• Газеты, часопісы і г.д.
  • Так сказаў Заратустра Кніга ўсім і нікому Фрыдрых Ніцшэ

    Так сказаў Заратустра

    Кніга ўсім і нікому
    Фрыдрых Ніцшэ

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 280с.
    Мінск 2015
    66.67 МБ
    Я люблю таго, хто не пакідае сабе аніводнай кроплі духу, а прагне быць цалкам духам сваёй цноты: так, нібы дух, праходзіць ён па мосце.
    Я люблю таго, хто з цноты сваёй робіць вабу і лёс: толькі дзеля сваёй цноты ён яшчэ хоча жыць і болей не жыць.
    Я люблю таго, хто не хоча мець лішне шмат цнотаў. Адна цнота — больш за дзве, бо яна той вузел, на якім трымаецца лёс.
    Я люблю таго, чыя душа раскідае сябе, хто не хоча падзякі і сам не дзякуе: бо ён заўсёды дорыць і не хоча ацаліць сябе.
    Я люблю таго, хто саромеецца, калі шчасціць яму ў гульні, і хто пытаецца ў сябе: няўжо я няшчасны гулец? — бо ён прагне страціць усё.
    Я люблю таго, хто кідае залатыя словы наперадзе ўчынкаў сваіх і заўсёды робіць больш, чым абяцае: бо ён хоча захаду сабе.
    Я люблю таго, хто апраўдвае будучыя пакаленні, а мінулым дае збавенне, бо ён хоча пагібелі ад сённяшніх.
    Я люблю таго, хто карае Бога свайго, бо ён свайго Бога любіць: бо ён мае загінуць ад гневу Бога свайго.
    Я люблю таго, чыя душа глыбокая нават у сваіх пошасцях; хто можа загінуць ад малога выпрабавання: самохаць ідзе ён па мосце.
    Я люблю таго, чыя душа перапоўнена так, што ён забывае сябе і ўбірае ў сябе ўсе рэчы: так усе рэчы нясуць яму захад.
    Я люблю таго, хто свабодны духам і свабодны сэрцам; таго, чыя галава — толькі часцінка ягонага сэрца, — а сэрца вядзе яго да захаду.
    Я люблю ўсіх, падобных да цяжкіх кропляў, што падаюць адна за адной з чорнай хмары, якая навісла над чалавецтвам: яны запабягаюць блізкасць бліску маланкі і гінуць, як вешчуны.
    Бачыце, я — вяшчун маланкі, я — цяжкая кропля з хмары; а завуць тую маланку — Звышчалавек...»
    5
    Сказаўшы гэтыя словы, Заратустра зноў паглядзеў на натоўп і змоўк. «Вось стаяць яны і смяюцца, — казаў ён свайму сэрцу, — не разумеюць мяне: не на іхнія вушы казань мая.
    Няўжо спачатку трэба ім аглушыць вушы, каб яны навучыліся слухаць вачыма? Няўжо трэба грымець, як літаўры, і трашчаць, як прапаведнікі каяння? Ці, можа, яны вераць толькі заікам?
    У іх ёсць нешта, чым яны ганарацца. Як жа яны называюць тое, чым ганарацца? Называюць «адукацыяй», яна нібыта адрознівае іх ад пастухоў.
    Таму яны і не любяць прымаць на сябе слова «пагарда». Што ж, я звярнуся да іх гонару.
    Я хачу сказаць ім пра сама пагарднае, а яно — гэта апошні чалавек».
    I гаварыў Заратустра да людзей такімі словамі:
    «Наспела чалавеку паставіць перад сабою мэту. Трэба пасадзіць расадзіну сваёй найвышэйшай надзеі.
    Пакуль яшчэ шчодра родзіць ягоная глеба. Але прыйдзе час, і зубожыцца яна і знясіліцца, і выноснае дрэва болын не вырасце на ёй.
    Гора! Блізіццачас, калі чалавек ужо не пусціць над людзьмі стралы сваёй палкасці, і цеціва ягонага лука адвыкне трымцець!
    Я кажу вам: трэба мець у сабе хаос, каб змагчы нарадзіць зорку, якая б танцавала. Я кажу вам: у вас пакуль што ёсць хаос.
    Гора! Блізіцца час, калі чалавек не здолее больш нарадзіць ніводнае зоркі. Гора! Блізіцца час сама пагарджанага чалавека, які не здолее пагарджаць самім сабою.
    Дзівіцеся! Я пакажу вам апошняга чалавека.
    «Што такое любоў? Што такое стваранне? Што такое палкасць? Што такое зорка?» — так пытаецца апошні чалавек, маргаючы.
    Зямля змалела, і на ёй корпаецца апошні чалавек, які нікчэмніць усё на сваё падабенства. Ягоны род нязводны, як земляныя блохі: апошні чалавек жыве даўжэй за ўсіх.
