Акрамя палявых войскаў, гарнізоны былі самымі буйнымі вайсковымі злучэннямі — 4824 чал. у 1792 г., 5995 чал. у 1793 г., 6094 чал. у 1795 г. па абедзьвюх беларускіх губернях.10 Беларускі гарнізон па колькасці ў 4 разы саступаў сталічнаму — пецярбургскаму,11 але перавышаў адпаведныя адзінкі, пастаўленыя ў іншых гарадах імперыі. Ахова губернскіх межаў набыла тым большае значэнне, што тут праходзілі важныя гандлёвыя шляхі, дзе квітнелі кантрабанда і куды завозіліся забароненыя грошы. Мытны нагляд здзяйсняўся на мытнях. Іх узнікненне датуецца рашэннямі ад 10-га і 14.12.1772 г. Кожнай мытні (у Талачыне і Рагачове) падпарадкавалі па 3 заставы.12 Аднах яны не здолелі спыніць ні ўцёкаў, ні кантрабанды таварамі. Баючыся дэзерцірства за мяжу, царызм устрымаўся ад распаўсюджання на беларускія губерніі рэкруцкай павіннасці. Згодна дзеючых на час далучэння Генеральных устаноў 1757 і 1766 гг., рэкруцкія наборы ў армію дапаўнялі наймам з незапрыгоненых людзей.13 Беларусь у гэтых адносінах разглядалася як вярбовачны палігон, населены як рускімі ўцекачамі, так і вольнымі людзьмі. У справе камплектавання войскаў на далучанай тэрыторыі галоўны разлік быў зроблены на зварот рускіх уцекачоў з-за мяжы. Ваенныя вярбоўшчыкі пераманьвалі вяртальнікаў прама на мяжы, a то і проста скуплялі іх ў пазамежных гаспадароў. Частка вяртальнікаў хутка ўсведамляла свой далейшы лёс і кідалася назад. Так, з Полацкай губерні з 1772 па 1778 г. збегла 1115 мужчын, а ў 1784 г. “нз Белорусснм” ў накірунку Кіеўскай губерні выбегла 798 чал.14 Пасля заключэння вечнага дагавору з Рэччу Паспалітай (1775 г.) адтуль на ўсходнебеларускія землі быў выведзены Санкт-Пяцербургскі легіён. Яго планавалася разукамплектаваць у сувязі з падзелам палявой арміі на 10 дывізій (у тым ліку і Беларускую) і 3 карнусы. Агляд выведзенага легіёна быў праведзены паміж 8.10.1774 і 29.4.1775 г.15, пасля чаго і з’яўляецца Беларуская дывізія, галоўнакамакдуючым якой стаў сам намеснік 3. Чарнышоў. Згодна раскладу за 1.8.1775 г.16, дывізію стварыпі з 5-ці пяхотных і 4-х конных палкоў, з дадаткам Беларускага егерскага батальёна. Яе палкі стаялі ў Пскове, Віцебску, Невелі, Себежы, Дуброўне, Оршы, Смалянах, Мсніслаўлі, Вялікіх Луках, Тарапцы, Рэжыцах. Беларускі гусарскі полк (камандаваў падпалкоўнік, католік Антон Шын) стаяў у Чачэрску і Гомелі. Данскіх казакоў размясцілі на фарпостах, а егераў з рэшіак палкоў (з 1769 г. лры кожным палку састаяла 66 чал. каманды егераў) паставілі ў Віцебску. Назва Беларускай трымалася за адпаведнай дывізіяй толькі пад час знаходжання 3. Чарнышова на пасадзе кіраўніка ваеннай калегіі. Нават у 1779 г. яе нумаруюць у якасці 9-ай дывізіі.17 Лона Беларускай дывізіі засталося для яе састаўных частак таксама часовым, на час перафарміравання. Так, ужо ў верасні 1775 г. палкоўнік Фабулаў далучыў да 4-х карабінерскіх эскадронаў Кінбургскага драгунскага палка дзве роты Беларускага гусарскага палка і ўжо ў складзе 6-эскадроннага палка выправіў з Гомеля да князя Празароўскага. Два грэнадзёрскія палкі хутка перавялі ў Арэнбургскі корпус,18 а полк кабардзінскай пяхоты з Быхава выправілі ў Астраханскі корпус. Беларускі гусарскі полк быў створаны па штату Ізюмскага гусарскага палка 16.1.1775 г. з рэкрутаў Пецярбургскага і Маскоўскага легіёнаў.19 У верасні 1775 г. ён меў штаб, у які ўваходзілі 5 чалавек (палкоўнік I. Дрэвіц, прэм’ер-маёр Я. Трэкарыа, секунд-маёры барон К. Рлато і Ф. Празор), квартармайстра, адз’ютанта, аўдзітара, камісара, папа, двух лекараў. У падраздзяленнях было 6 капітанаў, 6 паручнікаў, 10 прапаршчыкаў, 60 унтэр-афіцэраў і капралаў, 674 гусары — усяго 817 чал. пры 783 конях. Сярод афіцэраў у якасці “польскіх” шляхцічаў служылі Вінцэнт Шыманскі ( у ліку 4-х кадэтаў), К.арл Галінскі (з 10-ці прапаршчыкаў), вахмістры Ягор Матвееў і Антон Вент (з усіх 12 чал.). У такім складзе ў студзені 1777 г. полк з’яўляецца ў Бярдзічаве і Белай Царкве на Украіне, дзе было навербавана яшчэ 75 вольных людзей-“поляков”. Паспісу на пачатак 1777 г. у палку было 928 чал. (у тым ліку 734 гусары) пры 897 конях20, у 1783 г. — 985 чал. (804 гусар пры 731 наяўных і 987 конях).21 На месцы выведзенага, паводле ўказу ад 28.6.1783 г., шляхам перайменавання Варонежскага лёгкаконнага палка быў сфарміраваны другі беларускі гусарскі полк, у складзе 4-х мушкецёрскіх батальёнаў.22 У студзені 1783 г. ён значыцца ў складзе 992 чал. (807 гусар) як 6-ці эскадронны23, таксама на ўкраінскай зямлі. У 1783 г. полацкаму губернатару А. Луніну даверылі сфарміраваць 2 палкі 2-батальённага, 12-ротнага складу. Першы полк даручаўся генерал-падпаручніку Ю. Нелядзінскаму-Марэцкаму (дваранін, меў 3 тыс. прыгонных), другі полк — ліфляндскаму двараніну (без сялян), падпалкоўніку П. Граеру. Перпіы полк складала лейб-гвардзейская рота, роты Сібірскага і Угліцкага палкоў, па 2 роты Табольскага, Кегсгольмскага, Пскоўскага, Нарваўскага і Архангельскага палкоў — усяго 13 рот. Другі полк склалі: рота лейб-гвардзейскага і Сібірскага палкоў, па 2 роты з Неўскага, Выбаргскага, Шлісельбургскага, Наўгародскага і Нашэбургскага палкоў.24 Як відаць, новыя палкі фарміраваліся з тых палкоў Беларускай дывізіі, якія па-ранейшаму захоўвалі першапачатковыя назвы мясцовасцяў імперыі. Аднак А. Лунін ніводзін раз не назваў іх, па месцы новага камплектавання, беларускімі. Першы полк А. Лунін камплектаваў з 1880 чал. спісачнага складу (1545 радавых, у тым ліку 272 гранадзёры і 1185 мушкецёры), ці наяўных 1593 чал. Такі недакамплект меўся і пры другім палку: пры 1914 чал. па спісу (272 грэнадзёры і 1200 мушкецёры), наяўнымі значыліся 1642 чал. Сам Лунін адзначаў, што 1061 чал. (30%) не служылі яшчэ і году. Прыслута пры 24 адзінарогах не ведала нават, як упраўляцца з гарматамі і як зараджаць іх “картузамі”. Між тым Лупіна прыспешвалі і ён не завяршыў як след распачатую справу. 24.7.1784 г. ён выправіў у Херсон 2 лейбгвардзейскія роты грэнадзёраў, якія пры 326 чал. (272 радавыя) там уліліся ў Херсонскі 4— батальённы егерскі полк.25 Затым тры батальсны на працягу 4—15.9.1784 г. сваім ходам дайшлі да Крамянчуга, а з 1785 г. сталі значыйца пры Каўказскім і Курскім егерскіх карпусах. Апошні, 4-ты батальён, відаць да поўнага ўка.мплектавання, заставаўся ў Крычаве. У канцы 1784 г. яго назвалі 2-м Чарнаморскім батальёнам і затым злілі з Екацярынаслаўскім егерскім корпусам. Увогуле, новаствораныя палкі былі зводныя і, відаць таму не атрымалі пры камплектаванні назвы гарадоў або мясновасйяў. Структурную перабудову рускай арміі. распачатую Г. Пацёмкіным, адлюстравала стварэнне ў 1784 г. асобных лёгкастралковых 4—батальённых егерскіх карпусоў, па 6 рот кожны. Пры гэтым аб’ядноўваяіся егерскія батальёны пяхотных палкоў, дзе служба для радавых скарачалася з 25 да 15 гадоў.26 Пэўны механізм іх стварэння быў толькі што пазначапы. Беларускі егерскі корпус з прадугледжанага ў 4132 чал. штату на 6.10.1786 г. меў 2458 чал. (2057 чал. наяўных), у тым ліку — 2 падпалкоўнікі, 2 прэм’ер-маёры, 4 капітаны, 8 паручнікаў, 3 падпаручнікі, 6 прапаршчыкаў, 3 лекары, 25 дзеншчыкоў, 2 падканцэлярысты, 89 сяржантаў, 