• Газеты, часопісы і г.д.
  • Так сказаў Заратустра Кніга ўсім і нікому Фрыдрых Ніцшэ

    Так сказаў Заратустра

    Кніга ўсім і нікому
    Фрыдрых Ніцшэ

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 280с.
    Мінск 2015
    66.67 МБ
    — бо калі душа шырокая і можа бегаць, блукаць і лунаць у сабе самой; калі гэта душа таго, хто патрэбен, душа, якая палка кідаецца ва ўсё Выпадковае;
    — душа сутная, якая апускаецца ў станаўленне; душа, якая валодае, якая прагне волі і палкіх парыванняў;
    — душа, якая ўцякае ад сябе самой і зноў сябе даганяе, апісваючы шырокія кругі; душа мудрая, якую так соладка ўмаўляе неразумнасць;
    — душа, якая сама сябе любіць, у якой усе рэчы набываюць імкненне і супрацьборства, прыліў і адліў свой: — о, як ёй не мець, найвышэйшай душы, найгоршага захрыбетніка?
    20
    О братове мае, няўжо я жорсткі? Але я кажу так: што падае, — папхні!
    Усё цяперашняе — яно падае і распадаецца: хто яго ўтрымае! А я хачу яшчэ і папхнуць!
    Ці зведалі вы асалоду — скочваць камяні ў прорву са
    спадзістых скалаў? Глядзіце, як коцяцца людзі з цяпершчыны ўмае глыбіні!
    Я — уверцюра да ігры найлепшага музыкі, братове мае! Я — прыклад! Рабіце ж на мой прыклад!
    I тых, каго не вучыце лётаць, вучыце хутчэй падаць!
    21
    Я люблю адважных: але мала быць рубакам, трэба яшчэ ведаць, каго рубаць!
    I часта адвагі бывае болей у тым, каб утрымацца і прайсці міма: і захаваць сябе на больш вартага ворага!
    Хай будуць ворагамі вам толькі тыя, хто варты нянавісці, а не пагарды: вы павінны ганарыцца сваімі ворагамі: так я калісьці вучыў вас.
    На болып вартага ворага вы павінны захаваць сябе, братове мае: таму многіх вы павінны абмінуць на дарозе сваёй,
    — асабліва ж безлічны зброд, што гарлае вам у вушы пра народ і народы.
    Захавайце ж чыстым сваё вока ад іхніх «за» і «супраць»! Многа там правільнага, а многа і няправільнага: і напоўніцца гневам той, хто аддасць ім увагу сваю.
    Углядацца ў іх, рубаць іх — гэта адно і тое самае; лепей ідзіце ў лясы і ўкладзіце мячы вашыя ў похвы!
    Ідзіце свашг дарогамі! А народу і народам дайце — хайідуць сваімі! Сапраўды, цёмныя дарогі іхнія, не азораныя аніводнай надзеяй!
    Хай гандляр пануе там, дзе ўсё, што блішчыць яшчэ, — гэта толькі яго золата! Час каралёў мінуўся: што сёння завецца народам, не заслугоўвае каралёў.
    Бачыце ж, як народ пачаў пераймаць ганддяроў: здабывае любую выгоду з усякага смецця!
    Яны падглядваюць адно аднаго, яны пераймаюць адно аднаго — і гэта ў іх называецца «добрым суседствам». О шчасныя, далёкія часіны, калі народ казаў сабе: «Я хачу быць над народамі!»
    Бо, братове мае: лепшае павінна панаваць, лепшае хоча панаваць! А дзе вучэнне кажа інакш, там не хапае лепшых.
    22
    Пра што б яны крычалі, калі б хлеб свой елі дарам? Падтрыманне жыцця ў целе — вось адзінае, што падтрымлівае іх існаванне і дае змест яму; і хай нялёгка ім гэта даецца.
    Яны — драпежныя звяры: у іх «працы» жыве драпежная прага спажывы, і калі яны кажуць: «зарабіць», мне чуецца «абхітрыць»! I хай нялёгка даецца ім гэта!
    Больш драпежнымі павінны стаць яны, хітрэйшымі, разумнейшымі і быць больш падобнымі да чалавека, бо ён — сама драпежны звер.
    Ва ўсіх звяроў чалавек адабраў іх цноты: таму ўсё і даецца яму цяжэй, чым звярам.
    Пакуль што толькі птушкі вышэй за яго. Калі ж ён навучыцца лётаць — бяда! Куды толькі не заляціць драпежнасць ягоная!
    23
    Такіміяхачубачыцьмужчынуіжанчыну: яго — здатнымда вайны, яе — раджаць дзяцей, але каб яны маглі танцаваць — і нагамі, і галавой.
    Хай будзе прапашчы той дзень, калі мы хоць раз не танцуем! Хай назавеццаў нас хлуснёюлюбая ісціна, якая без радаснага смеху!
    24
    Вы бераце шлюб: глядзіце ж, каб не зрабіўся ён вам шурмою! Вы надта спяшаецеся, і вось вывік гэтага — разрыў шлюбу!
    Але гэта ўсё-такі лепш, чым схіляцца і хлусіць! Адна жанчына сказала мне: «Я парушыла шлюб, але да гэтага шлюб парушьгў — мяне!»
    Блага спараваныя, заўважаў я, сама помслівыя: яны гатовыя помсціць усяму беламу свету за тое, што ўжо не могуць разлучыцца.
    Вось таму я і хачу, каб шчырыя гаварылі адно аднаму: «Мы любімся; пабачым, ці любоўна паводзімся! Інакш зарука нашая — памылка.
    Дайце нам часу і нядоўгага шлюбу, каб мы пабачылі, ці вартыя мы на вялікі шлюб! Вялікая рэч — быць заўсёды ўдваіх!»
    Так я раю ўсім шчырым; і чым была б мая любоў да Звышчалавека і да ўсяго, што набліжаецца, калі б я гаварыўі раіўінакш!
    Расці не толькі ўшыркі, але і ўгору — у гэтым, о братове мае, хай паможа вам сад шлюбу!
    25
    Глядзіце, хто зачарпнуў мудрасці са старых крыніц, будзе шукаць новых крыніц і вытокаў будучыні.
    О братове мае, скора ўзнікнуць новыя народы, і зашумяць у новых глыбінях новыя крыніцы.
    Бо землятрус, які засыпае шмат крыніц, і тады многія смягнуць, — ён жа вызваляе схаваныя, патаемныя сілы.
    Землятрус адчыняе новыя крыніцы. Пры трасенні народаў пачынаюць струменіць новыя крыніцы.
    I хто крыкне тады: «Вось крыніца многім сасмяглым, адно сэрца многім ператомленым, адна воля многім прыладам», — вакол таго збіраецца народ, інакш кажучы — шмат выпрабоўцаў.
    Хто можа загадваць і хто павінен слухацца — вось што выпрабоўваецца тады! О, якімі доўгімі пашукамі, варажбою, парадамі, промахамі, доследамі і новымі спробамі выпрабоўваецца гэта!
    Вось вучэнне маё: чалавечае грамадства — гэта спроба, гэта доўгае пгуканне; яно шукае таго, хто загадвае!
    — гэта спроба, братове мае! А ніякі не «дагавор»! Разбіце, разбіце мне гэтае слова, слова размяклых і распалавіненых сэрцаў!
    26
    О братове мае! Хто найбольш небяспечны будучыні чалавецтва? Ці ж бо не добрыя і праведныя!
    — ці не тыя, што кажуць і чуюць у сэрцы сваім: «Мы ўжо ведаем, у чым дабро і праведнасць, мы ўжо дасягнулі гэтага; гора тым, якія ўсё яшчэ шукаюць!»
    I якую шкоду ні чынілі б ліхія, шкода ад добрых — сама шкодная!
    I як бы ні нашкодзілі светапаклёпнікі, шкода ад добрых — сама шкодная!
    О братове мае, у сэрцы добрых і праведных зірнуў калісьці той, хто сказаў: «Гэта — фарысеі». Але яго не зразумелі.
    I не маглі зразумець яго менавіта добрыя і праведныя: бо іхні дух паланёны іх чыстым сумленнем. Глупства добрых незвычайна разумнае.
    Але вось праўда: добрыя мусяць быць фарысеямі, у іх няма выбару!
    Добрыя мусяць укрыжоўваць таго, хто вынаходзіць сваю дабрачыннасць! Такая яна, праўда!
    Адругі, хто адкрыўіхнюю зямлю, — зямлю, сэрца і зямное царства праведнікаў, быў той, што спытаўся: «Каго больш за ўсіх ненавідзяць яны?»
    Стваральнік ненавісны ім найбольш: той, хто разбівае скрыжалі ўсіх каштоўнасцяў і нішчыць старыя каштоўнасці; яны называюць яго злачынцам.
    А добрыя — яны не могуць ствараць: яны заўсёды — пачатак канца:
    — яны крыжуюцьтаго, хто піша новыя каштоўнасці на новых скрыжалях, яны прыносяць сабе ў ахвяру будучыню — яны крыжуюць усю чалавечую будучыню!
    Гэтыя добрыя — яны заўсёды былі пачаткам канца.
    27
    О братове мае, ці зразумелі вы і гэтае слова? I тое, што казаў я калісьці пра «апошняга чалавека»?..
    У кім найболыная небяспека будучаму чалавецтву? Ці ж бо не ў добрых і праведных?
    Разбіце, разбіце мне добрых і праведных! О братове мае, ці зразумелі вы і гэтае слова ?
