Старонкі ваеннай гісторыі Беларусі выпуск II 2^3 Войскі і вайсковае будаўніцтва на Беларусі 2^3 Паміж сусветнымі войнамі Інстытут гісторыі HAH Беларусі аддзел ваеннай гісторыі Беларускі дзяржаўпы ледагагічны упіверсітэт імя Максіма Танка кафедра айчыннай і сусветнай гісторыі Старонкі ваеннай гісторыі Беларусі выпуск II Міпск 1998 УДК 336 (460) (091) ББК 63.3 (4Бен) С 773 Друкуецца па рашэнні рэдакцыйна-выдавецкага савета БДПУ імя М. Танка Рэдакцыйная калегія: А.М. ЛІТВІН, А.А. КдВАЛЕНЯ, У.І. КУЗЬМЕНКА Навуковы рэдактар: канд. гіст. навук А.М. ЛІТВІН Рэцэнзенты:докт. гіст. навук А.Ф. ВІШНЕЎСКІ канд. гіст. навук М.Ф. ІІІУМЕЙКА У зборніку публікуюцца магэрыялы па ваеннай гісторыі і вайсковаму будаўдіцгву на Беларусі на працягу апошніх стагоддзяў. На падставе апублікаваных і Новых архіўных крыніц разілядаюцца пытанні вайсковага будаўніцгва, ваеннай гісторыі Беларусі, бараньбы беларускага народа супраць іншаземных захопнікаў. Зборнік будзе карысны для гісгорыкаў, вайскоўцаў, усіх, хто цікавіцва ваеннай гісторыяй і іісгорыяй Айчыны. ISBN 985 435-084-3 © Калектыў аўтараў, 1998 ЗМЕСТ Літвін А.М. Прадмова 4 ВОЙСКІI ВАЙСКОВАЕ БУДАЎНІЦТВА НА БЕЛАРУСІ Анішчанка Я.К. Вайсковыя фарміраванні на Беларусі пры Кацярыне II 6 Бектйнеев LLI.H. Часпі росснйской армнн с “белоруссклмн” нанменованяямл .13 Літвін А. Беларуская самаахова: да пытання стварэння і дзейнасці 39 ПАМІЖ СУСВЕТНЫМІ ВОЙНАМІ Астрога В.А. Польска-савецкая вайна ў працах гісторыкаў БССР 20-х—30-х гадоў XX ст 73 Смольянйнов М.М. Заключенне перемнрня на Западном фронте в 1917 г 80 Стужынская Н.І. Да пытання вывучэння беларускага антыбальшавіцкага руху 90 ВЯЛІКАЯ АЙЧЫННАЯ ВАЙНА Бордье К. Участле французов в партпзанском двлженлл на Беларусл (по матерлалам прессы) 100 Вішнеўская I. У. Асаблівасці прызначэння і выканання пакаранняў партызанскімі судамі Беларусі ў 1941-1944 гг 105 Еленская М. К вопросу о продовольственном снабженнй н соцнальной помоіцн населенлю Брестчлны в годы оккупацнн (лсточнлковедческмй аналлз документов ГАБО) 115 Жумарь С.В. Проблемы белорусской культуры на странлцах оккупацнонных пернодлческлх нзданнй 1941—1944 гг 132 Ермоловйч В.П. Аналнз достоверностп нсторнческого лсточнлка (по матерналам лнстковых лзданнй партазан н подполыцнков Беларусн 194)— 1944 гг.) 142 Каваленя A. А. Падрыхтоўка партызанскай моладзі да ўзброенай барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі . 156 Кнатько Г.Д. Млнское гетто (нюль 1941 — октябрь 1943) 171 Кузьменко В.Н. йлтелллгенцня в аглтацпонно-массовой работе советского партпзанского двлженля на оккуплрованной террнторпн Беларусн (1941—1944 гг.) 190 Маслов А.А. Советскнй гепералнтет 1941 года в боях за Белорусспю: проблема потерь 216 Павловйч Р. К. Моннгоры польской Пннской флотнлнн: мсторня н судьба 232 Руденкова С. С. К вопросу об органнзацмп жнзнн н быта партнзан Беларусн... 243 ПРАДМОВА Пяць гадоў таму ўбачыў свет першы выпуск “Старонак ваеннай гісторыі Беларусі”. Прыступаючы ў свой час да падрыхтоўкі гэтай серыі, мы зыходзілі з таго, што ўжо даўно наспела неабходнасць падрыхтоўкі такой працы, у якой ваенная гісторыя Беларусі была б паказана з пункту гледжання беларускага боку, што любая незалежная дзяржава мае натуральнае права на сваё бачанне, сваю інтэрпрэтацыю асабістай гісторыі, у тым ліку гісторыі свайго этнасу, свайго народа, сваёй дзяржаўнасці. Гэта не толькі права, але і