Прывядзем яшчэ адно сведчанне па гэтаму пытанню. “Незадоўга пасьля адчынення першага афіцэрскага курсу пачалі тварыцца дзіўныя і да сянняшняга дня для мяне незразумелыя рэчы. Ня ведаю, можа хуткае набранне поўнага афіцэрскага курсу і непахісная пастава, энтузіазм яго слухачоў у часе ўрачыстасці — гаварыліся вельмі і гарачыя прамовы, так напалохаў прадстаўнікоў нямецкай ўлады, ці можа зусім іншыя прычыны ўваходзілі тут у ігру, але факт, некалькі дзён пасля гэтага так важнага для нас здарэння, групэнфюрэр Цэнэр, які аддаў загад аб арганізацыі Самааховы, быў адкліканы з Менску.. Услед за Цэнэрам выехаў і галоўны камандант БСА доктар Ермачэнка — на месячны водпуск да хаты ў Прагу... Такім чынам, — адзначае далей Ф.Кушаль, — у часе, калі трэба было праявінь найбольшую дзейнасць у справе БСА, яно асталося без галавы. На афіцэрскім курсе дух вельмі ўпаў. Праз тры тыдні шкалення, курс быў закончаны, але зачыненне яго адбылося ў вельмі благім настроі. У працягу ўсяго гэтага часу зброі яшчэ ня было і нічога ня было зроблена ў справе арганізацыі БСА”34. Замест Цэнера быў прызначаны штандартэнфюрэр Вальтэр Шымана, які, кіруючыся ўказаннямі сваіх вышэйшьіх паліцыйных уладаў, стаў выпраўляць памылкі свайго папярэдніка. 24 жніўня 1942 г. ён спецыяльным распараджэннем канкрэтызаваў загад Цэнера ад 4 ліпеня: “1 . Арганізуемая БНС з дазволу Н SS PF Остланда Беларуская Самаахова прадстаўляецца ў такой форме, што дзейнічаючыя ў акругах кур’еры кіраўніка БСА пры генеральным камісары ў раёнах разумеюцца як добраахвотнікі. 2. Служба людзей Самааховы ацэньваецца па прынцыпу добраахвотнасці, без аплаты. Снабжэнне і памяшканьне даюцца тымі валасцямі, у раёне якіх будзе прызвана самаахова. Сродкі на гэта павінны быць прадстаўлены БНС. Узбраенне стрэльбамі і патронамі адбываецца праз паліцыю парадку. 3. Арганізацыя адонваецца ў залежнасці ад мясцовых абставінаў і дабраахвотных заяў паводле зайсковых палажэнняў: у малых населеных пунктах — у дружыны, або зьвязы, y большых н.п, — y роты, y гарадох — y аддзелы. Гэтая чыста мясцовая арганізацыя знаходзіцца пад наглядам службовых асоб жандармерыі... Далей канкрэтызаваліся іншыя пункты. Да п.З. “Адпаведна вайсковаму падраздзяленню кіраўнікі праводзяць наступнае азначэнне службовых ступеняў: камандзір дружыны, камандзір зьвязу, камандзір роты, камандзір аддзелу. Службовыя чыны пакуль не прадугледжаны. Адрозненне людзей БСА адбываецца праз нарукаўныя павязкі з чырвона-бел-чырвоным кручковым крыж (сфастыка), якія зараз заказаны. Калі абласныя кіраўнікі жандармерыі маюць магчымасць, то людзі з БСА могуць быць забяспечаны белымі павязкамі (носяцца на левай руцэ) з надпісам “WSS”, службоваю пячаткай кіраўніка абласной жандармерыі і нумарам пасведчання”36. Патрэбна адзначыць, што Ф.Кушаль, відаць памылкова, папраўкі В.Шыманы да загаду Цэнера блытае з самім загадам. Яго думку падзяляе і ІО.