх думак пра будучыню, яны жывуць па-старому — весела, шумна, з багіямі і балюшкамі, з паляваннямі і паездкамі на кірмашы. Гэтыя людзі хочуць толькі, каб іх не чапалі, не вельмі залазілі ў гаманцы, не адбіралі звычных правоў, а хто і што пануе ў краіне — ім амаль абыякава. Два месяцы таму шляхта крычала «віват!» імператару Аляксандру, а яшчэ праз два можа закрычаць зноў.
Яна дазваляе сабе ўсё-такі зашмат. Напэўна, ёй здаецца, што яна выконвае вялікую місію... Зрэшты, у гэты вечар і ў гатую ноч яна вольная казаць усё, што заўгодна.
— Я пачаў кампанію пераходам праз Нёман, а закончу яе ў Менску і ў Смаленску. Там я спынюся, Я ўмацуіо два гэтыя гарады і вярнуся сюды, у Вільню, дзе будзе мая галоўная кватэра. Узімку я займуся праблемамі вашай краіны, якая павінна канчаткова скінуць з сябе маскоўскае ярмо... Я не перайду Дзвіны. Прысягаю вам. Ісці сёлета далей — тое самае, што самахоць ісці насустрач гібелі...
— Мой імператар, калі вы забудзеце свае словы, калі не вернеце нам свабоду, Усявышні пракляне вас...
Яна кажа гэта яму, генію, перам.ожцу дзесяткаў краін і народаў, стваральніку імперыі, якая абдымае ўсю Еўропу і межы якой няўхільна пашыраюцца ў Азіі. Але няхай... Бо яе словы мінаюць ягоную свядомасць, як птушыны вырай мінае чужыя рэкі і горныя вяршыні. Няхай... Бо ейную віну выкупляюць мініяцюрныя вушкі і маленькія далоні, яе кудзеркі і гэты, можа, крыху занадта масіўны падбародак, яе зялёныя вочы з закутымі ў іх, як у бурштыне, чорнымі мушкамі-іскрынкамі — тры ў адным і пяць у другім.
Яна не прьігажуня, ды ў яго на першым месцы заўсёды былі не прыгожыя, a — мілыя. Ён заўважаў, што нізкарослыя мужчыны маюць яўную ці прыхаваную схільнасць да жанчын вышэйшых за сябе. Яму таксама заўсёды падабалася быць валадаром высокіх дачок Евы. А сёння — дзіўная рэч! — ён рады якраз таму, што можа зірнуць на гэтую маленькую жанчыну хоць самую крыху, але зверху ўніз.
— Вы замужам? — пытаецца ён.
Яна не адказвае. На безыменным пальцы яе левае рукі пярсцёнак з рубінам.
— Як вас завуць?
Зноў маўчанне.
А ноч агортвае іх сваімі крыламі. Ветрык. які ягоная госця прынесла з сабою, ужо аціх і задрамаў, пакінуўшы па сабе густы халаднаваты водар язміну. Ейныя кудзеркі, напэўна, таксама будуць пахнуць язмінам...
Ды за дзвярыма спальні яны чамусыді запахлі дымам ..
А маленькае крамяна-пругкае цела пахла суніцамі, пахла ледзь улоўна, але паміж нечакана развітых грудзей гэты непараўнальны пах рабіўся мацнейшым...
Хвалюючыся, як хлапчук, молячы неба, каб яно не ператварыла яго ў бездапаможнага вучня вайсковай школы, які трыццаць гадоў таму ўпершыню застаўся сам-насам з жанчьшаю, ён гасіць свечку і прьпіадае вуснамі да круглых цёплых каленяў, падымзючыся ад іх вышэй і вышэй...
Ужо як бы нечым чужым слыхам ён чуе дзесьці на ўскраіне стрэлы.
Свет памяншаецца спачатку да памераў спальні, потым знікае і спальня — застаюода толькі іхнія целы. Застаюцца недзе паміж зямлёю і зоркамі, створаныя адно дзеля аднаго, дзеля гатае ночы, гэтых абдымкаў, дзеля радасці першага дотыку і шаленспва наступных хвілінаў, якія роўныя вечнасці, дзеля кароткага светлага алпачынку, калі ён, перш чым усцешана скарыцца новай хвалі жадання, паспявае ўспомніць сказаныя кімсьці ў далёкай старажытнасці або ў далёкай прышласці (паміж мінулым і будучыняй зараз няма аніякае розніцы) словы, што найвялікшы дарунак лёсу — жанчына, якая аддаецца з радасцю і без трагедыі.
Пах дыму, пах суніцаў... Захапленне яе талентам жанчыны, які немагчыма набыць ніякім досведам, які даецца рэдкім абранніцам ад нараджэння...
Недзе сярод гэтых мацнейшых за любы трунак пахаў, сярод гарачых прыліваў і адліваў жадання і пяшчоты, ён успамінае, што перайшоў Нёман і ступіў на яе зямлю ў ноч на Янаў дзень, калі туг святкуюць старажытнае паганскае свята. Гэтая ноч была калісьці хваласпевам вольнаму каханню. Жанчына, якую ён трымае ў абдымках, нібыта з’явілася адтуль, з дахрысціянскіх часоў, з той ночы, асветленай агнямі паганскіх вогнішчаў і напоеяай водарам чарадзейных траваў. Так аддана тысячу гадоў таму ў высокай мяккай траве на беразе ракі любілі жанчыны гэтае зямлі, якую ён далучыць да сваёй імперыі. Ці не дым тых вогаішчаў заблытаўся ў ейных валасах?
