3 першых дзён акупацыі Беларусі гітлераўцы пачалі паводзіць сябе такім чынам.быццам гэтая тэрыторыя ўжо належыць ім. Сёння вядома, што яны мелі на гэты конт спецыяльна распрацаваныя планы, якія не дапускалі і думкі аб стварэнні якіх-небудзь дзяржаўных утварэнняў на ўсходніх тэрыторыях. Між тым, на Беларусі былі пэўныя сілы, што знаходзіліся ў таемнай апазіцыі сталінскаму рэжы.му, у ты.м ліку і тыя, якія вялі барацьбу з ім яшчэ з 1917 г., якія мелі свой псгляд на лёс Бацькаўшчыны, бачачы яе з’яднанай і незалежнай. Гэтыя сілы хацелі скарыстаць вынікі нямецка-савецкай вайны для стварэння беларускай дзяржавы ў магчымай на той час форме. Зразумела, што яны не маглі ведаць аб сапраўдных намерах кіраўніцтва нацысцкай Германіі4. Немцы.аднак, мелі на ўвазе іншыя планы, і таму ў 1941 г. не магло быць і мовы пра стварэнне якіх-небудзь беларускіх органаў дзяржаўнага кіравання (гэта датычыць і іншых рэспублік СССР). Адзінае, што было дазволена — гэта стварэнне ў кастрычніку 1941 г. Беларускай Народнай Самагюмачы (БНС), якая, згодна са статутам, з’яўлялася дабрачыннай народнай арганізацыяй, галоўнай мэтай дзейнасці якой было “памагаць пацярпелым беларусам ад ваенных дзеянняў,бальшавіцкага і польскага пераследавання, памагаць адбудаваць зруйнаваны чужынцамі беларускі край, пашыраць і развіваць беларускую культуру”5. Беларускі Чырвоны Крыж, як арганізацыю. маючую арганізацыйна міжнародны характар, было загадана зліквідаваць6. Такі падыход нямецкіх уладаў зусім натуральна не задавальняў кіраўніцтва створанай ў студзені 1942 года Галоўнай (Цэнтральнай) Рады (Цэнтралі) БНС, у склад якой акрамя старшыні Івана Ермачэнкі ўваходзілі ксёндз Вінцэнт Гадлеўскі, В.Сьвірыд, А.Адамовіч, ІО.Саковіч, Я.Найдзюк, архіяпіскап Нарко, С.Кандыбовіч, рэдактар А.Сянкевіч і інш., а таксама кіраўніцтва акруговых і павятовых упраў БНС, якія з першых дзён яе стварэння актыўна ўключыліся ў працу. Таму яны, выкарыстоўваючЫ самыя розныя сродкі, патрабавалі ад акупацыйных уладаў змяніць свае адносіны да БНС, да тых, хто стаў супрацоўнічаць з імі. Асабліва гэтыя патрабаванні ўзраслі пасля паражэння немцаў пад Масквой, як стала зразумела аб правале “бліцкрыгу”, аб тым, што вайна для немцаў хутка не скончыцца. Да таго ж пашырэнне і актывізацыя партызанскага руху, дзеянні якога ў першую чаргу былі накіраваны супраць памагатых фашыстаў, застаўляла іх перад тварам пагрозы знішчэння прасіць дазволу на стварэнне сваёй збройнай сілы. Выкарыстаўшы прыезд у Мінск рэйхсміністра ўсходніх зе.мляў А.Розенберга, яны падрыхтавалі на яго імя спецыяльны мемарыял, дзе звярталася ўвага на няправільныя адносіны немцаў да беларусаў. ’’Роля беларусаў у новым нывільным кіраванні, — гаварылася ў дакладзе, — абмяжоўваецца выключна пасіўным выкананнем распараджэнняў нямецкіх началь- нікаў; беларусы не маюць выразнай структуры для задавальнення сваіх патрэбаў, для звяртанкя нямецкіх уладаў на недахопы бягучага жыцця краіны. Таму да сёняшняга дня няма так неабходных школ як: паліцыі, сярэдне адукацыйных, настаўніцкай, духоўнай семінарыі. Словам, з беларусамі абыходзяцца не як з вызваленым, а як з захопленым народам" (падкр. намі — А.