• Газеты, часопісы і г.д.
  • Старонкі ваеннай гісторыі Беларусі выпуск II

    Старонкі ваеннай гісторыі Беларусі

    выпуск II

    Памер: 322с.
    Мінск 1998
    74.5 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    “ЗАГАД №3з дня 24/ 7-1942 г
    Акружнога Каманданта БСА ў Баранавічах
    І.Падрыхтоўка людзей, памяшканняў, аправізацыі, абмундзіравання, транспарту, інтэнданцкіх матэрыялаў, набор ахвіцэраў на школу. Сарганізаваць службу сувязі праз злучнікаў. Сарганізаваць канцылярыю.
    2 Л Правесці параённыя спіскі: 1) Ахвіцэрскага 2) Падахвіцэрскага 3) Стралецкага складаў. Выэначыць першыя туры паклікання прызыўнікоў у колькасці 750 стральцоў, 60 падахвіцэраў на раён. Чакаць на эагад аб лекарскай камісіі і наборы.
    2.П. Падрыхтаваць у кожным раёне памешканне на 560 чалавек, адпаведна абсталёваных пад казармы.
    2 А Зьвесці ўсе запасы аправізацыі БНС раёнаў у прыказармавыя склады адпаведна абсталяваныя старажамі, мельдаваць мне колькасць.
    2.М. Закупіць тэкстыльныя матэрыялы на ўмундураванне і і пасьцель.
    2.Т. Абяспечыць транспартам: 20—30 самакатаў, 50 вазоў аднаконных на раён.
    2.1. Абяспечыць казармы саломаю. сенам, драумі, бяспечнымі лятарнямі (фанарамі), лапатамі, сякерамі. ведрамі, міскамі, ложкамі і кухонным статкам.
    2.Н. Набраць па 10 беларусоў, з раёну скоі-мыўшых ахвіцэрскі курс (падхаронжых, юнкерскіх, прапаршчыкаў, сярздні камандны склад), для перашкалення іх у акругу на 3 тыдні.
    2.3. Вызначыць і набраць дружыну злучнікаў у кожным раёне і лры акрузе ў колькасці10 асоб.
    2.К. Паклікаць па адным галоўным сакратару і па дзох памочнікаў ў камісію.
    3. Выконваюць:
    2.Л. Наборачные Раённые Камісіі, арганізацыйна-пэрсанальны аддзел.
    2 П аоганізацыйны.
    2 А Інтэндант
    2 М Інтэндант
    2.Т, Інтэндант.
    2.Т Інтэндант.
    2.H. Вышкаленявы.
    2.3.	Аддзел сувязі.
    2.4.	2.К. Аперацыйны.
    Час выканання: 2.Л. 30/7-1942 г. 10 гадз. 2.П. 5/8-1942 г. 15 гадз.
    2.А. 10/8-1942 г. 15 гадз. 2.М. 10/8-1942 г. 15 гадз. 2.Т. 5/8-1942 10 гадз.”22.
    Аднак у Менскай акрузе ў гэты час была іншая абстаноўка. У якасці прыкладу прывядзем вытрымкі з пратаколаў пасяджэнняў Рады Менскае акругі БНС ад 3 ліпеня і 24 ліпеня 1942 г. На паседжанні 3 ліпеня першым пытаннем была заслухана інфармацыя кіраўніка акругі інж.Касяка аб праробленай рабоце за месяц. Адзначалася, што “праца па акрузе вядзецца не зусім дастаткова, і што ён з’яўляецца адначасова і кіраўніком Менскага гарадскога аддзелу БНС. У некаторых раёнах не зацверджаны яшчэ раённыя кіраўнікі БНС, як Смалявічах, Койданаве, а ў Заслаўскім раёне нават не арганізавана БНС. Гэта тлумачыцца тым, што праца па нашаму алдзелу пастаўлена яшчэ не зусім добра”23. На паседжанні 24 ліпеня 1942 г. у парадку дня Рады Менскае Акругі стаялі пытанні выбараў кіраўніка, праца самааховы і іншыя пытанні. Атмасферу паседжання лепш за ўсе перадае яго пратакол. Цытую: “Сп. Касяк, прачытаўшы пратакол апошняга пасяджэння, зацеміў, што па акрузе за гэты перыяд нічога бадай ня зроблена, па пытанню аб пераходзе акруговага алдзелу БНС у памяшканне Акруговага Камісара, зварочваліся да flpa Кайзера. 3 прычыны тое, што цяпер ідзе рамонт памяшчэння акруговага Камісара, д-р Кайзер адмовіў прадставіць апошняе, што датычыцца штату акруговага алдзелу БНС, — інспектара можна будзе ўзяць, але тады, калі будзе сталы кіраўнік акругі. Да гэтага часу, якая мелася работа, выпаўняў сакратар. Па арганізацыйнаму пытанню нічога ня зроблена. Плянаў працы сябры рады, паміж якімі была размяркавана праца, не прадставілі. Прадставіў толькі сп. Лазарэвіч па спорту... Сп. І.Касяк высьвятліў неабходнасць назначэння новага кіраўніка БНС па Менскай акрузе, бо сумяшчаць яму працу ў Менску-гораду і гэбіце немагчыма. Па Менскай акрузе работа пастаўлена горш другіх акругаў, нягледзячы на тое, што акруговы аддзел знаходзіцца ў тым самым горадзс, што і Цэнтраля.” Далей І.КасЯК прапанаваў на пасаду акруговага кіраўніка БНС акруговага школьнага інспектара сп. Астроўскага. Па дыскусіі Рада пастанавіла прасіць кіраўніка Цэнтралі БНС д-ра Ермачэнку аб звароце да адпаведных нямецкіх уладаў з просьбай аб звальненні сябры Астроўскага з пасады Акруговага інспектара школаў пры Менскім гэбітскамісарыяце і аб прызначэнні яму працы Кіраўніка Менскага Акруговага Аддзелу БЫС. Да п. 3 сп. Саковіч заўважыў, ппо пакуль ня будзе зацьверджаны новы кіраўнік Акруговага аадзелу БНС, працу Самааховы даручыць няма каму, а пагэтаму гэтае пытанне з парадку дня трэба зняць”24.
