• Газеты, часопісы і г.д.
  • Старонкі ваеннай гісторыі Беларусі выпуск II

    Старонкі ваеннай гісторыі Беларусі

    выпуск II

    Памер: 322с.
    Мінск 1998
    74.5 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Падафіцэраў — 32; З.Радавых — 1399 чалавек. У воласці Кляньніцкай рэгістрацыя не праведзена із прычын ліквідацыі воласці праз партызанаў.
    2.	Прыгатаваны абвесткі для вярбоўкі добраахвотнікаў у БСА.
    3.	Прыгатаваны імянныя павесткі паклікання зарэгістраваных, калі б колькасць добраахвотнікаў не дала магчымасцей утварыць неабходныя адзінкі БСА.
    4.	Вызначана прызывачная камісія ў складзе: сп.Палягошка Петра — старшыня камісіі (кіраўнік БНС); сп. Жэрко Казімір — спецыяліста вайсковы; сп. Анцылеўскі Уладзімер — лекар.
    5.	Прадугледжана памяшканне ў Смалявічах на 400 чалавекі 50 каравацяў.
    6.	Заарганізаваны меснаю жандармерыяй аддзел БСА ў колькасці 36 чалавек, каторым аддзел БНС плаціць 150 руб. месячна. Гэты аддзел палучыў аружжа ад мясцовай жандармерыі і размешчаны: 20 у пастарунку пры жандармерыі, 16 у Драчкаве (валасная ўправа), паследнімі на загад жандармерыі даводзійь старшыня воласці. Апрача таго ёсць зглошаны 35 добраахвотнікаў, каторыя яшчэ зброі не атрымалі”49.
    У рапарце № 2 ад 17 верасня 1942 г. паведамлялася, што праведзены падбор кандыдатаў на падафіцэрскі курс у Лебедзева, праводзіцца праверка маральна-палітычных поглядаў зарэгістраваных афіцэраў, праводзіцца зборка палатна ў раёне (аб размеры неабходнага збору палатна для патрэбаў БСА сведчыць распараджэнне Баранавіцкага акруговага інтэнданта сэкцыі БНС ад 5 верасня 1942 г. гл табліцу №1), акрамя таго паведамлялася, што”для ўвялічэння прыходу БНС уведзена на некаторыя прадметы /павышэнне/ аплаты на карысць БНС, напрыклад пашпартаў, прапускоў, заяваў і г.д.”50. У рапарце № 4 ад 15 кастрычніка 1942 г. паведамлялася, што праводзіцца медычны агляд кандыдатаў да самааховы, што “15.X.1942 г. партызаны напалі на моладзь вёскі Баб’я — Лес ІОраўскай воласці, каторая ішла ў Смалявічы на медычны агляд, з колькасці ішоўшых забралі 12 чалавек, з выпадку зложаны мельдунак да мясцовай жандармерыі”, што” у апошнія дні ў Смалявіцкім раёне актыўнасць партызанаў значна ўзмацнілася, нямадня, каб не было выпадку нападу”51. 3 дакументаў Смалявіцкага раёна бачна, што механізм стварэння БСА быў даволі просгы. Смалявіцкая раённая ўіірава накіравала старшыням валасцей распараджэнне аб рэгістрацыі грамадзян адпаведных узростаў. У гэты спіс уключалі ўсіх і здаровых і відавочных хворых. Потым прызначаўся тэрмін праходжання медычнай камісіі, на якую пакліканыя з’яўляліся са спецыяльнай павесткай. У якасці прыклада можна прывесці наступны цыркуляр:
    “Смалявіцкая раённая ўправа
    20 08.1942 г.
    № 1873
    Старшыні Верхменскай воласці
    Смалявіцкая Раённая Ўправа загадвае Вам абавязаць пад расліску грамадзян Вашай воласці нараджэння 1918—1923 гг. уключна зарэпстраваных у сьпіску, дасланаму РУ, у колькасці 90 чалавек усім з’явіцца 24. VIII 1942 г. у панядзелак к 9 гадзінам раніцы ў м. Смалявічы ў памяшканне жандармерыі, Царкоўная вуліца, дом 3. дзеля набору ў Беларускі Корпус Самааховы Разам з імі Вы павінны зьявіцца самі Яўка без спазьнення. He яўка будзе карацца па закону вайсковага часу.