    «Мы прыдумалі шчасце», — кажуць апошнія людзі, маргаючы.
    Яны пакінулі мясціны, дзе было сцюдзёна, бо ім патрэбна цяпло. Яны яшчэ любяць блізкага і горнуцца да яго; бо ім патрэбна цяпло.
    Хваробы і недавярства лічацца ў іх за грэх, бо яны ходзяць абачліва. Толькі дурань можа спатыкацца аб камяні і людзей!
    Час ад часу — крыху яду: ён накалыхвае прыемныя сны. I паболей яду напаследак, каб прыемней было сканаць.
    Яны яшчэ працуюць, бо праца ў іх — забава. Але клапоцяцца, каб тая забава не лішне стамляла.
    He будзе ўжо ні бедных, ні багатых: і тое, і другое надта дакучае. I хто захоча загадваць? Хто — упакорвацца? I тое, і другое надта дакучае.
    Няма пастуха, ёсць толькі статак! Ва ўсіх аднолькавыя жаданні, усе роўныя; той, хто думае інакш, самохаць ідзе ў дом вар'ятаў.
    «Ранейувесьсветбыўвар'яцкі, — кажуць сама празорлівыя, маргаючы.
    Усе яны разумныя, усе яны ведаюць, што было: так што іх кпінам супыну няма. Яны яшчэ сварацца, але хутка заміраюцца — каб не навярэдзіць жывата.
    Есць у іх і свае маленькія радасці на кожны дзень і маленькая радасць на кожную ноч; але найбольшы клопат — здароўе.
    «Мы прыдумалі шчасце», — кажуць апошнія людзі, маргаючы...
    Тут скончылася першая Заратустрава казань, якую называ-
    юць таксама «Прадмоваю», бо на гэтым месцы яго перапынілі радасныя крыкі людскога збою: «Дай нам гэтага апошняга чалавека, о Заратустра, — крычаў люд, — зрабі нас апошнімі людзьмі! Наліха нам твой Звышчалавек!» I ўсе радаваліся, цмокалі языкамі. Але засмуціўся Заратустра і сказаў свайму сэрцу:
    «Не разумеюць мяне: не на іхнія вушы казань мая.
    Задоўжыўся жыць я ў гарах, зачаста ўслухоўваўся ў шум ручаёў і дрэў: і вось прамаўляю да іх, быццам да пастухоў.
    Як раніцай горы, няўзрушная і светлая душа мая. А яны думаюць, што я халодны пакепнік і цешуся злоснымі жартамі.
    I вось яны дзівяцца на мяне і смяюцца, а смеючыся, яшчэ і ненавідзяць мяне. Лёд у іх смеху».
    6
    Але тут сталася нешта такое, што знямовіла ўсе вусны і знерухоміла вочы, бо якраз гэтым часам узяўся за штукі скакун на вяроўцы; ён з'явіўся з-за маленькіх дзвярэй і пайшоў па вяроўцы, нацягнутай паміж дзвюма вежамі над рыначным пляцам, поўным людзей. Ужо ён адолеў свае паўдарогі, калі маленькія дзверы адчыніліся зноў і нейкі стракаты малец, убраны за блазна, выхапіўся з іх і борздзенька пашыбаваў па вяроўцы следам. «Наперад, кульгач, — закрычаў ён страшным голасам, — наперад, гультаёвіны кавалак, махляр, храпа намазаная! A то каб не паказытаў я табе пяты! Што ты тут робіш паміж вежамі? Тваё месца ў вежы, туды цябе трэба запраторыць, каб не заступаў дарогі лепшаму за цябе!» — і штослова набліжаўся да танцора, а як падышоў за крок, сталася нешта жудаснае, што сцяло ўсім вусны і завалакло ўсім вочы: ён крыкнуў, як чорт, і пераскочыў цераз таго, які стаяў у яго на дарозе. Атанцор, убачыўшы, што супернік перамагае, страціў раўнавагу, кінуў сваю жардзіну і паляцеў у бездань — віхура мігатлівых рук і ног. Натоўп на пляцы хваляваўся, як мора, калі налятае бура: усіх размяло каго куды; але найбольш аказалася там, куды падала цела.
    А Заратустра застаўся, і скакун упаў проста перад ім, увесь
    знявечаны і разбіты, але яшчэ жывы. Праз нейкі час памяць вярнулася да яго, і ён убачыў Заратустру, які кленчыў побач. «Штотытутробіш? — спытаўся няшчасны. — Ядаўноведаў, што мне сам чорт падставіць нагу. Цяпер ён пацягне мяне ў пекла: няўжо ты хочаш не даць яму?»
    «Прысягаюгонарам, дружа, — адказаў Заратустра, — няма нічога такога, пра што ты кажаш: ні чорта няма, ні пекла. Твая душа памрэ раней за цела: не бойся нічога!»
    Разбіты паглядзеў на яго з недаверам. «Калі ты кажаш праўду, дык, пакідаючы жыццё, я нічога не трачу. Я не больш, чым жывёла, якую пугай і голадам навучылі скакаць».
    «О, не — сказаў Заратустра, — з небяспекі ты зрабіў сабе рамяство, а за гэта нельга пагарджаць табою. I вось рамяство тваё навяло цябе на пагібель. За гэта я сам пахаваю цябе».
    На гэтыя словы скакун ужо не сказаў нічога; ён толькі варухнуў рукою, як бы шукаючы рукі Заратустры, каб падзякаваць яму.
    7
    Тым часам звечарэла, і рыначны пляц агарнула цемра; ужо разышоўся натоўп, бо нават цікаўнасць і страх стамляюцца. А Заратустра ўсё сядзеў на зямлі каля мёртвага, занураны ў свае думкі, так што забыўся нават пра час. Нарэшце набегла ноч, і халодны вецер пачаў даймаць самотніка. Тады Заратустра ўстаў і сказаў свайму сэрцу:
    «Праўда, добрыя ловы былі ў Заратустры сёння! Ніводнага чалавека не ўлавіў ён, вось толькі мёртвага.
    Жудаснае жыццё ў чалавека, і, як заўсёды, — без сэнсу: на долю яму выпадае блазенства.
    Я хачу вучыцьлюдзей сэнсу жыцця: сэнс ёсць Звышчалавек, маланка з чорнай хмары-чалавека.
    Але яшчэ я далёкі ад іх, і думка мая іхняга глузду не дастае. У людзей я яшчэ нешта сярэдняе паміж дурнем і трупам.
    Цёмная ноч, цёмныя дарогі ў Заратустры. Хадзем, астылы і нерухомы таварышу мой! Я занясу цябе туды, дзе сам і пахаваю».
    8
    Сказаўшы гэта сэрцу свайму, Заратустра ўзвалок труп на плечы і выправіўся ў дарогу. Але не паспеў ён прайсці і сотні крокаў, як да яго нехта падкраўся і зашаптаў на вуха — вай, гэта быў блазен з вежы. «Ідзі з гэтага горада, о Заратустра, — казаў ён, — надтамногіятутзненавідзеліцябе. Ненавідзяцьі добрыя, і праведныя ды называюць цябе сваім ворагам і ненавіснікам; ненавідзяць вернікі, кажучы, што небяспечны ты людству. Шчасце тваё, што з цябе пасмяяліся: і сапраўды, гаварыў ты, як блазен. Шчасце тваё, што звязаўся ты з гэтым паддам: прынізіўшыся так, ты ўратаваў сягоння сябе. Але ідзі ўпрочкі з гэтага горада, a то заўтра я пераскочу цераз цябе — жывы цераз мёртвага». I, сказаўшы гэта, знік блазен, а Заратустра пайшоў далей па цёмных вуліцах.
    Каля гарадское брамы сустрэліся яму далакопы; яны асвятлілі яму паходняю твар і, пазнаўшы Заратустру, доўта збыткавалі з яго: «Заратустра нясе мёртвага сабаку; брава, ён цяпер далакоп! Бо нашыя рукі занадта чыстыя на такое мяса. Ужо ці не мерыцца Заратустра адабраць кавалак у самога чорта? Ану ж бо! Смачнога абеду! Калі толькі чорт не лепшы злодзей, чым Заратустра, — ён украдзе абодвух і зжарэ!» — I далакопы шапталіся між сабою і рагаталі.
    Заратустра адказваў на гэта маўчаннем, ідучы далей. Дзве гадзіны ішоў ён лясамі і балотамі і дзве гадзіны чуў, як вылі галодныя ваўкі; нарэшце голадам змогся і ён. Ён спыніўся каля нейкай адзінокай хаціны, у акне якое гарэла святло.
    «Голад спрамог мяне, як разбойнік, — сказаў сам сабе Заратустра. — У лясах і на балотах нападае на мяне мой голад, сярод цёмнае ночы.
    Дзіўны ў голаду нораў. Часта ён прыходзіць да мяне па абедзе, а сёння я цэлы дзень не ведаўяго: дзе ж ён забавіўся гэтак?»
    Кажучы так, Заратустра пастукаўся ў дзверы. Адчыніў стары з ліхтаром і спытаўся: «Хто завітаў да мяне і парушыў мой кепскі сон?»
    «Жывы і мёртвы, — сказаў Заратустра. — Дай мне паесці і напіцца; я ўдзень забыўся пра гэта. Той, хто корміць галоднага, спатольвае сваю душу: так кажа мудрасць».