2. Цэнтралізацыя працы БСА ў рамках акругі, якой адмаўляе загад 3. X. 42, зьяўляецца неабходнай з прычыны вядзення прапаганды, вышкалення, канешнасці канцэнтрацыі ў межах акругі для правядзення баёвых аперацый. Пры цэнтралізацыі неабходны акруговыя штабы з тых жа самых прычын. 3. Гэтак сама неабходны ў БСА — беларуская мова, беларускія каманды і беларускія каманлзеры з наступных прычын: а) Беларускія камандзіры лепей ведаюць гісыхіку і настроі мясцовага насельнійтва, а таму змогуць аказваць лепшы ўплыў; б) Беларуская мова і беларускія камандзіры ня толькі аблягчаюць у значнай ступені вышкаленне, але і зьяўлюцца дзейнікам, які мае вялікае псыхалагічнае значэнне; в) БСА выканае заданне ў змаганні з бандытызмам, калі адзінкі БСА будуць дзеяць у форме бесперарыўных дзеючых фармацыяў аж да поўнай ліквідацыі партызаншчыны”40. Камандзір паліцыі парадку 18. X. 1942 г. прыслаў адказ Ермачэнку адносна яго пісьма ад 14. X. 1942 г.: “1 . Кіраўнікі жандармерыі вобласцяў паведамлены аб тым, што яны павінны праводзіць набор і агляд людзей для 49-га Беларускага паліцыйнага батальёна сумесна сумесна з пажаданымі Вамі акруговымі кіраўнікамі. 2. Вашага хадайніцтва аб ўвядзенні беларускай каманды задаволіць не магу, таму, што згодна распараджэння вышэйшага камандавання ўва ўсіх паліцыйных батальёнах павінна ўжывацца нямецкая мова. 3. Я даў указанне наглядаючаму афіцэру ўключыць у службовы плян штотыднёва 2 разы па 2 гадзіны заняткаў па палітыцы... 4. ...Прашу паведаміць дакладна адрас прапанаванага мне выкладчыка”41. Такім чынам, зусім відавочна, што, толькі распачаўшыся, працэс стварэння БСА пачаў штучна тармазіцца з боку нямецкіх ўладаў. Таму было некалькі прычын. Адна з галоўных у тым, што немцы зусім справядліва баяліся ўзбройваць нацыянальныя вайсковыя адзінкі, тым больш даваць ім якія-небудзь палітычныя перспектывы. Пра гэта на ўвесь голас гаварылася на з’ездзе БНС, які быў прысвечаны гадавіне яе стварэння, што адбыўся ў лістападзе 1942 г. “Няма ніякай магчымасці заставацца няўзброенымі. Мы павінны мець свае ўзброеныя сілы, інакш мы ніколі не адновім давер нашага народу”, — падкрэсліваў кіраўнік Наваградзкай акругі БНС. “Арганізацыя Беларускай Самааховы створана, аднак працы не вяла. Зараз справа стаіць на адным месцы, ці болып правільна, ідзе назад. Многія людзі былі пазваныя у БСА, а затым адпраўлены па хатах. Многіх з ix знішчылі партызаны... Давер народу падае” — адзначаў кіраўнік БНС Слонімскай акругі. Гарачы запал выступоўцаў астудзіў прысутны на сходзе нямецкі капітан Кумар, які заўважыў, што няма чаго спяшацца з арганізацыяй БСА, што гэтая праца павінна весціся ў тайне, што спачатку трэба падрыхтавапь і выхаваць кадры. Ф. Кушаль, які выступіў за ім, сказаў, што трэба ствараць беларускі вайсковы лал жыцця, што ўжо складзены беларускія вайсковыя падручнікі, апрацаваны вайсковы статут, тактыка, тапаграфія і іншае. Беларусы не ваяўнічыя людзі, таму што яны доўгі час служылі чужынцам. Трэба ліквідаваць такія настроі. Кушаль некалькі разоў падкрэсліў думку, што лепшая дыпламатыя — гэта свая армія42. Шымана ў процівагу БСА стаў ствараць беларускія паліцыйныя батальёны (шутцманшафт) пад камандай нямецкіх афіцэраў. Першы такі батальён (№ 49) пачаў стварацца ў Менску ў жніўні 1942 г. На статус шутцманшафтаў шэф СС і палійыі бяспекі хацеў перавесці і БСА. Аднак гэта выклікала адмоўную рэакцыю кіраўніцтва БНС і камандавання БСА, якія не пагадзіліся з гэтым, маючы намер захаваць сваю абасобленасць. Па сутнасці праблема зводзілася да таго, каб захаваць ў часцях беларускую мову і камандзірскія кадры. Тым самым справа набывала, як зусім справядліва адзначае Ю.Туронак, палітычны адценак. Нельга таксама не пагадзіцца з высновай Ю.Туронка, што на лёсе гэтай задумы пэўным чынам адбіўся канфлікт паміж В. Кубэ і службай бяспекі і СД Беларусі. Праект Кубэ — Ермачэнка — Цэнер сустрэў крытыку вышэйшых нямецкіх паліцэйскіх уладаў, якія адмоўна ставіліся да палітычных навацыяў генеральнага камісара і не маглі дапусціць узрастання палітычных пазіцый БНС і асабіста Ермачэнкі, супраць якога і Кубэ Мінскае СД актыўна збірала кампрамат. Летам 1943 г. начальнік службы бяспекі і СД Штраух пісаў: “Памянуты вышэй Ермачэнка быў паслухмяным інструментам правядзення беларускай палітыкі генеральнага камісара. Ен (Кубэ) даў яму зразумець, што ён мог бы быць беларускім прэм’ерам. Ермачэнка ішоў да гэтай мэты ўсімі магчымымі сродкамі пры падтрымцы гаўляйтэра... Лічу дастатковым, калі адзначу, што я год свайго знаходжання ў Беларусі затраціў на тое, каб даканаць Ермачэнку...”43. Толькі, відаць, дзякуючы В. Кубэ. які з’вяртаўся ў розныя ўстановы аб дастаўйы зброі, абмундзіравання для БСА, таму што быў упэўнены, што толькі з дапамогай моцнай Беларускай Самааховы (Weissruthenischer Selbstschutz) можна супрацьстаяць і паспяхова змагацца з партызанскім рухам, БСА не была забаронена яшчэ ў жніўні 1942 г. Зусім зразумела, што падобнае стаўленне нямецкіх уладаў да БСА, імкненне зрабіць гэтыя фарміраванні цалкам падуладнымі сабе (прызначэнне ў якасці шэф-кіраўнікоў нямец кіх афінзраў) збівала энтузіязм ў тых актывісгаў беларушчыны, якія ім- кнуліся выкарыстаць БСА ў якасці нацыянальнага войска. Тым не менш праца па стварэнню БСА працягвалася на месцах. Знаёмства з захаваўшыміся архіўнымі дакументамі і матэрыяламі аб дзейнасці Беларускай Самааховы паказвае, што ў розных акругах яна праходзіла па-рознаму. Гэта залежала ад шэрагу прычынаў. Найбольш актыўна яна праводзілася на тэрыторыі Заходняй Беларусі. Галоўнай задачай было ўзяць на ўлік ўсіх былых афіцэраў і падафіцэраў, радавых салдат, арганізаваць іх медычны агляд, стварьшь умовы да пазыву ў аддзелы БСА. Гэта была нялёгкая справа, асабліва калі ўлічваць адносіны да гэтай справы з боку немцаў. У якасці прыклада можна прывесці пісьмо камісара Менскай акругі Кайзэра старшыням паветаў ад 10 снежня 1942 г. “У апошні час неаднаразова заўважаў, што БНС выдавала загады, як старшыням валасцей і старастам вёсак, таксама старшыням паветаў. Дзяржаўныя службовыя ўстановы павінны атрымоўваць загады выключна праз іеральнага камісара і праз мяне. БНС не дазваляецца даваць даручэнні паветам, воласцям і вёскам, ці міравому суддзі. У выпадку, калі загады падобнага роду павінны быць дадзены названым устамовам, дык патрэбна тэрмінова мне паведаміць аб гэтым, пры прад’яўленні дадзенага дакумента”44. Адсутнасць уладных кампетэнцый у БНС рабіла справу стварэння БСА больш падобнай на папяровую бюракратычную гульню, якая ў пэўнай ступені таксама дыскрэдытавала ідэю. Для прыкладу палістаем пратаколы паседжання камісі. пры Галоўным камандаванні БСА ад 13 і 15 жніўня 1942 г. На нарадзе 13 жніўня прысутнічалі пар./учнік/ д-р Валькевіч, кам./андзір батальёна/ Саковіч, палк./оўнік/ Гуцька, к-н Кушэль, налпар./учнік/ Казлоўскі, пар./учнік/ Чабатарэвіч. Кіраваў нарздай сп. Саковіч. Парадакдня: “1 . Адчытанне пратаколу з папярэдняй нарады. (Ніякіх заўваг з папярэдняй нарады не было). 2. Інфармацыя палк.Гуцькі аб ходзе арганізацыі БСА ў г. Наваградку. Ідзе падрыхтоўчая праца да адчынення падафіцэрскае школы ў Наваградку. Будынак ужо ёсць, хоць не абсталяваны, Для абсталявання яго патрэбны дошкі. Нягледзячы на цяжкасці, падрыхтоўка ідзе ахвоча, чакаецца толькі на атрыманне аружжа. Гаспадары ахвотна даюць харчы і палатно. Вёска таксама ахвотна дасць і вопратку. Навагрудчына з вялікім уздымам спатыкае вестку аб арганізацыі БСА. 3. Начальнік канцылярыі здаў справаздачу аб падрыхтаваных паперах пля ўдзельнікаў афіцэрскага курсу. Да падрыхтаваных папер належаць: пасьведчанне аб сканчэнні курсу, скіраванне на працу раённага камандзіра, загад аб вызначэнні Гэгыя ж самыя паперкі падрыхтаваныя і ў ня* мецкай мове. Ужо адбіта на рататары частка канспектаў і інструкцыі. Рэштка робіцца. На тэмы пасведчанняў была ўзнята думка, каб іх зрабіць болып прыгожымі для надаішя ім гістарычнага значэння. Пастаноўлена паводле магчымасцяў старацца выканаць леншыя пасведчанпі (падкрэслена намі — А.Л.). 4. Пастаноўлена прадоўжыць афіцэрскі курс да 20 жніўня 1942 г. 5. Атрымаць адну шафу для канцылярыі афіцэрскай школы. 6. Прызначыць палкоўніка Гуцька з Наваградка начальнікам штабу Галоўнага Камандавання БСА. 7. Наступны афіцэрскі курс зрабіць на 6 тыдняў, які распачнецца Kana 1 верасня 1942 г. 8. Прыступійь да апрацоўкі праграмы афіцэрскага і падафіцэрскага курсаў і вышкалекня стральцоў. 9. Арганізаваць для курсантаў канцэрты беларускае песні і музыкі. 10. Патрабавайь ад акруговых камендантаў справаздач аб ходзе арганізайыйнае працы, якіх яшчэ не атрымана. 11. Апрацоўку ўзору і формы сцягаў даручыць к-ну Кушэлю. 12. Прысягу афіцэраў правесці ўрачыста. 13. Па азнаямленні з справаздачай Глыбоцкай акругі пастанавілі звязацца з IV аддзелам Генеральнага Камісарыяту і высьветліць яго справу. 14. Прыступіцьда падбору кандыдатаў на наступны афіцэрскі курс. Начальнік канцылярыі Галоўнага камандавання БСА В.Чабатарэвіч”45. ГІраз два дні адбылася чарговая нарада вайсковай камісі ГК БСА. На ёй прысутнічаў, акрамя вышэй названых і палкоўнік Гуцька.46 На нарадзе разглядаліся бятучыя справы БСА: праграма на дзень зачынення афіцэрскіх курсаў. Было прынята рашэнне: “Афіцэрскі курс закончыць 19.V111. 1942 г. У заканчэнні прадбачынь прамову Галоўнага Каменданта, ці яго заступніка, зьняццё сцягоў, адспяванне нямецкага і беларускага гімнаў, супольны абед. Аб заканчэнні паведаміць нямецкія паліцыйныя ўлады і прасіць іх прыняць удзел ва ўрачыстасці. На паседжанні было вырашана пакінуць 5 чалавек з першага курсу ў якасці інструктараў на наступны курс. Сп. Аўчыннікаву4' было даручана дастаць 10 апасак для інструктароў курсу і сябраў камісіі. Пастаноўлена — ў панядзелак 17. V1H. 1942 г. зьвязацца з палкоўнікам Шымана дзеля абгаварэння бягучых спраў і атрымання дазволу на зачыненне афіцэрскіх курсаў”48. Каштоўныя звесткі аб ходзе арганізацыі БСА знаходзяцца ў матэрыялах акруг БНС. Знаёмства з імі паказвае, як праходзіў працэс стварэння БСА непасрэдна на месцах. Як бачна з рапарта № 1, ад 11 верасня 1942 г., Смалявіцкага раённага каманданта БСА ў раёне: “1. Праведзена рэгістрацыя мужчынскай моладзі: Складу афіцэраў да 50 гадоў, падафіцэраў да 40 галоў і складу радавых у веку ад 1918—1923 гадоў уключна для вярбоўкі ў БСА. Зарэгістраваных: I. Афіцэраў — 15; 2