• Газеты, часопісы і г.д.
  • Старонкі ваеннай гісторыі Беларусі выпуск II

    Старонкі ваеннай гісторыі Беларусі

    выпуск II

    Памер: 322с.
    Мінск 1998
    74.5 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    На наступны дзень, 30 чэрвеня 1942 г., было склікана паседжанне Цэнтралі БНС, на якім была апрацавана адозва да беларускага народу, якую падпісалі І.Ермачэнка, В.Гадлеўскі, В.Іваноўскі, У.Казлоўскі, Ю.Саковіч і архіяпіскап Філафей. Тэкст адозвы быў апублікаваны 4 ліпеня 1942 г. у “Беларускай газэце”. Дарэчы, на гэтым пассджанні ў склад Галоўнай рады былі абраныя Ванлаў Іваноўскі і Уладыслаў Казлоўскі14, да таго ж было прынята рашэнне стварыць у кожнай акрузе акруговыя рады. 3 дазволу Кубэ, пры Галоўнай радзе пазней быў арганізаваны шэраг ведамасных аддзелаў:палітычны, вайсковы, школьны, культурны, a таксама прапаганды і аховы здароўя. Усім ім павінны былі быць створаны адпаведнікі ў акруговых радах. На паседжанні з прамовамі аб ролі і значэнні БНС выступілі кіраўнік палітычнага аддзела пры генеральным
    камісары Беларусі ІОрда i кіраўнік аддзелу аховы здароўя доктар Вэбэр. Абодва выступоўцы канстатаваді праробленую БНС працу ў напрамку нацыянальнага развійця і добрага супрацоўніцтва з нямецкім народам, усяляк падкрэслівалася думка, што у”новых умовах БНС стала заступнікам беларускага народу і яго голасам перад нямецкімі ўладамі’’15.
    На другі дзень пасля нарады І.Ермачэнка падаў праект арганізацыі Беларускай Самааховы ,апрацаваны па даручэнню Ермачэнкі камендантам вучэбных курсаў беларускай паліцыі Францішкам Кушалем, які пад час польскай акупацыі 1919—1921 гг. быў сябрам Беларускай вайсковай камісіі, створанай па загаду Ю.ПІлсудскага. Гэны праект лёг у аснову нарады ў гэтым пытанні ў начальніка СС і паліцыі бяспекі і СД (SSPF) брыгадэнфюрэра К. Цэнера, якая адбылася 4 ліпеня 1942 г. Як п;ідае Ф. Кушаль, згодна праекту меўся быць арганізаваны корпус у троадывізійным складзе разам з дапаможнымі службамі. Штаб корпуса і адна дывізія павінны былі дыслакавацца ў Мінску і ахопліваць сваім уплывам Мінскую і Слуцкую акругі; другую дывізію планавалася раскватараваць у Баранавічах, яна павінна была ахопліваць Баранавіцкую, Навагрудскую і Слонімскую Дкругі. трэцяя — у Вілейцы. Яна таксама павінна ахопліваць тры акругі — Вілейскую, Лідскую і Глыбоцкую16. Нам не ўдалося пакуль адшукаць іншае дакументальнае сведчанне існавання названага праекта. У архіве захаваўся перахоплены партызанамі “Праект арганізацыі Беларускага вайсковага Корпусу”, датаваны вераснем 1942 г., але аб гэтым крыху пазней. Звернемся да нарады ў генерала Цэнера, дзе, як бачна па крыніцах, прысутнічаіі таксама начальнік паліцыі парадку палкоўнік фон Гайнбург, обэрштурмфісрэр Шлегель і доктар Ермачэнка. “Тут я мушу заўважыць і падчыркнуць ролю обэрштурмфюрэра Шлегеля, заступніка СД у Мінску, — гаварыў на ўрачыстым паседжанні, прысвечаным гадавіце стварэння БНС I лістапада 1942 г. І.Ермачэнка, — у беларускім адраджэнцкім руху. Ен з’яўляецца вялікім прыяцелем беларускага народу і з гэтага мейсца я павінен так жа прынесці шчырую падзяку.”17 Адзначым, што оберштурмфюрэр ІІІлегель з’яўляўся кіраўніком Ш аддзела Упраўлення паліцыі бяспекі і СД ддя Беларусі. У функцыі аддзела ўваходзіла арганіз'ацыя разведвальнай дзейнасці, збор і абагульненне звестак аб становішчы на акупаванай тэрыторыі, выяўленне праціўнікаў акупацыйнага рэжыму ня толькі сярод мясцовага насельнінтва, але і сярод супрацоўнікаў усіх звенняў фашысцкага акупацыйнага апарата. Іменна на нарадзе ў генерала Цэнера, што і імкнуўся падкрэсліць на з’ездзе БНС Ермачэнка, ў асноўным былі вырашаны галоўныя пункты стварэння Беларускай Самааховы, што яна павінна выходзіць з БНС, кантралявацца Цэнтральным і акруговымі аддзеламі БНС. Наступным крокам на шляху стварэння БСА быў дзень 7 ліпеня 1942 г., калі ў зале Баранавіцкага акруговага
