• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сны імператара  Уладзімір Арлоў

    Сны імператара

    Уладзімір Арлоў

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 383с.
    Мінск 2001
    88.01 МБ
    Вывелі мы ў той дзень палон — адзінаццаць тысяч чорных людзей. Цар і вялікі князь Іван Васілевіч загадаў той палон па князях, і баярах, і дзецях баярскіх, і па ўсіх прыказных людзях раздаць. Мне з царскае ласкі дзесяць мужыкоў з жонкамі і з дзецьмі дасталося, якіх я слугам маім Сценьку Разносаву ды Фяську Сухарукаму да вас, бацюхна і матухна, у Суздальскую зямлю весці наказаў. He ведаю, ці дайшлі яны тымі снягамі ды маразамі, бо ніякай весткі ад вас пра тое не маю, але і пры сабе пакінуць іх не мог, бо не меў ім корму. Калі ж дайшлі, прашу абыходзіцца з імі па-хрысціянску. Таму што адной яны з намі веры, толькі цэрквы іхнія канстанцінопальскаму патрыярху падлеглыя.
    Пасля таго гарматы нашыя зусім блізка ад замкаў стаялі і білі ў сцены прыцэльна. Апрача таго, падвялі мы падкоп і вялікі прыпас парахавы ўзарвалі, так што трыста сажняў сцяны выгарала. А неўзабаве татары казанскія, што ў царскім войску былі, прывялі да гасудара двух літоўцаў злоўленых — Марка Іваніча ды Фядка Хлябовіча, і тыя літоўцы сказалі, што ідзе на падмогу Полацку гетман Мікалай Радзівіл, што даў каралю слова места абложанае ад ганьбы ўратаваць, і стаіць ужо з дваццаццю гарматамі пад Глыбокім. Пасланыя былі пераняць яго князі Юры Рапнін ды Сімяон Паліцкі, і не адважыўся непрыяцель на бітву, бо меў жаўнераў толькі тры з паловаю тысячы. Тым часам пустошыла наша воі нства Полацкую зямлю і ад замка Дрысы да Дзісны ўсе воласці па Дзвіне выпаліла.
    Цар і вялікі князь Іван Васілевіч стаяў тыя дні паблізу Спасаўскага манастыра, цвярдыні багатай і аздобнай, а фундаванай найпадобнейшаю Еўфрасінняю, прапрапраўнучкаю святога князя Уладзіміра Хрысціцеля. Вёз гасудар у скарбе сваім крыж, той ігуменняю Еўфрасінняй некалі ў манастырскім саборы пакладзены, а пазней смаленскімі князямі ўзяты і ад іх у Маскву вывезены. I загадаў ён, просячы ў неба перамогі, на належнае месца святыню вярнуць. Быў то чын дагодны Богу, ды хутка, як бы купіўшы сабе тым крыжам адпушчэнне грахоў будучых, узяў цар на душу новыя злачынствы крывавыя. Набліжаўся гасудар наш да веку Хрыстовага, але нават імя яго на пісьме побач з імем Збавіцеля ставіць мне боязна.
    Лютага ў 14 дзень даў Іван Васілевіч загад князю Васілю Сярэбранаму з таварышамі біць па замках no46
    лацкіх з верхніх гарматаў вогненных, і Божаю міласцю з-за бліжніх тураў за пяць гадзін да святла Полацк каля Вялікае брамы, а потым і ў іншых месцах мы запалілі. Дым палачанаў душыў, і прыпасу вялікага яны не мелі, і спадзяванні на падмогу Радзівілаву таксама дымам пайшлі, і пасля сёмага прыступу ваявода Давойна, і ваяводзіч віленскі Ян Глябовіч, і ўладыка полацкі Арсен з крыжам, а таксама лепшыя ад шляхты выйшлі з места і пачалі цару чалом біць, каб болей з гарматаў страляць не наказваў. Праўда, шляхта полацкая і пяць сотняў кароннага рыцарства, Давойну не паслухаўшы, пасля таго яшчэ дзень і ноч адбіваліся.
    Гасудар Іван Васілевіч палачанаў прыняў літасціва і дакляраваў кожнаму вольнасць і багацце захаваць, ды, як у нас, у Масковіі, зазвычаена, слова дзяржаўнага не стрымаў. А ваявода Давойна, царскаму абяцанню паверыўшы, выступіў з замка з усім войскам і з артылерыяй, паміж двума шыхтамі нашых ваяроў прайшоў і на ўказанае месца стаў. Тут гасудар над вераю іхняю і пасмяяўся: загадаў трымаць непрыяцеля на гары пад моцнаю аховаю і пяць дзён ніякага харчу не даваць. А скарб дзяржаўны і ўласнасць людзей багатых, і купцоў, і шляхты цар забраў і прыўлашчыў. Таксама і месцічаў наказаў ён выгнаць на поле і пад вартаю трымаць. А праз пяць дзён учынілі агляд гэтым людзям і войску варожаму і ўсіх пайменна перапісалі.
