Так сказаў Заратустра
Кніга ўсім і нікому
Фрыдрых Ніцшэ
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 280с.
Мінск 2015
Так казаў сама брыдкі чалавек. А Заратустра ўстаў і намерьгўся пайсці: бо холад пранізваў яго да самых касцей.
«Ты, каму няма назову, — сказаў ён, — ты асцерагаў мяне ад дарогі, па якой сам ішоў. У падзяку за гэта я раю табе сваю. Зірні, вунь там, угары, Заратустрава пячора.
Шырокая і глыбокая яна, і многа ў ёй зацішных куточкаў; нават сама таемны знойдзе там сабе прытулак. А каля пячоры — безліч расколін і нор, у якіх жывуць сама розныя жывёлы; тыя, што скачуць, пырхаюць і поўзаюць.
Ты, выгнанец, які выгнаў сябе сам, ты не хочаш жыць сярод людзей, нехочашіхняй спагады? Нуштож! Рабі, якя! Такінавучышся ад мяне; навучыцца той, хто робіць.
А спачатку і перш за ўсё патутары з маімі звярамі! Сама ганарысты звер і сама мудры — хай яны будуць найлепшымі нашымі дарадцамі!»
Так сказаў Заратустра і пайшоўдалей яшчэ павальней і ўсё больш задуменны: бо шмат чаго пытаўся ён сам у сябе і нялёгка даваліся яму адказы.
«Аднак, які ўсё-такі мізэрны чалавек, — думаў ён у сэрцы сваім. — Які брыдкі, як хрыпіць і як многа ў ім схавана сораму!
Кажуць, чалавек любіць сябе: о, якою ж вялікаю павінна быць гэтая любоў да сябе! Як многа пагарды супрацьстаіць ён!
I гэты, што сустрэўся мне на дарозе, ён таксама любіць сябе, пагарджае сабою, — вялікая была любоў ягоная і вялікая пагарда.
Я яшчэ не сустракаў нікога, хто глыбей пагарджаў бы самім сабою: і гэта — таксама вышыня. Шкада, магчыма, ён і быў той самы вышэйшы чалавек, крык якога я чуў?
Я люблю тых, хто здольны на вялікую пагарду. Аднак чалавек ёсць нешта, што трэба пераадолець...»
Жабрак-самахот
Калі Заратустра пакінуў сама брыдкага чалавека, яму зрабілася холадна, і ён адчуў сябе асамотненым: бо так многа холаду і самоты перажыў ён у сэрцы, што і сам закарчанеў ад холаду. Але ідучы ўсё далей і далей, то ўверх, то ўніз, мінуўшы зялёны луг і дзікае камяністае рэчышча, дзе калісьці цурчаў нецярплівы ручай, ён раптам адчуў, што нагрэўся, і на сэрцы ў яго пацяплела.
«ІІІто са мною? — пытаўся ён у сябе. — Мяне бадзёрыць нешта цёплае і жывое, яно, мабыць, недзе блізка.
Я ўжо не такі самотны; невядомыя спадарожнікі і браты лунаюць вакол мяне, іх цёплае дыханне кранае маю душу».
Але калі ён агледзеўся, шукаючы тых, хто суцешыў яго ў адзіноце, — і вось! — выявілася, што гэта былі каровы на пагорку; іх блізкасць і пах сагрэлі яму сэрца. Аднак, мяркуючы па ўсім, гэтыя каровы ўважліва слухалі нечыя словы і не звярталі ўвагі на Заратустру, які набліжаўся да іх. А калі ён падышоў зусім блізка, выразна пачуў чалавечы голас аднекуль з сярэдзіны статка: а ўсе каровы павярнулі галовы да таго, хто гаварыў.
Тады Заратустра імкліва кінуўся на ўзвышэнне і разагнаў жывёлу, бо спалохаўся, каб не сталася тут з кім бяды, у якой наўрад ці дапаможа каровіна спагада. Але ён памыліўся; перад
ім на зямлі сядзеў чалавек і, здавалася, угаворваў жывёлаў не баяцца яго, — міралюбны чалавек і горны прапаведнік, з вачэй яго тачылася сама дабрыня. «Чаго ты шукаеш тут?» — усклікнуў уражаны Заратустра.
«Чагоятутшукаю? — адказаўтой. — Тагосамага, чагоіты, перашкода радасці! Я шукаю на зямлі шчасця.
Я хачу навучыцца шчасця ў кароў. Бо, хай табе будзе вядома, я з самай раніцы гутару з імі, і яны ўжо гатовыя былі даць мне адказ. Навошта ты паразганяў іх?
Бо калі не навернемся і не зробім як каровы, не ўвойдзем у царства нябеснае. Асабліва ж бо вось чаго мы павінны ў іх навучыцца: умення жаваць.
I сапраўды, калі б чалавек здабыў нават цэлы свет і не навучыўся як след жаваць: якая карысць яму? Ён не пазбыўся б смутку, — свайго вялікага смутку, які называецца — агіда. У каго з сённяшніх жывых вусны не поўныя агіды, і вочы, і сэрца? У цябе таксама! Аднак жа зірні на гэтых кароў!»
Так гаварыў горны прапаведнік і, нарэшце, перавёў позірк свой на Заратустру, — бо дагэтуль ён любоўна глядзеў на кароў; і яго быццам падмянілі. «Хто ты, з кім я гавару? — усклікнуў ён спалохана і падхапіўся. — Гэта чалавек без агіды, гэта — Заратустра, пераможца найбольшай агіды, гэта вусны, і позірк, і сэрца самога Заратустры».
Кажучы гэтыя словы, з вачыма, поўнымі слёз, ён цалаваў Заратустру ў рукі, як чалавек, якому неспадзявана з неба ўпаў скарб альбо нешта вельмі каштоўнае. А каровы глядзелі і дзіву даваліся.
«Не гавары пра мяне, ты, дзівосны! Блізкі сэрцу майму! — сказаў Заратустра, ухіляючыся ад ягонай пяшчоты. — Скажы мне спачатку пра сябе! Ці не ты той дабрахотны жабрак, які калісьціадмовіўсяадвялікагабагацця, — які пасаромеўся свайго багацця і ўсіх багатых і ўцёк да сама бедных, каб падарыць ім свой лішак і сваё сэрца? Але яны не прынялі яго».
«Але яны не прынялі мяне, — сказаў дабрахотны жабрак, — ты ведаеш гэта. Ітадыпайшоўядажывёлаўідагэтых кароў».
«I так ты здабыў разуменне таго, наколькі цяжэй даваць, чым браць, — перапыніў яго Заратустра, — навучыўся таго,
што дарыць, — гэта мастацтва, апошняе, найхітрэйшае мастацтва дабрыні».
«Асабліва ў нашыя дні, — адказаў дабрахотны жабрак. — У нашыя дні, каліўсе нізкія апантаныя баязлівай прагаю бунту і зрабіліся па-свойму пыхлівыя: па-свойму — гэта значыць так, як уласціва чэрні.
Бо вядома табе, што настала часіна пачварнага, пагібельнага і сама працяглага мяцяжу чэрні і рабоў: але ўсё расце і шырыцца!
Дабрачынства і невялікія саступкі ўжо абураюць ніжэйшых: хай усе багатыя будуць напагатове!
У такіх, хто, як пузатая пляшка, па кропельцы выдае змесціва з вузенькага гарлячка, сёння ў такіх пляшак гэты гарлячок адбіваюць!
Пажадлівая прагавітасць, жоўцевая зайздрасць, затоеная помслівасць, фанабэрыстасць чэрні: як усё гэта кідаецца ў вочы! Ужо не правільна, што ўбогія — шчасныя. Царства нябеснае — укароў».
«Ачамунеўбагатых?» — выпрабавальна спытаўся Заратустра, адганяючы кароў, якія даверліва пазіралі на міралюбнага прапаведніка.
«Чаго спакушаеш мяне? — адказаўтой. — Ты ведаеш сам, і нават лепей за мяне. Што надзіла мяне ў бедных? Ці ж не агіда да нашых багатых? — да гэтых калоднікаў багацця, якія з любога смецця зыскуюць сабе карысць, да гэтай набрыдзі з халоднымі вачыма і пажадлівымі думкамі, ад якой смурод шугае пад неба, — да гэтай раззалочанай, наскрозь салжэлай чэрні, чые бацькі былі злодзеі і карміліся падлай, збіраючы здыхліну, былі ласыя да баб, памаўзлівыя і забыўлівыя: бо ўсе яны як усё адно блудадзейка па сутнасці сваёй?
Чэрня ўнізе, чэрня ўгары! Што значыць сёння «бедны» і «багаты»! Яўжоперастаўбачыцьрозніцупаміжімі, — івось уцёк ад іх і бег далей і далей, пакуль не прыйшоў да гэтых кароў».
Так гаварыў прапаведнік, сапучы і пацеючы: а каровы ўсё дзіву даваліся. Заратустра ж з усмешкай слухаў гэтыя суровыя казані, гледзячы яму ў твар, і моўчкі ківаў галавою.
«Ты сам сябе гвалціш, горны прапаведнік, ужываючы такія
суровыя словы. Да такіх сур'ёзных рэчаў не дараслі яшчэ ні вочы, ні вусны твае.
I, падобна на тое, што страўнік твой таксама супраціўляецца ўсёй тваёй нянавісці і гневу з шумам каля рота. Яму трэба штонебудзь уеднае: мяса — яўна не стравіцца.
Хутчэй, як мне здаецца, ты кормішся раслінамі і каранямі. Можа, жуеш зерне. Але напэўна ты не схільны да радасцяў пачуццёвай, мясной ежы і аддаеш перавагі мёду».
«Ты адгадаў, — з лёгкім сэрцам адказаў дабрахотны жабрак. — Я люблю мёд і жую зерне, бо я шукаў ежы, якая прыемная на смак і ачышчае дыханне: — на глытанне якой патрэбен час, які запаўняе цэлы дзень, даючы працу сківіцам гультаёў.
Але найдалей у гэтым пайшлі, вядома ж, каровы: гэта ім належыць адкрыццё, што можна цэлыя дні жаваць жуйку і вылежвацца на сонцы, і яшчэ яны цураюцца ўсялякіх змрочных думак, якія вярэдзяць сэрца».
«Нуштож! — сказаўЗаратустра. — Ты павінен бачыць і маіх звяроў — майго арла і маю змяю; такіх цяпер не знойдзеш на цэлай зямлі.
Глядзі, вунь там ідзе дарога да маёй пячоры: сёння ўначы будзь у ёй госцем. I пагутары са звярамі маімі пра шчасце звяроў, — пакуль сам я не вярнуся. Бо цяпер я паспяшаюся ад цябе — мяне кліча крык на дапамогу. А ў мяне ты знойдзеш і мёд — сотавы мёд, халаднаваты, як лёд, і залацісты: частуйся!
Але зараз жа развітайся са сваімі каровамі, ты — дзівосны і блізкі сэрцу майму! Развітайся, нават калі табе і нялёгка гэта. Бо яны — сама пяшчотныя твае сябры і настаўнікі!»
«За выключэннем таго, якога я люблю яшчэ больш, — адказаў дабрахотны жабрак. — Ты і сам добры, ты дабрэйшы за любую карову, о Заратустра!»
«Прэч, прэч, падступныліслівец! — злосна ўсклікнуў Заратустра. — Навоштатыспрабуешпапсавацьмянемёдамлёстак і пахвалою?
Прэч, прэч ад мяне!» — усклікнуў ён яшчэ раз і замахнуўся кіем на злагоджанага жабрака: але той борздзенька шуснуў убок.
Цень
Але як толькі збег дабрахотны жабрак і Заратустра застаўся адзін, ён пачуў за сабою нечы голас, які клікаў: «Стой! Заратустра! Пачакай! Гэта ж я, о Заратустра, я, твой цень!» Але Заратустра не стаў чакаць, бо раптоўная прыкрасць агарнула яго, таму што так цесна зрабілася ў ягоных гарах. «Дзе маё адасабненне? — сказаўён. — Далібог, гэта ўжо занадта; гэтыя горы кішаць людзьмі, царства маё не ад свету гэтага, мне патрэбны новыя горы.
Мой цень кліча мяне ? Што мне да ценю ? Хай даганяе мяне, я ўцяку ад яго».
Так сказаў Заратустра сэрцу свайму і пабег. Але той, хто быў за ім, патрапляў след у след: так што цяпер трое беглі адзін за адным: паперадзе ўсіх бег жабрак-дабрахот, за ім Заратустра, а ззаду ўсіх — ягоны цень. Але нядоўга беглі яны так, бо неўзабаве Заратустра схамянуўся, дайшоў да памяці сваёй і адразу скінуў з сябе ўсю прыкрасць і агіду.
«Што, — сказаў ён, — хіба здавён часу не ўбарохтваліся мы, старыя пустэльнікі і святыя, у розныя смешныя прыгоды?
Сапраўды, высока ўзрасло ў гэтых гарах неразумства маё! I вось — чую; як тры пары ног трох неразумных вар'ятаў тупацяць следам!
He, нельга Заратустру баяцца свайго ценю! Аднак, здаецца мне, яго ногі даўжэйшыя за мае».
Сказаў гэта Заратустра, смеючыся вачамі і ўсёй нутробай сваёй, спыніўся і шпарка павярнуўся назад, ледзь не перакуліўшы пры гэтым цень: бо той бег за ім па пятах і да таго ж змогся. Калі Заратустра ўважліва разгледзеў яго, дык так жахнуўся, быццам знячэўку ўбачыў здань: такі худы, пачарнелы, змардаваны і лядашчы быўяго спадарожнік.
«Хто ты? — рэзка спытаўся Заратустра. — Што ты тут робіш? I з якое такое рацыі называеш сябе маім ценем? Ты не падабаешся мне».