• Газеты, часопісы і г.д.
  • Старонкі ваеннай гісторыі Беларусі выпуск II

    Старонкі ваеннай гісторыі Беларусі

    выпуск II

    Памер: 322с.
    Мінск 1998
    74.5 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    У пачатку — сярэдзіне 30-х гадоў у літаратуры асвятляліся, у асноўным, падзеі часоў польскай акупацыі і дзейнасць чырвонапартызанскіх атрадаў.15 Сярод гэтых публікацый трэба адзначыць кнігу акадэміка В.К.
    Шчарбакова “Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі і белапольская акупацыя”. Гісторык высакамоўна назваў перыяд 1919-1920 гадоў бсларускай гісторыі — “гераічным перыядам змагання працоўных мас за пралетарскую рэвалюцыю і Савецкую ўладу”.16 Дзейнасці аградаў ДоўбарМусыііцкага і барацьбе з ім з боку чырвоных партызан прысвечаны даследаванні Э. Львоўскага і В.К. Шчарбакова.17
    Узорам афіціёза можна лічыць матэрыялы для дакладчыкаў, прапагандзістаў і агітатараў, якія падрыхтавалі С. Анціпенка і А. Джэлюк у брашуры “XIV год вызвалення БССР ад белапалякаў”.18 Тут, несумненна, мажліва пагадзіцца з меркаваннем польскага сучаснага вайсковага гісгорыка Т. Раўскага, што пісаліся яны ў гэты час “у суперагітацыйным стылі”.19
    Несумненны інтарэс уяўляе спецыяльны нумар часопіса “Бальшавік Беларусі” за 1935 год.20 Ён цалкам прысвечаны 15-м угодкам польска-савенкай вайны. Ягоны змест складаюць у асноўным навуковыя артыкулы на тэмы гэтай гістарычнай падзеі і яе наступстваў. Яскравымі прыкладамі беларускай гістарыяграфіі сярэдзіны 30-х гадоў з’яўляецца рэтраспектыўны агляд Ш. Гольдберга “Да пытання савецка-польскай вайны”, абвінаваўчы артыкул 1. Немца “Беларусь пад гнётам белапольскіх акупантаў”, выкрывальны — Д. Дудкова “Контррэвалюцыйны беларускі нацыянал-дэмакратызм на службе ў польскіх акупантаў”. Агульнымі рысамі гэтых і іншых артыкулаў былі сталае ўзгадванне імя Сталіна, як “геніяльнага прадаўжальніка вучэння У.1. Леніна”, вызваліцеля беларускага народа, абвінавачанне палякаў у тым, што за “11 месяцаў свайго гаспадарання агнём і мячом... залілі крывёю працоўных мас беларускую землю”, кляйменне поўнага правала здрадніцкай палітыкі беларускіх нацдэмаў, запэўванне чытача ў тым, што зараз краіна саветаў — “непрыступная крэпасць сацыялізму”.
    Для больш аб’ектыўнага разумення тагачаснай гістарыяграфіі зноў вернемся да прац Тухачэўскага і Пілсудскага, якія змешчаны ў кнізе “Пілсудскі супраць Тухачэўскага”. У прадмове да яе надрукавання змешчаны Загад камандарма М. Тухачэўскага войскам Заходняга фронту за № 1423 ад 2 ліпеня 1920 года. Урывак з яго дэманструе агульны насірой гэтага войска, якое рухала на Варшаву, будучых аўтараў мемуараў і навуковых публікацый. Праз труп белай Польшчы ляжыць шлях да сусветнага пажару. На штыках паііясём шчасце і мір працоўнаму чалавецтву. На Захад! Да рашучых бітваў, да велізарных перамог...”.21
    Таксама вельмі цікава гучаць адказы маршала Пілсудскага на папрокі і абвінавачанні Тухачэўскага, вельмі падобныя на абвінавачанні з боку пазнейшых савецкіх даследчыкаў. Напрыклад, наконт назвы “белапаля-
    кі”. Дзіва, алс маршал згодны з гэтым. Ён кажа, так мы “белыя” палякі, таму UJTO мы маем як сімвал белага арла, які “...здолсў супраньпаставіць сябе двухгаловай пачвары, хайя апошняя і перафарбавалася ў чырвоны колер”.22 У адказ на абвінавачанні ў імперыялістычных намерах, ён заявіў, што вырашыў напружыць усе намаганні да таго, каб быш> магчыма далей ад тых месцаў, дзе нарэджалася і выкоўвалася новае жыццё, спыніць усе спробы і замахі яшчэ раз навязаць нам чужое, створанае пе намі самімі жыццё”.23 А наконт усенародпай падтрымкі Чырвонай Арміі на Бсларусі падкрэсліў, што “іншыя савецкія войскі і таварышы пана Тухачэўскага былі заняты выключна тым, што з цяжкасшо падаў.чялі тыя ці іншыя антысавецкія паўстанні”.24 Зразумела, не ўсё ў гэтых доказах бяспрэчна, але прыслухацца да думак Пілсудскага мусіць трэба.