    Даў цар волю абяцаную толькі пяці сотням рыцараў польскіх, адарыўшы кожнага футрам і залатымі манетамі дзеля таго, каб яны на радзіму ад’ехалі і спавясцілі, што з Каронаю цар вайны не хоча, адно пра сваю вотчыну дбае і вярнуць яе рупіцца — і Валынь, і Галіччыну, і Вільню, на якую ад Полацка наша дваранская конніца пайшла. 1 цешыўся гасудар вельмі, што места Полацкае ён без папа і без сабакі Аляксея ўзяў — так ён духоўніка колішняга Сільвестра і дарадцу свайго, а' майго настаўніка Аляксея Фёдаравіча Адашава называў. Цешыўся цар, ды новых перамогаў яму Бог не даў, але пра тое пасля распавяду.
    Месяца лютага ў 18 дзень уехаў Іван Васілевіч у цвярдыню варожую над Дзвіною, прыняў тытул князя полацкага і пісаў мітрапаліту Макарыю: «Се нынче нсполнйлось пророчество, что вознесет Москва рукн свон на плеіца врагов ея. Господь наш йнсус Хрнстос нстннный Бог наш нзлнял на нас недостойных велнкого дара несказан-
    ную свою мнлость, вотчнну нашу град Полтеск нам в рукн дал». Ваяводу ж Давойну з жонкаю яго Пятроніяй, уроджанаю Радзівілаўнай, і з дзецьмі, і епіскапа полацкага Арсена, і шляхту, і мяшчанаў, і чорных людзей, што ў месце хаваліся, загадаў цар вязаць і да нас у Масковію весці. Было гэтага палону, кажуць, да пяці дзесяткаў тысяч, і пагналі яго, як іудзеяў да Вавілона, не па-хрысціянску: і кабет, і дзяцей абы-як апранутых і вяроўкамі злыганых вялі, і пяць дзён ніякага харчовага прыпасу не давалі, так што людзі, як вераб’і, на лютым марозе падалі. Ваявода Давойна і цяпер у палоне ў Маскве ў кайданах сядзіць, жонка ж ягоная Пятронія недзе там і сканала. I ваяводзіча віленскага Яна Глябовіча дагэтуль у царскай вязніцы трымаюць; гасудар яго да нас, на службу маскоўскую, ісці схіляе, за гэта і Полацк, і Інфлянты, і польскую карону дакляруючы, ды ваяводзіч моцна на сваім стаіць.
    Наракаю я, грэшны, матухна, на вас, што ўзгадавалі мяне з сэрцам мяккім, якое хоць і агрубела за гады гэтыя, але на пакуты чалавечыя адгукацца не развучылася. Прызнаю я, што жорсткасць і цвёрдасць сардэчная на вайне патрэбныя, ды паўстае душа мая, калі людзей мірных і бязвінных жывата пазбаўляюць. Губіў Іван Васілевіч у Полацку людзей кожны дзень сотнямі і ўсё ніяк смагі крывавае наталіць не мог. Прашу вас, бацюхна, або ты, брат мой Глеб, не чытаць матухне тое, што я зараз напішу, і надалей такое прапускаць, бо хочацца мне душу аблегчыць, а матухніна сэрца можа таго не стрываць.
    Стогны і плач несціханы стаялі ў Полацку. Кабет паважных і дзяўчатак маладзенькіх у дамах і пад плотам, на снезе проста, стральцы гвалцілі ў мужоў і ў бацькоў на вачах, а хто бараніць кідаўся, таму галаву бердышом сціналі. Баярскі сын адзін спярша ўдаву злотніка, што ў аблогу галаву склаў, ссільнічаў, а потым і дачку яе, і абедзвюх, на двор выгнаўшы, стральцам аддаў, a тыя па-ўсялякаму, і па двое, і па трое, горш за звяроў якіх, з адною і з другою цешыліся, пакуль не кінулася ўдава ў студню, а дачка таго не ўчыніла, бо пад стральцамі з душою развіталася.
    Жыло ў месце Полацкім багата габраяў-юдэяў, і хоць хацелі многія з іх прыйсці да цалавання на вернасць цару, загадаў Іван Васілевіч усіх чыста ў вадзе ўтапіць. Выганялі іх і са старымі, і з малалеткамі на Дзвіну ды на Валовую азярыну, лёд абсякалі і ў палонкі скідвалі.
    Памятаю, адна габраечка маленькая ля самай ужо вады лялечку гліняную да сябе прыціскала і плакала, што холадна ў той вадзе ейнай лялечцы будзе.
