Так сказаў Заратустра
Кніга ўсім і нікому
Фрыдрых Ніцшэ
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 280с.
Мінск 2015
Боль кажа: «Прайдзі! Мініся, боль!» Але ўсё, што пакутуе, хоча жыць, каб стаць спелым, радасным, поўным жаданняў, — ад жаданняў далёкага, найвышэйшага і светлага: «Я хачу нашчадкаў, — так кажа ўсё пакутнае, — я хачу дзяцей, я не хачу сябе».
А радасць не хоча ні спадчыннікаў, ні дзяцей: радасць хоча толькі самое сябе, яна прагне вечнасці, вяртання; хоча, каб усё было вечна роўным самому сабе.
Болькажа: «Парвіся, сплыві, сэрца, крывёю!»
Штож! Наперад! Омаё староесэрца! Боль кажа: «Мініся!»
10
О вышэйшыя людзі, што вы думаеце пра мяне? Хто я? Вяшчун? Летуценнік? П'яны? Адгадчык сноў? Поўначны звон?
Кропля расы? Выпарэнне і духмянасць вечнасці? Хіба вы не чуеце? He чуеце? Свет мой удасканаліўся, поўнач — гэта і поўдзень,
— боль — гэта і радасць, праклён — гэтатаксамаідабраславенне, ноч — гэта і сонца; ідзіце прэч, а не, дык будзеце ведаць: мудрэц — гэта таксама і дурань.
Ці казалі вы калі-небудзь радасці «Так» ? О сябры мае, тады вы казалі «Так» таксама і ўсякаму болю. Усе рэчы звязаныя ўзаемна, злучаны, прасякнугы ўзаемнай любоўю,
— ці хацелі вы калі-небудзь два разы таго самага, ці казалі вы калі-небудзь: «Ты падабаешся мне, шчасце! Імгненне! Міг!»? Тым самым вы хацелі, каб усё вярнулася!
— усё зноў, усё навечна, усё звязана, злучана, прасякнута ўзаемнай любоўю, о, так любілі вы свет,
— вы, вечныя, любіце яго вечна і заўсёды: і нават болю кажыце: «Мініся, але вярніся! Бо ўсякая радасць прагне вечнасці!»
11
Усякая радасць прагне вечнасці ўсіх рэчаў, хоча мёду, закваскі, хоча п'янкой поўначы, магіл і слёз суцяшэння, хоча пазалоты вячэрняй зары,
— чаго толькі не прагне радасць! Яна болып пранікнёная, жахлівая, таямнічая, яна больш прагне, больш жадае, чым усякі боль, яна хоча сябе, яна ўпіваецца ў сябе, воля кола змагаецца ўёй,
— яна хоча любові, яна хоча нянавісці, яна без меры багатая, яна дорыць, яна раскідае, яна просіць, як міласціны, каб нехта ўзяў яе, яна дзякуе таму, хто бярэ яе, яна хацела б, каб яе ненавідзелі,
— радасць такая багатая, што прагне болю, пекла нянавісці, ганьбы, калецтва, свету, — о, гэты свет, ці ж вы не ведаеце яго!
О вышэйшыя людзі, па вас маркоціцца гэтая радасць — неўтаймоўная, шчасная, — па вашым болю, вы, няўдахі! Па тым, што не ўдалося, маркоціцца ўсякая вечная радасць.
Бо ўсякая радасць хоча самой сябе, а толькі хоча і скрухі! О шчасце! О скруха! О скруха! О, рвіся, сэрца! О вышэйшыя людзі, навучыцеся і таго, што радасць прагне вечнасці,
— радасць прагне вечнасці і ўсіх рэчаў, прагне і глыбокай, глыбокай вечнасці!
12
Ацяпер, ці навучыліся вы песнімаёй? Ці адгадалі, чаго прагне яна? Што ж! Цудоўна! О вышэйшыялюдзі, паспявайце мне цяпер Заратустраву кругавую песню!
Самыя цяпер паспявайце тую песню, якая завецца «Яшчэ раз!», сэнс яе — «На векі вечныя!». Паспявайце, о вышэйшыя людзі, кругавую Заратустраву песню!
О чалавеча!
Прароцтва паўночы ўсачы: «Я спала, кажа, я спала, Прачнулася сярод начы: Які глыбокі свет, глыбейшы, чым Яўляе дзень яго.
Глыбокі боль, а не глыбейшы, чым
Любая радасць, звыш таго;
«Мініся!» — кажа боль.
He прагне радасць вечнай ночы, — а вечнасці глыбокай хоча».
Азнака
А раніцай пасля той ночы падхапіўся Заратустра з ложка, падперазаўся і выйшаў з пячоры, прасветлены і дужы, быццам ранішняе сонца, што выйшла з-за цёмных гор.
«Овялікаесвяціла, — сказаўён, якужоказаўаднагоразу, — ты глыбокае вока шчасця, у чым было б тваё шчасце, калі б не было ў цябе тых, каму ты свеціш!
I калі б яны заставаліся ў жытлішчах сваіх, калі ты ўжо чуваеш, і ўзыходзіш, і дорыш, і надзяляеш, як бы абурылася гэтым твая гордая сарамяжлівасць!
Што ж! Яшчэ спяць яны, гэтыя вышэйшыя людзі, тым часам як я ўжо чуваю: не яны мае сапраўдныя паслядоўцы! He іх я чакаю тут у маіх гарах.
За працу я хачу ўзяцца і пачаць свой дзень: але не разумеюць яны азнакаў маёй раніцы, і не кліч да абуджэння для іх маё крокі.
Яны яшчэ спяць у маёй пячоры, іх сонныя летуценні апіва-
юцца маімі песнямі ап'янення. Аднак вушэй, якія слухаюць мяне — слыху, які слухаўся б маіх слоў, — гэтага ім бракуе».
Так сказаў Заратустра свайму сэрцу пры ўзыходзе сонца; і тут жа ён запытальна паглядзеў угору, бо ўжо чуў над галавою пранозлівы крык свайго арла. «Штож! — усклікнуўён. — Гэта мне падабаецца, так і павінна быць. Звяры мае прачнуліся, бо прачнуўся я.
Арол мой чувае і, як і я, славіць сонца. Арлінымі кіпцюрамі хапае ён новае святло. Вы мае, сапраўды мае звяры. Я люблю вас.
Але яшчэ не хапае мне сапраўды маіх людзей!»
Так сказаў Заратустра; але раптам пачуў вакол сябе трапятанне і шлопанне крылаў, быццам ад безлічы птушак, і гэты шум, і мітусня над галавою былі такія вялікія, што ён заплюшчыў вочы. I сапраўды, здавалася яму, быццам цэлая хмара апусцілася на яго, быццам хмара стрэл пасыпалася на толькі што прыдбанага ворага. Але гэта была хмара любові над галавой толькі што прыдбанага сябра.
«Што гэта са мною?» — падумаў Заратустра, здзіўляючыся ў сэрцы сваім, і павольна апусціўся на вялізны камень каля ўвахода ў пячору. Але калі ён, махаючы рукамі, адхіляў ад сябе птушак, якія пяшчотліва акружалі яго з усіх бакоў, сталася яшчэ больш дзівоснае: бо нечакана для сябе ён запусціў рукі ў касмылі густой, цёплай поўсці; і адразу пачуўся рык — працяглы, але рахманы ільвіны рык.
«Азнака праўдзіцца», — сказаў Заратустра, і сэрца ў яго перамянілася. I сапраўды, калі прасвятлела, ён убачыў, што каля ягоных ног ляжыць магутны звер з жаўтлявай поўсцю, які прынік галавою да ягоных каленяў і, поўны любові, не хацеў адыходзіць ад яго, быццам сабака, які знайшоў свайго гаспадара. Аднак і галубы выказвалі не менш гарачую любоў, чым леў; і кожны раз, як які-небудзь голуб пралятаў над носам ільва, той трос галавой і смяяўся, даючыся дзіву.
Наўсё гэта Заратустра сказаўтолькі адно: «Дзецімае блізка, дзеці мае», — і пасля гэтага замоўк зусім. Аднак развязаліся повязі сэрца яго, з вачэй пабеглі слёзы і пачалі падаць на далоні. I больш ужо ён нічога не заўважаў і сядзеў нерухома, не адмахваўся ад птушак, якія яго акружалі. Галубы адляталі
і прыляталі, садзіліся яму на плечы, лашчылі яго сівізну і не стамляліся ў пяшчоце сваёй і радасці. А магутны леў няспынна злізваў слёзы, якія падалі на рукі Заратустры, рахмана пры гэтым рыкаючы. Так паводзілі сябе звяры.
Усё гэта доўжылася даволі працягла, а можа, наадварот, нядоўга: бо на самай справе ў такіх рэчаў наогул не бывае часу на зямлі. Тым часам у Заратустравай пячоры прачнуліся вышэйшыя людзі і сабраліся былі наладзіць своеасаблівае шэсце — выйсці насустрач Заратустру і сказаць ранішняе вітанне: бо, прачнуўшыся, яны ўбачылі, што яго сярод іх няма. Але калі яны падышлі да выхаду з пячоры і пачуліся іхнія крокі, леў насцярожыўся, і выгляд ягоны зрабіўся грозны; ён адразу адхіснуўся ад Заратустры і з дзікім рыкам скокнуў да пячоры; а вышэйшыя людзі, пачуўшы ягоны рык, закрычалі ў адзін голас, кінуліся назад і імгненна зніклі.
А сам Заратустра, уражаны і рассеяны, не разумеў, што сталася, устаў з каменя, здзіўлена азірнуўся, пытаючыся ў свайго сэрца, і, схамянуўшыся, убачыў, што ён адзін. «Што ж гэтачуў я? — нарэшце прамовіў ён павольна. — Што гэта толькі што здарылася са мною?»
I вось — памяць зноў вярнулася да яго, і ён імгненна спасціг усё, што адбылося паміжучарашнім і сённяшнім днём. «Вось той камень, на якім я сядзеў учора раніцай, — сказаў ён, пагладжваючы бараду, — сюды падышоў вяшчун, тут жа я пачуў і першы раз той крык, які чуў толькі што, вялікі крык на дапамогу.
О вышэйшыя людзі, гэта вайіую бяду прадказаў мне ўчора стары вяшчун, — вашай патрэбай хацеў ён спакусіць і спаняверыць мяне: «О Заратустра, — сказаў ён мне, — я прыйшоў, каб увесці цябе ў твой апошні грэх».
«У мой апошні грэх? — гнеўна ўсклікнуў Заратустра, засмяяўшыся з сваіх слоў, — што было наканавана мне як апошні грэх? »
I зноў Заратустра адышоў у сябе, і зноў задуменна апусціўся на камень і задумаўся. Раптам ён ускочыў.
«Спагада! Спагада вышэйшаму чалавеку! — усклікнуў ён, і твар яго спахмурнеў і пасуровеў. — Што ж! На гэта — быў свой час!
Mae цярпенні i спагада мая — што мне да гэтага! Хіба да шчасця імкнуўся я? Я імкнуўся да справы сваёй!
Наперад! Явіўся леў, блізка дзеці мае, выспеў Заратустра, настала мая гадзіна:
Гэта мая раніца, мой дзень загараецца: уставай, падымайся, Вялікі Полудзень!»
Так сказаў Заратустра, пакідаючы сваю пячору, прасветлены і дужы, быццам ранішняе сонца, што выходзіла з-за цёмных гор.
Змест
ПЕРШАЯ ЧАСТКА 5
ЗАРАТУСТРАВА ПРАДМОВА 5
ЗАРАТУСТРАВЫ КАЗАНІ 19
Пра тры пераўтварэнні 19
Пра кафедры цноты 21
Пра «тагасветных» 23
Пра пагарднікаў цела 26
Пра радасці і шалы 27
Пра бледнага злачынцу 29
Прачытанне і пісанне 31
Пра дрэва на гары 33
Пра прапаведнікаў смерці 35
Пра вайну і ваяроў 37
Пра новых куміраў 39
Пра рыначных мух 41
Пра цноту 44
Пра сябра 45
Пра тысячу і адну мэту 47
Пра любоў да блізкага 49
Пра дарогу стваральніка 51
Пра старых і маладых жанчын 53
Праўкус змяі 55
Пра дзіця і шлюб 57
Пра свабодную смерць 59
Пра цноту, якая адорвае 61
ДРУГАЯ ЧАСТКА 66
Дзіця з люстэркам 66
На шчасных выспах 68
Пра мілажальных 71
Пра святароў 74
Пра цнатлівых 76
Пра набрыдзь людскую 79
Пра тарантулаў 81
Пра славутых мудрацоў 84
Начная песня 87
Скочная песня 89
Хаўтурная песня 91
Пра самапераадоленне 94
Пра ўзвышаных 97
Пра край адукаванасці 99
Пра незаплямленае пазнанне 101
Пра вучоных 104
Пра паэтаў 106
Пра вялікія падзеі 108
Вяшчун 112
Празбавенне 115
Пра людскую мудрасць 119
Найцішэйшая гадзіна 122
ТРЭЦЯЯ ЧАСТКА 125
Вандроўнік 125
Пра відзежы і здагадку 128
Пра шчасце супроць волі 132
На досвітку 135
Пра цноту, якая нікчэмніць 138
На Елеонскай гары 143
Пра мінанне 146
Пра адступнікаў 148
Вяртанне 152
Пра тры пахібы 155
Пра Дух Цяжару 159
Пра старыя і новыя скрыжалі 163
Той, хто ацаляе 180
Пра вялікае тамленне 186
Другая скочная песня 188
Сем пячатак, альбо Песня сцвярджэння і праўды 192
ЧАСТКА ЧАЦВЕРТАЯ I АПОШНЯЯ 196
Мядовая ахвяра 196
Крык пра дапамогу 199
Гутарка з каралямі 202
П’яўка 206
Чарадзей 209
У адстаўцы 215
Сама брыдкі чалавек 219
Жабрак-самахот 223
Цень 227
Аполудні 230
Вітанне 232