• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сны імператара  Уладзімір Арлоў

    Сны імператара

    Уладзімір Арлоў

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 383с.
    Мінск 2001
    88.01 МБ
    Нам кажуць: вы асуджаныя, бо ніхто не разумее вас. Але мёртвыя маўчаць на нашай мове. Але ненароджаныя маўчаць на ёй. Нам кажуць: вас мала, а таму не чакайце літасці. Але з намі нашы мёртвыя. Але з намі ненароджаныя.
    He чакайце літасці чуем мы дзень у дзень. Але тыя, што прарочаць нам скон, ужо чуюць: жывыя таксама маўчаць на нашай мове.
    Уладзімір Арлоў
    Апавяданні Аповесйі Эсэ
    Мінск «Мастацкая літаратура» 2001
    УДК 882.6-31
    ББК 84 (4Бен) 6
    A 82
    Серыя заснавана ў 1999 годзе
    РЭДАКЦЫЙНЫ САВЕТ:
    Генадзь Бураўкін
    Вольга Іпатава
    Віктар Казько
    Георгій Марчук.
    Міхась Муійынскі
    Уладзімір Някляеў
    Алесь Пісьмянкоў
    Іван Пташнікаў
    Мікола Станкевіч
    Люба Тарасюк
    Кастусь Цвірка
    На вокладцы фрагмеігг карціны Р. Сітніцы «Нясвіж. Прывіды старога парку»
    На франтыспісе малюнак А. Кашкурэвіча
    ISBN 985-O2-O5OO-8
    © Арлоў У. А., 2001
    © Цароў A. I., распрацоўка серыі, 2001
    © Афармленне. ВРУП «Мастацкая літаратура», 2001
    Апавяцанні Эсэ/-
    МАНАЛОГ СВЯТОГА ПЁТРЫ
    Ачхі! Ачхі! Выбачайце, шаноўныя. Ачхі! Вось так і ачынаешся кожнае раніцы. Каб ён пражыўся ў апраметнай з самымі зацятымі грэшнікамі! Гэта я пра катар. Ачхі!
    У якім жа гэта годзе прыстаў ён да мяне, не раўнуючы як святая доказная інквізіцыя да бязвіннае душы? Ачхі!
    Праклятая чыхаўка вытрасла з маёй гарапашнай галавы, нібы зернейкі відуку, усе дарэшты даты. Затое, дзякаваць Богу, усё астатняе ў памяці трымаецца, быццам дзеелася не даўней мінулай нядзелі. Вось як учора было, бачу праявы таго злашчаснага лета, калі ў наваколлі трывала гэткая сухмень, што ўвачавідкі жоўклі зялёныя сенажаці і пачыналі ўжо людцы паспалітыя загадваць, ці не давядзецца сёлета разгаўляцца грэшным чынам катамі ды кашчавымі сабакамі. I прычыніўся той парою ў нашым касцёле нечуваны цуд. Аднойчы, прычакаўшы, пакуль арганісты ўзяў першы акорд і хор утрапёна зацягнуў «Ave Maria!», заступніца наша Маці Божая заплакала ў сваім алтары буйнымі, як боб, слязамі. He дзіва, што падхапіў я тады пякельны катар. Цэлы месяц ні на хвілю не зачыняліся касцельныя дзверы.
    Адале, скажу вам, шаноўныя, прачуўшы аб наскіх дзівосах ды нагледзеўшыся на збоі вернікаў, што цягнуліся да нас, не стрываў, пусціў слязу Мікола-ўгоднік з праваслаўнай царквы, якая касавурылася на касцёл цераз пляц.
    А там ва уніяцкім храме Звеставання, што каля торжышча, пачалі прамаўляць пад час ютрані прарокі Захарыя ды Ісая, і ўсё, кажуць, найчасцей гугнявым голасам бажавольнага Баўтрамея, што жыў за ярам у звярыным лагве.
    Ведама ж, дакацілася пагудка пра небывалыя падзеі куды след, і разы тры ніштавата прычасціў сухую, як no­pax, зямельку дождж. А потым жыхары знакамітага нашага места ды сяляне паблізных вёсак і зусім паарлелі, убачыўшы, як папаўзлі з замкавае брамы вазы з соллю і
    княскія людзі сажань за сажнем сталі густа саліць брукаванку ўсцяж возера, паўз фару і да самага віленскага тракту.
    Зноў заманулася яснавяльможнаму валадару праехацца ўлетку на санках, прамчаць новую каханку на мядзведжай запрэжцы. А людцам паспалітым таксама ўсцеха — да трэцяга калена сабранае солі стане.
