• Газеты, часопісы і г.д.
  • Старонкі ваеннай гісторыі Беларусі выпуск II

    Старонкі ваеннай гісторыі Беларусі

    выпуск II

    Памер: 322с.
    Мінск 1998
    74.5 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Як сведчаць дакументы, не менш складанай справай з’яўляўся працэс засылкі ў варожы тыл падрыхтаваных спецыялістаў. Неабходна было з найменшымі стратамі пераправіць праз лінію фронту людзей, а гэта было не проста.
    Знаёмства са спісамі асабовага складу падрыхтаваных атрадаў і груп паказвае, што гэтыя падраздзяленні былі ўкамплектаваны ў асноўным моладзю 17—25-гадовага ўзросту. Дыктавалася гэта ў першую чаргу тым, што накіроўваемыя ў тыл патрыёты павінны былі рабіць шматкіламетровыя пераходы, што было пад сілу толькі маладым, фізічна здаровым людзям. Праўда, меліся і адхіленні, асабліва сярод радыстаў, узрост якіх зачастую складаў 15— 17 гадоў.
    У кожным атрадзе, акрамя Камандзіра, камісара, начальніка штаба, абавязкова былі два радысты, медработнік, група разведкі і падрыўнікідыверсанты. Атрад прадстаўляў сабой баяздольную адзінку, меў неабходны боезапас, прадукты харчавання, быў узброены ў асноўным аўтаматычнай стралковай зброяй.
    Характэрным можа быць баявы шлях камсамольска-маладзёжнага атрада імя М. Гастэлы. Цэнтральны камітэт УЛКСМ прыняў 19 мая 1942 г. рашэнне, якім абавязаў у 10-дзённы тэрмін Маскоўскі, Навасібірскі, Варонежскі. Молатаўскі. Татарскі, Чувашскі, Пензенскі, Тамбоўскі і Чалябінскі абкамы камсамола і ЦК ЛКСМ Казахстана падабраць беларусаў-добрахвотнікаў, не менш 450 чалавек. Іх павінны былі накіраваць ў Маскоўскую спецшколу ЦК КП(б)Б для спецыяльнай падрыхтоўкі і засылкі на акупаваную тэрыторыю Беларусі. Пасля заканчэння вучэбнага
    курсу з іх былі сфарміраваны атрады імя С. Лазо, імя С. М. Кірава і імя М. Гастэлы і ішцыя13.
    Камандзірам атрада імя М. Гастэлы быў прызначаны Пётр Мельнікаў, камісарам — Мікалай Панцялеенка, начальнікам штаба і намеснікам камандзіра па разведцы — Мікалай Сіманаў, камсоргам і камандзірам узвода аўтаматчыкаў з’яўляўся Барыс Селіванаў. 20 ліпеня маладыя патрыёты ў складзе 40 юнакоў і медыцынскай сястры Юліі Пуцята прыбылі з Масквы ў вёску Касачова, што пад Тарапцом, у распараджэнне Паўночна-Заходняй аператыўнай групы ЦК КП(б)Б. Тут да атрада далучыліся 12 падрыўнікоў пад камандаваннем Казіміра Пушчына.а таксама ўпаўнаважаныя ЦК ЛКСМБ Анатоль Дзенісевіч і Мікалай Карповіч, сувязныя ЦК ЛКСМБ Таццяна Аляб’ева і Рыма Шаршнёва14.
    Пасля прыняцця прысягі 11 жніўня 1942 г. атрад выступіў у шматкіламетровы рэйд па акупіраванай тэрыторыі Беларусі. Больш двух месяцаў працягваўся складаны пераход. Прыходзілася з баямі пераадольваць чыгуначныя шляхі, шашэйныя дарогі, перапраўляцца цераз шматлікія рэкі і балоты. Пры падтрымцы і дапамозе партызан і мясцовага насельніцтва маладыя партызаны ў кастрычніку 1942 г. прыбылі ў Любанскі раён Мінскай вобласці і распачалі баявыя аперацыі. Толькі з верасня 1942 г. па студзень 1943 г. яны падарвалі 12 эшалонаў ворага, пашкодзілі 10 кіламетраў чыгуначнага палатна. Добра валодаючы падрыўной справай, прынялі актыўны ўдзел у падрыве мастоў на рэках Пціч і Бобрык. Пры штурме Лямавіцкага гарнізона акупантаў была смяротна паранена 17-гадовая патрыётка Рыма Шаршнёва, якая выносіла з поля бою параненага камандзіра. Атрад імя М. Гастэлы хутка павялічыўся за кошт мясцовай моладзі. На яго базе была створана 121-я брыгада імя А. Ф. Брагіна15.