пачэсны абавязак кожнага грамадзяніна — ведаць гісторыю свайго краю, мінулае сваёй Бацькаўшчыны. Без гэтага немагчыма нармальнае існаванне інстытутаў дзяржавы, грамадства, сям’і. На жаль, гэтыя прапісныя ісціны мы вымушаны паўтараць зноў. Вядома, што ваенная гісторыя Беларусі з’яўляецца неад’емнай часткай ваеннай гісторыі краін, у складзе якіх Беларусь існавала да свайго абвяшчэння незалежнай і суверэннай краінай, а ў больш шырокім плане — неад’емнай часткай увогуле ваеннай гісторыі, якая як навуковая дысцыпліна вывучае войны і ўзброеныя сілы мінулага. Састаўнымі часткамі ваеннай гісторыі з’яўляюцца: гісторыя войн (апісанне войнаў і бітваў, сілаў і суадносінаў бакоў, узбраенняў і г.д.), гісторыя вайсковага будаўніцтва, гісторыя вайсковай тэхнікі і гісторыя вайсковай думкі, якія знаходзяцца ў цеснай узаемасувязі. Зразумела, што ваенная гісторыя Беларусі ў такім ракурсе яшчз толькі пачынае вывучацца. Больш падрабязнае асвятленне ў гістарычнай літаратуры атрымала апісальная гісторыя войн, з пэўным мікрагістарычным метадам іх разгляду. Па такому прынцыпу пабудаваны і дадзены зборнік. У ім змешчана 17 артыкулаў, якія ўмоўна разбіты на тры раздзелы. У першым раздзеле — “Войскі і вайсковае будаўніцтва на Беларусі” змешчаны артыкулы Я.К. Анішчанкі, Ш.І. Бекцінеева і А.М. Літвіна, у якіх разглядаюцца вайсковыя фарміраванні, што існавалі на Беларусі ў час Кацярыны II, коратка згадваюцца фарміраванні расійскай арміі, якія мелі беларускія наймені на працягу XIX стагоддзя, на аснове мала вядомых архіўных крыніц паказана спроба стварэння з дапамогай гітлераўцаў беларускай збройнай сілы — Беларускай Самааховы. У другім раздзеле — “Паміж сусветнымі войнамі” змешчаны матэрыялы аб заключэнні перамірыя на Заходнім фронце ў 1917 годзе, разглядаюцца пытанні вывучэння падзей польскасавецкай вайны гісторыкамі Веларусі ў 20—30-х гадах, звяртаецца ўвага на неабходнасць глыбокага вывучэння прычын і характару беларускага антыбальшавіцкага руху. Асноўная частка артыкулаў змешчаны ў трэцім раздзеле “Вялікая Айчынная вайна". Тут прадстаўлена шырокае кола пытанняў ваеннай гісторыі Беларусі перыяду Вялікай Айчыннай вайны. Гісторык з Украіны А.А. Маслаў даследуе праблему страт савецкага генералітэту на Беларусі пад час абарончых баёў 1941 г. Даследчыца з Францыі Карына Бардзье ўважліва азнаёмілася з матэрыяламі друку аб удзеле французаў у антыфашысцкай барацьбе на Беларусі. Яна прыйшла да высновы, што інфармацыя ў друку была толькі аб 12 антыфашыстах. Аўтар працягвае збор звестак аб гэтых і яшчэ каля 50 французах. Тры аўтары — І.Э. Яленская, С.У. Жумар і В.І. Ермаловіч прысвяцілі свае артыкулы крыніцазнаўчаму аналізу матэрыялаў архіваў і музеяў, дзейнасці партызанскіх судоў прысвечаны артыкул І.У. Вішнеўскай, грунтоўны матэрыял аб ролі інтэлігенцыі ў агітацыйна-масавап рабоце змешчаны ў артыкуле У.І.Кузьменкі. Г.Д.Кнацько сваё даследаванне прысвяціла малавядомым старонкам гісторыі Мінскага гета, С.С.Рудзянкова акцэнтуе ўвагу на асобныя пытанні арганізацыі жыцця і быта гіартызан, А.А.Каваленя даследуе пытанні падрыхтоўкі партызанскай моладзі да ўзброеннай барацьбы, Р.К.