    Ачхі! Вы ўжо даруйце, шаноўныя, трэба начхацца ў запас, бо дзе гэта вы бачылі святога Пётру, які чхае на музейных наведнікаў?
    Ну так, цяпер я экспанат. Але, калі хтосьці з вас скажа: «Sic transit gloria mundi»*, я запярэчу. Хіба рацыя наракаць мне на свой лёс? Было нас шасцёра братоў, а застаўся на свеце адно я. А ці не паважны век маё без малога чатырыста гадоў, пражытыя ў гэтых барочных мурах, што памятаюць ядры маскоўскага цара, шведскага караля і французскага імператара ды град нялічаных асколкаў ад нямецкіх бомбаў?
    Часам я шкадую, што ў мяне драўлянае сэрца, а часам радуюся з тае самае прычыны, бо іначай яно не вытрывала б усяго, што мне выпала пабачыць. Але, відаць, яно не зусім драўлянае, бо такімі вось чыстымі вясновымі ранкамі, калі маладыя сонечныя промні запальваюць пазалоту капітэляў і гзымсаў, а на белыя сцены шматкалёрна кладуцца цёплыя водсветы вітражоў, я адчуваю, як маё сэрца прачынаецца і дзесьці там, у душы, нараджаецца ціхая музыка...
    Ачхі! О жудлівае насланнё Люцыпара! Ачхі! Усё, апошні раз, бо вунь ужо ідзе Алена, як зазвычай, усмешлівая, лёгкая і пекная, што той анёлак.
    Наша навуковая супрацоўніца стагоддзі на тры з nanoBare маладзейшая ад мяне, аднак у яе галоўцы з дробненькімі залацістымі кудзеркамі змяшчаецца гэтулькі імёнаў, падзей і, галоўнае, датаў, што нават я крышачку зайздрошчу ёй. Праўда, калі чытаеш пра ўчыненую стральцамі разню і калі на ўласныя вочы бачыш, як плыве цераз храм чырвонае ручво і ў ім кешкаецца немаўля, гэта, прысягаю светлай памяццю майго бацькі, зусім розныя рэчы.
    Ды лепей, шаноўныя, замест жудлівых прыгадаў, пакуль Алена з экскурсіяй падыдзе бліжэй, намалюю я вам свой партрэт.
    У мяне грубаваты, але мужны і нават паглядны твар з шырока пасаджанымі вачыма. Вятрыска жыццёвых нягодаў ваяўніча ўскудлаціў мае густыя валасы і бараду. На дужых рамёнах — апанча. Ці трэба дадаваць, што,
    * Так мінаецца зямная слава (лац.).
    як і належыць святому, трымаюся я з годнасцю. Тым больш у маіх каструбаватых руках звыклага да працы чалавека не абы-што, а кдюч ад райскае брамы.
    Вам цікава, адкуль музейны экспанат гэтак добра ведае сваё аблічча, быццам штодня круціцца каля люстра, усё роўна як дзяўчына на выданні? А летась пашчасціла і мне глянуць у люстэрка, калі тыдні з два вылежваўся на стале ў рэстаўратараў, што няблага падлячылі мае старэчыя хваробы. Апроч, вядома, чыхаўкі, а прызнацца ў ёй перашкодзіла мая прыродная сціпласць.
    — Перад вамі драўляная скульптура святога Пётры,— цурчыць Аленін галасок.— На жаль, гісторыя не захавала імя выдатнага майстра...
    Антосем яго звалі.
    Майго бацьку, чалавека, што выпусціў мяне на свет з невідушчага і глухога дубовага кругляка.
    Ён быў каржакаваты, з цёмна-русымі доўгімі валасамі і рахманымі сінімі вачыма. У абліччы гэтага ціхмянага чалавека не было нічога нязвычнага, але калі Творца сапраўды існаваў, дык Антось быў вельмі падобны да яго. 3 каляных і пяшчотных Антосевых далоняў выпырхвалі драўляныя жаўрукі, ільвы на падлокніцах крэслаў, не паспеўшы нарадзіцца, хапалі зубамі разец, а па мядзведзю, якога мой бацька выштукаваў у паляўнічай зале, аднойчы пекануў з рушніцы зляканы княскі госць.
    Але то былі нявінныя забаўкі, бо Антось не проста штукарыў, а аздабляў ва ўсім вялікім наваколлі храмы, і я на свае вушы чуў, як варшаўскі прыяцель нашага валадара аддаў за бацьку табун арабскіх скакуноў.