Урэшце, хто яна? Чаму не хоча назваць свайго імя? На колькі імгненняў яму робіцца ніякава-сцішнавата, 356
але новая гарачая і духмяная хваля падхоплівае яго і нясе да салодкае бездані.
Ужо на самым краі стромы яго паспявае дагнаць зусім рэальная і цвярозая думка: заўтра ён пакіне Вільню і паедзе ўслед за войскамі на ўсход.
Пах. дыму, пах салодкага жаночага поту, пах суніцаў...
4
На вуснах яшчэ не растаў непараўнаны суніцавы смак яе смочак.
Ён ляжыць у шчаслівай разгубленасці, Зараз ён павінен быў вярнуцца з Егіпта. Ён ужо не памятае, калі ягоная ўлада над снамі аказвалася такой слабою. Гэтая маленькая жанчына з’явілася на фялюзе ва ўчарашнюю ноч, каб цалкам завалодаць сённяшняй. Яўны замах на ягоную свабоду, ды ён не чуе аніякае ўквеленасці.
Усё-такі як яе звалі? Няўжо яна так і засталася тдцы безыменнаю? А потым, у Віцебску? Маргарыта? He, Маргарытаю была тая ганарлівая халодная графіня з карлікавага нямецкага княства.
Але гэта неістотна. Цяпер ён удзячны начной госці не меней, чым тады, у Вільні. Ён не хоча ўзгадваць ейных слоў, ён памятае яе саму, і памяць поўніць яго сілаю.
Можа, якраз дзякуючы яе прыходу хвароба адступіла, і ён чуецца зусім здаровым, такім, як там, у сне, у той віхуры асалоды. Далібог, і сёння ў абдымках жанчыны ён не адчуваў бы сябе лішнім.
Імператар здзіўлены. За шэсць гадоў ён, здаецца, ні разу не прыгадаў яе. Яна страціла аблічча, бясследна згубілася сярод тых, што дзялілі з ім ложа на дарогах Еўропы, сярод белатварых і смуглявых, русых і чорнавалосых, мармурова-халодных і страсных, сярод францужанак, немак, італьянак...
Ён называў яе падарункам святой Ганны, але яна магла з’явіцца і па волі вельмі зямных сілаў. Тры стагоддзі таму нехта з Радзівілаў зрабіў сястру каханкаю польскага караля, а потым, праўда, зусім ненадоўга, і каралеваю. Каралева-маці з італьянскага роду Сфорца — а ўсе Сфорца ў такіх справах заўсёды былі сапраўдныя мастакі — хутка выправіла нявестку ў вельмі далёкую дарогу.
Можа, Радзівілы дзейнічалі і тады, у Вільні?..
Князь Дамінік так марыў пра незалежнасць. Што засталося ад тых мараў?.. Расейскае войска разрабавала
яго Нясвіж, і толькі верны замкавы аканом паспеў, па чутках, таемна закапаць дванаццаць срэбных апосталаў...
Ягоны скарб таксама застаўся там, на лясістых раўнінах краіны, куды ён уступіў у ласкавую летнюю ноч і якую пакінуў праз паўгода ў чужым адзенні і пад чужым імем.
Перш чым падняцца з ложка, ён на хвіліну заплюшчвае вочы і бачыць застылыя ў жывым зялёным бурштыне іскрынкі-мушкі.
— Калі вы забудзеце, Усявышні пракляне вас...— чуе ён грудны голас безыменнае госці, ды сэнс ейных слоў, як і ў сне, не кранае яго.
У пакоі ў Луі цішыня. Напэўна, камердынер і Рабо абмяркоўваюць план уцёкаў недзе ў ваколіцах Лонгвуда, бо ў доме маюць вушы не толькі сцены, але і падлога, і столь.
Дзіўна, што пра амерыканскі карабель і веронскага гандляра оптыкай і каштоўнымі камянямі Рывара ён думае так, быццам гэта датычыць не яго, імператара, a нейкага проста знаёмага яму чалавека.
Між іншым, Луі перакананы, што ў доме паўсюль замураваныя галаснікі і, ведаючы іхнюю сісгаму, Мантачон можа ў любы момант падслухаць чужую размову. Капі гата праўда, граф цэлыя тры гады меў магчымасць цікава бавіць час, слухаючы ягоную спальню. Зрэшты, камердынер лічыць, што граф з графіняю заадно і Альбіну да яго ў ложак паслаў сам Мантадон. I ўсё ж ён, імператар, відаць, ніколі не пагодзіцца, што Альбіна прыспешвала ягоную смерць.
Паспя той гісторыі з Плугархам і зборнікам рэцэптаў Луі зрабіўся страшэнна падазроным. Яму ўжо мроіцца, што ў лонгвудскіх камянёў, апрача вушэй, ёсць і джалы. Днямі ён казаў, што мыш’як можна схаваць у спальні пад шпалерамі. Яго могуць забіваць і газамі, якія ў вільготным клімаце вострава ідуць ад абцяінутых дэкаратыўнай тканінай сценаў кабінета і спальні. Луі падазрае, што ўзоры на тканіне зробленыя фарбамі на мыш’яку. Пагатоў у спальні гэтыя ўзоры з’явіліся пасля ад’езду графіні Альбіны.
Імператар зноў дзівіцца свайму спакою. Як гэты спакой трэба разумець? Як згоду на прапанову Рабо і Маршана?