Туронак. На наш погляд, якраз папраўкі Шыманы вызвалі негатыўную рэакцыю з боку калабарантаў. На пачатку спадзяваліся, што гэта магчыма памылка. Але хутка ўсё стала на свае месцы. На момант выхаду распараджэння Шыманы, I. Ермачэнка знаходзіўся ў водпуску ў Празе. Ю. Саковіч, які замяшчаў яго на пасадзе каменданта БСА, звярнуўся за дазволам у генеральны камісарыят аб прыгатаванні пячаткі каменданта БСА. 28 жніўня 1942 г. ім быў атрыманы лаканічны адказ за подпісам начальніка палітычнага аддзела Юрды: “ Прыгатаванне пячаткі dw; каманданта Беларускан Самааховы забараняецца. Я маю повад ясна паказаць Вам на тое, што пасады “Галоўны камандант Беларускай Самааховы ” німа. У сідносінах набору добраахвотнікаў у БСА Галоўнаму Кіраўніцтву БНС даручана, каб галоўнае камандаванне ў фарміраванні адзінак БСА кіравалася ўказаннямі паліцыйных устаноў. Асобнае Галоўнае камандаванне пры гэтым не прадугледжана. Па даручэнню Юрда’^. Гэта выклікала перапалох сярод кіраўніцтва БСА. Тэрмінова на імя Кубэ кіраўнік БНС падрыхтаваў ліст, чарнавік якога захоўваецца ў архіве: ‘Тенеральнаму Камісару ў Менску. Датычыць: WSS Адносна: Ліст з 25-VIII 42, Abt.Ha ju/Pa. Звяріаю ветліва ўвагу на разьбежнасьць, якая паўстала сягоння ў справе Обэркаманданта Беларускай самааховы. Указанне з дня 4-VII 1942 падпісанае генералам Цэнерам у § 6 кажа:” У якасці Обэркаманданта Беларускай Самааховы будзе пры мне кіраўнік БНС". Ліст Генеральнага камісара Беларусі з дн. 25-VIIL 1942 падпісаны сп. Юрдой кажаЛ.еіпе Dienst Oberkomandani des Weissrutenischen Selbstschuts nicht gibt”. Прашу выясьнення ў гэтай справе Пры гзтым зазначаю, што дзейнічаньнне галоўнага кіраўніка ў якасці Обэркамакданта Беларускай Самааховы пры начальніку лаліцыі парадку пры шутцпаліцыі для Беларусі зьяўляецца нэабходным, бо толькі агульнае цэнтральнае беларускае кіраўніцтва самааховы дасьць магчы- масьць плянава праводзіць на абшары ўсёй Беларусі неабходныя мерапрыемствы па падрыхтоўцы, вярбоўцы, утрыманьні, шкаленьні Беларускай Самааховы, каторая павінна як найхутчэйшым часе правесьці ачыстку ад бандытызму. Кіраўнік БНС”38. Аднак, як бачна з дакументаў, В. Кубэ не змог змяніць сітуацыю. Справа БСА цалкам пераходзіла ў рукі паліцыі парадку. Гэта, зразумела, не магло быць да спадобы ні афіцэрам, ні радавым БСА. Відаць, у гэты час, у жніўні-верасні 1942 г., і з’явіўся памянуты намі раней “Праект арганізацыі Беларускага вайсковага корпусу”. У канстатуючай частцы гэтага дакумента падкрэсліваецца думка, што “партызанскі рух на землях беларускіх становіцца вялікай пагрозай для немцаў і беларускага народа”, што “прычыны партызаншчыны ляжаць не ў беларускім насельніцтве, a ў варожых элементах”, што “адвечным ворагам беларусаў з’яўляюцца палякі і маскалі, якія зараз праяўляюць актыўную работу антыбеларускую, утрудняюць супрацоўніцтва і завастраюць адносіны саюзных народаў нямецкага і беларускага, што і можна падцвердзіць партызаншчынай” і “каб вынішчынь партызанаў патрэбна да гэтага ўжыць вайсковыя адзінкі. Для ліквідацыі рзгулярных партызанскіх аддзелаў на Беларусі трэба: I. Аргапізаваць народную абарону з Беларускага вайсковага корпусу. 2. Даць магчымасць беларускаму народу праявіць уласную арганізаваць (збройную сілу) для барацьбы з унутранымі ворагамі, пад кіраўніцтвам і кантролем немцаў. 3. Утварыць цэнтральны апарат народнай абароны. 4. Утварыць баявыя адзінкі на ўсіх гэбітах пад кіраўніцтвам перашколеных беларускіх інструктараў. 5. Арганізаваць інструктарскія курсы. 6. Даць магчымасць ліквідаваць варожы элемент жыдоўскі. 