    Татары ж нехрысці, што ў нашым войску былі, загадам царовым пасеклі насмерць шаблямі полацкіх манахаў-бернардзінаў, а храм іхні спалілі. Наказаў гасудар Іван Васілевіч і манахаў-дамініканаў жывата пазбавіць, і ўсіх, хто не па-нашаму, не па-праваслаўнаму, моліцца. А іншаземцаў з палону полацкага клікаў цар на службу, і каторыя не захацелі яго гасударом прызнаць, таксама не вельмі літаваў. Найміту Андрэю Гесэ, што з дваццаццю стралкамі ў аблогу прыпас вайсковы ахоўваў, загадаў гасудар абедзве рукі па локаць з рушніцы адстрэліць, адно вока выкалаць і палову барады выпаліць, а потым з жонкаю і з дзецьмі ў Маскву адвезці, каб там яго да смерці трымаць.
    Зноў пачала ў цара на руках кроў выступаць, і зноў ён рукі ў кішэні футраў сваіх сабаліных глыбока хаваў, а калі трэба было да граматы пячатку прыкласці, выганяў усіх прэч, каб не ўгледзеў хто страху таго, але казалі, што потым з пячаткі ўсё адно кроў тачылася. Летапісец жа царскі так запісаў: «Божннм же нензреченным велнкнм мнлосерднем н государьскою теплою верою к Богу н его государьскнм умыслом в Полотцску в городе н в остроге ротмнстров н королевскнх дворян н всякнх воннскнх людей н черных нз наряду много бесчнсленно побнлн. й мы благодарнм Бога н прнснодевую Богороднцу, заступннцу хрнстнанскую о даре нх велнком н будем молнть нх н святых велнкнх чудотворцев за государя царя н велнкого князя йвана н за его царнцу велнкую княгнню Марью н за детей его царевнчей йоанна н царевнча Федора, дабы й впредь даровал нам победу над всемн врагамн зрнмымн н незрнмымн н давал мнр н тншнну co всемн странамн н на пользу всему православному хрнстнанству».
    Ваяводы нашыя тым часам ішлі ў Самагіцію*, і да Мсціслава, і да іншых гарадоў, воласць Полацкую і сумежныя з ёю землі плюндруючы, бо гетман Радзівіл з войскам назад у Менск адышоў. I прыслалі вяльможы каралеўскія да гасудара цара Івана Васілевіча чалавека з лістом, просячы, каб кроў хрысціянскую болей не ліў і міру ды спакою з каралём іхнім Жыгімонтам хацеў, a
    * Жамойць.
    кароль паслоў сваіх прышле да Успення святой Багародзіцы. Цар на тое адказаў, што пасла ні бізунамі не б’юць, ні сякераю не сякуць, і загадаў іншыя землі Вялікага Княства Літоўскага не ваяваць і, меч свой адклаўшы, даў ворагу замірэнне на паўгода.
    Пасля таго гасудар у суботні дзень на Фёдаравым тыдні ў святой Сафіі памаліўся і да Вялікіх Лукаў пайшоў, дзе войска распусціў, а сам у Маскву ад’ехаў.
    Полацк пакідаючы, наказаў цар равы паправіць, старыя пачысціць і новыя пакапаць, каб былі стромыя ды глыбокія; у астрозе за Палатою наказаў паглядзець і якое месца выгарала, тое да ладу прывесці, сцяны тры або чатыры зрабіўшы, і зямлёю засынаць, і стральніцы ды вежы дзеля сценнага бою парабіць. Есці ў сухмень цар наказаў усім за местам у полі варыць, апрача адных толькі ваяводаў. А літоўскіх людзей прыезджых і тутэйшых, і шляхту, і баяраў, і чорных людзей адналічна ў замак не пускаць, а калі ў які дзень урачысты на вялікае свята папросяцца да Сафіі прамудрасці Божай, тады іх пусціць, ды не разам усіх, а купкамі малымі, але асцярогу ў месце ўчыніць і паўсюль стральцоў дабавіць.
    А ведаць загадаў баярыну князю Пятру Іванавічу Шуйскаму браму Усціцкую, а баярыну князю Васілю Сямёнавічу Сярэбранаму браму Вялікую, а Пятру Сямёнавічу Сярэбранаму — Сафійскую, а баярыну Івану Васілевічу Шарамецьеву — Багародзіцкую. Гараднічым жа Васілю Галавіну і Васілю Замыцкаму наказаў хадзіць па начах з ліхтаром, мяняючыся, па ўсіх вартах і места замыкаць, а ключы да баярына князя Шуйскага адносіць. Пры гэтым князю, слаўным заваёўніку Юр’ева, і я дзеля розных запісаў і іншых патрэбаў застаўся.