    Па Антосевых жылах бегла адважная кроў. Браты мае, яшчэ не агойтаўшыся як след пасля цеснае майстэрні ў новым шыкоўным жытле, ледзь не засталіся сіротамі, a маё жыццё дык наогул вісела на павучынцы. Хтосьці з добрых людзей нашаптаў айцу Геранімусу, што святы Пётра (гэта значыць я) задужа выдае з твару на княскага стайніка Сымона. Яшчэ паўбяды, каб гэты Сымон быў праўдзівае рымскае веры ці, на горшы выпадак, уніятам. А ён, як на тое, схізматык праваслаўны, які не верыць, што святы дух сыходзіць не толькі ад Бога-Бацькі, але і ад Бога-Сына.
    He Божы знак, а злачынныя падкопы заклятых ворагаў Пана Езуса ўгледзеў айцец Геранімус у гэткім дзіве. Дайшло, шаноўныя, да таго, што пробашч наш стаў у часе набажэнства збівацца, не раўнуючы як падгулялы шкаляр.
    Угневаны князь загадаў мяне пашчапаць і спаліць, a бацьку майго Антося, каб мацнела ягоная вера, пасадзіць,
    не ўважаючы на былыя заслугі, у лёху да мядзведзя. Ды не паспелі замкавыя людзі спраўдзіць жорсткага княжага ўказу, бо прыступіліся да места царскія ваяводы з незлічоным войскам. Два тыдні бацька мой і ўсе мужчыны, чые рукі маглі трымаць зброю, не спускаліся з гарадскіх муроў. Забыўшыся на звадкі і варажнечу, каталікі, уніяты і праваслаўныя адным гуртам лілі на галовы абложнікам агнёвую смалу, скідвалі прыступныя драбіны ды секліся ў рукапашнай. Добра памяталі жыхары слыннага места, як адны хрысціяне выразалі ў памежным Мсціславе другіх хрысціянаў, не пакінуўшы на вуліцах і дзвюх жывых душ.
    Адбараніліся на той раз імае землякі. А там ачахла і полымя княскага гневу. Лагадней стаў паглядаць на мяне і айцец Геранімус, балазе ненавісны вораг ягоны схізматык Сымон пад час вылазу ў варожы табар налажыў галавою, і ўзнялася душа стайнікава прамютка на нябёсы.
    О, чаму ніхто не ўклаў у мае драўляныя вусны Слова! Колькі маглі б яны распавесці вам, шаноўныя дбайцы аб роднай гісторыі! Свая адмысловая показка знайшлася б і дзеля кожнага, хто прыходзіць сюды проста падзівіцца.
    Вось гэтым дваім, што даўно ўжо не слухаюць Алены, а шэпчуць адно аднаму пяшчотныя словы, якіх у сэрцах іхніх болей, чым у нашай царкве святых, я распавёў бы, як на гарадскім пляцы палілі чараўніцу.
    А была яна, скажу вам, шаноўныя, такой самай чараўніцаю, як я — царом Саламонам. Адзінае, што было ў дачкі клепнара Лявона з Ціхай вуліцы чароўным, дык гэта яе хараство. Пабачылі б вы Хрысцініну паставу — князёўна! А белы, як парцаляна, твар з танюткімі чорнымі бровамі, а гарэхавыя, жывыя, нібы міркіль, вочы, а вейкі, быццам мяккія крыльцы баечных мятлушак... Кажуць, калі Хрысціна прыносіла ў бацькаву майстэрню полудзень, малаточкі маладых чаляднікаў самі сабой выбівалі ў яе гонар сонечную мелодыю. А калі ў нядзелю яна ў сваім зялёным фаляндышавым саяне з кшталтам чорнага аксаміту прыходзіла разам са старым Лявонам на імшу, далібог, у касцёле ставала святлей і, палохаючы пацеры, па-над галовамі вернікаў лунапі чароды грахоўных падумак.
    Але яна, гэтая красуня з дзвюма цяжкімі смалянымі косамі, была незачэпаю.
    Сам княскі медыкус, бялявы станісты прыгажунчык, што стуцыяваў ва ўлохскіх універсітэтах лекарскія і грахаводныя навукі, той самы медыкус, па якім сохла безліч жаночых сэрцаў у замку і месце, гэтым разам толькі аблізнуўся.
    He ведала, ой не ведала Хрысціна, што душа ў пана лекара чарнейшая за найчарнейшы атрамант, якім змацоўваюць дамову з д’яблам. I калі захварэла ўлюбёная князева дачка і не адпрэчылі ліхаманку заморскія пігулкі, абвясціў медыкус, што гэта наслала чары на высакародную кроў Лявонава Хрысціна...
    Толькі для аднаго чалавека на ўсім белым свеце не была яна незачэпаю, і чалавек гэты стаяў у натоўпе і неўразуменнымі вачыма глядзеў, як чырвоныя языкі, перабягаючы з палена на палена, лісліва падкрадаюцца да босых Хрысцініных ног.