    Публікацыі, прысвечаныя ваііне 1919-1920 гг., перасталі выдавацна з 1936 года і толькі пасля верасня 1939 года, як ужо адзначалася, зноў пачалі друкавацца кнігі, брашуры, часопісныя артыкулы, якія ў нейкай ступені закраналі гэтыя праблемы.
    У якасці параўнання нельга не прыгадаць публікацый, прысвечаных польска-савецкай вайне і яе наступствам для Беларусі, якія выдаваліся ў Заходняй Беларусі. Сярод іх можна выдзяліць брашуры А. Луцкевіча “Польская акупацыя ў Беларусі” і А. Бярозы "Расейска-польскі баль і беларускае пахмельле”.25
    Вядомы беларускі грамадскі дзеяч Антон Луцкевіч, які асабіста сустракаўся з начальнікам польскай дзяржавы 10. Пілсудскім, глядзіць на вайну вачыма палітыка і вельмі крыўдуе на палякаў, на польскае кіраўніцтва і самога Пілсудскага за падман беларускага народа і арганізацыю ваеннага паходу на ўсход для “забяспячаныіе цэласьці польскіх дворных абшараў у Беларусі — з аднаго боку, ратаваньне шляхецкай уласнасці ў самой Польшчы з другога”.26 3 гэтымі мэтамі яны, на думку аўтара, “заводзяць небывалы, нікім дагэтуль тут не практыкаваны белы тэрор”.27 У канцы сваёй брашуры Луцкевіч з крыўдаю і адначасова з надзеяй піша: “калі ж споўніцца думка аб братнім жыцці польскага народа з суседзямі, абпёртымі на гэткім пэкным, ды гэтак збэіпчаным польскай буржуазіяй прынцыпе: вольные з вольнымі, роўные з роўнымі”.28
    Падобныя думкі адольвалі і А. Бярозу. У сваёй працы ён імкнуўся зразумець, чаму Польшча, “паневоленная Расіяй”, як толькі вызвалілася з-пад прыгнёту “пачынае паўтараць ганебны прыклад сваіх расійскіх прыгнетачоў”29; і выдзяляс тры прычыны:	для выратавання сваіх
    багаццяў на Беларусі, для павялічэння сваіх зямелыіых і лясных абшараў і каб мець магіымы буфер ад Расіі”.30 Такі стан Бсларусі паміж дзвюма краінамі, Бяроза назваў “беларускім пахмельлем”, пасля баляў Польшчы і Расіі. У выніку свайго роздуму аўтар прыходзіць да высновЫ, што “гэты баль, гэтае цяжкае пахмелыіе... лепей за ўсё пакажуць беларускаму
    народу яго шлях”,31 шлях “да аб’яднання разарванай на часткі сваёй Бацькаўшчыны і за поўную волю і незалсжнасць”.32 Гэтыя працы зразумела па сваёй ідэалогіі адрозніваліся ад савецкіх. але адно ўсё ж іх аб’ядноўвала, гэта адчуванне болі і пакутаў Беларусі падчас мінулай вайны, і іншая справа якія высновы рабіліся ў іх.
    Неабходна заўважыць, што толькі з 60-х гадоў у БССР зноў пачалі даследваць праблематыку польска-савецкай вайпы і акупацыі палякамі Беларусі. Але гэта мэтанакіравана былі ўжо працы значна вышэйшага навуковага ўзроўню без публіцыыстычнага налёту, хаця не без пэўных недахонаў. Яны былі новым крокам ў бок больш глыбокага вывучэння трагічных падзсй. Сярод найбольш каштоўных адзпачым працу Е.М. Шкляра, калектыўную працу пад рэдакцыяй акадэміка 1.1. Minna і зборнік дакументаў і матэрыялаў “Борьба за Советскую власть в Белоруссші. 1918—1920 гг.”33 Таксама ўяўляе інтарэс манаграфія У.М. Міхнюка “Станаўлснне і развіццё гістарычнай навукі Савецкай Бсларусі (1919—1941 )”34, аналітычны артыкул У. Ляхоўскага “Беларуская справа падчас польскай акупаныі 1919—1920 гг.”35 Але аналіз гэтай гістарыяграфіі не ўваходзіць ў задачу дадзенага даследавання.
    У якасйі высновы адзпачым. што прайы беларускіх даследчыкаў і мемуарыстаў 20—30-х гадоў не раскрылі ўссй ш.матбаковасці падзей польска-савецкай вайны і акупацыі і, болыл таго, спрыялі дагматызаванкю іх гісторыі. Таму задача сучасных даследчыкаў імкпуцна да аб’ектыўнага раскрыцця гэтых старонак шматпакутнай бсларускай гісторыі.
    I Сучасная М.О Польша і Заходняя Беларусь. Мн., 1925; Лучанін М Заходняя Беларусь пад панаваннем Польшчы. Мн., 1926; Баравы М. Па крывавых слядах. Мн., 1925; Беразоўскі А. Захо,;няя Беларусь пад пятою польскіх акупантаў (За што Пілсудскі разграміў Грамаду). Мн., 1928; Западная Беларусь на скамье подсудммых. Мн., 1929; Заходняя Бепарусь. Мн., 1925.
    2	Якаўлеў Л. Заходняя Беларусь. Мн , 1931.
    3	Сталевіч А. Заходняя Беларусь — калёнія Польшчы. Мн , 1930.
    4	Тарашкевіч Б. Заходняя Беларусь — плацдарм імлерыялістычнай інтзрвенцыі. Мн., 1931. С. 5.
    5	Заходняя Беларусь у цісках польскіх паноў. Б.м., 1939 П Хаін-Юмскі. Чаму распалася польская дзяржава // Бальшавік Беларусі. № 10. 1939; Мннскмй Г. Гіод нгом польскйх панов. М., 1939; Горбунов Т. Освобо'жденная Западная Белоруссня. М.. 1940; Ш-зкун О. Созданме м геропческая оборона Белорусской ССР // Нторпк-маркснст, № 1. 1940; Белоруссня в борьбе протнв польскмх захватчнков в 1919-1920 гг Сборннк воспомпнаннй рабочнх п крестьян, партмзан м подполыцнков. Мн . 1940.
    6	Лочмель I. Вызваленне Беларусі яд белапольскіх акулантаў (1 ліпеня 1920 г.) Мн., 1939; Ён жа. Барацьба беларускага народа сулраць інтэрвентаў (Да 20-й гадавіны вызеалення Беларусі ад белапалякаў). Мн., 1940; Ён жа. Очерк по нсторнм борьбы белорусского народа прогнв польскпх панов М, 1940; Заходняя Беларусь лад панскім гнётам і яе вызваленне. Пад рэд. акад. М.М Нікольскага і І.Ф Лочмеля. Мн., 1940.
    7
    8
    9
    10
    II
    12
    13
    14
    15
    16 I"
    18
    19
    20
    21
    22
    23
    24
    25
    26
    27
    28
    29
    30
    31
    32
    33
    Краснопольскмй H. Польскмй солдат. Мн., 1928; Почтэр Р. Узброеныя сілы Польшчы і Латвіі. Мн., 1929.
    Антонаў І.Г. Успаміны аб польскай акупацыі Гродзеншчыны ў 1919—20 гг. Б.м., 1921; Лашкевмч 11. Вспоммнанмя о днях гетманіцмны м польской железнодорожной забастовкм в 1918 г. // Нзвестмя Гомел. губкома РК КП(б), 1923, № 51; Каліна Я У дні белапольскага панавання II Маладняк. 1924 № 213; Барашка I. 10—11 ліпеня ў Мінску. Успаміны. // Маладняк, 1925, № 8; Пржедецкая С. Год борьбьі (1919— 1920). Отрывкм мз воспоммнанмй. II Маладняк, 1925, № 8; Лясны 3. Пра дні мінулыя; Успаміны//Маладняк, 1925, №8.
    Ігнатоўскі У. У кіпцюрах белага арла // Маладняк, 1924, № 2/3.
    Пчэта У. Польска-савецкія адносіны і Рыжскі мір. 1928, № 4—6.
    Там жа, № 6. С. 126.
    Там жа.
    ГІмлсудскмй протмв Тухачевского. М., 1991. С 46.
    Корсік Г. Запіскі партызана. Мн., 1933; Шарапаў А. Лагер ваенналалонных. Старонкі з гісторыі белапольскай акупацыі. Мн., 1935.
    Шчарбакоў В К. Кастрычніцкая рээалюцыя на Беларусі і белалольская акупацыя Мн., 1930; Ляўкоў М. Барацьба за Саееты ў беларускай вёсцы (1917—1921). // Полымя, 1930, № 7; Змммонко А. Оккупацмя н мнгереанцмя в Белоруссмн. М., 1932. Шчарбакоў В.К. Кастрычніцкая рэвалюцыя..., С. 3.
    Львоўскі Э. Пад ботамі легіёнаў Доўбар-Мусьніцкага. Г«1н., 1930; Шчарбакоў В.К. Партызанскія атрады ў барацьбе супраць легіянераў корпуса Доўбар-Мусьніцкага // Савецкая краіна, 1932, № 1.
    Анціпенка С., Джэлюк A. XIV год вызаалення БССР ад белапалякаў. Мн., 1934 Rawski Т. О polskiej “okupacji” Biaiorusi // W.P.H., 1991, Us 2. S. 223.