    Ф.Кушаль быў прызначаны кіраўніком афіпэрскіх курсаў, урачыстае адкрыццё якіх было прызначана на 1 жніўня 1942 г. У канцы ліпеня ў Менск прыехалі першыя прадстаўнікі беларускага афіцэрства з Баранавіцкай акругі ў ліку 28 асоб, на чале з камендантам БСА доктарам Вайтэнкам. Па дадзеных Ф.Кушаля, на першы курс прыбыло больш ста чалавек25. Як свсдчаць крыніцы, курс быў адкрыты вельмі ўрачыста. Папярэдне быў апрацаваны нэлы цэраманіял адчынення. Яшчэ ў палове ліпеня І.Ермачэнка звярнуўся да В.Кубэ з прапазыцыяй і ўзорамі малюнкаў беларускага нацыянальнага сйягу і гербу на зацверджанне. 27 ліпеня 1942 г. В. Кубэ выдаў распараджэнне, у якім між іншым гаварылася: “§ 1. Я дазваляю ў Гэнэральным Камісарыяце Беларусі адзнак і эмблемы беларускія пры розных урачыстасцях і для распазнання нацыянальнасці беларускай побач нямеіікіх адзнакаў на дамах вывешваць і насіць. § 2. За нацыянальныя адзнакі і эмблемы беларускія на падставе гэтага распараджэння былі прызнаны: а) Беларуская нацыянальная Пагоня, паводле паданага ўзору, б) Беларускі нацыяналызы сняг таксама паводле паданага ўзору, ,в) Апаска наручная для ўрэдоўцаў БНС. Усе гэтыя адзнакі і эмблемы знаходзяцца пад дзяржаўнаю апекаю.”26 Таму, пры адкрыцці курсаў упершыню, побач з нямецкімі дзяржаўнымі сцягамі і эмблемамі віселі беларускія: бел-чырвона-белы сйяг і герб “Пагоня”27.
    На ўрачыстае адкрыццё прыбылі: генеральны камісар В.Кубэ са світай, камандуючы войскамі Менскае акругі з штабам, прадстаўнікі паліцыі бяспекі і войск СС, грамадзянскія служачыя.
    Ф.Кушаль, кіраўнік курсаў, аддаў рапарт І.Ермачэнку, як галоўнаму каменданту БСА. Капітан Кумар, апякун афіцэрскага курсу з нямецкага боку, аддаў рапарт В. Кубэ. Як бачна з ўспамінаў Ф.Кушаля “першы сказаў доўгую прамову д-р Ермачэнка, пасля яго яшчэ даўжэйшую сказаў Генеральны камісар Беларусі В. Кубэ. У сваёй прамове Кубэ называў нашых афіцэраў сваімі сябрамі і абяцаў будучыню беларускаму войску, якое, безумоўна, пры нямецкай дапамозе арганізуецца. Пасля прамовы В. Кубэ, д-р Ермачэнка ўзьнёс беларускі нацыянальны сцяг перад Пагоняй і партрэтам Гітлера і гэтым курс ўважаўся адчыненым.Кубэ прайшоў уздоўж фронту афіцэраў, пры чым знаёміўся з афіцэрамі. Склад афіцэраў пад поглядам веку быў вельмі розны, найстарэйшы афіцэр меў 68 год, a наймалодшы 20. Гэтаму В. Кубэ асабліва дзівіўся, ацэньваючы латрыятызм беларусаў, дзе дзед з унукам разам пайшлі ў шэрагі войска”28.
    На жаль, адсутнасць многіх архіўных матэрыялаў не дазваляе больш поўна асвятліць дзейнасць цэнтральных і мясцовых органаў БСА па стварэнню беларускай збройнай сілы. Але нават тыя нешматлікія дакументалыныя крыніцы сведчаць аб тым, што з самага пачатку ідэя стварэння БСА сутыкнулася з моцным супрацівам розных бакоў. Ha нааі погляд.