7. Дзеянне палякаў і расеййаў спаралізуецца (іх прапаганда) канчатковым вырашэннем зямельнай рэформы ў заходніх раёнах падзелам вялікай маёмасці між сялян, ліквідуе польскую сілу, а ў усходніх раёнах арганізаваць дапамогу сялян. У справе фарміравання беларускіх ваенных адзінак нямецкія цывільныя ўлалы запрапанавалі сфарміраваць г зв. Беларускі коргіус самааховы (БКСА), які складаўся б з вялікай колькасці малых аддзелаў у сіле 100 чалавек максімум. Такія аддзелы складаліся б з жыхароў даных ваколіц. БКСА, сфарміраны па гэтаму праекту нямецкіх цывільных уладаў, пры цяперашняй форме партызаншчыны не можа быць карысным, а наадварот, шкодным з наступных прычын: 1. Псрад партызанамі трэба не бараніцца, а іх вынішчаць, а гэтае заданне можна выканаць толькі пры дапамозе большых вайсковых адзінак, добра ўзброенных і вышкаленых. 2. Дзеля таго, што партызаны робяць напады вялікімі 100 — да 1000 чалавек узброенымі і вышкаленымі бандамі, не адна такая малая група не магла б ім супрацьставіцца. Партызаны вынішчылі гэтыя групы адна за другой, забіраюць сабе іхн. зброю. 4. Раздробленыя аддзслы на тэрыторыі Беларусі ўтруднялі б вайсковае перашкаленне, кантроль гэтых аддзелаў і аператыўную работу. У дадатку арганізацыя БСА, як дапаможнай арганізаныі для паліцыі, амаль не пасоўваецца наперад. Сама беларуская паліныя ўзброена недастаткова, амаль кожны аддзел паліцыі мае недахоп аружжа і амуніцыі. Недахоп аружжа ў некаторых аддзелах даходзіць да 30 проц. Да сягонняшняга дня для ўсёй самааховы атрымана толькі 200 стрэльбаў і каля 100 стрэльбаў для школы. Аніякіх магчымасцяў не даецца для вырашэння справы з абмундзіраваннем і утрыманнем 40 000 чалавек. Ускладаюць гэта на добраахвотныя ахвяры беларусаў. Найбольш мэтазгодым будзе арганізаваць “Беларускую збройную сілу” не праз нямецкае цывільнае кіраўніцтва, а праз нямецкі генеральны штаб арміі”. Далей прапаноўвалася стварыць “БВКС” у складзе двух дывізій. Кожная дывізія ў складзе: 3 палкоў пяхоты, 1 палка артылерыі і 1 палка кавалерыі. Полк у складзе: 3 батальёнаў, роты піянераў, сувязі, матацыклістаў, артбатарэі і кавэскадрона. Батальён у складзе: 3 стралковых рот, кулямётная рота, зьвяз сувязі і зявяз піянераў. Уносілася прапанова аб абавязковым прызыве ў “БК.СА”, таму што пры добраахвотным наборы партызаны тэрарызуюць сем’і, а таксама маюць магчымасць засылаць сваіх людзей. Асаблівая увага звярталася на тое, каб цэнтральнае кіраўніцтва корпусу, дывізіяў, палкоў і ніжэйшых частак было абавязкова беларускім, каб было арганізавана адналітнае вышкаленне кадраў ў роднай мове”39. Рэзка адмоўна супраць такіх захадаў немцаў выступіла 13 кастрычніка 1942 г. вайсковая камісія пры цэнтралі БНС.якая абмеркавала на сваім паседжанні загад СС ад 3 кастрычніка 1942 г. ў справе пабудовы БСА. У пастанове камісіі адзначалася: “Азнаёміўшыся з загадам нач. СС ад 3. X. 1942 г. у справах пабудовы БСА, пастаноўлена звярнуцца да нямепкіх паліцыйных уладаў з заўвагамі і прапановамі наступнага характару: Перш за ўсё звернута ўвага на тое, што вышэй памянуть: загад, адсоўваючы БНС ад удзелу ў арганізацыі БСА і перадусім у кіраўніцтве / перадаючы выключна ў рукі пастоў жандармерыі. значна ўасмідняе і робіць немагчымым — арганізаваньне БСА( з прычын псыхмагічнага характару). Пастаноўлена зьвярнуцца да паліцыйных уладаў у Менску з наступнымі нрапановамі: 1. Дзеля карысьці БСА аддзяліць яе ад функцыі. якую выконвае паліцыя з меркаваннем таго самага псыхалагічнага характару. Беларускі народ на працягу даўжэйшага часу знаходзіўся пад тэрорам паліцыі поль- скай і бальшавіцкай. Паліцыянт заўсёды зьяўляецца ўвасабленнем гэтага тэрору. Таму беларускае грамадства падсьведама адносіцца да службы ў паліцыі адмоўна.