    камісарыяту адбыўся з’езд больш 200 прадстаўнікоў БНС з акругаў і раёнаў Баранавіцкага, Лідскага, Слонімскага, Ганцавіцкага і Наваградскага. Выступаючы на з’ездзе, В. Кубэ падкрэсліў: Настаў час, калі беларускі народ на беларускіх земля.х павінен сам тварыць сваё жыццё. На гэтай зямлі беларускай ня мае што рабіць ані маскаль, ані паляк...”18. Нарэшце 12 ліпеня 1942 г. кіраўніцтва БНС атрымала когіію загада начальніка СС і паліцыі Цэнера ад 4 ліпеня 1942 г., якім дазвалялася прыступіць да арганізацыі самааховы. У загадзе паміж іншым гаварылася: “I. Згодна з загадам генеральнага камісара Беларусі, у поўнай згодзе з БНС ствараецца самаахова беларускага пасельніцтва. 2. Самаахова з’яўлецца дапаможнай арганізаныяй для нямецкайй паліцыі: яе заданне— данамагіы нямецкай і мясцовай паліцыі ў барацьбе супраць бальшавікоў і сабатажнікаў, забяспечынь спакой у Беларусі. 3. Уступ у самаахову грунтуецца галоўным чынам на прынцыпе дабраахвотнасці. 4. Арганізацыя, утрыманне і забяспячэнне самааховы, у рамках дадзенай мноіі дырэктывы, ёсць справа БНС. 5. Самаа.хова павінна быць пабудавана рэгіянальна і раздзяляцца на абласную (гэбіт), раённую і валасную самаахову. 6. У якасці оберкамендаіпа бсларускай самааховы будзе дзейнічаць пры мне кіраўнік БНС. Пры аддзелах шутцпаліцыі і кіраўніках гэбітаў вызначаюцца каменданты, у раённых аддзелах кіраўнікі і ў валасных — мясцовыя кіраўнікі. 7. Накіраванне аддзелаў на акныю адбудзецца па ўказанню нямецкіх паліцэйскіх органаў у выпадку неабходнасці. 8. Зб|юя і амуніцыя пастўляюйца нямецкай паліныяй. 9. У якасці агульнага знака адрознення ў аддзеле і ў час выканання абавязкаў носяіша павязкі з сфастыкаю. Адрозненні для кіраўнікоў яшчэ будуйь вызначаны. 10. Зброя і агнявая падрыхтоўка праводзяцца на аснове ўказанняў і дапамогі нямецкай паліцыі. 11. Неабходнае размяшчэнне ў аддзеле пры акцыі забяспечваеіша праз кватзраванне. 12. Выдаткі, якія ўтвараюцца ў БНС у выніку арганізацыі БСА, пакрываюцца праз добраахвотныя фонды. 13. Патрэбныя Тлумачэнні да гэтага дасьнь па майму даручэнню начальнік паліцыі парадку па паразуменні з кіраўніком БНС”19.
    Але яшчэ за два дні да атрымання афіцыйнага пісьмовага загаду з’яўляецца загад “Галоўнага каманданта БСА — палкоўніка ЕрмаЧэнка”, які складаўся з 6 пунктаў: "1. На падставе дздзенага мне загада начальніка паліцыі Беларусі генералам Цэнерам ад 4 ліпеня 1942 г. прынімаю на сябе функцыі галоўнага каманданта БСА. 2. Для тэхнічнага забяспячэння работы БСА назначаю камісію пры Галоўным камандаванні ў складзе: В. Вальковіча, Ю. Саковіча, Ф Кушэля, I Аўчыннікава, I. Касяка, У. Казлоўскага, В. Чабатар жіча”20. Ф. Кушаль піша, што 1. Ермачэнка адразу паклікаў вайсковую камісію ў складзс: Ермачэнка — старіныня, д-р Валькевіч ~ 1 заступнік сгаршыні, Ю.Саковіч — II застумнік старшыні,
    інж. I. Касяка, Ф. Кушаля, M. Пугачова і В.Чабатарэвіча ў якасці сябраў камісіі.
