• Газеты, часопісы і г.д.
  • Старонкі ваеннай гісторыі Беларусі выпуск II

    Старонкі ваеннай гісторыі Беларусі

    выпуск II

    Памер: 322с.
    Мінск 1998
    74.5 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    У многіх партызанскіх фарміраваннях на базах іх дыслакацыі абсталёўваліся вучэбныя гарадкі, дзе будаваліся макеты розных абарончых збудаванняў. На гэтых невялікіх лясных палігонах праводзіліся заняткі па знішчэнню варожых дзотаў, адпрацоўвалася тактыка захопу ўмацаваных аб’ектаў, павышаліся стралковае майстэрства, тактыка рукапашнага бою і г. д.
    Менавіта так будаваўся вучэбны працэс падрыхтоўкі маладых партызан у большасці падраздзяленняў Магілёўскай вобласці. Напрыклад, у 208-м партызанскам палку імя I. В. Сталіна з восені 1943 г. існаваў вучэбна-рэзервовы батальён, дзе навічкі праходзілі двухмесячную вучобу. Прыкладна так была арганізавана баявая вучоба ў 61-м і 277-м партызанскіх палках, 1-й Бабруйскай партызанскай брыгадзе. Сакратар Магілёўскага падпольнага абкама ЛКСМБ Фёдар Іваноў паведамляў, што ў вобласці добра наладжана ваенная вучоба партызанскай моладзі. Толькі за жнівень 1943 г. было падрыхтавана 700 падрыўнікоў, 350 кулямётчыкаў, 280 мінамётчыкаў, 30 артылерыстаў і бранябойшчыкаў26.
    Вялікая работа ў гэтым накірунку праводзілася ў партызанскіх фарміраваннях Віцебскай вобласці. У гісторыі 1-й Беларускай брыгады адзначаецца, што яшчэ ў першай палове 1942 г. сярод партызан у атрадах Г. С. Курмялева, А. Д. Гурко, Д. Ф. Райцава, М. Ф. Біруліна, Ф. А. Варапаева рэгулярна праводзілі заняткі па ўдасканаленню баявога майстэрства,
    згодна з брыгаднай праграмай. У свабодны ад баявых апераный час праводзіліся заняткі па тактычнай падрыхтоўцы, вывучаліся палажэнні ўнутраннага распарадку, правілы каравульнай службы. За чэрвень 1942 г. было падрыхтавана 49 падрыўнікоў, 14 кулямётчыкаў, 10 снайпераў, 11 мінамётчыкаў27.
    Абучэнне ваенным спецыяльнасцям ішло з нарастаючымі тэмпамі, асабліва вялікага размаху яно дасягнула ў 1943 г. Згодна справаздачы Віцебскага падпольнага абкама камсамола, за лістапад-снежань 1943 г. з ліку моладзі было падрыхтавана 2635 кулямётчыкаў, 2721 падрыўнік, 2041 аўтаматчык, 778 знішчальнікаў танкаў, 632 мінамётчыкі, 283 снайперы, 312 санінструктараў28.
    Добра абстаяла справа ваеннага абучэння ў Баранавіцкай, Гомельскай, Палескай і Мінскай вабласцях. Сакратар ЦК. ЛКСМБ К. Т. Мазураў, які пабываўшы ў многіх атрадах гэтых абласцей, дакладваў, што ўся моладзь, якая не служыла ў Чырвонай Арміі, абучаецца па месячнай праграме маладога байца, вывучаюцца асноўныя палажэнні страявога статута, дысцыплінарнай і каравульнай службы, матэрыяльная частка зброі, праводзяцца тактычныя заняткі. У кожным атрадзе маецца па 2-3 запасныя разлікі мінамётчыкаў і кулямётчыкаў, многія камсамольцы авалодалі дзвюма — трыма баявымі спецыяльнасцямі. Выбарная кантрольная праверка ваенных ведаў паказала, што большасць маладых партызан маюць выдатныя і добрыя вынікі”29.
    Вялікую дапамогу камандаванню партызанскіх атрадаў і брыгад у справе арганізацыі ваеннага абучэння моладзі аказвалі камсамольскія арганізацыі. Як паказваюць архіўныя дакументы, гэтыя пытанні стаялі ў цэнтры ўвагі ЦК, абласных і раённых камітэтаў ЛКСМБ. Неабходна адзначыць, што існаваўшы прынцыл цэнтралізму ў кіраванні камсамольскімі органамі і арганізацыямі, патрабаваў абавязковага выканання прынятых рашэнняў. Такая жорсткая сістэма адносін дазваляла ў час вайны больш эфектыўна вырашаць розныя ваенна-арганізацыйныя пытанні.
    Развіццё шырокай сеткі камсамольскага падполля, стварэнне камсамольскіх арганізацый ў партызанскіх фарміраваннях дазваляла рабіць істотны ўплыў на шырокія колы беларускай моладзі, дапамагала далучаць юнакоў і дзяцей да падпольнай і партызанскай барацьбы.
    На захопленай тэрыторыі Беларусі ў 1941—1944 гг. знаходзілася група ўпаўнаважаных ЦК, 10 абкамаў, 11 межрайкамаў, 1 цэнтр, 14 гарадскіх і 189 раенных камітэтаў ЛКСМБ, каля 3 тысяч камсамольскіх і 335 маладзёжных арганізацый і груп у ладполлі, 2500 пярвічных камсамольскіх арганізацый ў партызанскіх падраздзяленнях, у якіх налічвалася звыш 100 тысяч маладых патрыётаў. Гэта добра арганізаваная армія юнакоў і дзяўчат дапамагала вырашаць баявыя задачы беларускіх партызан30.
    Так, бюро ЦК ЛКСМБ 21 жніўня 1942 г. прыняло спецыяльнае рашэнне, якім абавязала камсамольскія органы і атрадныя арганізацыі ствараць гурткі па падрыхтоўцы снайпераў, кулямётчыкаў, аўтаматчыкаў, мінамётчыкаў, падрыўнікоў, знішчальнікаў танкаў, санінструктараў31. Гэта пытанне неаднаразова ставілася на пасяджэн-нях вышэйшага камсамольскага органа. На аснове вывучэння стану спраў у атрадах, арганізацыях выпрацоўваліся канкрэтныя прапановы, якія ў выглядзе інструктыўных пісем накіроўваліся праз ўпаўна-важаных і сувязных ЦК абласным і раённым камітэтам ЛКСМБ. Такія інструктыўныя пісьмы ў розны час былі дасланы ўсім абласным і многім раённым камітэтам ЛКСМБ. Характэрным у гэтым сэнсе з’яўлялася пісьмо сакратароў М. В. Зімяніна і С. В. Прытыцкага сакратару Магілёўскага падпольнага абкама I. А. Матылю і інструктару ЦК ЛКСМБ К. С. Дзянісавай. У ім гаварылася аб неабходнасйі вучыць баявым спецыяльнасцям на кароткатэрміновых курсах усіх партызан, падабраць для гэтай справы лепшых спецыялістаў, каб да вясны можна было падрыхтаваць да двзвюх тысяч партызан, пры патрэбе мець па два — тры запасныя разлікі32.
    Падкрэслім, што падпольныя органы ў сваіх дзеяннях кіраваліся прынятымі рашэннямі ЦК ЛКСМБ. Гэтыя пытанні абмяркоўваліся на пасяджэннях АК і РК ЛКСМБ. Напрыклад, Клічаўскі райкам камсамола, які дзейнічаў у Клічаўскай вайскова-аператыўнай групе, прыняў спецыяльную пастанову — “Аб абучэнні ваеннай справе камсамольцаў і моладзі пры пярвічных камсамольскіх арганізацыях атрадаў”. Уся моладзь павінна была дасканальна знаць айчынную і трафейную зброю, вывучаць падрыўную справу, партызанскую тактыку. У пастанове асабліва падкрэслівалася, што “вывучэнне ваеннай справы — абавязак кожнага камсамольца”33.
    Характэрным у гэтым плане план работы Пінскага падпольнага абкама ЛКСМБ на 1943 г., дзе ставілася задача. каб пры кожным партызанскім атрадзе меліся дыверсійныя групы, гурткі па падрыхтоўцы кулямётчыкаў, снайпераў і іншых ваенных спецыялістаў,Гэтае рашэнне паспяхова выконвалася. Толькі за верасень 1942 г. у атрадах было падрыхтавана 135 гіадрыўнікоў, 61 кулямётчык, 6 бранябойшчыкаў, 19 мінёраў-падрыўнікоў, 117 аўтаматчыкаў34.
    У сувязі са значным прытокам у партызаны жанчын, асабліва маладога ўзросту, бюро ЦК ЛКСМБ прыняло спецыяльную пастанову “Аб рабоце камсамольскіх арганізацый Беларусі сярод жаночай моладзі ў тылу праціўніка”, у якой гаварылася аб неабходнасці пакончыць з недаацэнкай дзяўчат у бараньбе з акупантамі. Сапраўды, колькасць жанчын сярод беларускіх парызан была дастаткова вялікай і складала
    45242 чалавекі. Гэтае пытанне разгладалася на сходзе жанчын-партызанак Магілёўскай вобласці, дзе налічвалася на жнівень 1943 г. 1230 партызанак, з іх 596 камсамолак. На сходзе было вырашана стварыць 3 спецыяльныя жаночыя аддзяленні і дыверсійныя групы35.
    Кіруючыя камсамольскія органы праводзілі вялікую работу па падбору і засылцы ў тыл ворага неабходнай літаратуры. Так, у партызанскія атрады былі дастаўлены шматлікім тыражом памяткі для партызан: “Мнноподрывное дело”, “Уннчтожай штабы фашнстов”, “Памятка партнзана”. Акрамя гэтага, рыхтаваліся спецыяльныя лекцыі ў дапамогу тым, хто вывучаў ваенную справу і вопыт партызанскай барацьбы. Напрыклад, у Барысаўска-Бягомльскай партызанскай зоне былі надрукаваны матэрыялы “Комсомол в боях за Родяну”, “Партнзанское двмженме в Велнкой Отечественной войне”, “Любовь русского народа к своему Отечеству”. Гэтая літаратура карысталася вялікім попытам сярод партызан, з’яўлялася важнейшым дапаможнікам у руках маладых патрыётаў, у справе вывучэння правіл вядзення і арганізацыі разведкі, ажьшцяўлення дыверсій на чыгунцы і ваенных аб’ектах акупантаў36.
    За гады вайны сапраўднымі майстрамі сваёй справы сталі партызанскія йадрыўнікі: Аляксандр Ісачанка, Павел Кажушка, Мікалай Анохін, Васіль Сілюцін, Канстанцін Пармон, Васіль Шутаў, Фёдар Бачыла, Барыс Дзмітрыеў, Філіп Кавалёў, Фёдар Кухараў, Аляксей Лукашэвіч, Фёдар Малышаў, Міхаіл Мурмалёў, Анна Маслоўская, Пётр Машэраў, Уладзімір Парахневіч, Рыгор Такуеў, Мамед-Алі Тапавалдыеў, Тамара Пачакаева, Любоў Крывельская, Вера Адзінец, Галіна Осіна, Ніна Губінская, Аляксандра Гарбунова, Станіслава Войніч і многія іншыя37.
    Яскравым паказчыкам вялікай работы па ваеннай падрыхтоўйы маладых партызан з’яўляюцца справаздачы падпольных абкамаў ЛКСМБ.
    У партызанскіх атрадах Гомельскай вобласці дзейнічала 209 камсамольска-маладзёжных дыверсійных груп, у якіх налічвалася 1300 юнакоў і дзяўчат, з іх 510 з’яўляліся кулямётчыкамі, 536 — мінамётчыкамі, 310 — разведчыкамі, 206 — санінструктарамі. У Мінскай вобласці было створана 569 камсамольска-маладзёжных дыверсійных груп, налічваўшых 4100 чалавек. У Магілёўскай вобласці было падрыхтавана 2950 падрыўнікоў, у Баранавіцкай — 1180, у Брэсцкай — 570, у Беластоцкай — 1O8O38.
    Напружаная праца ішла ў партызанскіх фарміраваннях па падбору і падрыхтоўцы разведчыкаў. Згодна з данымі БШПР, у радах беларусіх партызан дзейнічала 44021 агентурны разведчык, з якіх 13217 чалавек былі да 26-гадовага, a 2280 юнакоў і дзяўчат — да 18гадовага ўзросту. Гэтая велізарная армія тайных памочнікаў партызан дабывала каштоў-
    ныя разведдадзеныя аб праціўніку, дапамагала вырашаць пастаўленыя задачы не толькі партызанам, але і воінскім падраздзяленням. Дастаткова сказаць, што да чэрвеня 1944 г. партызанскія разведчыкі Беларусі ўстанавілі распалажэнне 598 злучэнняў і воінскіх часпей всрмахта. Войскі Чырвонай Арміі атрымалі інфармацыю аб колькасці і ўзбраенні 132 палкоў і 375 батальёнаў праціўніка39.
    Адной з важнейшых зздач, якую прыходзілася вырашаць беларускім партызанам, з’яўлялася забеспячэнне малодшымі камандзірамі. Як сведчайь дакументальныя крыніцы, гэтае пытанне вырашалася некалькімі шляхамі. У першы час вайны малодшы камандны склад у асноўным падбіраўся з ліку байцоў Чырвонай Арміі, якія заставаліся на акупаванай тэрыторыі. Патрэбна адзначыць, што ў радах беларускіх партызан знаходзілася 21135 воінаў, якія ў асноўным трапілі ў акружэнне, а іншыя ўцяклі з нямецкага палону40. Воіны, якія мелі званні, у першую чаргу назначаліся камандзірамі рот, узводаў, аддзяленняў. Па меры росту партызанскіх сіл патрэбы ў малодшых камандзірах пастаянна ўзрасталі. Камандаванне атрадаў і брыгад на гэтыя пасады прызначала ўсё больш моладзь. якая вызначалася ў баях з ворагам, праяўляла неабходныя здольнасці. Напрыклад, у Беластойкай вобласці ў 1944 г. на камандныя пасады было назначана 5 камсамольцаў камандзірамі атрадаў, 6 — камісарамі атрадаў, 5 — начальнікамі штабоў, 7 — камандзірамі рот, 6 — зампалітамі рот, 7 — камандзірамі разведкі, 31 былі камандзірамі ўзводаў41.