    Начальнік раёну.”52
    Як бачна з рапарта № 6 з 1483 чалавек, зарэгістраваных у Смалявіцкім раёне, па дадзеных на 16. X. 1942 г., здольнымі быді прызнаны толькі 952 чал, няздольнымі — 327, няздольнымі часова — 144, накіравана на заключэнне ўрачоў спецыялістаў вуха-горла-носа — 60 чалавек. Сярод камісаваных — інваліды, глуханямыя, хворыя тыфусам і г.д. Сярод тых, хто атрымаў адтэрміноўку на 1 год шмат з запісам “слабая будова цела”, рост — 158 (146) см, вага — 50 (45) кілаграмаў53. У якасці прыкладу таго, як ажыццяўляўся прызыў у самаахову восенню—зімой 1942—1943 г. можна прывесці загад старшыні Рудзенскага павету і шэфа жандармерыі па Рудзенскаму павету ад 17 снежня 1942 г. Прывядзем толькі некаторыя пункты загаду: “§5. Аб’яўляейца, што ўсе асобы мужЧынскага полу нараджэння ад 1923 і старэйшыя да 1912, па ўсяму Рудзенскаму павету не прайшоўшыя прызыўной камісіі к 23 снежня 1942 г. аб’яўляюцца дызэртырамі і нясуць кару: растрэл з канфіскацыяй зямлі і ўсёй гаспадаркі”54.
    Як бачна з архіўных матэрыялаў, дазвол на стварэнне БСА быў парознаму ўспрыняты насельніцтвам Беларусі. Адна частка насельніцтва, тыя хто рабіў стаўку на немцаў, хто бачыў у нямецкай акупацыі вызваленне ад бальшавізму, успрыняла гэты акт як чарговую прыступку на шляху да канчатковай мэты: “Ад народнае самабытнасці, шляхам народнае самапомачы й самааховы, да поўнага самаўраду”55. Прызначэнне Ермачэнкі “мужам даверу” пры генеральным камісару і беларускіх рэферэнтаў пры некаторых аддзелах, імі і асабліва “Беларускай газэтай” падавалася як “фактычна запачаткаваны народны самаўрад”, які павінен будзе ў хуткім часе ператварыцца ў сапраўдны самаўрад. Разумеючы, што немцы хочуць рукамі беларусаў змагацца з савецкай партызанкай, яны тым не менш ускладалі на БСА вялікія надзеі, бачачы ў ёй пачатак будучага беларускага войска, без якога не магло быць незалежнай Беларусі. Таму адным з галоўных патрабаванняў было, каб усе камандныя пасты ў БСА займалі беларусы, каб падрыхтоўка афійэраў вялася на беларускай мове, каб каманды і распараджэнні аддаваліся на роднай мове, каб жаўнеры БСА выхоўваліся ў беларускім нацыянальным духу і г.д. Ведама, што ў той час ні I. Ермачэнка, ні Ф. Кушаль, ні іншыя беларускія дзеячы, якія рупіліся аб стварэнні беларускай збройнай сілы, не ведаді і
    не маглі ведаць аб сапраўдных планах акупантаў у адносінах да Беларусі.
    Ініцыятары стварэння БСА, а гэта былі ў асноўным былыя эмігранты, ці. дакладней, тыя беларускія дзеячы, якія змагаліся за беларушчыну і вымушаны былі жыць перад вайной за межамі БССР, стварэннем беларускай збройнай сілы пераследавалі перш за ўсё свае інтарэсы, спадзеючыся выкарыстаць факт наяўнасці нацыянальнай арміі пры вырашэнні пэўных палітычных мэтаў.
    Другія, хто арыентаваўся на Маскву ці Варшаву, глядзелі на гэтую справу як на чарговую правакайыю немцаў. Яны разумелі, што стварэнне БСА выразна падзеліць насельніцтва на сваіх і чужых, уваб’е клін паміж людзьмі, распаліць грамадзянскую вайну. Гэта дасць магчымасць потым, пасьля разгрому немцаў, канчаткова знішчыць наныянальны рух.
    Трэція, а гэта ці не большасць насельніцтва, увогуле хацелі спакою, усялякім чынам імкнуліся выжыць у экстрэмальнай сітуацыі.
    Неабходна адзначыць, што да пачынанняў В. Кубэ на Беларусі вялікую цікавасць выяўлялі разведкі СССР і Польшчы. Інфармацыя на гэтую тэму перадавалася вельмі аператыўна. У спецыяльным бюлетэні “Ведамасці з Навагрудчыны” ад 31 жніўня 1942 г. польская разведка падрабязна аналізавала змену папітыкі немцаў на тэрыторыі Остлянду: “У Эстоніі, Латвіі і Літве існуюць інстытуты г.зв. “генэральных дарадчыкаў”. Відаць дайшла чарга і да Беларусі... Падобна як і на тэрыторыі “Рэйхскамісарыяту Украіны” немцы прыступілі і на Беларусі да стварэння беларускіх ваенных фармацыяў для барацьбы з савецкімі дыверсійнымі бандытамі. Фармацыі пад агульнай назвай “Беларускі вольны корпус самааховы” (на Украіне — “Украінская служба самааховы”) — павінны непасрэдна падпарадкоўвацца нямецкім фармацыям СС. Яны павінны мець добраахвотны характар”56.
    Крыху пазней, у аналітычным аглядзе разведкі АК пра становішча на ўсходзе за перыяд з 15 ліпеня па )5 верасня 1942 г. адзначалася: “Ганебна прайграўшы барацьбу з партызанамі, генеральны камісар загадаў стварыць Корпус Беларускай Самааховы, які павінен налічваць 150000 чалавек, падзеленых на роты, і батальёны, падпарадкаваныя нямецкаму кіраўніцгву. Пасля выдання з дапамогай беларускіх дзеячаў ганебнага звароту да беларускага насельніцтва быў адчынены курс падрыхтоўкі афіцэраў. На першы курс з’явілася 120 кацдыдатаў былых царскіх афіцэраў, афіцэраў польскай службы, беларусаў, а таксама моладзі, якімі пад наглядам немцаў кіруе капітан Кушаль. Тым часам, замест Нанлыву добраахвотнікаў, якіх не было,арганізаваны набор прызыўнікоў, які, як усе разумеюць, азначае далучэнне іх да нямецкае арміі. Тым часам савецкія партызаны пачалі масавае знішчэнне белых (былых — А.Л.) афіцэраў. Сярод беларусаў пры гэтай сітуацыі паўстала вялікае ўзбуджэнне. Справа стварэння Корпусу Самааховы, — робіць выснову аўтар агляду, — ёсць звычайны сродак
    акупанта, які хоча савецкімі рукамі знішчыць актыўны беларускі элемент, a таксама захаваць і павялічыць свае ваеняыя кадры”57.
    Ня трэба быць асабліва падрыхтаваным, каб бачыць, што “актыўны беларускі элемент” быў косткай у горле як для немцаў*, так і палякаў і бальшавікоў. У справаздачных дакументах партыйных органаў і партызанскай разведкі яскрава бачныя аператыўныя мерапрыемствы па зрыву гэтай “затен гнтлеровцев”. Такім чынам, можна зрабіць выснову, што Беларуская Самаахова не адбылася па шэрагу прычын. Адна з галоўных, па наш погляд, была ў тым, што нямецкае кіраўніцтва не было зацікаўлена ў яе стварэнні. Больш таго вышэйшыя паліцыйныя ўлады былі ўвогуле супраць59. Тым не менш, па дадзеных Ф.Кушаля, было арганізавана каля 20 батальёнаў і некалькі меншых фарміраванняў. Аддзелы БСА прадстаўлялі жудаснае відовішча. Звычайная цывільная (сялянская вопратка), лапці на нагах, адсутнасць зброі і боепрыпасаў, паўгалоднае існаванне — такім бачыўся самааховец сучасніку. Лёс БСА фактычна быў вырашаны пасля мемарандума, які быў прыняты на з’ездзе БНС у сакавіку 1943 г.60 Выступаючы на нарадзе ў генералным камісарыяце началызік паліцыі парадку наступным чынам абаснаваў неабходнасць роспуску БСА: "... Спроба стварыць самаахову з беларусаў-добраахвотнікаў, каб яны незалежна ад сваёй працы ў выпадку неабходнасці неслі ўзброенную службу, сарвалася па некалькіх прычынах. Па-першае, негледзячы на мноства спроб, немагчыма было атрымаць ад Вермахта неабходнай колькасці трафеннай зброі. Па-другое, бяззбройныя абаронцы і іх сем’і пастаянна падвяргаліся нападам і тэрору з боку банд, як толькі апошнія аб стварэнні самааховы. Па-трэцяе, гэтыя людзі за рэдкім выключэннем, аказаліся ненадзейнымі, гіаколькі лёгка паддаваліся варожай прапагандзе і сімпатызавалі праціўніку. Мелі месца выпадкі, калі колькасна буйныя патрулі самаховы, узброенныя вінтоўкамі і аўтаматычнай зброяй, пераходзілі на бок бандытаў. Да таго ж праведзенная Беларускай самапомаччу мабілізацыя людзей у Беларускую самаахову была здзейснена не згодна з адпаведнымі ўмовамі і, у рэшце рэшт, была даручана жандармерыі. Для падрыхтоўкі каманднага саставу для БСА былі арганізаваны тры курсы. Пры гэтым былі ўлічаны кароткія тэрміны і мізэрнасць прадстаўленых у распараджэнне сродкаў. Аднак поспехі былі далёкія ад чакаемых, паколькі адбор на курсы, праведзены БНС, не адпавядаў патрабаванням. У выніку і з ліку выпускнікоў аказаліся перабежчыкамі да партызан”". Афіныйна вясной 1943 г. БСА была распушчана. Але ў некаторых раёнах адзінкі БСА працягвалі існаваць і надалей, аж да стварэння Беларускай Краёвай Абароны. Кушаль піша, што ў некаторых акругах ліквідацыя БСА адбывалася вельмі жорстка. Самаахоўцаў сілком уключалі ў паліцыю, прымусова вывозілі на працу ў Германію. "He разгарнулася яна ў магутны беларускі вайсковы рух, як гэта спадзяваліся беларусы на па-