    У абавязкі “галоўнага каманданта БСА” ўваходзіла агульнае кіраўніцтва самааховай, арганізацыя забеспячэння абмундзіраваннем і раскватараваннем, яе матэрыялызае забеспячэнне. Адпаведныя абавязкі ў акругах ускладаліся на старшынь БНС, як акруговых камендантаў БСА. Загад Цэнера прадугледжваў стварэнне ў кожным раёне адзінкі БСА сілаю ад роты да батальёна. Забеспячэнне БСА зброяй, кіраўніцтва вучэбна-баявой падрыхтоўкай і аперацыйнай дзейнасцю ўскладалася на кіраўніцтва нямецкай паліцыі і СС. “Загад гэты зрабіў на нас вельмі ад'емнае ўражанне — пісаў пасля вайны Ф.Кушаль. — I з яго ясна вынікала, што роля доктара Ермачэнкі і людзей, пакліканых д-рам Ермачэнкам, зводзілася толькі да таго, каб паклікаць людзей, адзень іх, накарміць, закватэраваць, а рэшта належала ўжо да немцаў. Аднак факт стаўся, загад выйшаў і трэба было прыступіць да яго выканання”21. А справа гэтая была вельмі няпростай. Беларуская народная самапомач не мела ні ўлады, ні сілы, ні належнага аўтарытэга сярод насельніцтва. He мела яна аўтарытэту і ў акупацыйных органаў, якія глядзелі на яе як на часовы дапаможны матэрыял. Кіраўнінтва БНС разумела, што ў выпадку паспяховага правядзення акцыі па стварэнню БСА становішча БНС, яе імідж сярод насельніцтва зменіцца ў лепшы бок. Таму адразу пасля атрымання пісьмовага дазволу на стварэнне БСА І.Ермачэнка аддаў загад аб прыездзе акруговых кіраўнікоў на нараду ў Менск, якая адбылася 14—16 ліпеня 1942 г. На нарадзе прысутнічалі ўсе кіраўнікі акруговых БНС, Цэнгралызай рады і члены Вайсковай камісіі пры галоўным камандаванні БСА. Галоўным пытаннем нарады было пытанне па арганізацыі БСА, акрамя таго абгаварылася шмат іншых пытанняў БНС: рэлігійныя, школьныя, кааперацыі і інш. Аднак галоўнымі былі пытанні забеспячэння дзейнасці БСА, стварэння вайсковага аддзела пры Галоўнай радзе БНС, арганізацыі самааховы ў акругах і г.д. На нарадзе было вырашана пачаць арганізацыю БСА з вайсковай падрыхтоўкі кадраў. Таму было вырашана стварыць трохтыднёвы курс перападрыхтоўкі афіцэраў, пасля чаго адчыніць у акругах курсы перападрыхтоўкі падафінэраў. Арганізацыя БСА стала галоўнай задачай ў дзейнасці БНС і яе кіраўнікоў усіх узроўняў. 22 ліпеня 1942 г. Ермачэнка сваім загадам прызначыў акруговых камендантаў БСА: д-р Вайтэнка — Баранавічы, А. Сокал-Кутылоўскі — Ганцавічы, А. Калодка — Вілейка, I. З'аранка — Слонім, Ю.Саковіч — Мінск, Б. Рагуля — Наваградак, 1. Гінько — Глыбокае, М. Яцковіч — Ліда, Ліхадзіеўскі — Слуцк. Перад акруговымі камендантамі БСА паўстала задача арганізаваць працу па ўліку афіцэрскіх і падафіцэрскіх кадраў, колькасці асобаў прызыўнога ўзросту радавога саставу, стварынь акруго-
    выя вайсковыя і прызыўныя камісіі, арганізаваць курсы перападрыхтоўкі падафіцэраў і г.д. Найбольш актыўна гэтая справа праводзілася ў Баранавіцкай акрузе.
    Як бачна з загада № 2 ад 23 ліпеня 1942 г. Акруговага каманданта БСА ў Баранавічах д-ра Вайтэнкі, ім былі прызначаны каманданты БСА і кіраўнікі наборачных (пазыўных) камісіяў:
    Баранавічы — Крэнь, Патаповіч Аляксандр; Новая Мыш — Жукоўскі Язэп, Кандратчык Хведар; Гарадзішча — Астапчык Канстанцін, Якімовіч Аляксандр; Мір — Сурко Аляксандр, Бачкоўскі Ўладзімір; Стоўпцы— Янчур Міхась, Аўдзей Іван; Нясьвіж — Раманчук Сымон, Вініцкі Аляксей; Клецк — Шарко Ўладзімір, Ясюк Эмануіл; Ляхавічы — Сокал Міхась (часова), Чарнэцкі Ян.
    Згодна з загадам раённы камандант пазінен быў падабраць 7 афіцэраў у склад камісіі: аперацыйны — намеснік, арганізацыйны-персанальны, вышкалянёвы, разведкі, палітычнага асведамлення, санітарнага, інтэндант.
    Аб задачах, якія паўсталі добра бачна з загада № 3, які, на наш погляд, ёсць сэнс прывесці поўнасцю: