• Газеты, часопісы і г.д.
  • Так сказаў Заратустра Кніга ўсім і нікому Фрыдрых Ніцшэ

    Так сказаў Заратустра

    Кніга ўсім і нікому
    Фрыдрых Ніцшэ

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 280с.
    Мінск 2015
    66.67 МБ
    Далей, далей, мая вуда! Глыбей апускайся, прынада шчасця майго! Вылі па кроплі сваю найсаладзейшую расу, мёд майго сэрца! Угрызіся, кручок мой, у жывот усякаму чорнаму смутку!
    Далей, далей, позіркмой! О.якмнога навокалмораў, колькі мігае агнёў чалавечай будучыні! О, якая чырвоная ціша над мною! Якая бясхмарная моўча!»
    Крык пра дапамогу
    На другі дзень Заратустра зноў сядзеў на камені каля пячоры, тым часам як звяры турляліся па свеце, шукаючы есці, а таксама новага мёду: бо Заратустра звёў і змарнаваў увесь стары мёд да апошняй кроплі. I вось, як гэта сядзеў ён з кіем
    у руцэ і абводзіў ім свой цень на зямлі, і разважаў, — але не пра сябе і не пра свой цень разважаў, — уздрыгнуў ён раптам ад перапалоху, бо побач са сваім ценем убачыў нечы іншы. I калі ён хутка абярнуўся і ўстаў на ногі, убачыў перад сабою таго самага празарліўца, у якога аднаго разу еў і піў за сталом, таго самага першавесніка вялікай стомы, які павучаў: «Усё адно нішто не дае ўзнагароды, свет не мае сэнсу, веды — душаць». Але з таго часу змяніўся ягоны твар, і калі Заратустра зірнуў ямуў вочы, зноў здрыганулася сэрца ягонае: так многа злавесных азнакаў і попельна-шэрых маланак прабегла па гэтым твары.
    I празарлівец, здагадаўшыся, што робіццаўдушыўЗаратустры, правёў рукою па сваім твары, быццам хочучы начыста сцерці з яго гэтыя злавесныя знакі; так зрабіў і Заратустра. I тады, ачуўшыся, яны працягнулі адзін аднаму рукі, на знак таго, што гатовыя апытацца.
    «Прапгу ласкава, прароча вялікай стомы, — сказаў Заратустра, — нездарматыбьгўкалісьцімаімгосцемізастольнікам. Будзь ім і сёння, еж і пі за сталом у мяне, і не наракай, калі побачзтабойбудзесядзецьвясёлыстары!» — «Вясёлыстары? — перапытаў празарлівец, пахітаўшы галавой. — Хто б ты ні быў і кім бы ні хацеў зрабіцца, о Заратустра, надта доўга жыў ты тут, угары, — скора ўжо не будзе сушаю тое месца, дзе стаіць твой човен!» — «А хіба я на сушы?» — адказаў Заратустра, смеючыся. «Хвалі вялікай нягоды і скрухі падымаюццаўсё вышэйівышэйваколтваёйгары, — сказаў вяшчун, — неўзабаве падхопяць яны твой човен і панясуць цябе разам з ім». Заратустра маўчаў і даваўся дзіву. «Хіба ты не чуеш? — казаў далей вяшчун, не чуеш глухога шуму, які падымаецца з глыбіні?» Заратустра ўсё яшчэ маўчаў і прыслухоўваўся: і вось — пачуў ён доўгі цягучы крык, які бездані кідалі адна адной, перадаючы ўсё далей і далей, бо ніводная не хацела пакінуць яго ў сабе: так злавесна гучаў ён.
    «Ты, фатальны першавеснік, — сказаў нарэшце Заратустра, — гэта ж крык на дапамогу, чалавечы крык, і, падобна на тое, што ляціць ён з цёмных глыбіняў невядомага мора. Хоць, зрэшты, што мне да чалавечых бедаў! Але апошні грэх, які застаўся ўва мне, — ці ведаеш ты назвіска яго? »
    Спагада! — адказваў вяшчун з глыбіняў перапоўненага сэр-
    ца, падняўшы ўгору свае рукі. — О Заратустра, я прыйшоў, каб увесці цябе ў твой апошні грэх!»
    I як толькі прамовіў ён гэтыя словы, зноў пачуўся крык, яшчэ працяглейшы і сумотнейшы, чым раней, але ўжо крыху бліжэй. — «Ты чуеш? Чуеш, Заратустра? — усклікнуў празорлівы вяшчун, — гэта цябе, цябе кліча гэты крык: «Ідзі, ідзі, ідзі, пара, даўно пара!»
    Але Заратустра маўчаў, збянтэжаны і ўражаны; нарэшце ён спытаўся, нібы запанявераны ў сабе: «Хто гэта кліча мяне?»
    «А то ты не ведаеш, — рэзка адказаў празарлівец, — навошта хаваешся? Гэта вышэйшы чалавек звяртаецца да цябе!»
    «Вышэйшы чалавек? — усклікнуў Заратустра, ахоплены жахам. — Чагожёнхоча? Што ямутрэба? Вышэйшычалавек! Што яму трэба тут?»
    А вяшчун не адказваў на Заратустравыя спалохі, а ўслухоўваўся далей у покліч глыбіняў. Але адтуль доўга не чулася ніводнага гуку, тады ён павярнуўся і ўбачыў, што Заратустра ўсё яшчэ стаіць, не сыходзячы з месца, і дрыжыкі калоцяць яго.
    «О Заратустра, — прамовіўён, — ты не падобны на чалавека, які ад шчасця круціцца на месцы: каб не ўпасці, давядзецца табе скакаць!
    Але калі ты і захочаш скакаць і вырабляць розныя выкрунтасы на канаце, усё адно ніхто не скажа: «Дзівіцеся, вось скача апошні вясёлы чалавек!»
    Той, хто яго шукае тут, дарма ўзняўся на гэтыя вышыні: ён тут знойдзе пячоры і тых, што ў іх хаваюцца, а таксама сховы тым, хто ратуецца ўцёкамі, але не знойдзе ні патайнікоў, ні скарбніц шчасця, ні новых залатадайных жылін.
    Хоць усё адно нічога не адшкадоўваецца, ніякія пошукі не маюць сэнсу, бо няма болей шчасных выспаў!»
    Так уздыхнуў вяшчун; але з апошнім уздыхам яго да Заратустры вярнулася спакайната і ўпэўненасць, быццам ён з глыбокаецяснінызноўвыйшаўнасвятло. «He! He! Трыразыне!! — усклікнуў ён бадзёрым голасам, агладжваючы бараду. — Гэта я ведаю лепш! Яшчэ ёсць шчасныя выспы! Ужо лепей памаўчы пра гэта, ты, мяшок журботы і зітханняў!
    Перастань балабоніць, ты, паўдзённая дажджавая хмара.
    Ці ж ты не бачыш, што я ўжо прамок ад журботаў тваіх, як абліты сабака?
    Атрасуся я і ўцяку ад цябе абсыхаць, — так што не здзіўляйся! Ці, можа, думаеш, гэта няветліва. Але тут мой двор.
    А вышэйшага чалавека я адразу знайду ў тых лясах, адкуль, можа, і далятаў яго крык. Можа, за ім гоніцца які-небудзь люты звер.
    Ён — у маіх сферах: тут яму не зняшчасціцца! Сапраўды, у мяне тут нямала лютых звяроў».
    I з гэтымі словамі Заратустра рушьгў да лесу. Тады празарлівец сказаў: «О Заратустра, — тыхітрун!
    Я зразумеў: ты хочаш пазбыцца мяне! Ты лепей пойдзеш у лес, да лютых звяроў!
    Але гэта цябе не ўратуе! Увечары я буду зноў тут; я сяду ў тваёй пячоры і буду сядзець, цярплівы, як калода, і буду чакацьцябе!»
    «Хай будзе так! — крыкнуў Заратустра ўжо здалёк. — Іхай усё маё ў гэтай пячоры належыць табе, дарагому майму госцю!
    Калі ты знойдзеш мёд, — што ж! ліжы яго, бурклівы мядзведзь, саладзі душу сваю! Аўвечары мы будзем, абодва вясёлыя, скакаць пад мае песні, як вучоны мядзведзь.
    Ты сумняваешся? Ты хітаеш галавою? Ну што ж, паглядзім, стары буркун! Я ж таксама — празарлівы вяшчун!»
    Так сказаў Заратустра.
    Гутарка з каралямі
    і
    Заратустра не бьгў яшчэ і гадзіны ў дарозе па гарах сваіх і лясах, як раптам убачыў вельмі дзіўнае шэсце. Пасярод дарогі, якою ён хацеў спусціцца, ішлі два каралі, у каронах і падперазаныя пурпуровымі паясамі, стракатыя, як фламінга: перад сабою яны гналі нагружанага асла. «Што трэба гэтым каралям у маёй дзяржаве?» — здзіўлена сказаў Заратустра сэрцу свайму і паспяшаўся схавацца за куст. Але калі каралі параўняліся з ім, ён сказаў напаўголаса, быццам самому сабе:
    «Дзіўна! Дзіўна! Якзвязаць адно з адным? Бачудвухкаралёў — і толькі аднаго асла!»
    Тады тыя двое спыніліся, з усмешкай гледзячы ў той бок, адкуль пачуўся голас, і павярнуліся адзін да аднаго. «Гэтаксама думаюцьімногіязнас, — сказаўкароль, якіішоўсправа, — але яны не кажуць гэтага ўголас».
    А кароль злева, паціснуўпіы плячыма, адказаў: «Гэта, мабыць, пастух, які пасвіць козы. Альбо пустэльнік, які доўга жыве сярод скалаў і дрэў. Без кампаніі псуюцца сама добрыя норавы».
    «Добрыяноравы? — сярдзітаігоркаадказаўдругікароль. — Ад чаго жмы ўтакім разе ўцякаем? Ці не ад «добрых» нораваў? Ці не ад нашага «вышэйшага свету» ?
    I праўда, лепей жыць сярод пустэльнікаў і пастухоў, чым у коле нашай вызалачанай, ілжывай, нарумяненай чэрні, якая называе сябе «вышэйшым светам»,
    — якая называе сябе «арыстакратыяй». Але ўсё ў іх ілжа, і нават сама іхняя кроў — ад застарэлых брудных хвароб і яшчэ горшых лекараў.
    Сёння ў мяне найлеппіае: грубы, хітры, упарты і вынослівы мужык: сёння гэта сама высакародны тып.
    Сяляне — вось хто сёння сама лепшыя людзі; яны і павінны панаваць! Аднак цяпер — царства натоўпу, і я ўжо не падманваю сябе. А натоўп — гэта мешаніна і неразбярыха.
    У іх усё перамяшана: святы з нягоднікам, дваранін з жыдом і ўсё звяр'ё з Ноевага каўчэга.
    Добрыя норавы! Усё ў нас ілжывае і прагніло наскрозь. Ніхто ўжо не здольны на шаноўлю: якраз ад гэтага мы і ўцякаем. Усюды настырныя, ліслівыя сабакі, якія залоцяць пальмавае лісце.
    Агіда душыць мяне таму, што мы, каралі, самі зрабіліся несапраўднымі, што мы хаваемся пад вопраткай лядашчай, раззалочанай дзедаўскай велікапышнасці, што для дурняў і прайдохаў і для ўсіх, хто сёння ўцягнены ў дробязны гандаль уладаю, мы не болып чым профілі на манетах!
    Мы — не першыя сярод людзей, але павінны іграць ролю натоўпу: і ад гэтай хлусні перанасычанасць і агіда апанавалі нас.
    Мы пайшлі, нарэшце, ад зброду, ад усіх гарлапанаў і ад мушынай квэцаніны брудных пісакаў, ад смуроду ганддяроў, ад сутаргаў славалюбства і ад смярдзючага дыхання — цьфу! жыць сярод гэтай свалаты!
    — цьфу! іграць ролю першых сярод свалаты! О агіда! Агіда! Агіда! Чым парабіліся мы, сённяшнія каралі!»
    «Гэта прыступ тваёй старой хваробы, — сказаў левы кароль, — гэта прыступ агіды, бедны мой браце. Аднак, па-мойму, нехта падслухоўвае нас».
    Заратустра, які напружліва ўважаў гэтым словам, адразу выйшаў са свайго сховішча, падышоў да каралёў і сказаў:
    «О каралі, той, хто слухае вас і слухае з вялікай ахвотай, называецца Заратустра.
    Я — Заратустра, я той, хто сказаў калісьці: Каму сёння абыходзяць каралі!» He гневайцеся, але я ўсцешыўся, калі пачуў, як вы казалі адзін аднаму: «Каму сёння да нас, каралёў!»
    Але тут мая дзяржава і мая ўлада: што вы шукаеце тут? Аднак, магчыма, па дарозе вы знайшлі, што шукаю я, — вышэйшага чалавека».
    Пачуўшы гэта, каралі ўдарылі сябе ў грудзі і ў адзін голас сказалі: «Нас пазналі!
    Мечам гэтага слова ты расцінаеш густы морак нашых сэрцаў. Ты адгадаў наш смутак, бо, бачыш, на тое мы і рушылі ў дарогу, каб знайсці вышэйшага чалавека,
    — чалавека, які вышэйшы за нас: хоць мы і каралі. Яму вядзем мы гэтага асла. Бо найвышэйшы чалавек павінен быць і найвышэйшым уладаром на зямлі.
    Няма больш горкай нядолі ў чалавечым лёсе, чым калі ўладары зямлі — не першыя сярод падданых сваіх. I ўсё тады робіцца хлуслівым, жахлівым і перакручаным.
    Калі ж яны робяцца апошнімі і з людзей ператвараюцца ў быдла, тады чэрня ўсё больш падымаецца ў цане, пакуль нарэшце дабрачыннасць яе не абвесціць: «Глядзі, толькі я адна — дабрачыннасць!»
    «Штоячую? — адказваўЗаратустра. — Якіямудрыякаралі! Я ў захапленні і сапраўды з прыемнасцю перакладу на мову рыфмаў тое, пра што гаварылася:
    — хоць гэтыя вершы не на кожнае вуха і наўрад ці спада-
    баюцца ўсім. Але я даўно ўжо не зважаю на доўгія вушы. Ну дык вось яны!