Л.). Сярод іншых прапаноў, у дакладзе абгрунтоўвалася патрэба стварэння беларускай збройнай сілы для барацьбы з партызанамі, для аховы бяспекі ў краіне. “Для поўнага выкарыстання беларускіх рэсурсаў неабходна зацікавіць усіх беларусаў: а) вынікам вайны пасля разгрому руска-яўрэйскага бальшавіцкага СССР, б) стварэннем новага парадку для беларусаў у Бсларусі і яе роляй у Новай Эўропе пад кіраўніцтвам нямецкага народа. Для гэтага патрэбна з’актывізаваць беларускі народ, уцягваючы яго, як зацікаўленага, у непасрэдную бараньбу як з унутраным, так і вонкавым ворагам.”7 Акрамя таго, прапаноўвалася стварынь пры Генеральным Камісару Беларусі і акруговых камісарах Беларускае нацыяналынае прадстаўніцтва даверу, запрасіўшы туды вядомых беларус:.іх работнікаў з дастатковай кампетэнцыяй і правамі ў вобласці нывільнага кіраўніцтва, кантролю, прапаганды, гаспадарчага і культурнага жыцця Беларусі; пры ўсіх нямецкіх акупацыйных установах стварыць, пад нямецкім кіраўніцтвам, працуючыя аддзелы з беларусаў; нравесці рэарганізацыю беларускай паліцыі.усклаўшы на яе, зноў жа пад нямецкім кіраўніцтвам, абавязкі: выследжвання, выяўлення і дастаўкі судовым уладам палітычных і крымінальных злачынцаў і порагаў створанага парадку Новай Эўропы, уключаючы прымяненне нсабходных арганізацыйных мерапрыемстваў. Для рэалізацыі гэтага патрэбна: а) стварыць інстанцыю Галоўнага інспектара паліныі пры нямецкім цэнтральным органе паліцыі Беларусі, паклікаўшы на гэтую пасаду беларуса з кампетэнцыяй; пад кіраўніцтвам нямецкіх улад зверху ажыцяўляць: а) арганізацыю, кіраўніцтва і кантроль над усёй беларускай паліцыяй у краіне; б) пры кожным акружным камісарыяце стварыць аддзел беларускага кіраўніцтва паліцыяй і г.д. У мемарандуме было таксама патрабаванне уключыць у Генералыіы камісарыят Беларусі ўсе землі з большасцю беларускага насельніцтва, якія непасрэдна прымыкаюнь да Генеральнага камісарыяту — Вілейскую вобл., Беларускае Палессе, Гомельшчыну, Паўночную Чарнігаўшчыну; звярталася ўвага на тое, ілто падаткі і павіннасці на Беларусі большыя, чым у .Пітве і Латвіі, а заробкі у 2—3 разы меншыя, патрабавалася каб “прэса выдавалася на беларускай мове, каб былі адкрыты школы на беларускай мове: пачатковыя, сярэднія, выпіэйшыя, уключаючы Акадэмію навук. што ёсць звесткі з афіныйных нямецкіх органаў, што на Беларусі будуць толькі 4-х класныя школы і г.д.”к Р ійхсміністр акупаваных уеходніх абласцей, р шхепяйт ф А. Розенбері прыляцеў у Мінск 30 мая 1942 г. “Беларуская газэта” у нумары ад 6 чэрвеня падрабязна паведаміла аб візіце, прывяла ў пераказе тэкст выступлення В. Кубэ і А. Розенберга на сходзе у генеральным камісарыяце. Газету больш за ўсё цікавіла, што скажа міністр аб “долі тутэйшага народу” Як бачна, сказаць не было чаго. Мяняць асабліва сваю палітыку Гітлер не збіраўся. Таму ў артыкуле аб візіце выдзялялася два моманты: “Далей паняцце “Расея” больш не будзе існавань у ягонай старой форме, таксама, як назаўсёды павінна спыніцца ўсякія зьявы русыфікацыі ў гэтай частцы Эўропы”, і, другі момант. ’’Беларусь, — падкрэсліў ён, — заўсёды была падчаркаю Расеі. Праўда, край выставіў аднойчы рэвалюцыйны камітэт, аднак яму няставала энергічных і сьветлазорных правадырскіх галоваў. Нямецкае кіраўніцтва хоча дапамагчы гэтым пазытыўным сілам і гэтак развінь край, каб і з яго стаўся моцны й квітушчы перадкрай Нямеччыны”9. 18 чэрвеня 1942 г. “Беларуская газэта” надрукавала рэдакцыймы артыкул “Перспектывы адбудовы”, дзе зноў прама і ўскосна праходзіла думка аб будучым Беларусі. “Выпадкова ці не, але райхсміністр, гаворачы аб ажыўленай культурнай адбудове ў трох балтынкіх народаў і на Ўкраіне, ня ўспомніў зусім пра нашую Беларусь. Зусім можа быць, што ў гэтым дачыненні гутарка райхсміністра якраз і зьяўляецца красамоўным напамінкам нам беларусам...” Газета робінь выснову, што беларусам трэба “як мага выкарыстоўваць тыя магчымасці, якія сёння нам даюіша ў рукі, дамагаючыся ўсяляк і іншых магчымасцяў... вось тая навука, якую павінны выцягнуць із міністравай гутаркі нашыя змагары за культуру”. Розенберг, аднак, тактычна абмінуў у сваім інтэрв’ю “Беларускай газэце” намеры Нямеччыны адносна лёсу Беларусі ў будучай Еўропе. Цяжка сказаць, у якой ступені звароты кіраўніцтва БНС, скаргі беларускага друку з нагоды адсутнасці перспектывы ў Беларусі падзейнічалі на яго, аднак нельга і ня бачыць таго факту, што палітыка адміністрацыі В. Кубэ з лета 1942 г. стала пэўным чынам мяняцца. 29 чэрвеня ў Мінску адбылося паседжанне Беларускай Народнай Самапомачы, прысвечанае гадавіне “аслабанення ад бапьшавіцкага панавання і нрыходу нямецкае арміі”. На гэтым паседжанні, якое, паводле 1. Ермачэнкі, “адчыніла новую балонку нашай гісторыі”, гаўляйтэрам В. Кубэ БНС “была прызнана як сапраўдны прадстаўнік беларускага народу”10. Генералызы камісар Беларусі В. Кубэ “дзсля забяснячэння плённага ўдзелу беларуеаў у кіраванні краем” надаў шэфу БНС званне дарадчыка па беларускіх еправах і рэферанзам палітычных спраў, а таксама даў права падабрань сабе яшчэ трох дарадчыкаў у рэ4«рат культуры, школьны і прапаганды і па аднаму дарадчыку ў кожны акруговы камісарыят. Кубэ зацвердзіў прадстаўленых Ермачэнкам супрацоўнікаў БНС: у аддзел пранаганды рэдактара А. Адамовіча, у школьны алдзел-кі- раўніка БНС Глыбоцкай акругі доктара I. Скурата і ў аддзел культуры — кіраўніка БНС Мінскай акругі інжынера I. Касяка. На гэтым паседжанні В.Кубэ выступіў з сенсацыйным паведамленнем аб стварэнні так званага Волыіага Корпуса Самааховы. Ен афіцыйна звярнуўся да І.Ермачэнкі, каб той падрыхтаваў са сваімі супрацоўнікамі зварот да беларускага населыііцтва з заклікам “Вы павінны аслабаніцца ад бандытаў, якія перашкаджаюць адраджэнню беларускага народу, і потым заняць яму пачэснае месца ў радох Новае Эўропы”11. Як бачна з шэрагу даку.ментаў і успамінаў, выступленне В. К.\бэ зрабіла вялікае ўражанне на прысутных. Па сутнасці гэта быў радыкальны паварот у змене адносін да беларусаў, які мог сведчыць аб змене ўвогуле палітычнага курсу акупантаў. Гэтае выступленне да сённяшняга часу выклікае цікавасць даследчыкаў. “Дапушчальна, — піша Ю. Туронак, — што Кубэ прыняў рашэнне аб арганізацыі Беларускай самааховы без згоды Гімлера і Розенберга. Гімлер яшчэ ў маі лічыў, што праект стварэння літоўскіх, латышскіх і эстонскіх часцей СС хоць і вельмі спакуслівы, але небяспечны. Паказальна, што пры гэтым ён не згадваў беларускіх часцей. Нарэшце, ў чэрвені Гімлер пагадзіўся з пэўнымі агаворкамі на фарміраванне латышскіх і эстонскіх легіёнаў, якія павінны былі падначальвацца HSSPF Остлянда — Екельну. Магчыма, улады Остлянда палічылі, што гэтай падставы дастаткова, каб стварыць падобныя часці і на Беларусі.Паводле інфармацыі К.убэ, прызыў беларусаў да зброі адбыўся са згоды Лёзэ”12. Як адзкачае Ю.Туронак, “не было яснасці не толькі з фармальным дазволам на стварэнне беларускіх часцей — пад пытальнікам заставаліся іх велічыня і структура. Кубэ абвясціў, што гэта будзе Вольны корпус (Freikorps). Паводле нямецкай традыцыі, гэта былі атрады добраахвотпікаў, без строга акрэсленай колькасці байцоў. Затое ў кіраўніцтве БНС гэта ўспрынялі як намер стварыць армейскі корпус (Armee-korps) — у многіх краінах гэта была найбуйнейшая вайсковая адзінка, якая складалася з трох дывізій”13.