    28
    Вы ўцякаеце ад мяне? Вы напалохаліся? Вы дрыжыце ад маёй казані?
    О братове мае, калі я сказаў вам разбіць скрыжалі добрых і праведных, тады ўпершыню я пусціў чалавека плысці ў адкрытае мора.
    I толькі цяпер ім авалодвае вялікі страх і абачлівасць, вялікая нядужасць і агіда, вялікая марская хвароба.
    Уяўныя берагі і прывідную бяспеку завялі ў вас добрыя; у падмане гэтых добрых былі вы народжаныя і спавітыя падманам. Усё, да самых асноў перакручана і перахлушана добрымі.
    А той, хто адкрыў зямлю, што называецца «чалавек», той адкрыў і другую — «чалавечую будучыню». Ад сёння вы павінны зрабіцца маракамі, адважнымі і настойлівымі!
    Прыспела ўжо вам хадзіць у рост, братове мае, вучыцеся гэтаму! Многія маюць патрэбу ў вас, каб, гледзячы на вас, выпрастацца і ўзбадзёрыцца.
    Мора бушуе: усё — у моры. Ну што ж! Наперад, верныя марскія сэрцы!
    Што нам тая бацькаўшчына! Туды імкне карабель, дзе зямля нашых дзяцей! Туды, удалеч, імклівей за буру марскую памыкаецца вялікая наша жаданне!
    29
    «Чаму ты такі цвёрды? — спытаўся аднаго разу кухонны вугаль у алмаза. — Ці ж мы не блізкія сваякі?»
    «Чаму вы такія мяккія?» — так пытаюся я, о братове мае: ці ж вы не браты мне?
    Чаму вы такія мяккія, слабыя і дагодлівыя? Чаму так многа адмаўлення і ўмаўлення ў вашым сэрцы? I чаму так мала лёсу ў вашым позірку?
    I калі вы не хочаце быцьлёсам і няўмольнасцю, хіба зможаце вы са мною — перамагаць?
    I калі цвёрдасць ваша не хоча ззяць, рэзаць і расцінаць, хіба зможаце вы са мною ствараць?
    Бо стваральнікі — цвёрдыя. I вам павінна быць шчасце адбіць руку сваю на тысячагоддзях, як на воску...
    — шчасце — быццам на медзі, адбіць пісьмён на волі тысячагоддзяў, на волі, якая цвярдзейшая і высакароднейшая за медзь. Сама высакароднае — найцвярдзейшае.
    О братове мае, гэтую новую скрыжаль я мацую над вамі: цвярдзейце!
    30
    О ты, мая воля! Ты, паваротніца ўсіх нягодаў, ты, мая неабходнасць! Аслані мяне ад малых перамог! Ты, воля душы ма-
    ёй, якую я называю лёсам! Ты, Ува-Мне! Нада-Мною! Аслані і ахавай мяне дзеля аднаго вялікага лёсу!
    I апошнюю сваю веліч, о воля мая, захавай на апошняе змаганне, каб быць табе няўмольнай у перамозе сваёй! О, хто не быў пераможану ўласнай сваёй перамогай!
    О, чый позірк не цямнеўу гэтым п'янючым сутонні! О, у Ka­ro з пераможцаў ногі не падгіналіся і не развучваліся стаяць!
    Няхай сталы і дасканалы сустрэну я калі-небудзь свой вялікі Полудзень: як растопленая медзь, як хмара, цяжарная маланкамі, як грудзі, поўныя малака:
    —	спелы самому сабе і схаванай волі сваёй, быццам лук, успалымнёны да стралы сваёй, як страла, успалымнёная да зоркі сваёй;
    —	да зоркі, даспелай і дасканалай у зеніце сваім, — палкай, пранізанай, шчаслівай пад забойчымі стрэламі сонца;
    —	быццам сонца і няўмольная воля яго, гатовая загінуць уперамозе сваёй!
    Оволя, адваротніцаўсіхнягодаў, мая неабходнасць! Захавай мяне на адну вялікую перамогу!..»
    Так сказаў Заратустра.
    Той, хто ацаляе
    1
    Аднае раніцы, неўзабаве пасля вяртання ў пячору, Заратустра як апантаны, падхапіўся са свайго ложка, крыкнуў страшным голасам і ўстаў над ложкам з такім выглядам, быццам нехта ляжаў на ім і не хацеў уставаць; і так гучаў Заратустраў голас, што ягоныя звяры, спалохаўшыся, пазбягаліся да яго, а з усіх нораў і шчылін, што былі непадалёк ад Заратустравай пячоры, усе жывёлы кінуліся хто куды — ляцелі, беглі, паўзлі, — гледзячы па тым, што ў іх было — ногі ці крылы. А Заратустра сказаў такія словы: