• Газеты, часопісы і г.д.
  • Так сказаў Заратустра Кніга ўсім і нікому Фрыдрых Ніцшэ

    Так сказаў Заратустра

    Кніга ўсім і нікому
    Фрыдрых Ніцшэ

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 280с.
    Мінск 2015
    66.67 МБ
    I аднойчы схацелася мне танцаваць так, як яшчэ ніхто не танцаваў, — вышэй за нябёсы хацеў я лунаць у сваім танцы. Тады падбухторылі вы майго любага спевака.
    I заспяваўён панылую, смутную песню; о, быццам злавесны рог затрубіў мне ў вушы!
    Забойчы спявак — прылада зла, сама невінаваты! Ужо я ўстаў, гатовы да свайго найлепшага танца; але сваёй мелодыяй ён забіў маё захапленне.
    Толькі праз танец магу я выявіць сімвалы і падабенствы сама высокіх рэчаў: і вось найвышэйшы сімвал так і не адбіўся ў рухах майго цела!
    Засталася нявыказаная і не знайшла выйсця мая найвышэйшая надзея! I памерлі вобразы і суцяшэнні маёй маладосці!
    Як перанёс я ўсё гэта? Як вылечыў і адолеў гэтыя раны? Як паўстала мая душа з гэтых магіл?
    Так, ёсць у мне нешта неўміручае, чаго нельга замкнуць у склеп, што здольнае ўзарваць нават скалы: гэта — мая воля. Моўчкі, не мяняючыся, праз гады.
    Як і раней — сваім ходам, але маімі нагамі хоча ісці мая воля; суровае і непераможнае адчуванне яе.
    Толькі гэтая мая пята — непацэльная. Ты жывая і верная сабе, ты сама цярплівая! I заўсёды прабіваешся цераз скляпы!
    Што не вырашылася ў маладосці, усё жыве ў табе; як маладосць, як жыццё, поўнае надзей, сядзіш ты тут, на магільных руінах.
    Вітаю цябе, мая воля, разбуральніца скляпоў! Толькі там, дзе ёсць магілы, магчымыя ўваскрэсенні!»
    Так спяваў Заратустра.
    Пра самапераадоленне
    «Воля да праўды» — ці не так называеце вы, наймудрэйшыя, тое, што парывае вас і робіць палкімі?
    Воля да памыснасці ўсяго існага: так называю я вашу волю!
    Усё існае вы хочаце спачатку зрабіць яўным, памысным: бо сумняваецеся — а ці памыснае яно.
    Але яно не павінна схіліцца перад вамі і дапасавацца да вас! Так хоча ваша воля. Усё існае павінна зрабіцца гладкім і падданым духу, як яго люстраны адбітак.
    Уся ваша воля, наймудрэйшыя, у гэтым памкненні да ўлады, нават калі вы гаворыце пра дабро і зло, пра ацэнку ўсіх каштоўнасцяў.
    Стварыць светхочаце вы, перад якім вы маглі букленчыць: такая ёсць ваша апошняя надзея і ваша ап'яненне.
    Тым часам як нямудрыя, гэта значыць народ, — падобныя на раку, па якой плыве човен, а ў ім урачыстыя і пышна ўбраныя каштоўнасці.
    Вашу волю і каштоўнасці вы пусцілі па рацэ станаўлення; я пазнаю вашу старую волю да ўлады па тым, у што верыць народ як у дабро і зло.
    Гэта вы, наймудрэйшыя, пасадзілі вашых гасцей у човен, далі ім бляск і гордыя імёны, вы і ваша ўладніцкая воля!
    Далей нясе рака ваш човен: яна павінна несці яго. He абыходзіць вам, што пеніцца ўзбураная вамі рака і гнеўна працівіцца кілю!
    He рака — небяспека вам і канец вашаму дабру і злу, наймудрэйшыя; але небяспечная сама воля да ўлады — невычэрпная самазарадная воля да жыцця.
    Але каб вы зразумелі маё слова пра дабро і зло, хачу расказаць вам пра жыццё і ўласцівасці ўсяго жывога.
    Я ішоў следам за ўсім жывым, я прайшоў па вялікіх і малых сцежках жывых, каб зведаць іх уласцівасці.
    Стагранным люстэркам я лавіў позірк жывога, калі былі сціснуты ягоныя вусны; каб позірк той гаварыў мне. I ён гаварыў.
    Але дзе б я ні знаходзіў жывое, усюды чуў словы пра паслушэнства. Усё жывое слухаецца.
    Ацяпер другое, штоўведаўя: загадваюцьтаму, хто неўмее слухацца самога сябе. Такая ўласцівасць усяго жывога.
    А вось трэцяе, што я чуў: загадваць цяжэй, чым слухацца. I не толькі таму, што той, хто загадвае, нясе цяжар тых, якія падпарадкоўваюцца, і што цяжар гэты можа лёгка раздушыць яго: спробаю і дзёрзкасцю здаваўся мне любы загад. I, загадваючы, жывое заўсёды ставіць сябе пад рызыку.
    Нават загадваючы самому сабе, трэба яшчэ акупіць свой загад і стаць суддзёю, мсціўцам і ахвяраю свайго ж закону.
    «Як жа гэта адбываецца? — пытаюся я ў сябе. — Што прымушае жывое падпарадкоўвацца і загадваць, і, загадваючы, падпарадкоўвацца сабе?»
    Дык слухайце ж маё слова, наймудрэйшыя! Пераканайцеся, ці сапраўды я пранік у аснову асноваў жыцця і да самых нетраў яе сэрца?
    Усюды, дзе было што жывое, я знаходзіў волю да ўлады; і нават у паслушэнстве слугі я бачыў жаданне быць панам.
    Воля слабога схіляе яго падпарадкоўвацца моцнаму, бо хоча панаваць над тым, хто яшчэ слабейшы: толькі гэтай радасці прагне ён і не хоча страціць яе.
    I як меншае аддаецца большаму, каб радавацца і панаваць над яшчэ меншым, так ахвяруе сабою і найвялікшае, рызыкуючы жыццём дзеля ўлады.
    У тым якраз і ёсць самаахвяраванне вялікага, што яно — парыванне, і небяспека, і гульня, дзе стаўка — жыццё.
    I там, дзе ёсць ахвяра, і служэнне, і позіркі кахання, — там ёсць і воля да панавання. Патайнымі сцежкамі прадзіраецца слабы ў крэпасць моцнага — да самага сэрца — і забірае ўладу.
    I вось якую таямніцу расказала мне жыццё: «Глядзі, — сказала яно, — я тое, што ўвесь час пераадольвае самое сябе.
    Хоць вы і называеце гэта прагай узнаўлення альбо імкненнем да мэты — да найвышэйшага, далёкага, разнастайнага, але ўсё гэта — адзінае і ёсць адна таямніца.
    Я хутчэй загіну, чым адмоўлюся ад гэтага: далібог, там, дзе пагібель, захад і лістапад, там жыццё ахвяруе сабой дзеля ўлады!
    Я жыццё і павінна быць барацьбой і станаўленнем, мэтаю і супярэчнасцю мэтаў: хто адгадае маю волю, той зразумее, якімі крывымі дарогамі павінна ісці жыццё!
    Што б ні стварала я, як бы ні любіла свой твор, — і яму і каханню я павінна зрабіцца супраціўцам, ты толькі сцежка і след маёй волі: сапраўды, мая воля да ўлады ідзе нагамі тваёй волі да праўды!
    Хто ўзвясціў «волю даіснавання»,тойпрайшоўмімапраўды; такой волі няма!
    Тое, чаго няма, не можа хацець; а што ёсць, — не захоча быць, бо ўжо ёсць!
    Толькі там, дзе ёсць жыццё, ёсць і воля: але не воля да жыцця — а воля да ўлады! Так я вучу цябе.
    Многае цэніць той, хто жыве вышэй, чым жыццё; але і ў самой гэтай ацэнцы гаворыць воля да ўлады!»
    Так вучыла мяне калісьці жыццё: гэтаксама, наймудрэйшыя, вырашаю і я загадку вашага сэрца.
    Праўду кажу вам: няма такога дабра і зла, каб яны не міналіся. Няспынна павінны яны адольваць саміх сябе.
    3 дапамогаю вашых каштоўнасцяў і таго, што вы кажаце пра дабро і зло, вы чыніце гвалт, вы, ацэншчыкі: і ў гэтым ваша таемная любоў, бляск, трапятанне і парыванні душы.
    Але яшчэ больш магутная сіла і новае пераадоленне вырастаюць з вашых каштоўнасцяў; аб гэтую сілу і пераадоленне разаб'ецца яйцо і яго шкарлупа.
    I той, хто павінен быць творцам дабра і зла, той, праўда, павінен быць спачатку разбуральнікам, які разбівае каштоўнасці.
    Так найвышэйшае зло належыць да найвышэйшай даброці — быць стваральным.
    Дык будзем гаварыць толькі пра яго, наймудрэйшыя, хоць і злое яно ў сутнасці сваёй. Аднак маўчанне — яшчэ горш? Усякая праўда, якую замоўчваюць, робіцца ядавітай.
    Хай разаб'ецца аб нашую праўду ўсё, што можа разбіцца! Многа будынкаў мы маем яшчэ пабудаваць!»
    Так сказаў Заратустра.
    Пра ўзвышаных
    Спакойная глыбіня майго мора: хто адгадае, якіх пацешных пачвараў хавае яно!
    Няўзбураная мая глыбіня; але яна блішчыць плывучымі загадкамі і ўсмешкамі.
    Я сёння бачыў узвышанага, святочнага, пакаянца духам: о, як рагатала душа мая з яго брыдкасці!
    Выгнуўшы грудзі, быццам затрымліваючы дыханне, стаяў ён, гэты ўзвышаны, і маўчаў.
    Ён быў увешаны агіднымі праўдамі, трафеямі свайго палявання, і задаваўся падранаю вопраткаю; і шмат калючак было на ім, але не было ніводнай ружы.
    Ён яшчэ не навучыўся смеху і прыгажосці. Змрочны вярнуўся гэты паляўнічы з лесу пазнання.
    Пасля бітвы з дзікімі звярамі вярнуўся ён дамоў; але праз сур'ёзнасцьягопраглядваеяшчэдзікізвер — непераможаны!
    Быццамтыгр, якіпадрыхтаваўсядаскачка, — тактрымаецца ён; але я не люблю гэтых напружаных душ, і не даспадобы мне ўсе гэтыя затоеныя.
    А вы, сяброве, кажаце, што пра густ і смак не спрачаюцца? Але ўсё жыццё і ёсць спрэчка пра густ і смак!
    Густ — гэта адначасова і вага, і шалі вагаў, і той, хто важыць; і гора жывым, якія хочуць пражыць без спрэчкі пра вагу, шалі і вагара!
    О, калі б гэты ўзвышаны стаміўся ад сваёй узвышанасці: толькі тады выявілася б яго прыгажосць, і толькі тады я пакаштаваў бы яго і палічыў бы смачным.
    I толькі адвярнуўшыся ад самога сябе, пераскочыць ён цераз свой цень — праўда! — проста ў сваё сонца!
    Надта доўга сядзеў ён у цяні, пабялелі шчокі ў пакаянца духам: ён ледзь не памёр з голаду, чакаючы.
    Яшчэтоіццаўягоныхвачахпагарда, іагіда — навуснахуяго. I хоць ён дасягнуў супакаення, няма сонца ў ягоным спакоі.
    Ён мусіў бы працаваць, як вол; і зямлёю мусіла б пахнуць ягонае шчасце, а не пагардай да зямлі.
    Я хацеў бы бачыць яго белым валом, валом, які, чмыхаючы
    і рыкаючы, ідзе перад плугам; і сам рык яго павінен усхваляць усё зямное!
    Твар у яго яшчэ змрочны: цень ад рукі грае на яго твары. Пачуцці ў вачах у яго яшчэ зацененыя.
    Дзеі яго ляжаць на ім ценем: сама рука азмрочвае таго, хто рухае ёю. He пераадолеў ён яшчэ дзеі сваёй.
    Як мне падабаецца гэты бычыны хіб! Аднак я хацеў бы ўбачыць, што позірк ягоны — позірк анёльскі.
    I сваю волю героя ён таксама мусіць забыць:
    хай будзе ён узнесены, а не проста ўзвышаны: хай сам эфір носіць яго, бязвольніка!
    Ён перамагаў пачвараў і адгадваў загадкі: збаўцам, разбуральнікам і пераможцам усяго пачварнага і загадкавага ў сабе самім хай ён стане цяпер і ператворыць сваіх пачвараў у нябесных дзяцей.
    Пазнанне яго яшчэ не навучылася ўсміхацца і не ведаць зайздрасці; яшчэ не аціхла ў прыгажосці яго бурлівая палкасць.
    Праўда, у прыгажосці, а не ў сытасці павінны патануць і змоўкнуць парыванні яго! Велікадушнасць прывабная ўтых, у каго настрой узвышаны.
    Паклаўшы руку на галаву — так павінен адпачываць герой, хай ён нават пераадольвае свой адпачынак.
    Але якраз у героя сама цяжкае — прыгажосць. Яна недасяжная нават сама моцнай волі. Крыху больш, крыху менш: але ў гэтым «крыху» якраз многае, якраз гэтае «крыху» і ёсць сутнасць.
    Расслабіць мускулы і волю — гэта ў вас сама цяжкае, вы, узвышаныя!
    Калі сіла, робячы літасць, сыходзіць у бачнае, такі сыход я называю прыгажосцю.
    I ні ад кога я не патрабую прыгажосці так, як ад цябе, моцны: няхай дабрыня будзе тваё апошняе самапераадоленне.
    Зло я залічваю на твой рахунак: таму патрабую ад цябе дабра.
    Праўда, я часта смяяўся з слабых, якія ўважаюць сябе за добрых, бо іх няма кіпцюроў!
    Ты павінен бачыць узор цноты ў калоне: чым вышэйшая яна, тым далікатнейшая і прыгажэйшая, а ўсярэдзіне — цвярдзейшая і мацнейшая.