22 Там же 23 НАРБ, ф. 3500, оп. 12, д 10, л. 179—180. 24 Там же, ф. 1499, оп. 1, д. 6, л. 103. 25 Там же, д 8, л. 32. 26 Там же, д. 89, л. 77. 27 Мазуров КТ. Незабываемое. Мн., 1987. С. 247. 28 Подвпга нх бессмертны. Мн., 1978. С. 339; Очеркм нстормк Брестской областной партпйной органпзацнн Мн , 1989. С. 146. 29 БГМНВОВ, фонды, ннв № 27856. 30 Тамже, пнв. №28091. 31 НАРБ, ф 1499, оп. 1, д. 167, л. 10. 32 Крмсковец Н. Болывая снла маленькой лнстовкн // Партазанскне былн М., 1965. С. 247; Крыскавец I. Сустэчы ў Цэраболі. Мн., 1971. С. 91. 33 НАРБ, ф 4159, оп. 1, д. 47, л. 38—42. 34 Павлов Я.С. 3 суровом сорок первом. Мн., 1985. С. 229. 35 Кремнев С.З. Восломннаная. БГМ14ВОВ, фонды, ннв. № 21713, л. 8—19; Лявенцев В Н. Партмзанскнй край Мн., 1983. С. 190. 36 НАРБ, ф. 1499, оп. 1, д. 182, Л. 28 37 БГМНВОВ, фонды, ннв. № 39354. A. А. Каваленя ПАДРЫХТОЎКА ПАРТЫЗАНСКАЙ МОЛАДЗІ ДА ЎЗБРОЕІІАЙ БАРАЦЬБЫ 3 НЯМЕЦКА-ФАШЫСЦКІМІ ЗАХОПНІКАМІ Агульнавядома, што поспех партызанскай барацьбы ў значнай ступені залежаў ад добрай тактычнай падрыхтоўкі партызан, валодання рознымі тыпамі зброі, умелага вядзсння разведкі, эфектыўнага ажыцяўлення дыверсій на варожых аб’ектах і шляхах зносін, узаемадзеяння партызанскіх падраздзяленняў, аказання неабходнай медыцынскай дапамогі. У прадасгаўленым артыкуле зроблена спроба абагульніць вопыт арганізацыі падрыхтоўкі моладзі да ўзброенай барацьбы як ў савецкім тыле, так і на акунаванай тэрыторыі Беларусі. Нямсцкія акупанты з псршых дзён сутыкнуліся з упартым супраціў- леннем населызіцтва Беларусі. Каб надаць арганізаванасць і эфектыўнасць гэтай барацьбе, у тыл накіроўваліся арганізатары і кіраўнікі падпольнага і партызанскага руху. Значную дапамогу ў падборы кадраў для дзейнасці ў тыле ворага праводзілі камсамольскія органы рэспублікі. Аналіз дакументаў пачатковага перыяду вайны паказвае, што ў чэрвені-жніўні 1941 года ЦК, абласнымі, гарадскімі і раённымі камітэтамі ЛКСМБ праводзілася пэўная праца па падбору і засылцы ў варожы тыл маладых патрыётаў. У пастанове ЦК ЛКСМБ ад 2-га ліпеня 1941 года упершыню гаворыцца аб адпраўцы 55 камсамольцаў у тыл захопнікаў для выканання спецыяльнага задання. Знаходзячыся ў Лёзне, сакратарыят ЦК ЛКСМБ накіраваў у гыл ворага 125 маладых віцябчан. Яшчэ 400 чалавек, падабраных камсамольскімі арганізаныямі Гомельскай і Палескай абласцей, былі перапраўлены ў варожы тыл у канцы ліпеня1. Як сведчаць архіўныя і апублікаваныя крыніцы, за ліпень-жнівень 1941 г. камсамольскімі камітэтамі было падрыхтавана звыш I тыс. добрахвотнікаў для стварэння патрыятычнага падполля, партызанскіх атрадаў, ажыццяўлення дыверсій і вядзення разведкі2. 3 імі праводзіліся інструктажы, на якіх ішло знаёмства з падрыўной тэхнікай, даваліся парады па канспіратыўнай рабоце, вядзенні разведкі, ставіліся канкрэтныя заданні па ажыццяўленні дыверсій на варожых аб’ектах, здабыццю звестак аб дакладнай дыслакацыі вайсковых часцей праціўніка, яго планах і г. д. Гэта патрабавала мужнасці, вытрымкі і самаадданасці. He ўсе маглі вытрымаць гэтае суровае, з рызыкай для жыцця выпрабаванне. Былі выпадкі, калі ў апошнюю хвіліну некаторыя адмаўляліся ад выканання баявых даручэнняў. Так, за ліпень-жнівень 1941 г. рашэннем сакратарыята ЦК ЛКСМБ было выключана з радоў камсамола 30 чалавек з фармулёўкай — “За праяўленую баязлівасць пры даручэнні спецзаданняў” 3. Ваенныя падзеі, якія разгарнуліся на тэрыторыі Беларусі, не дазвалялі належным чынам рыхтаваць неабходныя кадры. Па рашэнню