21 каптэнармус, 8 падпрапаршчыкаў, 36 фур’ераў, 66 капралаў, 16 цырульнікаў, 1217 егераў (у тым ліку 1110 наяўных). Прычым 951 егераў далі рускія рэкруты, у тым ліку — 554 чал. з Пецярбургскага і Кранштадскага гарнізонаў.27 Астатнія 15% радавых набралі з разукамплектаваных пяхотных палкоў і гарнізонаў. Трапілі ў яго склад і сілы Беларускага егерскага батальёна, як лічыцца, створанага 26.5.1777 г. і кватараваўшага ў 1780 г. па 948 сялянскіх хатах Дрысенскага павета.28 Беларускі егерскі корпус займеў назву па месцы стварэння.29 Шматнацыянальным быў і яго штаб. У 1789 г. пры ім служылі ў большасні ліфляндскія дваране — падпалкоўнік К. Гудберг, граф I. Броун, маср X. Нумерс, барон Ф. Эльмпт і Л. Тэйлс.30 У 1788 г. корпус значыўся ў якасці брыгады пры 2-й дывізіі Украінскай арміі.31 3 “беларускіх” трэба згадаць аб тых пяхотных палках, якія мелі на штандары герб Пагопю. Полацкі мушкецёрскі полк, створаны 16.1.1775 г. з Санкт-Пецярбургскага лсгіёна пры Беларускай дывізіі, пастаянна кватараваў у Полацку з паветам і лічыўся з 2096 чал., пры 1696 наяў’ ных.32 Пры ўтварэнні яму далі 10 сцягоў з цёмнакарычневым крыжом і ружовымі вугламі. Мушкецёры насілі цёмназялёны мундзір з чырвонай падкладкай, светлазялёнымі абшлагамі, каўнярам і лацканамі. На рукавах афіцэры мелі сярэбраныя, а радавыя — белыя пятліцы. Камзол, штаны і гузікі былі белымі.33 Віцебскі мушкецёрскі полк, утвораны ў 1784 г. з 2—батальённага Капорскага палка (2424 чал. па спісу) сабраў пры штабе рускага двараніна А. Палтарацкага, секунд-маёра I. Шыца, прыбалтыйскіх выхадцаў — палкоўніка Б. Ленйуно, падпалкоўніка Л. Манжьг на.34Яму таксама далі 10 сцягоў, але з ружовым крыжам і сінімі вугламі. Цёмназялёны мундзір вайскоўцаў быў аздоблены элементамі бледнаружовага колеру. Афіцэры мелі залатыя пятліцы, салдаты — жоўтыя гузікі, палевыя камзол і штаны.35 Пасля стварэння палка віцебскія мушкецёры здабывалі славу рускай зброі пры корпусе М. Крачэтнікава ва Украінскай арміі.36 Беларуская зямля і надалей нагадвала прахадны двор і гасцінную карчму, у якіх безупынна гаснявалі царскія войскі ў мэтах харчавання і фарміравання. 3 красавііка 1785 і да мая 1789 гг. тут кватаравалі 4 пяхотныя палкі: Дняпроўскі — у Віцебску, Полацкі перавялі з Себежа і Невеля ў Краславу, замяніўшы яго Чарнігаўскім. Валагодскі паставілі ў Магіл аг.37 У студзені 1789 г. Любавічы, Дуброўна і Крычаў далі кватэры Смаленскаму, а Быхаў — Кінбургскаму пяхотнаму палку. 31.5.1789 г. на Беларусь увайшлі яшчэ 5 палкоў: рэшткі Смаленскаг драгунскага палка, Казлоўскі пяхотны полк размясціліся ў Магілёве, ЯЛецкі пяхотны полк — у Полацку, Мурамскі — у Краславе, Курскі — у Чачэрску.38 Гэтыя сілы падверглі разукамплектаванню ў сувязі з падрыхтоўкай вайны са Швецыяй. Казлоўскі, Тамбоўскі, Азоўскі, Нізаўскі палкі, што стаялі ў Магілёўскім павеце, у 1791 г. склалі аснову 2—баіальённага Фанагарыйскага гусарскага палка (2126 чал. па спісу).39 24 8.1788 г. царыца Кацярына 1) выдала рэскрыпт міністру М.І. Салтыкову аб фарміраванні 4—батальённага Эстляндскага егерскага корпуса “в Рнжской, Ревельской н Белорусскнх” губернях. Меркавалася ўкамплектаваць яго “з вольных людзей... мешан н поселян казенного ведомства обенх белорусскнх губерннй с тем, чтобы все снн набнраемые no окончанмн настояшей войны с королем шведскнм отпуіцены будут по нх желанням, а чего недостанет — оное нз рекрут дополнено быть мо’ жет”.40 Губернскія ўлады ў чэрвені 1790 г. набралі з 3418 панцырных баяр Поланкай эканоміі 445 чал.41 I толькі, бо баяры змагаліся за захаван-