    Паспяхова перабраліся з савецкаГа тыла ў вызначаныя раёны атрады “Навальніца”, “Хуткі”, “Бясстрашны”, “Смерць фашызму”, “Знішчальнік”, “За Радзіму”, “Перамога”, “Помста”, “Гвардзеец”, “Бура”, імя С. Лазо, імя С. М. Кірава16,
    Пры актыўным удзеле Паўночна-Заходняй групы была сфармірована маладзёжна-дыверсійная брыгада асобага назначэння пад камандаваннем A. А. Баскакава. Першы атрад быў арганізаваны ў вёсцы Ільінская Тарапецкага раёна Калінінскай вобласці у складзс 54 маладых байцоў пад камандаваннем С. Ф. Глазунова. На базе атрада Антоненкі, які вышаў у савецкі тыл у вёсках Булы і Шлыка Суражскага раёна Віцебскай вобласці, быў арганізаваны другі атрад пэд кіраўніцтвам П. А. Стрыкалава. Некалькі пазней, у жніўні 1942 г. ствараецца трэці атрад з маладых партызан, выдзеленых першай і другой Беларускімі брыгадамі. Камандзірам
    гэтага атрада быў назначаны Ф. Е. Глушнёў'7.
    Брыгада ў складзе 271 чалавека прайшла спецыяльную падрыхтоўку ў філіяле аператыўнага вучэбнага цэнтра. Асноўная яе база знаходзілася да снежня 1942 г. ў савецкім тыле, куды атрады прыходзілі на адпачынак і для папаўнення боепрыпасаў. Баявыя аперацыі партызаны праводзілі на тэрыторыі Суражскага, Талачынскага, Ушацкага раёнаў Віцебскай вобласці, Дунілавіцкага, Докшыцкага, Пліскага, Глыбоцкага раёнаў Вілейскай вобласці18.
    Добрая ваенная падрыхтоўка станоўча ўплывала на баяздольнасць атрадаў. Толькі за верасень-лістапад 1942 г. байцы брыгады пусцілі пад адхон 30 варожых цягнікоў, падарвалі 8 чыгуначных > шашэйных мастоў, у баях і дыверсіях знішчылі 2511 захопнікаў. Як сведчыць дакладная запіска П. А. Хомчанкі — камандзіра брыгады імя С. М. Кароткіна, са снежня 1942 г. да 6 студзеня 1943 г. 1-ы атрад брыгады імя У. 1. Леніна пад камандаваннем С. Ф. Глазунова ўзаемадзейнічаў з партызанамі брыгады імя С. М. Кароткіна супраць карнай экспедыцыі ворага. У выніку ўдала пастаўленай міннай загароды вораг не змог уварвацца ў партызанскую зону. На мінах, якія былі ўстаноўлены байцамі атрада Глазунова, падарвалася 27 варожых салдат, танк, 2 бронемашыны, 2 аўтамабілі і варожы цягнік. “Увесь асабовы склад атрада тав. Глазунова выключна дысцыплінаваны, рашучы, смелы. Ад імя камандавання брыгады выношу ўсяму асіібоваму складу атрада тав. Глазунова падзяку”, — адзначаў у загадзе ка.мбрыг П. А. Хомчанка19.
    Дзякуючы існаванню партызанскіх зон, стала магчымым ажыццяўляць дастаўку партызанам зброі, боепрыпасаў, медыкаментаў і спеныялістаў з данамогай авіацыі. Калі ў пачатку вайны рабілася гэта ў асноўным метадам дэсанціравання, то ў далейшым — пасадачным метадам. За час парі ызанскай барацьбы самалётамі было дастаўлена 2626 спецыялістаў20.
    Такім чынам, можна гаварыць, што ў гады вайны была праведзена вялікая работа па падрыхтоўцы і засылцы ў тыл ворага партызанскіх спецыялістаў, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё партызанскага руху, садзейнічалі баявой эфектыўнасці аперацый партызан супраць нямецкіх захопнікаў. Па нашых падліках было перапраўлена не менш 20050 спецыялістаў, якія аказалі значную дапамогу ў наладжванні ваеннай вучобы партызанскай моладзі і арганізацыі баявой работы на акупаванай тэрыторыі Беларусі.
    Практычна былі задаволены патрэбы беларускіх партызан у радыстах і інструктарах мінна-падрыўной справы. Калі на 1 снежня 1942 г. на тзрыторыі Беларусі працавала 68 радыёстанцый, з дапамогай якіх падтрымлівалася сувязь 329 атрадаў з ЦНІПР, то ў 1944 г. мелася 166 рацый, што дазваляла партызанам падтрымліваць трывалую двухбаковую
    сувязь з кіруючымі цэнтрамі21.