Паўловіч расказвае аб лёсе манітораў былой польскай Пінскай флатыліі. Асобныя думкі, дакументы і факты, якія прыводзяцца аўтарамі артыкулаў, дазваляюць аспрэчваць у многім спрошчаныя на сённяшні дзень стэрэатыпы, удакладніць некаторыя ацэнкі. Мы лічым, што вельмі добра, калі можна адкрыта абмяркоўваць розныя, часам супрацьлеглыя, пункты погляду, таму што гэта ў поўнай ступені адпавядае логіцы гістарычнай навукі, якая, як правіла, крытычна ставіцца да канчатковых вывадаў. Таму што гістарычная праўда дазваляе толькі наблізіцца да іх. 3 выхадам у свет гэтага зборніка праца над серыяй будзе працягвацца. У наступным выданні мы плануем таксама змясціць матэрыялы па гісторыі вайсковай тэхнікі, узбраення, гісторыі ваеннай думкі, ваеннай уніформы іг.д. Спадзяёмся, што дадзеная сціплая праца энтузіястаў-гісторыкаў з’явіцца пэўным імпульсам для далейшага асвятлення ваеннай гісторыі нашай Бацькаўшчыны. Спасылкі на архіўныя дакументы зроблены з захаваннем стылістыкі і арфаграфіі арыгінала. АЛЯКСЕЙ ЛІТВІН ВОЙСКІ I ВАЙСКОВАЕ БУДАЎНІЦТВА НА БЕЛАРУСІ Я.К. Анішчанка ВАЙСКОВЫЯ ФАРМІРАВАННІ НА БЕЛАРУСІ ПРЫ КАЦЯРЫНЕ II Памежнае становішча далучаных у 1772 г. беларускіх зямель кіраўніцтва Расійскай імперыі разглядача з пазіцый замацавання тут свайго вечнага панавання. Калі ўлічыць, што пасля Пятра I руская армія камплектавалася з рэкрутаў не ў пастаянных акругах, то гэта акалічнасць прыдала беларускай зямлі асаблівае становішча. Задачу акупацыі акупанаванага абшару выконваў асобны корпус, які налічваў 9 лёгкаконных каманд, 24 пяхотныя роты, 15 эскадронаў і 1 тыс. казакоў.1 Зыходзячы з дзеючых штатаў 1763 г., усяго на Беларусь уводзіўся выдзел да 10384 чал. Па штатнаму раскладу ён крыху перавышаў дывізію (7287 чал.)2 і легіён (5775), утвораныя ў 1769 г.3 У паведамленні віцэ-прэзідэнта ваеннай калегіі і першага беларускага намесніка 3. Чарнышова за верасень 1772 г. адзначалася, што пскоўскаму губернатару М. Крачэтнікаву падпарадкоўваліся 4 лёгкаконныя каманды (каля 2680 чал.), 2 пяхотныя палкі (каля 4188 чал.), палкі карабінераў (942 чал.), гусар (1358 чал.), драгун (970 чал.) — усягода 10138 чал.4 Выключнае значэнне кіраўніцтва імперыі надавала прыгранічнай ахове, якая не адасаблялася ац унутранай аховы. Яшчэ 19.6.1772 г. на беларускай зямлі меркавалася пабудаваць 6 крэпасцей.5 Ад гэтага плана не адмовіліся і пазней, аб чым сведчыць пасылка 17.2.1782 г. генералінжынера Ф.В. Боуэра для агляду ўмацаванняў мяжы. Пры тым прадугледжвалася крэпасці пабудаваць у Рагачове, Талачыне і Будзілаве, размясціўшы ў іх гарнізоны.6 Самі ж гарнізоны, як апорныя пункты новай улады, паводле праекту 3. Чарнышова ад 27.11.1772 г., засноўваліся на чале з камендантамі.7 Яны ўтвараліся з батальёнаў, адлічаных з звыш-камплектных рот пяхотньгх палкоў (у кожнай — па 20 чал.). 3. Чарнышоў запраектаваў кожны гарнізонны батальён з 807 чал. у якасці пагранічнай аховы і паставіў іх у Дынабургу, Старым Быхаве, Полацку, Рагачове, Сянно.8 Пасля таго, як Чарнышоў пакінуў пасаду беларускага намесніка і кіраўніка ваеннай калегіі, у 1784 г. поўнакамплектныя гарнізоны (з 9 коньмі кожны) стаялі ў Віцебску, Дынабургу і Полацку, разам з недакамплектаваным штатам (579 чал.) у Себежы. Усе гарнізоны Полацкай губерні, такім чынам, налічвалі 3 тыс. чал., або 31% усіх ахоўных войскаў (9554 чал. пры 1724 конях). У Магілёўскай губерніі на той час меліся таксама 4 гарнізоны — у Магілёве — 380 чал., у Гомелі — 68 чал., у Рагачове — 362 чал., у Талачыне — 45 чал. — усяго 855 чал.,9 або 9% усіх войск у губерні (8904 чал. пры 2865 конях). Аднак апошнія даныя па Магілёўскай губерні яўна заніжаны з прычын недакамплекту.