ЦК КП(б)Б 10 ліпеня 1941 г, была створана спецыяльная школа, ў якой пачалася мэтанакіраваная вучоба кадраў для арганізацыі партызанскага руху ў варожым тыле. Загадам наркама абароны СССР С. К. Цімашэнкі ад 13 ліпеня на базе школы быў арганізаваны аператыўна-вучэбны цэнтр пры Галоўным камандаванні Заходняга фронту. Кіраўніцтва цэнтрам ускладалася на ваеннага інжынера, палкоўніка I. Р. Старынава4. За час знаходжання вучэбнага цэнтра на тэрыторыі Беларусі было падрыхтавана 390 інструктараў-мінападрыўнікоў і 3900 партызан-падрыўнікоў. Аператыўна-вучэбны цэнтр і школа ЦК КП(б)Б ажыішяўлялі вучобу партызанскіх кадраў да 15 ліпеня 1942 года. За гэты час прайшлі падрыхтоўку каля 10 тысяч чалавек, з якіх на тэрыторыю Беларусі было накіравана 5 тысяч спецыялістаў5. Ваеннае абучэнне ў цэнтры вялося з улікам умоў і магчымасцей ваеннага часу. Першапачаткова практыкаваўся толькі кароткатэрміновы інструктаж па арганізацыі падпольнага і партызанскага руху, правядзенню дыверсій, знаёмству з мінна-падрыўной тэхнікай і стралковай зброяй. У далейшым быў распрацаваны вучэбны курс, разлічаны на 70 гадзін, у якім прадугледжвалася больш дэталёвае вывучэнне мінна-падрыўной справы, авалоданне метадамі канспіратыўнай работы, арыентацыі на мясцовасці, вядзенні разведкі, тактыкай ажыццяўлення партызанскай барацьбы, уменнем карыстацца рознымі ўзорамі айчыннай і трафейнай зброяй6 і інш. Справа ў значнай ступені ўскладнялася адсутнасшо практыкі падпольнай і партызанскай барацьбы, недахопам зброі, боепрыпасаў, сродкаў сувязі. Успаміны былых арганізатараў барацьбы супраць акупантаў сведчань аб тым, што ў партыйных кіраўнікоў і военаначальнікаў, якія арганізоўвалі засылку патрыётаў у тыл ворага, была вялікая ўпэўненасць, што хутка наступійь пералом на савецка-германскім фронце і агрэсар будзе выгнаны з тэрыторыі Савецкага Саюза. Пад уплывам такога ўсведамлення і ажыццяўлялася падрыхтоўка накіроўваемых у тыл людзей. На кароткі тэрмін разлічвалася іх вайсковая экіпіроўка, многія, асабліва ў пачатку вайны, не забяспечваліся нават зімняй вопраткай. Аднак, нягледзячы на вялікія страты і цяжкасці, большасць партызанска-арганізатарскіх і дыверсійна-разведвальных груп змагла захаваць свае асноўньія сілы і прыбыць у вызначаныя раёны. Яньі адыгралі важную ролю ў разгортванні партызанскага руху і патрыятычнага падполля не толькі ў раёнах у якія прыбылі, але і ў сумежных мясцовасцях. У далейшым у ходзе развіцця народнай барацьбы, многія з кіраўнікоў гэтых груп узначалілі буйныя партызанскія злучэнні і падпольныя арганізацыі на захопленай тэрыторыі Беларусі. Цэнтральны штаб партызанскага руху (ЦШПР), а некалькі пазней абласныя і рэспуліканскія штабы партызанскага руху значна актывізавалі падрыхтоўку партызанскіх спеныялістаў, палепшылі аператыўнае кіраўніцтва партызанскімі сіламі ў тыле ворага. Пры ЦШПР былі адкрыты пяць школ, у якіх рыхтаваліся арганізатары падпольнага і партызанскага руху, інструктары мінна-падрыўной справы і падрыўнікі, разведчыкі, радысты. Вучэбны працэс абапіраўся на вопыт аператыўна-вучэбнага цэнтра, дасягненні і пралікі партызанекай і падпольнай барацьбы з акупантамі. Былі значна ўдасканалены вучэбныя праграмы, павялічаны тэрмін навучання ад аднаго да трох месяцаў. Больш увагі стала ўдзяляцца авалоданню курсантамі навыкамі тактыкі вядзення бою па захопу варожых аб’ектаў, уменніо ўхіляцца ад прамога ўдару праціўніка, арганізацыі засад, вядзенню разведкі, тэхніцы ажыццяўлення дыверсій7. Трэбна