    нельга лічыць навуковай тэзу аб тым, што БСА стваралася выключна фашыстамі і што немцы былі вельмі зацікаўлены ў яе стварэнні. Ідэя БСА выцякала з ідэі стварэння беларускай збройнай сілы, беларускага войска, якое будзе бараніць незалежнасць Бацькаўшчыны. У стварэнні БСА у першую чаргу былі зацікаўлены беларускія нацыянальныя сілы, якія пайшлі на супрацоўніцтва з немцамі, спадзеючыся, што з дапамогай Нямеччыны будзе створана беларуская дзяржаўнасць. Заклік імпульсіўнага В. Кубэ да стварэння БСА, аб якой пастаянна прасілі калабаранты, перш за ўсё быў патрэбен ім, каб, па-першае, атрымаць з дапамогай акупантаў збройную сілу, якая заўсёды з’яўляецца чыннікам рэальнай улады. Падругое, праводзіць сярод вайскоўцаў пэўную выхаваўчую працу, праз сістэму мабілізацыі ў войска зрабіць адказнымі за тое, што адбываецца на Беларусі, ўсё насельнідтва. Маючы моцнае войска, маглі пэтрабаваць ад немйаў пэўных уступак, ці нават павярнуць зброю супрайь іх. Гэтае апошняе болын за ўсё хвалявала А. Гітлера, які вельмі адмоўна адносіўся да падобных праектаў, і, па сутнасці, да канца вайны так і не даў дазвол на іх стварэнне29. Аднак моцны антыфашысцкі рух, які з кожным днём пашыраўся на ўсёй акупаванай тэрыторыі СССР, страты, якія неслі акупанты на захопленай тэрыторыі, — усё гэта патрабавала ад акупацыйнага нямецкага кіраўніцтва карэкціроўкі сваёй акупацыйнай палітыкі.
    Камандаванне групы армій “Цэнтр” прыступіла да фарміравання розных “усходніх” вайсковых фарміраванняў з мэтай выкарыстання іх для барацьбы з партызанамі і нясення каравульнай і ахоўнай службы. У сваю чаргу падобныя фарміраванні сталі ствараць вышэйшыя СС і паліцыйныя ўлады. Стаўленне да іх было як да звычайных наёмнікаў. Таму нямецкаму кіраўніцтву ў Берліне ініцыятыва Кубэ была яўна не да спадобы. Як пішуць у сваёй кніжйы сведкі тых падзей Язэп Найдзюк і Іван Касяк, а апошні быў кіраўніком БНС Менскай акругі, “праўдападобна, справа арганізайыі збройнай Беларускай Самааховы была распачата самачынна нямецкай адміністрацыяй у Менску. Бо праз некалькі дзён з Бэрліну прыехаў высокі ўраднік СС, які цікавіўся, чаму беларусы хочуць мець сваю самахову; якая колькасць людзей будзе ў ёй; ці ня будзе яна ваявайь супроць немцаў? У хуткім часе былі наступствы гэтай візыты. Гэнэрал Цэннер быў адкліканы са свайго становішча і высланы на фронт за перакрочанне сваіх кампегэнцыяў”30. Ролю генерала Цэнера ў стварэнні БСА асабліва падкрэсліваў у сваім выступленні на гадавіне стварэння БНС яе кіраўнік Іван Ермачэнка: ”31 ліпеня г.г. я з жалем даведаўся ад прыйшоўшага да мяне развітацца генэрала Цэнэра, што ён службова пераводзіцца на высокае месца ў Бэрлін і пакідае Беларусь. Гэта для нас беларусаў быў вялікі ўдар, бо ў асобе генэрала Цэнэра мы трацім вялікага прыянеля беларускага народу...”31. I. Ермачэнка зачытаў
    на з’ездзе ліст Цэнера да беларускіх афіцэраў, які быў вывешаны ў казармах: “Беларусы ў Беларускай самаахове! Цьвёрдыя часы выкоўваюць цьвёрдыя сэрцы, якія беззаветна б’юць верна для вялікай Эўрапейскай супольнай будучыні. Вашай самаахове пажадаю я як найбольш гэткіх людзей, якія б усім сэрцам служылі верна свайму Правадыру й народу. Што б Вы ня рабілі, што б ня выконвалі, заўсёды памятайце аб Вашым абавязку, што Бацькаўшчына — Беларусь для ўсіх беларусаў мусіць быць найдаражэйшай за ўсё. Трымайце заўсёды высока сьцягі супольнасці й сяброўскасці й старайцеся, каб яны ў жыцці засталіся на заўсёды.”32 Ермачэнка, відаць, не выпадкова рабіў у сваёй прамове закіды ў бок высокапастаўленай асобы СС. На з’ездзе прысутнічалі прадстаўнікі СД, і сам даклад быў спецыяльна перакладзены на нямецкую мову, ён разумеў, шго над ім ужо вісіць “дамоклаў меч”33.