    Зразумела, гэтых спецыялістаў было недастаткова, каб забяспечыць патрэбы ўсё пашыраўшыхся радоў беларусіх патрыётаў. Аналіз асабовага складу партызан паказвае, што з 374048 партызан па ўліку БШПР — 152431 былі да 26-гадовага узросту і ў большасці не мелі ваеннай падыхтоўкі. Дастаткова сказаць, што 25003 маладых людзей наогул былі да 18 гадоў, а значыць, дапрызыўнага ўзросту і ўпершыню ўзялі зброю толькі стаўшы партызанамі22.
    Архіўныя дакументы сведчаць, што баявая вучоба ў шырокіх маштабах наладжвалася непасрэдна ў партызанскіх атрадах і брыгадах. Асноўная маса моладзі праХодзіла курс маладога партызана, абучалася страявой падрыхтоўцы, тактыцы партызанскай барацьбы, зцаёмілася з правіламі нясення каравульнай службы, набывала спецыяльнасці падрыўнікоў, дыверсантаў, кулямётчыкаў, снайпераў, мінамётчыкаў, артылерыстаў, разведчыкаў, знішчальнікаў танкаў, санінструктараў.
    Адна з першых задач, якая стаяла перад партызанскім кіраўніцтвам, было ўсталяванне свядомай арганізаванасці, дысціпліны, ад чаго ў значнай ступені залежалі аўтарытэт партызан сярод мясцовага насельнііхгва, іх баяздольнасць. Уступленне ў рады народных мсціўцаў насіла добраахвотны характар, аднак, стаўшы байцом, кожны павінен быў захоўваць дысцыпліну і парадак, выконваць загады камандзіраў. Умацаванню свядомай дысцыпліны, якая была заснавана на патрыятычным абавязку перад Радзімай, у значнай ступені садзейнічала прыняцце партызанскай прысягі.
    Першапачаткова не было адзінага тэкста прысягі, яе выпрацоўвалі непасрэдна ў кожным атрадзе. Першы тэкст быў распрацаваны ў жніўні 1941 г. і надрукаваны ў газеце “Звязда” і ў лістоўках, якія былі скінуты з самалётаў над акупіраванай тэрыторыяй Беларусі. 12 мая 1942 г. тэкст прысягі і парадак яе прыняцця быў зацверджаны на сумесным пасяджэнні Прэзідыума ВС БССР і Бюро ЦК КП(б)Б. Затым яе тэкст праз лістоўкі і радыё быў распаўсюджаны сярод партызан22.
    Перад прыняццем партызанскай клятвы з Маладымі байцамі праводзілася вялікая праца па растлумачэнню асноўных яе палажэнняў. Перад навічкамі выступалі камандзіры, камісары, партызаны-ветэраны, сябры па зброі, якія расказвалі аб гераічных традыцыях беларускага народа, мужных подзвігах беларускіх партызан, для таго, каб кожны асэнсаваў, што прысяга — гэта святая клятва. дадзеная на вернасць свайму народу. Як правіла, гэты рытуал праводзіўся ва ўрачыстых абставінах, перад строем сваіх сяброў па зброі, замацоўваўся асабістым подпісам24.
    Прыняцце прысягі з’яўлялася сур’ёзным маральна-псіхалагічным фактарам, які павышаў пачуццё асабістай адказнасйі перад партызанамі і
    сваёй Радзмай, садзейнічала выкананню загадаў, захаванню партызанскай тайны, умацаванню ваеннай дысцыпліны і парадку.
    Каб хутчэй і эфектыўней уводзіць маладое папаўненне ў баявую дзейнасць, штабы партызанскіх брыгад і атрадаў складалі планы баявой вучобы. Дзеля большай нагляднасці прывядзём праграму партызанскага атрада імя Г. 1. Катоўскага брыгады імя С. М. Будзёнага Пінскай вобласці, ў якой 6 гадзін адводзілася на страявую падрыхоўку, 12 — на вывучэнне матэрыяльнай часткі вінтоўкі і ручной гранаты, для тых, хто не меў пачатковай ваеннай падрыхтоўкі. Для ўсіх астатных на вывучэнне ручнога кулямёта і аўтамата прадугледжвалася 6 гадзін, тактычнай падрыхтоўкі — 16, асабістай зброі — 4, падрыўную справу — 2, правіл нясення каравульнай службы — 4, палітычную падрыхтоўку — 8 гадзін25.
    Арганізацыя баявой вучобы ў значнай ступені залежала ад умоў, у якіх знаходзіліся партызаны. Вядома, што ў час блакад і карных экспедыцый ворага ажыццяўляць гэтую работу было немагчыма. Значны ўплыў аказвала колькасць новых маладых партызан у атрадзе ці брыгадзс. 3 гэтай нагоды ў адных партызанскіх фарміраваннях ствараліся гурткі, у якіх байцы ўдасканальвалі сваё баявое майстэрства, у другіх — існавалі вучэбныя роты, узводы і аддзяленні.