нагадаць, што вучэбны працэс будаваўся ў залежнасці ад профілю, па якім рыхтавалі спеныялістаў. Напрыклад, на вучэбным курсе камандзіраў, камісараў, начальнікаў штабоў, кіраўнікоў дыверсійных груп значная ўвага надавалася ўменню правільна і хутка прымаць баявыя рашэнні, распрацоўцы планаў аперацый, арганізацыі ўзаемадзеяння партызанскіх падраздзяленняў у баявых аперацыях. У прапраме падрыхтоўкі радыстаў асноўная ўвага звярталася на засваенню навыкаў па ўстанаўленню двухбаковай сувязі, шыфравальнай справе, перадачы радыёграм і вывучэнню матэрыяльнай часткі сродкаў сувязі. Кадры. падрыхтаваныя ў школах ЦШПР, унеслі значны ўклад у развіццё і павышэнне эфектыўнасці партызанскай барацьбы на акупаванай ворагам тэрыторыі. За час існавання цэнтральных школ былі абучаны 5601 чалавек, з якіх 2179 былі накіраваны ў рады беларускіх партызан, у тым ліку 376 кіраўнікоў партызанскіх атрадаў, 130 разведчыкаў, 1283 інструктары мінна-падрыўной справы і падрыўнікі8. Плённая работа па падрыхтоўцы партызанскіх спецыялістаў была праведзена Асобым беларускім зборам, які быў.створаны рашэннем ЦК КП(б)Б ў красавіку 1942 г. і дзейнічаў да лістапада 1942 года. Кантынгент збору ў асноўным камплектаваўся з беларускай моладзі, адазванай па прапанове ЦК КП(б)Б з часцсй Маскоўскай, Уральскай, Гірыволжскай ваенных акруг. Абучэнне праводзілася каля горада Мурама Уладзімірскай вобласці. На гэтым зборы ваеннае абучэнне прайшло 2865 чалавек. Большасць з іх была ўключана ў склад 15 атрадаў і 100 арганізатарскіх і дыверсійных груп9. У лістападзе 1942 г. на базе Асобага беларускага збору пачала работу Беларуская школа падрыхтоўкі партызанскіх кадраў. Толькі да сярэдзіны верасня 1942 года ваеннае абучэнне тут прайшлі 112 партыйных работнікаў і арганізатараў партызанскага руху, 50 кіраўнікоў маладзёжнага падполля, 12 рэдактараў газет, 40 паліграфістаў-наборшчыкаў, 90 разведчыкаў, 24 інструктары мінна-падрыўной справы, 120 падрыўнікоў. За час дзейнасці школы і яе прыфрантавбга філіяла было падрыхтавана 946 спецыялістаў для падпольнай і партызанскай барацьбы10. Вызваленне Беларусі, якое пачалося ў канцы 1943 годзе, унесла некаторыя карэктывы ў сістэму падрыхтоўкі кадраў, разлічаныя на неабходнасць аднаўлення народнай гаспадаркі рэспублікі. 3 18 верасня 1943 г. Беларуская школа рэарганізуецца ў вучэбна-рэзервовы пункт пры БШПР, дзе ажыццяўлялася вучоба неабходных кадраў да пачатку 1944 г. У гэтым вучэбным пункце было падрыхтавана 30 інструктараў міннападрыўной справы, 22 падрыўнікі, 32 разведчыкі, 23 хімінструктары, 12 паліграфістаў, 11 вадалазаў, 58 радыстаў11. Прыведзены матэрыял сведчыць, што нягледзячы на вялікія цяжкасці і матэрыяльныя недахопы, у савецкім тыле была наладжана даволі эфектыўная сістэма падрыхтоўкі партызанскіх кадраў. На аснове апублікаваных і архіўных крыніц удалося ўстанавшь, што ў савецкім тыле было падрыхтавана 265 камандзіраў партызанскіх атрадаў, 1146 інструктараў мінна-падрыўной справы, каля 15 тысяч падрыўнікоў, 529 арганізатараў і кіраўнікоў падпольнага і партызанскага руху, 457 радыстаў, 252 разведчыкі, 52 паліграфісты-наборшчыкі, 23 хімінструктары, 12 рэдактараў газет, 11 вадалазаў. Як сведчаць даныя БШПР, з червеня 1941 г. па красавік 1944 г. на акупаваную тэрыторыю Беларусі было перапраўлена 20050 чалавек, якія прайшлі неабходную падрыхтоўку. У справаздачы БШПР сказана, што ў 1942—1943 гг. былі перафарміраваны, экіпіраваны і перапраўлены на захопленую тэрыторыю Беларусі 19 тысяч партызан12.